- •Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі
- •Гіпотэзы паходжання мовы
- •Класіфікацыя моў свету і месца беларускай мовы сярод іншых моў свету
- •Білінгвізм і яго аспекты
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Трасянка як моўная з’ява.
- •7. Агульнаўсходнеславянскі перыяд у гісторыі беларускай мовы
- •8. Функцыянаванне беларускай мовы ў вкл
- •9. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •10. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •11. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •12. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •14. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы
- •15. Арфаграфічныя нормы беларускай мовы Правапιс о, э, а, ы
- •Заўвагι: 1. Ва ўласных iмёнах славянскага паходжання пiшацца лiтара а, у iмёнах неславянскага паходжання – лiтара э: Чарапавец, Чарнiгаў, Шаўчэнка, але: Тэгеран, Чэбаксары, Чэчня, Тэрэза, Шэкспiр.
- •2. У некаторых iншамоўных I беларускiх словах пiшацця лiтара ы: брызент, цырымонiя, почырк, зарыва і зарава, яблыня, арышт, чыгун, інжынер, канцылярыя, трывога, рысора, хрыбет, дрызіна.
- •Правапiс е, ё, я
- •Правапіс э, е
- •Правапiс спалучэнняў галосных ў iншамоўных словах
- •Правапiс прыстаўных галосных
- •Правапiс I, ы, й пасля прыставак
- •Правапiс галосных у складаных словах
- •Правапiс галосных пасля зацвярдзелых, д I т
- •Правапiс лiтар ў, у
- •Запомніце: траур. Правапiс д –дз, т – ц
- •Правапiс падоўжаных I падвоеных зычных
- •Правапiс прыставак
- •Правапiс прыстаўных в, г Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.
- •Правапiс спалучэнняў зычных
- •Правапiс мяккага знака I апострафа
- •Ужыванне вялiкай лiтары
- •Правапiс складаных назоўнiкаў
- •Правапiс складаных прыметнiкаў
- •Правапiс прыслоўяў I спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў
- •Пiшуцца асобна спалучэннi
- •Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц
- •16. Граматычныя катэгорыі назоўніка і правапiс склонавых канчаткаў Род і лік назоўнікаў
- •Род нескланяльных агульных назоўнікаў
- •Род уласных назоўнікаў
- •Род складанаскарочаных назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 2-га скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнiкi
- •У форме множнага лiку назоўнiкi на –мя маюць формы: імёны, плямёны, страмёны.
- •У форме множнага лiку назвы маладых iстот маюць суфiкс –ят-: пацучаняты, ваверчаняты; але: дзецi.
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •17. Утварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў і правапіс суфіксаў Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Утварэнне ступеней параўнання прыметнiкаў
- •18. Скланенне I правапiс лічэбнікаў, ужыванне з назоўнiкамi
- •Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •19. Скланенне I правапiс займеннiкаў
- •20. Правапiс асабовых канчаткаў I суфiксаў дзеясловаў
- •Канчаткі дзеясловаў і і іі спражэнняў
- •21. Дзеепрыметнiк I дзеепрыслоўе: утварэнне, ужыванне, пераклад Утварэнне, ужыванне I правапiс дзеепрыметнiкаў
- •Утварэнне I правапiс дзеепрыслоўяў
- •22. Асаблiвасцi дапасавання I кiравання ў беларускай мове
- •23. Слова і яго лексічнае значэнне
- •25. Класіфікацыя лексікі па ўжыванні
- •26. Сінонімы, дублеты, варыянты, антонімы, амонімы, паронімы
- •27. Тэрмін і тэрміналогія.
- •28. Спецыфіка тэрмінаў.
- •29. Утварэнне тэрмінаў.
- •30. Лексiка-граматычная і генетычная характарыстыка тэрмiнаў
- •31. Характарыстыка мастацкага, публіцыстычнага і гутарковага стыляў
- •32. Асаблівасці навуковага стылю
- •33. Жанры навуковага стылю
- •Як падрыхтаваць канспект артыкула
- •34. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •35. Паняцце дакумента.
- •36.Групы афiцыйна-справавой дакументацыi.
- •37. Справавыя лісты
- •38.Юрыдычная лексiка агульнаўсходнеславянскага перыяду.
- •39. Юрыдычная тэрмiналогiя ў старажытнабеларускай мове.
- •40.Грамадска-палiтычная I юрыдычная лексiка 19- 20ст.
Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць, пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму.
Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.
Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д. Напрыклад, рус. шинель, собака, медаль, степь, насыпь, надпись – жаночы род, бел. шынель, сабака, медаль, стэп, насып, надпіс –мужчынскі род; рус. писать чернилами – бел. пісаць чарнілам; рус. чистый – чище, бел. чысты – чысцейшы; рус. тремя, четырьмя – бел. трыма, чатырма; рус. завявший – бел. завялы; рус. улыбаясь – бел. усміхаючыся.
Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – рус. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, по причине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились ему два друга – бел. У адным завулку ён сустрэў двух сяброў; рус. Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы.
Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае г на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в, л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларускарускага білінгва на ўсё жыццё.
Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять).
Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка ‘укачванне’ – бел. качка ‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка ‘спрэчка’.
Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з'яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў: рус. читательница – бел. чытачка, рус. детский – бел. дзіцячы, рус. шептаться – бел. шаптацца, рус. беспринципный – бел. беспрынцыповы, рус. вблизи – бел. паблізу.
Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха, рус. кишк'а – бел. к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзін'аццаць, рус. посл'анец – бел. паслан'ец.
