Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dyplomny_praekt_Awtsyuki-2015_Gawdulevich.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
427.01 Кб
Скачать
    1. Фестываль. Асаблівасці правядзення

Фестывальны рух гістарычна склаўся ў другой палове ХХ стагоддзя і дынамічна развіваецца як сацыяльная з'ява, якая ілюструе актуальныя ідэі і запатрабаванні грамадства, такія як гуманізм, духоўнасць, грамадскі прагрэс, ўсебаковае развіццё асобы і соцыума. Даследчыкі прыходзяць да высновы, што фестывалізацыя культурнага жыцця грамадства становіцца адметнай з'явай сучаснасці. У канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў фестывальная дзейнасць выходзіць “за межы ўласнай сферы мастацкай творчасці, пашырае сваю сацыяльна-культурную прастору, знаходзіць прымяненне ў іншых сферах: навуковай (фестывалі навук), эканомічнай (фестывалі - кірмашы, фестывалі рэкламы), прыродазнаўчай (экалагічныя фэстывалі), адукацыйнай (фэстывалі адукацыйных тэхналогій).

“У айчыннай літаратуры да сярэдзіны 1990-х гг. захавалася трактоўка паняцця фестываля толькі як формы дэманстрацыі творчых дасягненняў у пэўным выглядзе і жанры мастацтва. Слова «фэстываль» пайшло ад лацінскага «festival», што ў перакладзе азначае «свята», а затым трапіла ў іншыя мовы з французскай. У сучасным разуменні фестываль – гэта святочнае дзейства, якое складаецца з цыкла канцэртаў, спектакляў і іншых мерапрыемстваў, аб'яднаных тэматычна і якія праходзяць ва ўрачыстай абстаноўцы. У наш час існуе шмат тлумачэнняў слова “фестываль”. Прывядзем некаторыя з іх. Фестываль – грамадска-культурная, мастацкая акцыя, якая выказвае культурныя прыярытэты соцыума, дамінуючых слаёў грамадства, адлюстроўвае ўзровень развіцця відаў і жанраў прафесійнага і аматарскага мастацтва, характарызуецца комплексным рашэннем мастацка-эстэтычных, сацыяльна-педагагічных, матэрыяльна-тэхнічных і эканамічных задач. Па меркаванню Л.П.Сівуравай, фестываль як форма сацыяльна–культурнай дзейнасці адрозніваецца ад іншых відаў культурных мерапрыемстваў (свята, канцэрт, паказ, шоў, агляд, конкурс) наяўнасцю агульнамастацкіх і навуковых мэтаў і задач, разнастайнасцю праграмы, шырынёй складу ўдзельнікаў” [24, c. 66]. Фестываль – масавае святочнае мерапрыемства, ў якім адбываецца паказ дасягненняў у пэўных відах мастацтва (вакальныя, харавыя спевы, музычнае мастацтва, кіно, тэатр і інш.). Фестываль працягваецца некалькі дзён і частка паказаў (відовішч) адбываецца на адкрытай прасторы ў асароддзі архітэктурнага ансамбля горада ці прыроднага ландшафта.

Фестываль мастацтваў – буйная мастацкая падзея, якая функцыянуе па законах мастацкага камунікацыйнага відовішча і мае шэраг характэрных ўстойлівых прыкмет: сінтэтычнасць (узаемадзеянне розных відаў мастацтва ў адзінай мастацкай прасторы), інтэграцыя (узаемапранікненне розных культур і рэгіёнаў), сацыяльная накіраванасць (асэнсаванне актуальных праблем сучаснага грамадства сродкамі мовы мастацтва), арыентаванасць на глядацкую аўдыторыю.

Фестывалі і іншыя культурныя акцыі – гэта масавыя сацыяльныя дзеянні, у якіх бяруць удзел людзі з розным сацыяльным статусам, сацыяльным палажэннім, нацыянальнай прыналежнасцю. Іх аб’ядноўваюць агульныя ідэі, інтарэсы, мэты. Праз удзел у сацыяльна-культурных, мастацкіх акцыях чалавек пашырае даяпазон індывідуальнай свядомасці, паглыбляе веды і навыкі, далучаецца да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. У падобных сацыяльных дзеяннях фарміруюцца сацыяльныя пачуцці: салідарнасць, патрыятызм.

Фестываль як з'ява мастацкага жыцця адрозніваецца адмысловай атмасферай свята, арыентацыяй на паказ лепшых мастацкіх калектываў і выканаўцаў, арыгінальнасць рэпертуарнай прапановы, адрозненне ад рэпертуару стацыянарных калектываў. Асноўная задача фестывалю - унесці навізну ў культурнае жыццё краіны, рэгіёна ці горада, стварыць максімальна шырокае поле прывабнасці як для прафесіяналаў у галіне тэатра і музыка, так і для гледачоў, якія наведваюць фестываль.

“Фестывальныя мерапрыемствы адраджаюць забытыя пласты нацыянальнай і сусветнай культур, стымулююць усе віды творчай актыўнасці, уздымаюць прэстыж і імідж мясцовасці, садзейнічаюць ажыўленню сувязеў паміж рэгіёнамі, садзейнічаючы тым самым фарміраванню адзінай культурнай прасторы. Фестывальная дзейнасць сёння разглядаецца як важны фактар захавання і развіцця рэгіянальнай і нацыянальнай культуры. У Рэспубліцы Беларусь на рэгіянальным узроўні пачала складвацца фестывальная палітыка. У гэтым працэсе гарманічна спалучаецца грамадская ініцыятыва і метады дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання. Фестывальная дзейнасць з уласцівымі ёй магчымасцямі масавага ўздзеяння ў цяперашні час ўключаецца ў сістэму рэгуляцыі грамадскіх адносін, служыць адным з дзейсных механізмаў камунікацыі і каардынацыі намаганняў у сучасным глабальным свеце. Фестывальныя падзеі акцэнтуюць увагу грамадскасці на найбольш актуальных праблемах сучаснасці і садзейнічаюць іх вырашэнню сродкамі культуры і мастацтва. Фестывальныя тэхналогіі з вялікай эфектыўнасцю выкарыстоўваюцца для ўмацавання іміджу дзяржаўнай улады. Асноўны патэнцыял фестывальнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі выяўляецца ў далучэнні шырокіх колаў насельніцтва ў працэс асваення, стварэння, захавання, распаўсюджвання і далейшага развіцця культурных каштоўнасцей; садзейнічанні сацыялізацыі, інкультурацыі і міжкультурнай камунікацыі” [24, с. 69].

Як форма папулярызацыі дасягненняў народнага мастацтва фестывалі садзейнічаюць ўключэнню ў працэс стваральнай дзейнасці шырокіх слаёў насельніцтва. Пацверджанне гэтаму - стварэнне новых калектываў і ўдасканаленне творчага майстэрства існуючых. Асабліва відавочны рост творчай ініцыятывы насельніцтва пры правядзенні фестывалю нацыянальных культур, які прыкметна актывізаваў нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі. Спецыялістамі адзначана, што фестывальная дзейнасць падымае прэстыж творчай дзейнасці як на прафесійнай, так і на аматарскай аснове. Пасля правядзення фестываляў назіраецца прыток дзяцей, моладзі, дарослага насельніцтва ў мастацкія гурткі, студыі, калектывы.

Фестывалі адыгрываюць галоўную ролю ў працэсе выяўлення і падтрымкі таленавітых асоб і калектываў, ствараюць спрыяльныя ўмовы для іх творчага самавыяўлення, актывізуюць абмен мастацкімі ідэямі, садзейнічаюць наладжванню творчых кантактаў. У ходзе фестывальнай дзейнасці прадстаўляецца магчымасці для самарэалізацыі тысяч удзельнікаў мастацкай творчасці, якія маюць прыродны талент і любоў да мастацтва. Па выніках правядзення фестываляў, аглядаў, конкурсаў, ствараецца сістэма стымулявання іх творчасці, сярод якіх асноўным з'яўляецца грамадскае прызнанне. У гэтым заключаецца таксама псіхалагічны і педагагічны эфект фестывальных мерапрыемстваў. Асаблівае значэнне аддаецца творчай моладзі, якая знаходзіцца на этапе прафесійнай арыентацыі і выбару жыццёвага шляху, паколькі адораныя дзеці і моладзь у сферы мастацтва трапляюць у поле бачання спецыялістаў. Перамога ў творчых конкурсах і лаўрэацкія званні ўдзельнікаў фестываляў вызначаюць выбар прафесіі і прадастаўляюць магчымасць для далейшай творчай самарэалізацыі, спрыяюць атрыманню спецыяльнай адукацыі ў галіне культуры і мастацтва.

Ініцыятыва правядзення фестывальных мерапрыемстваў у розных відах і жанрах мастацкай творчасці стымулююць стварэнне мастацкімі калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі новых праграм і удасканаленне тых, што існуюць.

«Тыпалогія фестываляў мастацтваў падзяляецца па наступных аспектах:

- па відах мастацтва - музычныя, тэатральныя, кінафестывалі, фестывалі фотамастацтва і фестывалі выяўленчага мастацтва;

- па храналагічным прынцыпе (ўлічваецца перыядычнасць ажыццяўлення праектаў) - штогадовыя, біенале (раз у два гады), триеннале (раз у тры гады) і г.д.;

- па маштабу тэрыторыі – гарадскія рэгіянальныя, рэспубліканскія, міжнародныя, і інш.;

- па тыпу інстытуцыянальнай падтрымкі (арганізацыі, па ініцыятыве і пры матэрыяльнай падтрымцы якіх ажыццяўляецца дадзены фестываль мастацтваў) - дзяржаўныя структуры, прыватныя і грамадскія фонды, мецэнаты, і спонсары;

- па складу ўдзельнікаў - фестывалі дзіцячай творчасці, фестывалі прафесійных мастакоў, маладзёжныя фэсты і г.д.;

- фэсты, якія арыентуюцца на пэўны накірунак у мастацтве - фестываль авангарда, фестываль класічнай музыкі, фестываль джаза і інш;

- фэсты на конкурснай аснове і без яе;

- фестывалі, звязаныя з развіццём новых тэхналогій - фестывалі медыя - арта, фестывалі відэаарта” [16, с. 12].

“Праграма фестывальных мерапрыемстваў уключае разнастайныя па змесце і форме часткі:

- для аўдыторыі гледачоў (шоу-праграмы: канцэрты, спектаклі, паказы, конкурсы, агляды, выставы, балі, карнавалы, турніры, вогненыя і водныя феерыі, конкурсна-ігравыя праграмы, забаўляльныя мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі, святочны гандль і інш.);

- для удзельнікаў (знаёмства з помнікамі гісторыі і культуры, экскурсіі, наведванненацыянальных паркаў, паркаў атракцыёнаў, вытворчых прапрыемстваў, вучэбных устаноў, тэатраў, музеяў, салонаў, галерэй, сустрэчы з творчымі асобамі, вечары адпачынку, урачыстыя сустрэчы з кіраўніцтвам горада, прыёмы ў мэрыі, адміністрацыі вобласці, райвыканкаме і інш.);

- для спецыялістаў сацыякультурнай сферы (творчыя конкурсы, лабараторыі, семінары, практыкумы, школы перадавога вопыту, майстар-класы, навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні, сяброўскія вечарыны, пікнікі, фуршэты і інш.);

- для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі (прэс-канферэнцыі і інш.)” [21, с. 101].

Падчас правядзення фестывальных мерапрыемстваў паспяхова вырашаецца задача арганізацыі карпаратыўных зносін прадстаўнікоў сферы мастацкай творчасці: мастакоў, музыкантаў, кампазітараў, рэжысёраў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Для іх важнае значэнне мае прафесійнае асяроддзе, у якім магчыма авалоданне формамі, метадамі, прыёмамі творчага майстэрства, абмен і ўзбагачэнне новымі тэмамі, ідэямі. Творцы, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў аналізе мастацкіх вынікаў сваёй дзейнасці з боку калег “па творчым цэху”.

“Фестываль заўсёды служыць мэтам абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца ў арганізацыі семінараў, “круглых сталоў”, практыкумаў, майстар-класаў, творчых лабараторый, школ перадавога вопыту. Падчас фэстаў арганізуюцца навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні і іншыя мерапрыемствы навукова-асветніцкага характару.

З ўсяго сказанага вынікае, што фестывальная дзейнасць валодае комплексам сродкаў калектыўнай камунікацыі. Фестывалі з’яўляюцца сродкам задавальнення патрэбнасцей людзей у зносінах, мастацкім самавыяўленні, перадачы эстэтычнай інфармацыі, спрыяюць рашэнню важных задач іх сумеснага існавання. Выпрацоўка і падтрымка святочна-фестывальнай культуры – важны элемент забяспячэння жыццядзейнасці соцыума, неабходны для паўнацэннай сацыялізацыі і культурнай камунікацыі.

Такім чынам, фестывальная дзейнась у сферы народнай мастацкай творчасці, накіраванная на задавальненне творчых памкненняў асобы, дае значны сацыяльна-педагагічны эфект. Разнастайныя грамадска-карысныя віды культурнай дзейнасці выконваюць вельмі важныя сацыяльныя і сацыяльна-педагагічныя функцыі. У гэтай дзейнасці адбываецца фарміраванне і замацаванне ўстойлівых станоўчых стэрэатыпаў паводзін. Яна садзейнічае паўнацэннаму культурнаму развіццю чалавека, што і з’яўляецца мэтай і вынікам сацыяльна-педагагічнага працэсу ў сферы вольнага часу” [20, с.44].

Большасць фестываляў народнай творчасці ўзнікалі там, дзе склаліся гістарычна-культурныя традыцыі і была сфарміравана пэўнае сацыякультурнае асяроддзе. Умовай ўкаранення мастацкіх ідэй, закладзеных у аснову фестывальных акцый, у тым ці іншым месцы з'яўляецца іх прымальнасць і прывабнасць для большасці насельніцтва. Найбольшы сацыяльна-культурных эфект дасягаецца ў тых выпадках, калі адбываецца ўключэнне ў сучасныя кантэксты асабліва значных для соцыума падзей, асоб, помнікаў мастацтва. Так, сярэднявечную гісторыю і культуру Беларусі рэканструюць фестывалі «Навагрудак», «Белы замак», «Мірскі замак», «Заслаўскі набат».

Кожны фестываль у структуры нечым падобны да правядзення святочнага мерапрыемства. Кожнае свята складаецца з шэрага ўрачыстасцей, якія становяца яркімі і запамінальнымі для людзей, якія прыйшлі на свята. Менавіта, гэтай адметнасцю мерапрыемствы на фестывалях падобныя на святочныя. Напрыклад, 2 ліпеня 2010 года ў рамках свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшла Цырымонія захавання астанкаў невядомых салдат у горадзе Мінску, у якой прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і прадстаўнікі духавенства, выканаўчай улады, навуковай і творчай інтэлігенцыі.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь стаў цэнтральнай святочнай падзеяй у каляндары афіцыйных святкаванняў. Цырыманіялы, відовішчы і канцэрты праходзяць на тэрыторыі ўсёй краіны. Правядзенне свята Дня Незалежнасці ўяўляе цікавасць не толькі для ўдзельнікаў і гледачоў праводзячых урачыстасцяў, але і для даследчыкаў, спецыялістаў, якія займаюцца арганізацыяй святочных мерапрыемстваў рознага ўзроўню - ад пастановак маштабных масавых відовішч на адкрытым паветры да камерных блокаў або эпізодаў свята, разлічаных на вузкі круг назіральнікаў і аматараў мастацтва. Таму Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - калейдаскоп святочных урачыстасцяў, прадстаўленняў, народных гулянняў, якія раскрываюць найбольшы дыяпазон сродкаў мастацкай выразнасці, разнастайнасці прыёмаў актывізацыі гледачоў і формаў правядзення мерапрыемстваў. Святкаванне Дня Незалежнасці ў горадзе Мінску стала вядучым паказчыкам дасягненняў у масавай святочнай культуры беларускай дзяржавы.

Звяртаючыся да вывучэння інавацыйных ўвядзенняў у святкаванне Дня Незалежнасці, неабходна адзначыць, што памінанне салдат, якія загінулі на беларускіх землях, заўсёды было абавязковай цырымоніяй на свяце Дня Незалежнасці. Гэтая традыцыя захавалася як асобнае і значнае мерапрыемства не толькі ў рамках святкавання Дня Рэспублікі, але стала гістарычнай падзеяй нацыянальнага маштабу, роля якога накіравана на падтрыманне міру на Зямлі. З гэтай нагоды ў Мінску ўвечары 2 ліпеня 2010 адбылася ўрачыстая Цырымонія захавання астанкаў невядомых салдат у крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязьвінна забітых, што узведзены на вуліцы Усіхсвяцкай (рэжысёр-пастаноўшчык М. Г. Дудчанка). "Царкоўная мясціна мае форму шатра, увянчанага крыжом". Па абодва бакі збудаванні былі ўстаноўлены два светодыёдных экрана, дзе перад пачаткам цэрымоніі дэманстраваўся дакументальны фільм пра гісторыю стварэння храма. У далейшым гледачы маглі назіраць трансляцыю цырымоніі пахавання з крыпты царквы.

Цырымонія пачалася ў 20 гадзін і на яе працягу экстэр'ер храма быў асвечаны блакітным святлом, які падкрэсліваў незвычайнасць, ўрачыстасць і значнасць падзеі. Мерапрыемства сабрала каля пяці тысяч гасцей, якія занялі месцы вакол храма, чакаючы жалобнай працэсіі. Перад пачаткам дзеяння пад адкрытым небам сімфанічны аркестр выконваў паэтычныя творы П.І. Чайкоўскага, Л. Бетховена, М.І. Глінкі. На чале яе шлі ваенныя машыны, на якіх везлі астанкі воінаў. Саркафагі з прахам трох невядомых салдат, якія загінулі на франтах трох войнаў – Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай вайны 1914 - 1918 і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, з бласлаўлення праваслаўнай царквы было задумана пахаваць з воінскімі і хрысціянскімі традыцыямі. Астанкі салдат былі знойдзены ў гэтым годзе ў некалькіх раёнах Беларусі. "У Віцебскай вобласці, паблізу вёскі Астроўна выяўлена пахаванне салдат часоў нашэсця Напалеона. Пахаваньне 1915 года знойдзена непадалёк ад населенага пункта Рацічы у Гродзенскай вобласці. Захаванні лістапада 1943 года выяўлены пад Лоевам у Гомельскай вобласці". Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прамовіў ўрачыстае Слова і прачытаў малітву над астанкамі, якія былі акроплены святой вадой. Рота ганаровай варты асцярожна зняла тры саркафага і пранесла іх у крыпту храма-помніка. Падчас руху салдат гучаў жалобны звон. Саркафагі з прахам былі ўнесены ў крыпту храма. Тут мітрапаліт Філарэт і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка запалілі нязгасную лампаду ад благадатнага агню з Іерусаліма ў памяць аб загінуўшых воінах. Па заканчэнні цырымоніі на плошчы каля храма выступіў з канцэртам Дзяржаўны сімфанічны аркестр Беларусі. Гучалі творы М.П. Мусарскага, С.С. Пракоф'ева, Д.С. Шастаковіча. "Падчас правядзення канцэрта пад начным небам на лесвіцы храма былі ўсталяваныя і запаленыя дзве тысячы свечак у памяць аб усіх загінуўшых людзях падчас трох войнаў мінулых стагоддзяў”.

Саркафагі з прахам у цырымоніі пахавання сталі сімвалам усіх чалавечых ахвяр, якія засталіся незахароненыя падчас ваенных дзеянняў. Менавіта ў дзень перад афіцыйнымі мерапрыемствамі, звязанымі з святкаваннем Дня Незалежнасці, урачыстае пахаванне праху салдат, загінуўшых у войнах двух стагоддзяў, у крыпце праваслаўнага храма стала знакам вечнай памяці ўсіх салдат, афіцэраў, якія загінулі ў баях за беларускія землі. Створаны храм-помнік закліканы стаць сімвалам імкнення да грамадзянскага міра і згоды, ўзаемаразумення і прымірэння. Гэта стала пацверджаннем таго, што роля праваслаўнай царквы на афіцыйных мерапрыемствах стала значнай. Добрае і глыбокае патрыятычнае пачынанне ўвасоблена ў жыццё.

Гісторыя святкавання Дня Незалежнасці ідзе ад святкавання дня горада Мінска, менавіта яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў 1944 годзе. Можна назваць свята горада Мінска фестывальным рухам, паколькі шматлікія мерапрыемствы нагадваюць фестывальныя традыцыі яго правядзення.

У святкаванні Дня Незалежнасці склаліся пэўныя традыцыі, але, перш чым іх назваць, хацелася б удакладніць, што такое традыцыя і на аснове чаго яна складаецца. "Традыцыя – тое што перайшло ад аднаго пакалення да іншага, што унаследовано ад папярэдніх пакаленняў"

[13, с. 807]. Традыцыя нараджаецца адначасова з патрэбай ператварыць жыццёва неабходнае рэальнае дзеянне ў сімвалічнае, вылучыць яго з паўсядзённым жыцці. "Гэтая патрэба носіць творчы характар і выяўляецца ў імкненні асэнсаваць і ўявіць сабе каштоўнасці штодзённым жыцці ў выглядзе эстэтычных знакаў". Такім чынам, прырода традыцыі не толькі аб'ектыўная, але і суб'ектыўная.

Традыцыйная канва мерапрыемстваў Дня Незалежнасці, склалася на аснове святкавання дня горада Мінска, які адзначаўся 3 ліпеня:

- напярэдадні святкавання ўскладаюцца да манументаў і помнікаў воінаў-вызваліцеляў вянкі і кветкі;

- арганізоўваюцца тэатралізаваныя шэсця, дзе праходзіць парад раёнаў горада ці дэманстрацыя дасягненняў рэспублікі, дзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх раёнаў горада;

- праводзяцца на вуліцах, у парках і скверах масавыя народныя гулянні;

- ладзяцца вячэрнія паказы, відовішчы і канцэрты на стадыёне ці плошчах;

- завяршаецца святкаванне феерверкам.

Звяртаючыся да вывучэння інавацыйных ўвядзенняў у святкаванне Дня незалежнасці, неабходна адзначыць, што ў 1980-х - 1990-х гг. больш прывабнай пляцоўкай правядзення вячэрніх прадстаўленняў быў стадыён «Дынама», размешчаны ў цэнтры горада, а асноўным засяроджваннем свята з'яўляліся паркі культуры і адпачынку. У цяперашні жа час цэнтр свята - прасторная пляцоўка або каля Палаца рэспублікі, або каля Нацыянальнай бібліятэкі, або ля стэлы «Мінск – горад-герой».

Да інавацыях у святкаванні Дня Незалежнасці можна аднесці:

- арганізацыю і ўвасабленне «жывога» беларускага сцягу з удзелам вялікай колькасці людзей. У ім былі выкарастаны пластычныя сродкі выразнасці: паслядоўныя і сінхронныя (рэжысёр - пастаноўшчык В.М.Панін);

- дэкараваныя машыны, якія прымяняюцца ў шэсцях для стварэння неабходных мастацкіх вобразаў - «карабель», «грэцкія скульптуры», «вазы» (рэжысёр - пастаноўшчык Г.Б. Рабель). Дэкараваныя машыны шырока выкарыстоўваліся ў святочных мерапрыемствах Савецкага Саюза і былі адданыя фактычнаму забыццю ў 90-я гады ХХ стагоддзя;

- паказ тэатральных спектакляў на адкрытым паветры, дзе фонам служыць архітэктурны ландшафт горада, які адпавядае часу дзеяння п'есы. Да прыкладу, у 1997 годзе адбыўся спектакль Вялікага тэатра оперы і балета «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Траецкім прадмесці;

- фееерверачнае дзеянне спалучаецца з гучаннем сімфанічнага аркестра.

Цэнтральнай падзеяй свята застаецца ваенны парад або ўрачыстае шэсце, якія праводзяцца на праспекце Пераможцаў.

Мы прыходзім да думкі, што асаблівасці правядзення фестываляў падобны на асаблівасці правядзення свят. Аднак ёсць адрозненні, якія можна вызначыць па пунктах:

- фестываль пагружае ў творчую атмасферу, дае магчымасць стаць не толькі гледачом, але і ўдзельнікам мерапрыемства;

- свята часцей за ўсё скіравана на шырокае кола гледачоў, фестывалем жа звычайна цікавіцца кола спецыялістаў у вузкай галіне мастацтва ці жыццядзейнасці, якой ён прысвечаны;

- фестываль садзейнічае творчай ініцыятыве, дапамагае знайсці аднадумцай, дае магчымасць рэалізацыі творчага патэнцыяла;

- фестывалі адбываецца паказ дасягненняў у пэўных відаў мастацтва;

- фестываль працягваецца некалькі дзён і частка паказаў (відовішч) адбываецца на адкрытай прасторы ў асяроддзі архітэктурнага ансамбля горада ці прыроднага ландшафта;

- падчас правядзення фестывальных мерапрыемстваў паспяхова вырашаецца задача арганізацыі карпаратыўных зносін прадстаўнікоў сферы мастацкай творчасці;

- для іх важнае значэнне мае прафесійнае асяроддзе, у якім магчыма авалоданне формамі, метадамі, прыёмамі творчага майстэрства, абмен і ўзбагачэнне новымі тэмамі, ідэямі;

- фестываль заўсёды служыць мэтам абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца ў арганізацыі семінараў, “круглых сталоў”, практыкумаў, майстар-класаў, творчых лабараторый, школ перадавога вопыту;

- падчас фэстаў арганізуюцца навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні і іншыя мерапрыемствы навукова-асветніцкага характару;

- фестывальная дзейнасць валодае комплексам сродкаў калектыўнай камунікацыі;

- фестывалі з’яўляюцца сродкам задавальнення патрэб людзей у зносінах, мастацкім самавыяўленні, перадачы эстэтычнай інфармацыі, спрыяюць рашэнню важных задач іх сумеснага існавання.

Фестывальны рух мае асаблівасці правядзення, якія заключаны ў некалькіх адметнасцях, менавіта:

- фестывальны рух на сучасным этапе развіцця нашай краіны актыўна разгортваецца. Падтрымка святочна-фестывальнай культуры – важны элемент забяспячэння жыццядзейнасці соцыума, неабходны для сацыялізацыі і культурнай камунікацыі кожнай асобы.

- набываюць шырокі размах традыцыйныя для Беларусі фестывалі, нараджаюцца новыя фэсты. Кожны год праводзяцца фестывалі, якія спрыяюць культурнаму росту насельніцтва, даюць магчымасць раскрыцца новым талентам, падтрымліваюць існуючыя калектывы. Асаблівае значэнне надаецца праблемам захавання спадчыны, падтрымцы і распаўсюджванню новых плыней у сучасным мастацтве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]