
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
Будаўніча-прамысловы комплекс (БПК) – гэта складанае гаспадарчае ўтварэнне, якое ўключае розныя віды эканамічнай дзейнасці: непасрэдна само будаўніцтва (гэты від дзейнасці ў адпаведнасці з АКЭД адносіцца да паслуг); горназдабыўную прамысловасць (здабыча карысных выкапняў для будаўніцтва); вытворчасць неметалічных мінеральных прадуктаў, якая адносіцца да апрацоўчай прамысловасці (вытворчасць шкла і вырабаў з яго, керамічных плітак і пліт, цэглы, чарапіцы, цэменту, вапны, гіпсу, вырабаў з бетону, гіпсу і цэменту і інш.); вытворчасць машын і абсталявання для здабычы карысных выкапняў і будаўніцтва, а таксама сетку навукова-даследчых і праектна-пошукавых арганізацый, якія абслугоўваюць комплекс.
БПК галоўным чынам абслугоўвае ўнутраныя патрэбы краіны, аднак мае месца і знешняя будаўнічая дзейнасць, калі беларускія будаўнічыя арганізацыі, а таксама непасрэдна самі будаўнікі ажыццяўляюць будаўніцтва вытворчых і сацыяльных аб’ектаў за мяжой.
Адметная рыса размяшчэння будаўніцтва – жорсткая тэрытарыяльная прывязка да будуемых аб’ектаў, г. зн. “прадукцыя” будаўніцтва выкарыстоўваецца на месцы сваёй вытворчасці (у гэтым яе падабенства з “прадукцыяй” транспарту). З дадзенай акалічнасцю звязана неабходнасць перамяшчэння нізавых будаўнічых арганізацый, тэхнікі і механізмаў ад завершанага аб'екта да аб'екта новага будаўніцтва, а таксама пастаянныя змены ў прасторы патокаў матэрыяльных рэсурсаў. Па-другое, яна адрозніваецца высокай капіталаёмістасцю, за якой стаяць вялікія аднаразовыя выдаткі на яе стварэнне. Вядома, што вартасць асобных збудаванняў можа вагацца ад соцень мільёнаў да мільярдаў рублёў, у сувязі з чым узнікае неабходнасць у будаўнічых арганізацыях рознай магутнасці.
Дынаміка вытворчасці важнейшых відаў прадукцыі БПК за 1990-2010 гг. сведчыць аб тым, што для большасці з іх характэрна змяншэнне. Звязана гэта, з аднаго боку, са скарачэннем маштабаў і змяненнем структуры аб’ёмаў у будаўніцтве і вырабляемых будматэрыялаў, з другога, - з ростам выдаткаў на вытворчасць шматлікіх відаў прадукцыі і на само будаўніцтва і як вынік – пагаршэннем канкурэнтаздольнасці.
Далейшае развіццё БПК Беларусі цесна звязана з вырашэннем праблем інвестыцыйнай актыўнасці і тэхнічнага пераўзбраення як самога будаўніцтва, так і тых відаў дзейнасці, якія непасрэдна з ім звязаны. Актуальнай задачай для будаўніцтва застаецца скарачэнне колькасці аб’ектаў незавершанага будаўніцтва, у вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў – выпуск новых, больш прагрэсіўных будматэрыялаў.
16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
Ў агульным аб’ёме выпуску тавараў і паслуг на долю паслуг прыпадае каля 35%. Транспарт і сувязь забяспечваюць узаемасувязь усіх элементаў гаспадарчага комплексу і населеных пунктаў любой краіны, робяць даступнымі тавары і паслугі для ўсіх суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва.
Адметнасць Беларускай чыгункі заключаецца ў тым, што яна размешчана на стыку рознай шырыні чыгуначнай каляіны (заходнееўрапейскай – 1435 мм і каляіны 1520 мм) і з’яўляецца пры гэтым сувязным звяном паміж Усходам і Захадам. Беларусь мае адносна высокую шчыльнасць чыгунак (27 км/1000 км² тэрыторыі), што дазваляе забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне эканомікі, ажыццяўляць экспартна-імпартныя аперацыі, турысцкую дзейнасць. Патэнцыял чыгуначнага транспарту Беларусі прадвызначае ў якасці прыярытэтнага развіццё міжнароднага транзіту (на яго прыпадае звыш 1/3 агульнага аб’ёму перавозак грузаў). Аднак ужо сёння Беларуская чыгунка павінна працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнтнай барацьбы за транзіт з чыгункамі Украіны, Прыбалтыйскіх краін, з прадпрыемствамі аўтамабільнага транспарту.
Паветраны транспарт адрозніваюць: высокая хуткасць дастаўкі; скарочаныя шляхі (самалёт фактычна ляціць па прамой); высокая захаванасць грузаў ў палёце; магчымасць перавозкі ў аддаленыя раёны, дзе нельга выкарыстаць іншыя віды транпарту. У той жа час – гэта самы дарагі від транспарту і часцей за ўсё выкарыстоўваецца пры перавозцы дарагіх грузаў. Яго адрозніваюць таксама абмежаваная грузападымальнасць і немагчымасць перавозіць шырокую наменклатуру грузаў, залежнасць ад надвор’я. Беларусь валодае сеткай аэрапортаў (2 ў Мінску і па 1 ў абласных цэнтрах), з якіх пракладзены авіялініі прыкладна ў 30 гарадоў СНД, а з Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2 выконваюцца рэйсы ў шэраг гарадоў Еўропы, Азіі і Амерыкі. Прыкладна 90% усіх пасажырскіх перавозак выконвае авіякампанія “Белавія”.
Рачны транспарт забяспечвае перавозкі грузаў і пасажыраў на ўнутраных водных шляхах у басейнах усіх суднаходных рэк краіны: Прыпяці, Дняпро, Сожа, Беразіны, Нёмана, Заходняй Дзвіны. Суднаходнымі шляхамі Беларусь звязана з усімі памежнымі з ёю краінамі. Найбольшае значэнне ў перавозках грузаў і пасажыраў маюць Днепро са сваімі прытокамі, Зах. Дзвіна, Нёман, а таксама Дняпроўска-Бугскі канал, на які прыпадае звыш 70% усяго грузаабароту. Аднак рачныя перавозкі ўнутры краіны застаюцца малазапатрабаванымі, што звязана не толькі з іх нізкай манеўранасцю і хуткасцю, але і з ізаляванасцю рачных басейнаў, адсутнасцю паміж імі штучных водных злучэнняў. Тым не менш ёсць усе падставы для таго, каб рачны транспарт не толькі існаваў, але і працаваў на карысць Беларусі. З улікам узрастаючага попыту на турысцкія паслугі, спрыяльнага эканоміка-геаграфічнага яе становішча мэтазгодным было б выкарыстаць водныя шляхі для арганізацыі турызму.