Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусь у гады ІІ сусветнай вайны..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
54.93 Mб
Скачать

3. Акупацыйныя планы фашысцкай германіі і іх рэалізацыя ў беларусі.

ПРЫЧЫНЫ І ПРАЯВЫ КАЛАБАРАЦЫЯНІЗМУ

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым (слайд №27). Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курсу фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў (слайд №28).

Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін раз станавілася ахвярай іншаземных захопнікаў. Аднак такой жорсткай, антычалавечнай акупацыі, якая была ў апошнюю вайну, яна яшчэ не ведала. Як справядліва адзначаецца ў гістарычнай літаратуры, гэта быў не проста акт самавольства асобных недысцыплінаваных салдат і афіцэраў, а лагічны працяг агульнадзяржаўнай палітыкі фашысцкай Германіі, якая рвалася да сусветнага панавання. Ідэалагічнай асновай акупацыйннай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх праве на сусветнае панаванне.

Першым крокам акупантаў стала знішчэнне дзяржаўнай самастойнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. У адпаведнасці з планам “Барбароса” асобныя яе часткі былі ўключаны ў тылавую зону групы армій "Цэнтр", Усходняй Прусіі, рэйхскамісарыята "Украіна", генеральных акруг "Беларусь" і "Літва" (слайд №30). Тэрыторыя генеральнай акругі “Беларусь” уключала 68 раёнаў са 192 даваен- ных раёнаў рэспублікі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 4 снежня 1941 г.)

Паводле планаў гітлераўцаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі у адпаведнасці са спецыяльна распрацаваным планам “Ост”, згодна з якім прадугледжвалася фізічнае вынішчэнне, высяленне і анямечванне цэлых нацый – яўрэяў, палякаў, рускіх, беларусаў, украінцаў і інш. (слайд №31).

Аснову плана “Ост” складала палітыка генацыду, якая ажыццяўлялася двума шляхамі. Першы – стварэнне канцлагераў, дзе праводзілася масавае знішчэнне насельніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца (слайды №33 – 36). Своеасаблівай формай канцлагера было гета (слайд №37).

Другі шлях – правядзенне карных аперацый, накіраваных супраць партызан і цывільнага насельніцтва (слайды №38 – 39). Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала гвалтоўны вываз савецкіх людей на катаржныя работы ў Германію (слайд №32).

План “Ост” прадугледжваў таксама “гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі”. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя “Ольдэнбург”, якая дзейнічала як эканамічны штаб. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі у СССР былі адлюстраваны у спецыяльных “дырэктывах”, змешчаных у т. зв. “Зялёнай папцы” (слайд №29).

У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, тыя, хто свядома пайшоў на службу да фашыстаў, а таксама людзі, якія абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і, такім чынам, пазбаўлены іншага выбару.

Пачынаючы з восені 1941г. у Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускі корпус самааховы (БКС), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краёвая абарона (БКА). Усе гэтыя арганізацыі былі параўнальна нешматлікімі, не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў і не змаглі аказаць колькі-небудзь значнага ўплыву на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі (слайды №40 – 41).

Слайд №27

Слайд №28

Слайд №29

Слайд №30

Слайд №31

Слайд №32

Слайд №33

Слайд №34

Слайд №35

Слайд №36

Слайд №37

Слайд №38

Слайд №39

Слайд №40

Слайд №41