- •Уводзіны Актуальнасць тэмы дыпломнай работы
- •Аналіз выкарыстанай літаратуры
- •Частка і. Фестывальны рух: гісторыя і сучаснасць
- •Фестываль. Асаблівасці правядзення
- •Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі
- •1.3 Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фальклорных свят у Рэспубліцы Беларусь суадносна з палітыкай дзяржавы
- •1.4 Фестываль народнага гумару: гісторыя і сучаснасць
- •Навізна свята
- •Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •2.4 Палажэнне
- •Заключэнне
- •Бліяграфічны спіс
- •Арганізацыйна-вытворчы план свята.
- •Начало по команде
- •Частаванне
- •Другі дзень цэнтральная плошча ( г. Калінкавічы)
- •10.15. Пачынае працаваць аўцюкоўская мытня
- •(Назва калектыва, які выступіў)
- •Фінальная частка. Завяршэнне. Плошча:
- •Узнагароджанне перможцаў Урачыстае закрыццё фестывалю
- •Старшыня калінкавіцкага райвыканкама і.І.Піліпец Каласок і Калінка запрашаюць прысутных на канцертную частку.
Аналіз выкарыстанай літаратуры
“Фальклорнае мастацтва, фестывальная дзейнасць” Сивурова Л. П.: абагульняецца міжнародны і айчынны вопыт правядзення фестываляў фальклорнага мастацтва і выяўляецца іх ролю ва ўсталяванні і развіцці міжнародных культурных сувязей, дапамагае фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму праз фестывальную дзейнасць;
“Фестывальная дзейнасць” Сивурова Л. П.: Канкрэтызуецца сацыяльна-педагагічны працэс фестывальнай дзейнасці - функцыі, мэта, задачы, змест, формы, сродкі, метады, вынікі фестывальнай дзейнасці ў праекцыі на асобу, творчы калектыў, соцыум і культуру, дапамагае фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму праз фестывальную дзейнасць;
У манаграфіі Ю.М. Чарняк “Рэжысура свят і відовішч” выдзелены асноўныя аспекты рэжысуры святаў. Разгледжана многафункцыянальнасць традыцыйнага свята;
“Фальклорнае мастацтва, фестывальная дзейнасць” Сивурова Л. П., Аналізуюцца працэсы фестывалізацыі культурным жыцці грамадства, выяўляецца адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці, дапамагае фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму праз фестывальную дзейнасць;
Для вывучэння тэарэтыка-метадалагічнай асновы феномена фестывальнага руху мае значны ўплыў аўтарэферат Е.І. Рэзнікавай “Фестываль мастацтваў як сінтэтычная мастацкая прастора”, дзе вызначаецца тыпалогія фестываляў мастацтваў па відах мастацтва, па храналагічным прынцыпе, па маштабу тэрыторыі, па складу удзельнікаў і г.д.;
Часопіс “Фестиваль народного творчества как феномен современного художественного процесса” Сивуравай, Л.П. расказвае аб фестывальным руху у 80-я гады нашага стагоддзя;
Аб задачах арганізацыі карпаратыўных зносін прадстаўнікоў сферы мастацкай творчасці: мастакоў, музыкантаў, кампазітараў, рэжысёраў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва расказвае нам Сівурава Л.П. у зборніку матэрыялаў практычнай канферэнцыі “Сацыяльна-культурная эфектыўнасць фестываляў дзіцячай творчасці”;
Сівурава, Л.П. “Сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці” расказвае нам, што праграма фестывальных мерапрыемстваў уключае разнастайныя па змесце і форме часткі;
У кнізе “Мастацкая адукацыя ў Беларусі.” Пракапцовай В.П. мы даведаліся аб тыпалогіі фестываляў мастацтваў;
Сівурава, Л.П. У кнізе “Фестывалі фальклору і працэсы міжнароднай культурнай інтэграцыі” даведаліся аб тым, што фестываль адрозніваецца ад іншых відаў культурных мерапрыемстваў і аб асноўным патэнцыяле фестывальнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі;
Гуд П.А. у кнізе “Тэхналогія стварэння свята” прапануе шляхі вырашэння арганізацыйных, матэрыяльна-тэхнічных, фінансавых і асобных творчых творчых аспектаў увасаблення святочнага дзеяння. Кніга пабудавана на матэрыялах разнастайных літаратурных крыніц, нарматыўных актаў і дакументаў, аналізе свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, відовішчаў, абрадаў і канцэртаў;
