- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
У адпаведнасці з класіфікацыяй МВФ Рэспубліка Беларусь аднесена да краін з пераходнай эканомікай, г. зн. пасля набыцця незалежнасці яна стала на шлях стварэння рыначнай эканомікі. На старце свайго суверэннага развіцця Беларусь была адным з найбольш развітых (як індустрыяльна, так і аграрна) рэгіёнаў СССР.
Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі. Галоўны сярод гэтых паказчыкаў – ВУП, які характарызуе сукупную рыначную вартасць занава створанай вартасці ўсяго аб’ёму тавараў і паслуг ва ўсіх сферах эканомікі краіны незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці прадпрыемстваў, якія размешчаны на яе тэрыторыі. Па дынаміцы гэтага паказчыка можна меркаваць аб тым, як развіваецца эканоміка краіны – на пад’ёме яна ці на стадыі стагнацыі, на спадзе ці ў крызіснай сітуацыі.
Макраэканамічная сітуацыя характарызуецца і такім паказчыкам, як інфляцыя, г.зн. рост цэн на тавары і паслугі. Для ацэнкі ўзроўню і дынамікі інфляцыі выкарыстаем індэкс спажывецкім цэн (ІСЦ), які адлюстроўвае змяненне ў часе агульнага ўзроўню цэн на тавары і паслугі, набываемыя насельніцтвам для невытворчага спажывання.
Адзін з важнейшых макраэканамічных параметраў развіцця краіны і галоўны індыкатар узроўню жыцця насельніцтва – узровень і дынаміка яго даходаў. У склад грашовых даходаў насельніцтва нацыянальная статыстыка ўключае аплату працы, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.), даходы ад ўласнасці (працэнты па дэпазітах, дывідэнды і іншыя даходы ад ўласнасці), іншыя даходы (паступленні ад продажу прадукцыі сельскай гаспадаркі, даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці і інш.). Рэальныя грашовыя даходы – гэта даходы, якія скарэктыраваны на ІСЦ.
Яшчэ адзін важны макраэканамічны паказчык – інвестыцыйная актыўнасць. Інвестыцыі ў асноўны капітал (гэта затраты на набыццё, узнаўленне і стварэнне новых асноўных сродкаў) дасягнулі ўзроўню 1990 г. толькі ў 2006 г., тады як у 1995 г. яны складалі ўсяго 39% да гэтага ўроўню.
Стабільнасць эканамічнага развіцця Беларусі можа быць ацэнена на падставе яе плацёжнага балансу. Плацёжны баланс уяўляе сабой суадносіны грашовых (валютных) паступленняў, атрыманых з-за мяжы, і ўсіх плацяжоў, зробленых краінай за мяжу, за пэўны перыяд часу (год, квартал, месяц). Наш плацёжны баланс пасіўны і найперш з-за адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі
12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
Устаноўленай магутнасці усіх электрастанцый Беларусі дастаткова для таго, каб забяспечыць поўнасцю яе патрэбы ў электрычнай энергіі. Аднак штогод Беларусь набывае частку электраэнергіі за мяжой (на Украіне, Латвіі, Расіі). Такая практыка, з аднаго боку, дазваляе больш рацыянальна загрузіць вытворчыя магутнасці, з другога, - праводзіць рамонт электрастанцый. Ёсць і чыста камерцыйны разлік, калі выгадней набыць, чым вырабляць самім.
Электрабаланс Беларусі ў 2010 г. характарызаваўся наступнымі параметрамі (млрд. кВт г):
Выраблена электраэнергіі – 34,9
Атрымана электраэнергіі з іншых дзяржаў – 7,8
Спажыта электраэнергіі – 37,6
Страты ў электрасетках – 3,8
Адпушчана электраэнергіі за межы краіны – 5,1
Адметнасць беларускай энергетыкі ў тым, што яна амаль уся цеплавая (99%), а сярод ЦЭС прыкладна 60% - гэта ЦЭЦ. Апошняя акалічнасць спрыяе высокай эфектыўнасці айчыннай энергасістэмы, таму як пры камбінаванай выпрацоўцы электра- і цеплаэнергіі ўдзельныя расходы паліва значна ніжэй.
Рэйтынг 10 буйнейшых электрастанцый краіны ўзначальвае Лукомльская ДРЭС (2,5 млн. кВт), на другім месцы – Мінская ЦЭЦ-4 (1035 тыс. кВт), на трэцім - Бярозаўская ДРЭС (900 тыс. кВт). Далей ідуць Гомельская ЦЭЦ-2, Мінская ЦЭЦ-3, Наваполацкая ЦЭЦ, Магілёўская ЦЭЦ-2, Мінская ЦЭЦ -5, Мазырская ЦЭЦ, Гродзенская ЦЭЦ-2 і Бабруйская ЦЭЦ-2. Усе астатнія электрастанцыі, а іх не адзін дзесятак, маюць магутнасць меншую за 100 тыс. кВт. Акрамя электрастанцый, пры прамысловых прадпрыемствах працуюць прыкладна 60 блок-станцый (іх агульная магутнасць каля 0,5 млн. кВт).
ГЭС краіны (іх прыкладна 30) вырабляюць пакуль нязначную колькасць электраэнергіі (менш 2%). Сярод буйнейшых трэба адзначыць Асіповіцкую (2,2 тыс. кВт), Вілейскую (2,0 тыс. кВт), Чыгірынскую (1,5 тыс. кВт), і Багінскую (0,6 тыс. кВт).
Энергасістэма Беларусі складаецца з 6 аб’яднанняў: РУП “Брэстэнерга”, РУП «Віцебскэнерга», РУП «Гомельэнерга», РУП «Гроднаэнерга», РУП «Мінскэнерга» і РУП «Магілёўэнерга».
Працягласць электрычных сетак краіны перавышае 270 тыс. км. Беларусь звязана лініямі электраперадач (ЛЭП) з Расіяй, Украінай, Літвой і Польшчай.
Значна меншымі па працягласці з’яўляюцца цепласеткі (прыкладна 6 тыс. км), асноўную частку якіх складаюць квартальныя (56%). Іх геаграфія цесна звязана з геаграфіяй насельніцтва, таму як яны прызначаны падводзіць цяпло да жылля.
