Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусский язык мотериал.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
608.77 Кб
Скачать

12. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У 1989 г. была распрацавана рэспубліканская праграма “Родная мова” і створана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, якое ўзначаліў Н. Гілевіч (зараз ТБМ узначальвае А. Трусаў). Пачалі адкрывацца класы з беларускай мовай навучання і дашкольныя дзіцячыя ўстановы. Беларуская мова стала рабочай мовай у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, у міністэрствах і ведамствах.

26 студзеня 1990г. 14-я сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР» i вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай i iншых моў у рэспублiцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзiнай дзяржаўнай мовай на тэрыторыi Беларусi. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афiцыйна-справавога ўжытку, у адукацыi.

На жаль, 14 мая 1995г. адбыўся агульнарэспублiканскi рэферэндум, дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г.зн., што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця краiны, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн. У чэрвені 1998 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

Рэферэндум паказаў, на якім узроўні культурнага развіцця знаходзіцца наша грамадства. Ва ўсіх славянскіх краінах у якасці адзіных дзяржаўных моў юрыдычна зацверджаны мовы тытульных нацый. Выключэнне складае Беларусь. Наша мова ўключана ЮНЕСКА (спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Некаторыя даследчыкі прагназуюць менавіта такі, ірландскі, шлях развіцця беларускай мовы (юрыдычна абедзве мовы маюць раўнапраўны статус, а фактычна адбываецца скарачэнне функцый роднай мовы аж да змярцвення).

Нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы, беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, на ёй выдаюцца энцыклапедыі, слоўнікі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая літаратура. 23 ліпеня 2008 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

13. Культура прафесійнага маўлення Тэрмін «культура маўлення» азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, дарэчнасць.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнасць маўлення цесна звязана з такім паняццем як «норма».

Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова (слоў) для пэўнага кантэксту. Дакладнасць прафесійнага маўлення абумоўлена такімі фактарамі, як валоданне сінанімічным багаццем беларускай мовы, уменне размяжоўваць паронімы, амонімы, а таксама дыфенцыраваць значэнні мнагазначных слоў.

Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой.

Дарэчнасць маўлення ўвасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці і г.д.

Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар, перыфраз і іншых вобразна-выяўленчых элементаў, што дапамагаюць зацікавіць слухачоў, даць ацэнку, павысіць узровень успрымання інфармацыі).

Чысціня вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежаваную сферу рэалізацыі (дыялектызмы, жарганізмы, прастамоўныя лексемы), або адносяццада слоў, выкарыстанне якіх у беларускай мове непажадана (русізмы, паразітычныя гукі і словы, запазычанні тыпу чао, о’кей і інш).

Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых жа слоў ці выразаў.