- •Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі
- •Гіпотэзы паходжання мовы
- •Класіфікацыя моў свету і месца беларускай мовы сярод іншых моў свету
- •Білінгвізм і яго аспекты
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Трасянка як моўная з’ява.
- •7. Агульнаўсходнеславянскі перыяд у гісторыі беларускай мовы
- •8. Функцыянаванне беларускай мовы ў вкл
- •9. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •10. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •11. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •12. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •14. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы
- •15. Арфаграфічныя нормы беларускай мовы Правапιс о, э, а, ы
- •Заўвагι: 1. Ва ўласных iмёнах славянскага паходжання пiшацца лiтара а, у iмёнах неславянскага паходжання – лiтара э: Чарапавец, Чарнiгаў, Шаўчэнка, але: Тэгеран, Чэбаксары, Чэчня, Тэрэза, Шэкспiр.
- •2. У некаторых iншамоўных I беларускiх словах пiшацця лiтара ы: брызент, цырымонiя, почырк, зарыва і зарава, яблыня, арышт, чыгун, інжынер, канцылярыя, трывога, рысора, хрыбет, дрызіна.
- •Правапiс е, ё, я
- •Правапіс э, е
- •Правапiс спалучэнняў галосных ў iншамоўных словах
- •Правапiс прыстаўных галосных
- •Правапiс I, ы, й пасля прыставак
- •Правапiс галосных у складаных словах
- •Правапiс галосных пасля зацвярдзелых, д I т
- •Правапiс лiтар ў, у
- •Запомніце: траур. Правапiс д –дз, т – ц
- •Правапiс падоўжаных I падвоеных зычных
- •Правапiс прыставак
- •Правапiс прыстаўных в, г Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.
- •Правапiс спалучэнняў зычных
- •Правапiс мяккага знака I апострафа
- •Ужыванне вялiкай лiтары
- •Правапiс складаных назоўнiкаў
- •Правапiс складаных прыметнiкаў
- •Правапiс прыслоўяў I спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў
- •Пiшуцца асобна спалучэннi
- •Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц
- •16. Граматычныя катэгорыі назоўніка і правапiс склонавых канчаткаў Род і лік назоўнікаў
- •Род нескланяльных агульных назоўнікаў
- •Род уласных назоўнікаў
- •Род складанаскарочаных назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 2-га скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнiкi
- •У форме множнага лiку назоўнiкi на –мя маюць формы: імёны, плямёны, страмёны.
- •У форме множнага лiку назвы маладых iстот маюць суфiкс –ят-: пацучаняты, ваверчаняты; але: дзецi.
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •17. Утварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў і правапіс суфіксаў Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Утварэнне ступеней параўнання прыметнiкаў
- •18. Скланенне I правапiс лічэбнікаў, ужыванне з назоўнiкамi
- •Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •19. Скланенне I правапiс займеннiкаў
- •20. Правапiс асабовых канчаткаў I суфiксаў дзеясловаў
- •Канчаткі дзеясловаў і і іі спражэнняў
- •21. Дзеепрыметнiк I дзеепрыслоўе: утварэнне, ужыванне, пераклад Утварэнне, ужыванне I правапiс дзеепрыметнiкаў
- •Утварэнне I правапiс дзеепрыслоўяў
- •22. Асаблiвасцi дапасавання I кiравання ў беларускай мове
- •23. Слова і яго лексічнае значэнне
- •25. Класіфікацыя лексікі па ўжыванні
- •26. Сінонімы, дублеты, варыянты, антонімы, амонімы, паронімы
- •27. Тэрмін і тэрміналогія.
- •28. Спецыфіка тэрмінаў.
- •29. Утварэнне тэрмінаў.
- •30. Лексiка-граматычная і генетычная характарыстыка тэрмiнаў
- •31. Характарыстыка мастацкага, публіцыстычнага і гутарковага стыляў
- •32. Асаблівасці навуковага стылю
- •33. Жанры навуковага стылю
- •Як падрыхтаваць канспект артыкула
- •34. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •35. Паняцце дакумента.
- •36.Групы афiцыйна-справавой дакументацыi.
- •37. Справавыя лісты
- •38.Юрыдычная лексiка агульнаўсходнеславянскага перыяду.
- •39. Юрыдычная тэрмiналогiя ў старажытнабеларускай мове.
- •40.Грамадска-палiтычная I юрыдычная лексiка 19- 20ст.
31. Характарыстыка мастацкага, публіцыстычнага і гутарковага стыляў
Моўны стыль (грэч. stylos – палачка для пісьма ў старажытнасці і сярэднявеччы) – сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэтаў і зместу выказвання. Стыль – гэта функцыянальная разнавiднасць мовы, форма яе грамадскага выкарыстання.
На аснове функцый i сфер зносiн вылучаюць мастацкi, навуковы, публiцыстычны, афiцыйна-справавы, гутарковы стылi. Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсiўнай i функцыянальна-стылiстычнай афарбоўкай. Iснуюць пэўныя заканамернасцi выкарыстання моўных сродкаў, наяўнасць цi адсутнасць гэтых сродкаў (напрыклад, для афiцыйна-справавога стылю характэрна выкарыстанне канцылярскiх штампаў i не ўласцiвы словы з суфiксамi суб’ектыўнай ацэнкi, як у мастацкiм).
Існаванне стыляў абумоўлена багаццем мовы, яе сінанімікай. У сучасных нацыянальных мовах любое выказванне можна перадаць па-рознаму. Чым больш развітая мова, чым багацейшыя яе сінанімічныя рэсурсы, тым больш разнастайныя спосабы перадачы інфармацыі.
Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносiн i часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пiсьмовай форме ў тэкстах мастацкага, радзей публiцыстычнага стылю). Для яго характэрны нязмушанасць, суб’ектыўнасць, дыялагiчнасць, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагiчнасцi, выкарыстанне няпоўных сказаў, экспрэсiўна-эмацыянальнай лексiкi, пытальных i пабуджальных сказаў, невербальных сродкаў (жэстаў, мiмiкi, разнастайных рухаў). Адрознiваюць дзве разнавiднасцi размоўнага стылю: размоўна-бытавы i размоўна-афiцыйны.
Мастацкi стыль вызначаецца сваёй унiкальнасцю: ён выконвае агульную для ўсiх стыляў камунiкацыйную функцыю, выкарыстоўвае сродкi ўсiх стыляў, для яго характэрна эстэтычная функцыя. Мастацкая мова характарызуецца эмацыянальнасцю, экспрэсiўнасцю, разнастайнымi сродкамi выражэнныя – метафара, параўнанне, эпiтэт i iнш. Мастацкi стыль спалучае аб’ектыўнасць i суб’ектыўнасць, маналог i дыялог, агульнаўжывальную лексiку i разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкi.
Публiцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў газетах, грамадска-палiтычных i лiтаратурна-мастацкiх часопiсах, на радыё, тэлебачаннi i г.д. Важнейшымi яго асаблiвасцямi з’яўляюцца папулярнасць, iнфармацыйнасць, вобразнасць, палемiчнасць. Задача гэтага стылю – фармiраваць светапогляд чытача, абуджаць грамадзянскiя якасцi асобы. Асноўныя функцыi – паведамленне i ўздзеянне. Адрознiваюць газетна-публiцыстычны, радыётэлежурналiсцкi, аратарскi падстылi.
32. Асаблівасці навуковага стылю
Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства i выкарыстоўваецца пераважна ў пiсьмовай форме ў навуковай лiтаратуры (манаграфiях, дакладах, артыкулах, дысертацыях, справаздачах аб навукова-даследчай працы i iнш.). Усе моўныя сродкi навуковага стылю накiраваны на тое, каб лагiчна, дакладна i зразумела перадаць змест, таму адно з асноўных патрабаванняў стылю – лагiчнасць, а таксама дакладнасць, абстрактнасць, аб’ектыўнасць. Мэта навуковых тэкстаў – зафiксаваць, захаваць, перадаць, данесцi да чытача аргументаваную iнфармацыю ў пэўнай галiне ведаў, выкладзеную лагiчна, ясна, дакладна i аб’ектыўна.
Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя словы, стылістычна нейтральныя (міжстылёвыя). Міжстылёвая лексіка аб’ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна могуць выкарыстоўвацца ў любым тыпе выказвання.
Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання (міжнавуковыя тэрміны), якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: аналіз, сінтэз, дослед, працэс, пошук, гіпотэза, сістэма, мадэль, тэорыя, узаемасувязь, даказаць, абгрунтаваць. Заўважым, што сярод слоў гэтай групы шмат іншамоўных і нават інтэрнацыянальных, паколькі гэта словы лацінскага ці грэчаскага паходжання.
Вузкаспецыяльныя тэрміны – гэта ўласна навуковыя тэрміны, якія выражаюць сістэму паняццяў пэўнай галіны ведаў, большасць з такіх тэрмінаў не выходзяць за межы вузкапрафесійных зносін: злачынная нядбайнасць, пракурорскі нагляд, калегіяльнасць суда, экстрадыцыя, яўка з пакаяннем (юрыдычныя тэрміны); базідыяльныя грыбы, біякамунікацыя, апакарпны плод, рутакветныя, арніталогія, штучная мутацыя, чаравікападобны пялёстак (біялагічныя тэрміны); інтэгральнае злічэнне, алгебраічнае складанне, лагарфмічная функцыя, сістэма раўнанняў з частковымі вытворнымі, прывядзенне дробаў да супольнага назоўніка (матэматычныя тэрміны); сімвал кіравання прыладай, сістэма вылічальная інтэрактыўная, цыкл звароту да памяці, ранг матрыцы, абход графа, рэзідэнтны абсяг (тэрміны па інфарматыцы).
Навуковы стыль характарызуецца вышэйшай ступенню абстрактнасцi, абагульняльнасцю, наяўнасцю як лексiчных, так i iншых сродкаў выражэння (схемы, карты, атласы, таблiцы, умоўныя знакi).
Асноўная форма навуковага стылю – маналог, але вылучаюць i розныя вiды навуковага дыялога: iнтэлектуальная гутарка, навуковая дыскусiя, манаграфiя, пабудаваная паводле схемы дыялога.
