Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусь у гады ІІ сусветнай вайны..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
54.93 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самастойнай работы

Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў ХХ ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

  1. Якія ваенна-палітычныя мерапрыемствы ажыццяўляліся фашысцкай Германіяй з мэтай перагляду Версальска-Вашынгтонскіх дамоўленасцей?

  2. Складзіце схему “Складванне блока агрэсіўных дзяржаў”.

  3. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж СССР, Францыяй і Вялікабрытаніяй летам 1939 г.

  4. Растлумачце, чаму напад Германіі на Польшчу паклаў пачатак Другой сусветнай вайне.

  5. Вызначце асноўныя мэты і характар ваеннай кампаніі фашысцкай Германні, а таксама агульныя рысы баявых дзеянняў вермахта ў 1939 – 1940 гг.

  6. Перад вамі загалоўкі некаторых артыкулаў у газеце “Правда” за верасень 1939 г. Прачытайце іх і паразважайце, ці ўяўлялі савецкія людзі вайну ў гэты час сусветнай?

Ваенныя дзеянні паміж Германіяй і Польшчай” (2 верасня).

Англо-германская вайна” (5 верасня).

Ваенныя дзеянні на франка-германскай мяжы” (8 верасня).

ЗША і вайна ў Еўропе” (28 верасня).

7. Прачытайце ўрыўкі з успамінаў У. Шырэра і адкажыце, чаму ваенныя дзеянні Вялікабрытаніі і Францыі супраць Германіі ў 1939 – пачатку 1940 гг. атрымалі назву “дзіўнай вайны”.

Берлін, 10 верасня 1939 г.

Праз тыдзень пасля аб’яўлення Францыяй і Брытаніяй аб уступленні ў вайну простыя немцы пачынаюць задумвацца, ці сусветная гэта вайна. Яны разважаюць так. Англія і Францыя фармальна выканалі свае абавязацельствы перад Польшчай. Ужо тыдзень яны афіцыйна знаходзяцца ў стане вайны з Германіяй. “Але ці вайна гэта”, пытаюцца яны. Так, брытанцы адправілі 25 самалётаў бамбіць Вільгельмсхафен (стратэгічны пункт вермахта на поўначы Германіі – аўт.), але калі вайна, то чаму толькі 25? І калі гэта вайна, то чаму толькі некалькі лістовак скінуты перад Рэйнскай вобласцю? Гэта прамысловае сэрца Германіі размешчана ўздоўж Рэйна і блізка да Францыі. Адтуль паступае большая частка боепрыпасаў, якія так імкліва разбураюць Польшчу. Тым не менш ніводнай бомбы не ўпала на рэйнскія заводы. “Ці вайна гэта”, пытаюцца немцы. (Ширер У. Берлинский дневник. Европа накануне Второй мировой войны глазами американского корреспондента. С. 174).

8. Прааналізуйце статыстычныя даныя слайда №13 і адкажыце, як яны характарызуюць гатоўнасць да вайны кожнага з бакоў і якія вывады неабходна было зрабіць кіраўніцтву СССР пасля савецка-фінляндскай вайны?

9. Ці была магчымасць прадухіліць Другую сусветную вайну? Для разваг па гэтаму пытанню варта скарыстаць дадзеныя аб суадносінах ўзброеных сіл напярэдадні вайны.

Суадносіны сіл Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі ( лета 1939 г.)

Паказчыкі

Вялікабрытанія

і Францыя

Германія

Асабовы склад, тыс. чал.

3 785

3 300

Дывізіі, у т. л. рэзервовыя

147

136

Танкі

3 099

2 580

Самалёты

3 791

3 824

Гарматы, калібр 75 мм і больш

14 544

7 378

(Желтиков И.С., Озерский И.З. Из истории Великой Отечественной войны Советского Союза и Второй мировой войны. М., 1979. С. 31).

Напад фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

  1. Растлумачце характар вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысціх захопнікаў.

  2. Пабудуйце дыяграму (графік) суадносін колькасці ўзброеных сіл Германіі і СССР напярэдадні вайны.

  3. Хто з пагранічнікаў за абарону Брэсцкай крэпасці атрымаў званне Героя Савецкага Саюза? Дзе праходзіў савецка-германскі фронт, калі абаронцы Брэсцкай крэпасці яшчэ змагаліся ў ліпені 1941 г.?

  4. На пачатак 1941 г. сярод камандна-кіруючага складу арміі і флоту мелі вышэйшую адукацыю – 7,1%, сярэднюю – 55,9 %, паско-раную ваенную адукацыю – 24,6 % і ўвогуле не мелі ваеннай адука-цыі – 12,4%. Зрабіце вывад аб кваліфікацыі кадраў Чырвонай Арміі напярэдадні вайны.

  5. У канцы 30-х – пачатку 40-х гг. ХХ ст. Савецкі Саюз меў значны ваенна-эканамічны патэнцыял. У чым жа прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны?

  6. Дайце ацэнку звароту І. Сталіна да часцей Чырвонай Арміі 7 ліс-тапада 1941 г. падчас параду на Краснай плошчы.

  7. Вызначце ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома войскаў германскага вермахта пад Масквой.

  8. Якія краіны з’явіліся заснавальніцамі антыгітлераўскай кааліцыі? Растлумачце, чаму стала магчымым іх супрацоўніцтва.

Акупацыйныя планы фашысцкай Германіі і іх рэалізацыя ў Беларусі. Прычыны і праявы калабарацыянізму.

  1. Пералічыце асноўныя рысы “новага парадку”, устаноўленага германскім кіраўніцтвам на акупаванай тэрыторыі СССР.

  2. У чым праявілася палітыка дыскрымінацыі і генацыду германскіх захопнікаў у адносінах да насельніцтва, якое пражывала на акупаванай тэрыторыі. Прывядзіце прыклады з гісторыі населенага пункта, у якім Вы жывеце (раёна, вобласці).

  3. Прааналізуйце наступныя факты, растлумачце іх:

На канец лютага 1944 г. агульныя паступленні ад плацяжоў, якія пакрывалі “акупацыйныя расходы”, склалі каля 40 млрд. марак (прыкладна 12 млрд. долараў), у канцы вайны – 60 млрд. марак (15 млрд. долараў). Больш паловы гэтай сумы выплачана Францыяй. Была канфіскавана 2/3 нацыянальнага даходу Бельгіі, прыкладна столькі ж згубілі Нідэрланды. “Чысты даход” Германіі ў Савецкім Саюзе, насуперак чаканням, склаў, па падлікам саміх немцаў, усяго каля 4 млрд. марак.

  1. Якія эканамічныя мерапрыемствы ажыццяўляліся германскімі ўладамі на акупаваных тэрыторыях? З якой мэтай яны праводзіліся?

  2. Прааналізуйце вытрымкі з дакументаў:

«На указанных территориях (оккупированных – авт.) человеческая жизнь ничего не стоит, и устрашающее воздействие может быть достигнуто только необычной жестокостью. В качестве искупления за жизнь одного немецкого солдата, как правило, должна считаться смертная казнь 50 100 коммунистов. Способ приведения приговора в исполнение должен еще больше усилить устрашающее воздействие».

Из приказа начальника штаба верховного

Главнокомандования вооруженных сил Германии

В. Кейтеля от 16 сентября 1941 г.

«… Мы должны вести войну и наш поход с мыслью о том, что лучше всего отнять у русских людские ресурсы – живыми или мертвыми? Мы это делаем, когда мы их убиваем или берем в плен и заставляем по-настоящему работать, когда мы стараемся овладеть занятой областью и когда мы оставляем неприятелю безлюдную территорию. Либо они должны быть угнаны в Германию и стать ее рабочей силой, либо погибнуть в бою. А оставлять врагу людей, чтобы у него опять была рабочая и военная сила, по большому счету абсолютно неправильно».

Из речи Г. Гиммлера 24 апреля 1943 г.

  1. Частка людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны пайшла на супрацоўніцтва з гітлераўцамі з мэтай “барацьбы са сталінскім рэжымам”. Ці можна лічыць гэта апраўданнем іх дзейнасці? Дайце ацэнку дзейнасці калабарацыяністаў.

Партызанскі і падпольны рух на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  1. Пабудуйце схему арганізацыйнай структуры партызанскага руху.

  2. Назавіце найбольш значныя аперацыі, якія былі праведзены партызанамі і падпольшчыкамі Беларусі.

  3. Пералічыце імёны партызан і падпольшчыкаў, вядомых у вашай мясцовасці. Як сёння ўшаноўваецца памяць пра загінуўшых герояў?

  4. Вядома, што атрады Арміі Краёвай у Беларусі ўступалі ў баі не толькі з нямецкімі вайсковымі і паліцэйскімі часцямі, але і з савецкімі партызанамі. Як Вы думаеце, чым гэта было выклікана?

5. Растлумачце, чаму нацысцкія акупанты называлі Мінск “страля-ючым” горадам. Прывядзіце факты.

6. На канкрэтных прыкладах дайце ацэнку ўкладу беларускіх пар-тызан і падпольшчыкаў у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ці апраўдала сябе ўзброеная барацьба? Ці можна назваць барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў усенароднай?

7. Прыдумайце і намалюйце баявы лісток, які мог быць выпушчаны ў партызанскім атрадзе.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў дасягненне перамогі і яго страты ў Другой сусветнай вайне.

  1. Складзіце храналагічную табліцу “Вызваленне Беларусі”. Назавіце дату вызвалення вашага населенага пункта (горада, раёна). Якія часці Чырвонай Арміі вызначыліся пры гэтым?

  2. У апошнія гады гісторыкамі, пісьменнікамі, публіцыстамі напісаны кнігі і артыкулы, прысвечаныя малавядомым старонкам Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць трагедыю і трыумф савецкага (у тым ліку і беларускага) народа. Што Вы чыталі? Як Вы да гэтага ставіцеся?

  3. Чаму ў наш час, праз 63 гады пасля разгрому фашызму ў некаторых краінах, у тым ліку і Расіі, назіраюцца праявы фашысцкага руху ў той або іншай форме? Для адказу на гэта пытанне мэтазгодна выкарыстаць матэрыялы перыядычнага друку, тэлебачання і Інтэрнэту.

  4. Некаторыя палітыкі і гісторыкі сёння імкнуцца зменшыць уклад СССР у Перамогу. Пра гэта яскрава сведчаць такія факты. Калі ў маі 1945 г. 57% французаў лічылі ролю СССР у агульнай перамозе над фашызмам вырашальнай і толькі 20% аддавалі перавагу ЗША, то праз паўстагоддзе толькі 25% прызналі рашаючую ролю СССР, а 49 % аддалі перавагу ЗША. Каб даказаць рашаючы ўклад савецкага народа ў Перамогу, прааналізуйце даныя табліцы.

Колькасць германскіх войскаў на франтах Другой сусветнай вайны (паводле дадзеных германскага генеральнага штаба)

Дата

На савецка-германскім фронце

На ўсіх іншых франтах

На акупіраваных тэрыторыях

Брыгады

Дывізіі

Брыгады

Дывізіі

Брыгады

Дывізіі

22.06.1941

152

2

2

60

5

01.01.1942

156

7

3

63

4

01.07.1942

182

4

3

54

1

01.01.1943

207

4

6

80

1

01.07.1943

195

2

8

91

3

01.01.1944

198

6

19

98

3

01.07.1944

172

5

98

63

3

01.01.1945

169

20

105

4

14

(Ліхараў І. Другая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна савецкага народа. // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №5. С.60).

5.Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру, складзіце невялікі расказ аб адным з удзельнікаў аперацыі “Баграціён” (на ваш выбар).

6.Назавіце вядомыя Вам помнікі і мемарыяльныя комплексы, прысвечаныя перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Раскажыце аб гісторыі іх стварэння.

7.Распрацуйце свой праект помніка, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне.