- •Уводзіны Актуальнасць тэмы дыпломнай работы
- •Аналіз выкарыстанай літаратуры
- •Частка і. Фестывальны рух: гісторыя і сучаснасць
- •Фестываль. Асаблівасці правядзення
- •Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі
- •1.3 Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фальклорных свят у Рэспубліцы Беларусь суадносна з палітыкай дзяржавы
- •1.4 Фестываль народнага гумару: гісторыя і сучаснасць
- •Навізна свята
- •Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •2.4 Палажэнне
- •Заключэнне
- •Бліяграфічны спіс
- •Арганізацыйна-вытворчы план свята.
- •Начало по команде
- •Частаванне
- •Другі дзень цэнтральная плошча ( г. Калінкавічы)
- •10.15. Пачынае працаваць аўцюкоўская мытня
- •(Назва калектыва, які выступіў)
- •Фінальная частка. Завяршэнне. Плошча:
- •Узнагароджанне перможцаў Урачыстае закрыццё фестывалю
- •Старшыня калінкавіцкага райвыканкама і.І.Піліпец Каласок і Калінка запрашаюць прысутных на канцертную частку.
Частаванне
КАЛАСОК (Мясцовы). Можа вып’ем у хаце чарку?
КАЛІНКА (Мясцовая). Пакажы лепш гаспадарку!..
КАЛАСОК (Мясцовы). Пакажу!.. Аб чым гаворка!.. У заапарк усе, што на падворках!..
На падворках другія Каласок і Калінка.
КАЛІНКА (Прыехаўшая). На падворках вас вітае цуд-кампанія такая!..
Экспанат – жывы вясёлы!.. Знакамітыя жывелы!..
КАЛАСОК (Прыехаўшы). Хай хто ўспомніць, то ўзгадае, як на кожным фестывалі ганаровы прыз давалі і мянушку прыляплялі…
Пасля агляду заапарка.
Падыходяць КАЛІНКА (Мясцовая) і КАЛАСОК (Мясцовы).
КАЛІНКА (Мясцовая). Пабываўшы ў хаце новай і агледзеўшы падворкі, запрасіць гасцей гатовы ў другія гаспадаркі!..
КАЛАСОК (Мясцовы). Рыхтаваліся да свята і ў Малых і ў Вялікіх!..
Пачастункі ды прысмакі на сталах чакаюць госця…
КАЛІНКА (Мясцовая). Шлях ляжыць к другім сядзьбам – к Аўцюкоўцам хлебасольным!.. Дзе журы адведаць зможа самых розных згатаванняў… І адзнаку даць хто лепшы, уручыўшы ўзнагароды!
ФОНОГРАММА. ТРЕК № 7”Фон на выход” и ТРЕК № 11”Начало и вручение” Звучат фоном
Ганаровыя госці накіроўваюцца ад сваіх машын. Члены журы – на агляд падворкаў.
Ад’езд калоны.
Дадатак 2
Літаратурны сцэнарый
Другі дзень цэнтральная плошча ( г. Калінкавічы)
8.00 - Снеданне
10.00 Збор калектываў ( Кіраўнікі дэлегацый на Галоўнай сцэне)
10-00 Пачатак работы Аўцюкоўскага кірмаша гумару.
(Дакладны час)
У праграме:
- Праца гандлёвых радоў;
- Выстава гумарыстычных палос раённых газет Беларусі;
- Слайд-шоў мінулага дня, відэавіншаванні сусветнфх знакамітасцей;
- Выстава печанай скульптуры па матывах народных баек ( кожная дэлегацыя - па пяць скульптур);
-Выстава гумарыстычна-парадзійных карцін мастакоў Беларусі;
-Выстава народных рамёстваў Гомельшчыны: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастакі -гумарысты, шаржысты;
-Выстава падворкаў і конкурс “Аўцюкоўскай юшкі”
10.15. Пачынае працаваць аўцюкоўская мытня
( Умееш смяяцца - праходзь, не ўмееш - плаці!)
11-00 УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ СВЯТА:
ФАНАГРАМА: Урачыстыя фанфары _____________________
(Дзве пары Вядучых: “Мясцовыя” (раённы аддел культуры) “Прыехаўшыя” ( Калінка – артыстка Тамара Ліхадзіеўская, Каласок – Юрый Марціновіч Маладзёжны тэатр г.Гомель.)
Танцавальны выхад “Чэрлідараў”
Вядучыя за сцэнай у мікрафоны.
КАЛІНКА(Прыехаўшая). Увага!.. Увага!..
КАЛАСОК(Прыехаўшы). Внимание!.. Внимание!..
КАЛІНКА(Мясцовая). Гаворыць і паказвае Цэнтральная плошча нашага святочнага горада!..
КАЛАСОК(Мясцовы). Гаворыць, паказвае і пачынае рэспубліканскае свята гумару Галоўная сцэна фестывалю!
КАЛІНКА(Прыехаўшая). Сустракаем гаспадароў мясцовых і гасцей прыехаўшых!..
КАЛАСОК(Прыехаўшы). На святочнай, фестывальнай сцэне
паважаныя Каласок і Калінка - мясцовыя!..
КАЛІНКА(Прыехаўшая). І не меньш паважаныя – Каласок і Калінка – запрошаныя!.. Сустракаем!..
ФАНАГРАМА: Урачыстыя фанфары выхад___________________
КАЛАСОК(Прыехаўшы). Добры дзень, шаноўныя!..
КАЛІНКА(Прыехаўшая). Добры святочны дзень, паважаныя і даражэнькія!..
КАЛАСОК(Мясцовы). Вітаем на плошчы вас – гаспадары і госці!..
КАЛІНКА(Мясцовая). Усіх разам вітаем і да вас прыйшоўшы, пачынаем!
КАЛАСОК(Прыехаўшы). VII-ы Усебеларускі фестываль народнага гумару “Аўцюкі-2012” упэўнена крочыць па прасторах жыцця!..
КАЛІНКА(Прыехаўшая). З гумарам ды весялосцю пакідае свой след ў гісторыі.
КАЛАСОК(Мясцовы). Сем слядкоў – сем фестываляў!..На гады калі памножыць усе падзеі фестываляў…
КАЛІНКА(Мясцовая). Успомніць і ўпісаць навекі ў кнігу гэтыя падзеі разам!..
КАЛАСОК(Прыехаўшы). Ой!.. Не пацягне гэты воз трактар “Беларус” з “БелАзам”!..
ФАНАГРАМА: Музычны акцэнт_____________________
КАЛІНКА(Прыехаўшая). Даволі разумнае і да месту пытанне:
Чаму іх столькі? Як сноп –Каласкоў і букет з дзвух Калінак?
КАЛАСОК(Мясцовы). Адкажу без замінак!.. Трэба было ўчора гэтае пытанне задаваць!
КАЛІНКА(Мясцовая). На нашым наваселлі!.. У Сядзібе Каласка і Калінкі!..
КАЛАСОК(Мясцовы). От, там было, дык было!.. Штодня мы ў Сядзібу цяпер запрашаем!.. А што там было яшчэ раз нагадаем!
ФАНАГРАМА: Фон____________________________
Слайд-шоў на экране. Каласкі Калінкі робяць тэкставы каментарый пад фотаздымкі.
Парадак фотакадраў:
1. Хлеб-соль па-аўцюкоўскі
2. “Конурс на лепшы падворак”
3.Сядзіба, Брама
4. Старшыні на машынах, Старшыні і “Залатое бервяно”
5.Ганаровыя госці
6.У пакоях Сядзібы
7.Заапарк
8. Ад’езд калоны
9. Фота Каласкоў і Калінак.
ТЭКСТЫ ПРЫКЛАДАЮЦЦА
КАЛІНКА(Прыехаўшая). А колькі самых заўзятых выканаўцаў прысутнічала і дэманстравала сваё мастацва гледачам і не ўспомніць!..
КАЛАСОК(Прыехаўшы). Успомніць цяжка – ды паказаць лёгка!
Учора ў нашай хаце, а сёння і на фестывальным свяце!..
__________________________________________________________________
(Першы калектыў з нумарам)
ФАНАГРАМА: Першага калектыву____________________________
КАЛІНКА(Мясцовая)._______________________________________
