Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусский язык мотериал.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
608.77 Кб
Скачать

23. Слова і яго лексічнае значэнне

Слова – найменшая сэнсавая адзiнка мовы, гук або комплекс гукаў, якi мае значэнне i называе паняцце: сум –тужлiвы, маркотны настрой, сом – вялiкая драпежная рыба з вусамi, сым –спалучэнне гукаў, якое не мае сэнсу, таму яго нельга назваць словам.

Змест слова складае яго лексiчнае значэнне, г.зн. суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаiснасцi. Слова з адным лексiчным значэннем называецца адназначным, з двума i больш – мнагазначным: загаловак – назва кнiгi, часопiса, артыкула; задача – 1) заданне, якое рашаецца шляхам вылiчэнняў, захоўваючы пэўныя ўмовы; 2) тое, што неаходна выканаць, зрабiць; 3) мэта, якой хочуць дасягнуць.

Лексiчнае значэнне можа быць нематываваным (адвольным): нос, кнiга i матываваным (усведамляецца пры ўдзеле iншага слова): вятрак, гарлачык, пiва.

Словы могуць ужывацца ў прамым i пераносным значэннях.

Пераноснае значэнне ўзнiкае на аснове прамога, калi падабенства або блiзкасць прадметаў, з’яў i дзеянняў дазваляюць супастаўляць, параўноўваць iх: чорны колер – чорныя думкi, залатыя завушнiцы – залатыя валасы, хвост яшчаркi – хвост калоны, пачаўся дыктант – праверыў дыктант, Рудольф Дызель – магутны дызель, лiмон (дрэўца) i лiмон (плод).

24. Класіфікацыя лексікі па паходжанні

Спрадвечная лексiка беларускай мовы ўключае агульнаславянскiя словы (лiпа, хмель, галава, ткаць, дзесяць), усходнеславянскiя (жаваранак, кошка, дзядзька, пляменнiк, дзевяноста), уласнабеларускiя (дрыгва, сумёт, калiва, ветразь).

Сярод запазычаных слоў адрознiваюць: 1) iншамоўныя словы, якiя поўнасцю асвоены беларускай мовай i абазначаюць паняццi нашага жыцця: цукар, бурштын, лiмон, студэнт, аўтобус; 2) iншамоўныя словы, якiя поўнасцю асвоены беларускай мовай, але абазначаюць паняццi з жыцця iншых народаў (экзатызмы): вiгвам, iглу, сакля, фрау, паранджа; 3) iншамоўныя словы, якiя зусiм не асвоены беларускай мовай (варварызмы): акей, хэлоў, хенде хох, адзьё, персона грата; 4) iнтэрнацыянальныя словы: атам, вектар, бактэрыя, вiрус, дэмакратыя, эвалюцыя.

25. Класіфікацыя лексікі па ўжыванні

Слоўнiкавы склад мовы характарызуецца не толькi колькасцю слоў, але i шырынёй iх выкарыстання. Аснову мовы складаюць агульнаўжывальныя, усiм добра вядомыя словы, якiя ўваходзяць у лексiкон кожнага чалавека: дзiця, бяроза, праца, радасць.

У процiлегласць iм iснуюць словы, якiмi карыстаюцца не ўсе, а толькi некаторыя носьбiты мовы, якiя жывуць у межах пэўнай тэрыторыi або ўтвараюць замкнутую сацыяльную цi прафесiйную групу. Такiя словы складаюць лексiку абмежаванага ўжывання. Сюды ўключаюць: 1) дыялектныя словы, ужыванне якiх абмежавана пэўнай тэрыторыяй: картопля (бульба), рамон (рамонак), юргiня (вяргiня), матацыкла (матацыкал), лiсапета (веласiпед); 2) спецыяльныя словы, якiя падзяляюцца на а) тэрмiны (абазначаюць навуковыя i тэхнiчныя паняццi, служаць сродкам iх лагiчнага азначэння):паралель, мерыдыян, атам, малекула, адвакат, следчы, пракурор; б) прафесiяналiзмы (ужываюцца ў гутарковай мове людзей пэўных прафесiй як паўафiцыйныя назвы з мэтай больш дэталёвай дыферэнцыяцыi асобных прадметаў i паняццяў, якiя ў агульнанароднай мове не дэталiзуюцца i не дыферэнцыруюцца): шапка (загаловак), лапкi (двукоссе), майна (уверх), вiра (унiз); 3) жарганiзмы (словы, якiмi карыстаюцца пэўныя сацыяльныя групы людзей у вуснай гутарковай мове замест агульнаўжывальных слоў): хвост (запазычанасць), шпора (шпаргалка), майданшчык (злодзей, якi крадзе ў цягнiках).

У мове iснуюць два пласты слоў – актыўныя ва ўжытку, здольныя абслугоўваць усе сферы дзейнасцi людзей, i словы малаўжывальныя, якiя належаць да пасiўнай лексiкi. У залежнасцi ад прычын, якiя выклiкалi пераход слоў у пасiўны лексiкон, вылучаюць архаiзмы i гiстарызмы.

Архаiзмы – гэта ўстарэлыя назвы такiх прадметаў, з’яў i паняццяў, якiя iснуюць i ў наш час, але для iх абазначэння выкарыстоўваюцца iншыя словы: лемантар – буквар, атрамант – чарнiла, вуглякоп – шахцёр.

Гiстарызмы – гэта назвы такiх прадметаў, з’яў i паняццяў, якiя перасталi iснаваць на тым цi iншым этапе гiсторыi беларускага народа: земства, батрак, рэкрут, аршын, фунт, лапцi, андарак.

У склад пасiўнага слоўнiка ўваходзяць i словы, якiя яшчэ не набылi агульнай вядомасцi i дастаткова шырокага выкарыстання – неалагiзмы: дызайн, гала-канцэрт, iмiдж, аўдытар, брокер.