- •Роля мовы ў грамадстве і яе функцыі
- •Гіпотэзы паходжання мовы
- •Класіфікацыя моў свету і месца беларускай мовы сярод іншых моў свету
- •Білінгвізм і яго аспекты
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Трасянка як моўная з’ява.
- •7. Агульнаўсходнеславянскі перыяд у гісторыі беларускай мовы
- •8. Функцыянаванне беларускай мовы ў вкл
- •9. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •10. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •11. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •12. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •14. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы
- •15. Арфаграфічныя нормы беларускай мовы Правапιс о, э, а, ы
- •Заўвагι: 1. Ва ўласных iмёнах славянскага паходжання пiшацца лiтара а, у iмёнах неславянскага паходжання – лiтара э: Чарапавец, Чарнiгаў, Шаўчэнка, але: Тэгеран, Чэбаксары, Чэчня, Тэрэза, Шэкспiр.
- •2. У некаторых iншамоўных I беларускiх словах пiшацця лiтара ы: брызент, цырымонiя, почырк, зарыва і зарава, яблыня, арышт, чыгун, інжынер, канцылярыя, трывога, рысора, хрыбет, дрызіна.
- •Правапiс е, ё, я
- •Правапіс э, е
- •Правапiс спалучэнняў галосных ў iншамоўных словах
- •Правапiс прыстаўных галосных
- •Правапiс I, ы, й пасля прыставак
- •Правапiс галосных у складаных словах
- •Правапiс галосных пасля зацвярдзелых, д I т
- •Правапiс лiтар ў, у
- •Запомніце: траур. Правапiс д –дз, т – ц
- •Правапiс падоўжаных I падвоеных зычных
- •Правапiс прыставак
- •Правапiс прыстаўных в, г Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.
- •Правапiс спалучэнняў зычных
- •Правапiс мяккага знака I апострафа
- •Ужыванне вялiкай лiтары
- •Правапiс складаных назоўнiкаў
- •Правапiс складаных прыметнiкаў
- •Правапiс прыслоўяў I спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў
- •Пiшуцца асобна спалучэннi
- •Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц
- •16. Граматычныя катэгорыі назоўніка і правапiс склонавых канчаткаў Род і лік назоўнікаў
- •Род нескланяльных агульных назоўнікаў
- •Род уласных назоўнікаў
- •Род складанаскарочаных назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 2-га скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнiкi
- •У форме множнага лiку назоўнiкi на –мя маюць формы: імёны, плямёны, страмёны.
- •У форме множнага лiку назвы маладых iстот маюць суфiкс –ят-: пацучаняты, ваверчаняты; але: дзецi.
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •17. Утварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў і правапіс суфіксаў Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Утварэнне ступеней параўнання прыметнiкаў
- •18. Скланенне I правапiс лічэбнікаў, ужыванне з назоўнiкамi
- •Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •19. Скланенне I правапiс займеннiкаў
- •20. Правапiс асабовых канчаткаў I суфiксаў дзеясловаў
- •Канчаткі дзеясловаў і і іі спражэнняў
- •21. Дзеепрыметнiк I дзеепрыслоўе: утварэнне, ужыванне, пераклад Утварэнне, ужыванне I правапiс дзеепрыметнiкаў
- •Утварэнне I правапiс дзеепрыслоўяў
- •22. Асаблiвасцi дапасавання I кiравання ў беларускай мове
- •23. Слова і яго лексічнае значэнне
- •25. Класіфікацыя лексікі па ўжыванні
- •26. Сінонімы, дублеты, варыянты, антонімы, амонімы, паронімы
- •27. Тэрмін і тэрміналогія.
- •28. Спецыфіка тэрмінаў.
- •29. Утварэнне тэрмінаў.
- •30. Лексiка-граматычная і генетычная характарыстыка тэрмiнаў
- •31. Характарыстыка мастацкага, публіцыстычнага і гутарковага стыляў
- •32. Асаблівасці навуковага стылю
- •33. Жанры навуковага стылю
- •Як падрыхтаваць канспект артыкула
- •34. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •35. Паняцце дакумента.
- •36.Групы афiцыйна-справавой дакументацыi.
- •37. Справавыя лісты
- •38.Юрыдычная лексiка агульнаўсходнеславянскага перыяду.
- •39. Юрыдычная тэрмiналогiя ў старажытнабеларускай мове.
- •40.Грамадска-палiтычная I юрыдычная лексiка 19- 20ст.
Класіфікацыя моў свету і месца беларускай мовы сярод іншых моў свету
Паводле звестак навукоўцаў, у нашы днi вядома каля 5000 розных (жывых i мёртвых) моў, з якiх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мiльярды жыхароў нашай планеты, а астатнiя мовы абслугоўваюць нязначную частку насельнiцтва, iншы раз мовай карыстаюцца сотнi i нават дзесяткi людзей.
У залежнасцi ад паходжання i наяўнасцi цi адсутнасцi агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў вялiкiя групы, або сем’і, моў.
Навука пра мову выдзяляе iндаеўрапейскую, iберыйска- каўказскую, фiна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кiтайска-тыбецкую, дравiдыйскую, семiта-хамiцкую, кайсанскую i iншыя сем’i моў, кожная з якiх складаецца альбо з некалькiх груп (напрыклад, фiна-угорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фiнскую i угорскую, якiя ў сваю чаргу складаюцца з некалькiх моў), альбо з некалькiх моў (напрыклад, дравiдыйская сям’я ўключае мовы тэлугу, тамiльскую, малаялам, каннара i iнш., што пашыраны на поўднi Iндыi, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакiстана i Афганiстана).
Некаторыя мовы з’яўляюцца iзаляванымi, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп, напрыклад, японская мова, карэйская.
Беларуская мова ўваходзiць у адну з самых вялiкiх сем’яў Еўразii – iндаеўрапейскую.
Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 16 моўных груп: балтыйская (лiтоўская, латышская (жывыя) i пруская, яцвяжская (мёртвыя));
германская (дацкая, нарвежская, шведская, iсландская, фарэрская, нямецкая, англiйская, галандская (нiдэрландская), фламандская, iдыш (новаяўрэйская), мёртвыя – гоцкая, бургундская, вандальская);
iндыйская (хiндустанi, пенджабi, бенгалi, орыя, бiхары, цыганская (жывыя) i ведыйская, санскрыт, пракрыты (мёртвыя);
iранская (персiдская, таджыкская, курдская, тацкая, пушту (афганская), асецiнская (жывыя) i мiдыйская, парфянская, скiфская (мёртвыя));
кельцкая (iрландская, шатландская, брэтонская, уэльская (валiйская), гальская);
раманская (iспанская, французская, партугальская, iтальянская, правансальская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская i мёртвая лацiнская);
славянская, у якой вылучаюцца тры падгрупы: заходнеславянская (польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая i мёртвая палабская); паўднёваславянская (балгарская, македонская, сербскахарвацкая i мёртвая стараславянская); усходнеславянская (беларуская, украiнская, руская).
У iндаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць асобныя мовы – грэцкая, албанская, армянская.
Білінгвізм і яго аспекты
Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – гэта шматмоўе, або полілінгвізм.
На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва суседнія этнасы, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Адным з рэгіёнаў, значная частка насельніцтва якога карыстаецца дзвюма мовамі, з'яўляецца Беларусь. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.).
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.
Білінгвізм – з'ява складаная, шматбаковая, яна цікавіць не толькі лінгвістыку, але і псіхалогію, псіхалінгвістыку, сацыялогію і таму даследуецца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным, сацыялінгвістычным.
З пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы. Е.М. Верашчагін выдзяляе тры ўзроўні білінгвізму: рэцэптыўны (разуменне маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме), рэпрадуктыўны (уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае), прадуктыўны (уменне не толькі разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні).
Некаторыя даследчыкі вылучаюць такія тыпы білінгвізму: каардынатыўны – аднолькавае валоданне дзвюма мовамі, і змешаны, калі другая мова засвойваецца пры ўжо сфарміраванай сістэме першай мовы. Пры змешаным двухмоўі набытая мова заўсёды зведвае ўплыў першай, таму адчуваецца пастаянная барацьба з роднай мовай. Гаворачы пра такі тып двухмоўя, Л.У. Шчэрба ўдакладняе, што білінгвы ведаюць не дзве мовы, а толькі адну, але яна мае два спосабы выражэння.
На падставе шматлікіх назіранняў у розных краінах свету за апошнія гады было засведчана, што такога ідэальнага білінгвізму, каб чалавек аднолькава дасканала валодаў некалькімі мовамі, або наогул не існуе, або сустракаецца досыць рэдка, а таму гэтую з’яву трэба лічыць хутчэй выключэннем, чым правілам. У сувязі з гэтым у навуковай літаратуры адрозніваюць два тыпы білінгвізму: пасіўны (залежны), актыўны (незалежны).
У пасіўным білінгвізме звычайна сістэма роднай мовы выступае як дамінантная, адпраўная, яна перадае другой моўнай сістэме свае катэгорыі і формы. Інакш кажучы, асоба з такім тыпам білінгвізму нават тады, калі размаўляе на іншай мове, думае на роднай, а ўжо потым перакладае тэкст на мову маўлення. Такі тып білінгвізму звычайна ўзнікае ў выніку навучання іншай мове.
Пры актыўным білінгвізме кожная з моў функцыянуе незалежна, самастойна. Носьбіт такога двухмоўя пры карыстанні якой-небудзь адной мовай не звяртаецца да паслуг іншай.
Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:
- індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;
- групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;
- поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа;
- дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе – англійская і французская.
Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя:
кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў (беларуска-польскае, беларуска-літоўскае)
некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае).
