- •Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі
- •Гіпотэзы паходжання мовы
- •Класіфікацыя моў свету і месца беларускай мовы сярод іншых моў свету
- •Білінгвізм і яго аспекты
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Трасянка як моўная з’ява.
- •7. Агульнаўсходнеславянскі перыяд у гісторыі беларускай мовы
- •8. Функцыянаванне беларускай мовы ў вкл
- •9. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •10. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •11. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •12. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •14. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы
- •15. Арфаграфічныя нормы беларускай мовы Правапιс о, э, а, ы
- •Заўвагι: 1. Ва ўласных iмёнах славянскага паходжання пiшацца лiтара а, у iмёнах неславянскага паходжання – лiтара э: Чарапавец, Чарнiгаў, Шаўчэнка, але: Тэгеран, Чэбаксары, Чэчня, Тэрэза, Шэкспiр.
- •2. У некаторых iншамоўных I беларускiх словах пiшацця лiтара ы: брызент, цырымонiя, почырк, зарыва і зарава, яблыня, арышт, чыгун, інжынер, канцылярыя, трывога, рысора, хрыбет, дрызіна.
- •Правапiс е, ё, я
- •Правапіс э, е
- •Правапiс спалучэнняў галосных ў iншамоўных словах
- •Правапiс прыстаўных галосных
- •Правапiс I, ы, й пасля прыставак
- •Правапiс галосных у складаных словах
- •Правапiс галосных пасля зацвярдзелых, д I т
- •Правапiс лiтар ў, у
- •Запомніце: траур. Правапiс д –дз, т – ц
- •Правапiс падоўжаных I падвоеных зычных
- •Правапiс прыставак
- •Правапiс прыстаўных в, г Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.
- •Правапiс спалучэнняў зычных
- •Правапiс мяккага знака I апострафа
- •Ужыванне вялiкай лiтары
- •Правапiс складаных назоўнiкаў
- •Правапiс складаных прыметнiкаў
- •Правапiс прыслоўяў I спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў
- •Пiшуцца асобна спалучэннi
- •Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц
- •16. Граматычныя катэгорыі назоўніка і правапiс склонавых канчаткаў Род і лік назоўнікаў
- •Род нескланяльных агульных назоўнікаў
- •Род уласных назоўнікаў
- •Род складанаскарочаных назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 2-га скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнiкi
- •У форме множнага лiку назоўнiкi на –мя маюць формы: імёны, плямёны, страмёны.
- •У форме множнага лiку назвы маладых iстот маюць суфiкс –ят-: пацучаняты, ваверчаняты; але: дзецi.
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •17. Утварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў і правапіс суфіксаў Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Утварэнне ступеней параўнання прыметнiкаў
- •18. Скланенне I правапiс лічэбнікаў, ужыванне з назоўнiкамi
- •Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •19. Скланенне I правапiс займеннiкаў
- •20. Правапiс асабовых канчаткаў I суфiксаў дзеясловаў
- •Канчаткі дзеясловаў і і іі спражэнняў
- •21. Дзеепрыметнiк I дзеепрыслоўе: утварэнне, ужыванне, пераклад Утварэнне, ужыванне I правапiс дзеепрыметнiкаў
- •Утварэнне I правапiс дзеепрыслоўяў
- •22. Асаблiвасцi дапасавання I кiравання ў беларускай мове
- •23. Слова і яго лексічнае значэнне
- •25. Класіфікацыя лексікі па ўжыванні
- •26. Сінонімы, дублеты, варыянты, антонімы, амонімы, паронімы
- •27. Тэрмін і тэрміналогія.
- •28. Спецыфіка тэрмінаў.
- •29. Утварэнне тэрмінаў.
- •30. Лексiка-граматычная і генетычная характарыстыка тэрмiнаў
- •31. Характарыстыка мастацкага, публіцыстычнага і гутарковага стыляў
- •32. Асаблівасці навуковага стылю
- •33. Жанры навуковага стылю
- •Як падрыхтаваць канспект артыкула
- •34. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •35. Паняцце дакумента.
- •36.Групы афiцыйна-справавой дакументацыi.
- •37. Справавыя лісты
- •38.Юрыдычная лексiка агульнаўсходнеславянскага перыяду.
- •39. Юрыдычная тэрмiналогiя ў старажытнабеларускай мове.
- •40.Грамадска-палiтычная I юрыдычная лексiка 19- 20ст.
Гіпотэзы паходжання мовы
У сучаснай навуцы існуе некалькі філасофскіх і натуралістычных гіпотэз паходжання мовы. Аналізуючы розныя падыходы ў вырашэнні гэтай праблемы, можна выдзеліць два асноўныя накірункі: а)мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця; б) мова створана звышнатуральнай сілай.
Адна з самых старажытных філасофскіх канцэпцый -- лагасічная (логасная) тэорыя. У яе аснове ляжыць міфолага-рэлігійнае ўяўленне пра мову як дар Бога. Паводле гэтай канцэпцыі, мова (“слова”) існавала задоўга да з’яўлення чалавека і ўвасабляла сабой дух, валодала магічнай сілай. “Слова” разглядалася як першааснова ўсяго, што існавала ў прыродзе, як энергія і сродак, якія стварылі свет з першаснага хаосу: “У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць” (“Евангелле ад Іаана). Падобныя тлумачэнні, толькі ў іншых тэрмінах, ляжаць у аснове індуізму і канфуцыянства. Побач з Божым паходжаннем мовы хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека.
Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. Яшчэ ў VII-VI ст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкнуліся знайсці сувязь паміж словамі, «імёнамі» і высветліць, які характар паходжання мовы – прыродны ці ўмоўны. Пазней гэтыя праблемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння.
У ХVІ стагоддзі ў Еўропе з’явілася і стала пашырацца тэорыя “грамадскай дамоўленасці”, паводле якой не Божае “Слова-Логас”, а сам чалавек з’яўляецца стваральнікам усяго існага на зямлі, у тым ліку і мовы. Менавіта грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статку. Аднак гэтая тэорыя, называючы творцу мовы, не змагла растлумачыць прыроду яе ўзнікнення, а таксама працэс авалодання чалавека мовай.
З цягам часу ўзніклі натуралістычныя гіпотэзы паходжання мовы. Так, згодна з гукапераймальнай гіпотэзай мова паходзіць ад пераймання чалавекам шматлікіх і разнастайных гукаў навакольнага свету (крыкі жывёл, спеў птушак, шум ветру, шапацення лісця, гул грому, плёскат хваляў і г.д.). Гэтыя гукаперайманні (гаў-гаў, мяў-мяў, ку-ку, му-у-у, буль-буль і інш.) сталі асновай слоў-назваў чалавечай мовы.
Выклічнікавая гіпотэза звязвае паходжанне мовы з тымі натуральнымі, інстынктыўнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё чалавека (кашаль, хрып, сапенне, гукі, выкліканыя пачуццём болю, радасці, абурэння і г.д.).
Найбольшае пашырэнне атрымала распрацаваная ў ХІХ стагоддзі матэрыялістычная (працоўная, сацыяльная) тэорыя паходжання мовы, паводле якой мова ўзнікла як вынік супольнай дзейнасці першабытных людзей. У час сумеснай працы ўзнікалі сітуацыі, калі неабходна было ўзгадніць свае дзеянні, што і прымусіла старажытнага чалавека падаваць гукавыя сігналы. Пры гэтым адбывалася перабудова органаў маўлення, якая і прывяла іх да здольнасці ствараць членападзельныя гукі. Паступова з развіццём грамадства, з падзелам відаў працоўнай дзейнасці, з удасканаленнем працэсаў і сродкаў працы ўдасканальваліся мысленне чалавека і формы адлюстравання яго ў мове.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што этапы фарміравання і станаўлення мовы можна прасачыць на прыкладзе дзіцяці. За тры гады яно паўтарае ўвесь шлях, які прайшло чалавецтва ад прымітыўных гукаў да членападзельнай мовы.
Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы, відавочным для ўсіх нас з'яўляецца тое, што жыццё мовы цесна звязана з жыццём грамадства. Мова не толькі дапамагае людзям зразумець адзін аднаго, але і захаваць здабыткі чалавечай гісторыі, навукі і культуры.
