- •Умк. История путешествий и туризма.
- •Тема 1.6. Путешествия по Беларуси и краеведческая деятельность а.К.Киркора, и.И.Крашевского, в.Сырокомли в середине xiXв. План
- •1. Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор.
- •2. Іосіф-Ігнат Іванавіч Крашэўскі.
- •3. Уладзіслаў Сыракомля.
- •1. Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор. А. К. Кіркор (1818—1886, жыў 68г.)
- •2. Іосіф-Ігнат Іванавіч Крашэўскі.
- •I. I. Крашэускі (1812-1889, жыў 77г)
- •3. Уладзіслаў Сыракомля. У. Сыракомля (кандратовіч) (1823-1862, жыў 39г.)
Умк. История путешествий и туризма.
Тема 1.6. Путешествия по Беларуси и краеведческая деятельность а.К.Киркора, и.И.Крашевского, в.Сырокомли в середине xiXв. План
1. Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор.
2. Іосіф-Ігнат Іванавіч Крашэўскі.
3. Уладзіслаў Сыракомля.
1. Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор. А. К. Кіркор (1818—1886, жыў 68г.)
У складаных умовах палітычнай барацьбы працякала дзейнасць краязнаўца, археолага, этнографа, літаратара, публіцыста, мастацтвазнаўца і выдаўца Адама - Ганоры Карлавіча Кіркора. Пасля паўстання 1863—1864 гг. на запытанне Трэцяга аддзялення адносна А. Кіркора жандар Лосеў адказаў: «На свабодзе выдае афіцыйную газету і знеслаўляе тых, хто яго не паслаў на катаржныя работы» .
Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор нарадзіўся ў студзені 1818 г. у двары Слівін каля Мсціслава Магілёўскай губ. у сям'і збяднелага шляхціца-аднадворца, татарына па паходжанню. Ён вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях, у Віленскім шляхецкім інстытуце, пасля працаваў у Віленскай казённай палаце. Аднак А. Кіркора менш за ўсё цікавіла служба, а больш выдавецкая і даследчыцкая дзейнасць.
Станоўчую ролю ў прапагандзе гістарычна-краязнаўчых, археалагічных, этнаграфічных ведаў пра Беларусь адыгралі кіркораўскія зборнікі, часопісы, газеты. Так, у «Памятнай кніжцы Віленскай губерні» (1850— 1854) быў уведзены неафіцыйны аддзел, дзе змяшчаліся працы даследчыкаў краю. Апошні нумар гэтай кніжкі на 1854 г. трапіў у канцылярыю генерал-губернатара. У артыкуле па гісторыі Вялікага княства Літоўскага чыноўнікі знайшлі «шкодныя тэндэнцыі». Гадавік забаранілі. А. Кіркор актыўна ўзяўся за рэдагаванне другога часопіса, аднак і гэтае выданне было спынена цэнзурай.
У 1859 г. А. Кіркор купіў друкарню і стаў у ёй выпускаць на польскай і рускай мовах «Виленский вестник». Вакол А. Кіркора зноў пачалі групавацца мясцовыя карэспандэнты, у тым ліку В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, Р. Зянькевіч і іншыя, якія прыкоўвалі ўвагу чытачоў сваімі папулярызатарскімі матэрыяламі аб краі. Такім чынам, ужо ў той час друк быў важным сродкам прапаганды ведаў аб родным краі.
Сваімі памяркоўнымі адносінамі да мясцовай інтэлігенцыі А. Кіркор не дагадзіў і не мог дагадзіць афіцыйным уладам. I пры першай жа магчымасці губернскае начальства пастаралася пазбавіцца ад такога рэдактара.
А. Кіркор быў вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у Пецярбург, дзе наладзіў выпуск газеты «Новое время», якая адлюстроўвала рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе. Газету «Новое время» К. Маркс назваў «сацыялістычнай». У хуткім часе Кіркор быў вымушаны пакінуць і Расію і шукаць сховішча ў Галіцыі. Ды і там не было спакою: царскія ўлады прасілі Аўстрыю яго выдаць.
Поруч з выдавецкай справай А. Кіркор шмат займаўся навуковай і літаратурнай працай. Яго першыя публікацыі «Аб паганскіх абрадах на Беларусі» з'явіліся, калі аўтару споўнілася 20 гадоў. У «Нарысах гарадоў Віленскай губерні» аўтар змясціў гістарычныя даведкі пра Ліду, Ашмяны, Дзісну, Вілейку і іншыя гарады. Гэта работа папулярызатарская.
А. Кіркор першым у гісторыі беларускага краязнаўства ўзяўся за распрацоўку і выданне спецыяльных краёвых даведнікаў. Такой была яго работа «Экскурсіі па Вільні і яе ваколіцах».
Асобным выданнем выходзіла праца А. Кіркора «Гістарычны нарыс
г. Вільні».
А. Кіркор з'яўляецца найбольш яскравым прадстаўніком навукі XIX ст., ён засведчыў цікавасць да краязнаўства, этнаграфіі. Прыкладам таму можа служыць «Археалагічная экскурсія па Віленскай губерні», у якой найбольш удала характарызуецца мінулае гэтага краю.
Больш за 100 курганоў выявіў А. К. Кіркор.
Акрамя Вілейскага А. Кіркор вывучаў Ашмянскі, Свянцянскі, Віленскі, Трокскі і іншыя паветыі Віленскай губ.
А. Кіркорам таксама абследаваны старадаўні шлях з Вільні на Заслаўе цераз Крэва і Капачы, які ён лічыў такім жа важным археалагічным аб'ектам, як гарадзішчы і курганы.
Ен зафіксаваў таксама месцазнаходжанне курганоў паміж Аўгустовам і Кабыльнікам. Гэта экскурсія дала археолагу не проста інфармацыю аб помніках, а і магчымасць сабраць музейную калекцыю, якая пазней паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей.
Магчыма, менавіта ў час падарожжаў у А. Кіркора і ствараўся альбом археалагічных знаходак, які быў выяўлены пазней ў архіве. Хутчэй за ўсё даследчык складаў для сябе універсальны даведнік, які мог служыць адпраўным пунктам у складанні археалагічнай карты, а таксама для навуковай працы ці музеязнаўчай работы. Запісы матэрыялаў у ім рабіліся на працягу некалькіх гадоў. Пра кожны занесены ў альбом прадмет сказана, калі ён знойдзены, пералічаны характэрныя рысы.
Сярод зарэгістраваных матэрыялаў у альбоме ёсць кафля з адбіткам гербаў Хадкевічаў, Герта і інш. Тут жа апісаны камень з выбітай «нагой Пятра», які быў знойдзены яшчэ ў 1801 г. на Траецкай гары ў Мінску. Сярод 174 зарэгістраваных у альбоме прадметаў болыш за ўсё было з Вілейскага павета.
А. Кіркор лічыў для сябе найвялікшым шчасцем адкрываць невядомыя помнікі гісторыі, вывучаць прыватныя калекцыі. «Штогод,— пісаў ён,— некаторы час прысвячаю для археалагічных пошукаў у розных мясцінах старажытнай Літвы... Выкарыстоўваючы даручэнні Археалагічнай камісіі, я наведаў Мінскі, Барысаўскі і Навагрудскі паветы Мінскай губерні і даследаваў розныя мясціны ў Віленскім, Трокскім, Ашмянскім і Вілейскім паветах Віленскай губерні. Летам 1857 г. адбылася экспедыцыя А. Кіркора ў Гарадзілава Ашмянскага павета, дзе яму ўдалося выявіць некалькі курганоў.
Недахопам даследаванняў А. Кіркора з'яўляецца прыблізнае датаванне выяўленчых матэрыялаў.
Працу «Этнографический взгляд на Виленскую губернию» А. Кіркор выконваў у адпаведнасці з праграмай Рускага геаграфічнага таварыства. Ён выклаў свае думкі пра быт насельніцтва, даўнія традыцыі, абрады.
А. Кіркор першы выказаў арыгінальную здагадку пра рознапляменны склад летапіснай Літвы. «Літву нашу,— пісаў ён,— насялялі літоўцы, крывічы, палачане, чарнарусы, яцвягі, дулебы, дрыгавічы». Правёўшы раскопкі ля Навагрудка, ён зрабіў вывад, што няма чыста балцкіх або чыста славянскіх курганоў. Няма ніводнага кургана, дзе б не перамешваліся элементы культур гэтых плямёнаў. Гэтае назіранне даследчыка і на сённяшні дзень з'яўляецца вельмі каштоўным і актуальным.
Пэўнае значэнне для гістарычнай навукі мае праца А. Кіркора «Манетная справа ў Літве». ён піша, што прадметамі гандлю ў старажытнай Літве былі футра, пянька, бурштын, воск, рыба. На тэрыторыі краю мелі хаджэнне арабскія, рымскія, грэчаскія манеты. Аўтар сцвярджаў, што манеты чаканіліся ў Вялікім княстве Літоўскім з XIV да сярэдзіныі XVII ст.
Удзел у складанні археалагічнага слоўніка, — яшчэ адна сфера дзейнасці А. Кіркора.
У апошнія гады жыцця А. Кіркор зацікавіўся археалогіяй Украіны, дзе на яе заходняй тэрыторыі ў 1876—1878 гг. былі даследаваны могільнікі.
Падагульненнем навуковай дзейнасці А. Кіркора з'явілася даследаванне, якое ўвайшло ў вядомую працу «Живописная Россия» пад рэдакцыяй П. П. Сямёнава. Восем нарысаў пра Беларусь тут напісаны А. Кіркорам. Аўтар спыніўся на вузлавых пытаннях старажытнай гісторыі Беларусі, хоць яму і не выпадала падрабязна спыняцца на мясцовай археалогіі, пра якую ён больш дэталёва пісаў у папярэдніх выданнях. У «Живописной России» ён дае чытачам «досыць шырокае і ўсебаковае ўяўленне аб Беларусі і яе народзе».
Заслугі А. Кіркора ў даследаванні гісторыі Беларусі выключныя.
Ён ажыццявіў дзесяткі цікавых публікацый, выданні зборнікаў, краязнаўчых даведнікаў, часопісаў, газет, працаваў як музейшчык. Ён шмат намаганняў прыклаў дзеля выхавання маладога пакалення даследчыкаў гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, літаратуры, фальклору Беларусі. Некалькі дзесяцігоддзяў аддаў ён вывучэнню Беларусі.
А. Кіркор распрацаваў і напісаў гісторыю беларускай археалогіі, у методыцы раскопак засвоіў дасягнутае папярэднікамі і пайшоў далей, даўшы прыклад раскопак курганоў «накрыж», а таксама вядзенне палявых дзённікаў, альбомаў, справаздач. Пры вывучэнні міграцыі насельніцтва А. Кіркор асаблівае значэнне надаваў тапаніміцы.
Прызнаннем навуковых заслуг А. Кіркора стала выбранне яго членам-карэспандэнтам Археалагічнага таварыства (1856 г.), членам Рускага геаграфічнага таварыства (1857 г.) і Кракаўскай Акадэміі навук (1873г.).
Пытанні да паўтарэння
1.Якімі галінамі навукі цікавіўся А.Кіркор?
2.Назавіце асноўныя працы А.Кіркора?
3.Што у развіцці навукі А.Кіркорам было зроблены ўпершыню?
4. Дзе падарожнічаў А.Кіркор?
5.Якое значэнне мела дзейнасць А.Кіркора для развіцця навуковай думкі ў Беларусі?
