
- •Прадмова
- •1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў хх ст. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз'яднанне заходняй беларусі з бсср
- •2. Напад фашысцкай германіі на ссср. Абарончыя баі на тэрыторыі беларусі
- •3. Акупацыйныя планы фашысцкай германіі і іх рэалізацыя ў беларусі.
- •4. Партызанскі і падпольны рух на беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •5. Вызваленне беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў дасягненне перамогі і яго страты ў другой сусветнай вайне
- •Цікавыя факты
- •Пытанні і заданні для самастойнай работы
- •Тэматыка рэфератаў
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»
Кафедра гісторыі і культуралогіі
БЕЛАРУСь у гады другой сусветнай вайны
МАТЭРЫЯЛЫ Для САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ
Для студэнтаў усіх факультэтаў
Горкі 2008
Рэкамендавана метадычнай камісіяй савета па гуманітарызацыі адукацыі і выхавання БДСГА 05.06. 2008 (пратакол № 8).
Склалі: Н. А. Глушакова, ю.в. кірчук.
УДК: 940.53.(476)
Беларусь у гады Другой сусветнай вайны: матэрыялы для самастойнай працы/ Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; скл. Н.А. Глушакова, Ю.В. Кірчук. Горкі, 2008. 60 с.
У кароткай і зручнай для карыстання форме прадстаўлены багаты фактычны матэрыял аб Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах, сабрана рознабаковая інфармацыя аб важнейшых падзеях міжнароднага жыцця таго часу.
Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў і правядзенні камп’ютэрнай прэзентацыі.
Для студэнтаў усіх факультэтаў.
Бібліягр. 56.
Рэцэнзенты: А.А. ГЕРАСІМОВІЧ, Г.А. ГУСАРАВА, кандыдаты гіст. навук, дацэнты БДСГА.
© Складанне. Н.А. Глушакова, Ю.В. Кірчук, 2008
© Установа адукацыі
«Беларуская дзяржаўная
сельскагаспадарчая акадэмія», 2008
Прадмова
Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абраных спецыяльнасцях далейшае паглыбленне гуманітарных ведаў. Дадзенае метадычнае выданне прызвана дапамагчы глыбей вывучыць і зразумець складаныя падзеі Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў; разабрацца ў палітычных, сацыяльных і ваенных мэтах, якія ставіла нацысцкая Германія, метадах іх рэалізацыі на акупаваных тэрыторыях; асэнсаваць, наколькі злачыннымі і антыгуманнымі былі гэтыя мэты; даць ацэнку ўклада беларускага і іншых народаў СССР у перамогу над гітлераўскай Германіяй.
Метадычная распрацоўка ў першую чаргу прызначана для абагульнення і сістэматызацыі інфармацыі, што змешчана ў шматлікіх выданнях па гісторыі Беларусі, забеспячэння нагляднасці. Падача часткі матэрыялу праз блок-схемы дазваляе выяўляць вядучыя паняцці, дапамагае вызначаць паслядоўнасць развіцця падзей і суадносіць гістарычныя факты, канцэнтраваць увагу студэнтаў на галоўным і замацоўваць атрыманыя веды. Значны інтарэс прадстаўляе таксама рубрыка “Цікавыя факты”, знаёмства з якой дазволіць пашырыць веды па гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Прадстаўленыя пытанні, пазнавальныя і праблемныя заданні для самастойнай працы накіраваны на папаўненне і паглыбленне ведаў, фарміраванне агульнавучэбных і спецыфічных для вывучэння гісторыі ўменняў і навыкаў. Яны прызваны садзейнічаць фарміраванню здольнасцяў самастойнай рэканструкцыі і інтэрпрэтацыі фактаў, аналізу розных пунктаў гледжання і ўмення іх аргументаванай абароны.
Прапанаваны матэрыял можа быць карысным таксама пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў і пры правядзенні камп’ютэрнай прэзентацыі на тэму “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны”.
1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў хх ст. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз'яднанне заходняй беларусі з бсср
Другая сусветная вайна была самай кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў ХХ ст.
Аналіз унутраных і міждзяржаўных адносін розных краін у перадваенны час сведчыць аб невыпадковасці ўзнікнення Другой сусветнай вайны, наяўнасці эканамічных, палітычных і ідэалагічных фактараў, якія яе выклікалі (слайд №1).
У 30-я гады ХХ стагаддзя ў развіцці міжнародных адносін пачынаецца складаны перыяд (слайд №2). Прыход да ўлады нацыстаў выклікаў рост мілітарысцкіх і рэваншысцкіх настрояў. Прадстаў- нікі буйнога нямецкага капіталу патрабавалі перагляду Версаль- ска-Вашынгтонскай сістэмы, якая вызначыла пераўладкаванне свету пасля Першай сусветнай вайны, вяртанне былых нямецкіх тэрыто- рый і калоній. Зацвярджэнне фашызму ў Германіі надало такім патрабаванням адкрыта агрэсіўны характар. Ідэалогія германскага фашызму абвяшчала курс на ўстанаўленне сусветнага панавання, перавагу “вышэйшай расы”, барацьбу супраць камунізму.
Актыўнымі прыхільнікамі экспансіянісцкага знешнепалітычнага
курсу з’яўляліся і японскія ваенна-мілітарысцкія колы. У 1931 – 1932 гг. Японія захапіла Паўночна-Усходні Кітай, а потым пачала наступленне ў кірунку да яго цэнтральнай часткі.
Падрыхтоўку да агрэсіўных дзеянняў праводзіў і фашысцкі рэ- жым Б. Мусаліні ў Італіі, які ў кастрычніку 1935 г. ажыццявіў наступленне на тэрыторыю Эфіопіі і да мая 1936 г. захапіў амаль усю краіну.
У такіх умовах паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняў розных палітычных сіл для адпору агрэсіі. Палітыкі, дыпла- маты, ваенныя Англіі, Францыі, ЗША апынуліся перад выбарам: ствараць адзіны фронт супраць агрэсіўных дзяржаў і ў гэтым выпадку ўзае-мадзейнічаць з СССР, ці згаворвацца з агрэсарамі за кошт іншых краін.
У 1934 г. СССР уступіў у Лігу нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы, якія прадугледжвалі аказанне ўзаемнай дапамогі супраць агрэсіі. Аднак кіруючыя колы Англіі і Францыі не змаглі выпрацаваць дакладную пазіцыю ў адносінах да ідэі калектыўнай бяспекі і ўзялі курс на “улагоджванне” агрэсара (слайд №3).
Вясной 1939 г. зноў пачаліся перагаворы паміж СССР, Англіяй і Францыяй ў Маскве, аднак завяршыліся яны безвынікова. Пры такіх абставінах актывізаваліся палітычныя кантакты з Германіяй. 23 жніў-ня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе – Пакт Рыбентропа – Молатава (слайд №4). 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны Дагавор аб дружбе і граніцы (слайды №10 – 11).
1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на Польшчу. Вечарам 31 жніўня група эсэсаўцаў, апранутых у польскую военную форму, арганізавала нападзенне на радыястанцыю нямецкага ў той час горада Гляйвіц. Правакацыя была выдадзена за дзеянні польскай арміі супраць Германіі. Так пачалася Другая сусветная вайна. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх войскаў, вырашальнай аказалася колькасная і якасная перавага вермахта. На працягу двух тыдняў германскія войскі нанеслі паражэнне польскім войскам і захапілі большую частку польскай тэрыторыі (слайд №5). У выніку ваенных дзеянняў і наступнай амаль 6-гадовай акупацыі Польшчы загінула больш за 6 млн. яе грамадзян.
Перамога над Польшчай прывяла да яшчэ большай нахабнасці і самаўпэўненасці нацысцкіх лідэраў, а заходнія саюзнікі так і не аказалі дапамогі польскаму народу. На працягу 8 месяцаў да 10 мая 1940 г., калі ўзброеныя сілы Германіі перайшлі ў шырокамаштабнае наступленне на Заходнім фронце, баявыя дзеянні паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і Германіяй не вяліся. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў назву “дзіўнай вайны”.
У гэтых умовах 17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі
граніцу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну (слайд №6). Паход Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён, у выніку яго заходняя мяжа СССР была аднесена на 200 – 300 км і ў асноўным супала з “лініяй Керзана”. Да Савецкага Саюза адышлі тэрыторыі, якія былі заняты Польшчай па выніках Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Уз’яднанне народаў Украіны і Беларусі з’явілася актам гістарычнай справядлівасці.
28 – 30 верасня 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход За- ходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР (слайды №7 – 9).
Разам з тым Савецкі Саюз імкнуўся ўмацаваць паўночна-заход- нюю граніцу і дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз. У верасні – кастрычніку 1939 г. паміж СССР і Прыбалтыйскімі рэспублікамі былі заключаны Пакты аб узаемадапамозе. У далейшым прысутнасць Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы спрыяла распаўсюджванню там сацыялістычных ідэй, звяржэнню буржуазных урадаў і ўсталяванню савецкай улады (слайд № 16).
Ва ўмовах абвастрэння ваенна-палітычнага становішча ў Еўропе
неадкладнай задачай для СССР стала ўмацаванне таксама і паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда. На працягу 1938 – 1939 гг. паміж Фінляндыяй і СССР вяліся перагаворы аб абмене часткі фінскай тэрыторыі на значна большую савецкую тэрыторыю ва Усходняй Карэліі. Аднак яны зацягнуліся, абодва бакі не змаглі праявіць вытрымку і гатоўнасць лічыцца з інтарэсамі другой краіны. 30 лістапада 1939 г. без аб’яўлення вайны часці Чырвонай Арміі перайшлі савецка-фінляндскую граніцу і пачалі баявыя дзеянні. Так пачалася “зімняя вайна” (слайды №12 – 13).
На працягу вясны 1940 – лета 1941 гг. амаль усе краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі акупаваны агрэсарамі ці апынуліся ў залежнасці ад іх (слайды №14 – 15). 27 верасня 1940 г. Германія, Італія і Японія падпісалі “Траісты пакт”, які ўяўляў сабою ваенна-палі- тычны саюз трох краін і выразна размяжоўваў сферы ўплыву. Паз- ней да яго далучыліся Балгарыя, Венгрыя, Іспанія, Румынія, Фінляндыя і інш. На шляху рэалізацыі захопніцкіх планаў Германіі па далейшаму заваяванню свету, па перакананню Берліна стаяў Савецкі Саюз.
Слайд №1
Слайд №2
Cлайд №3
Слайд №4
Слайд №5
Слайд №6
Слайд №7
Слайд №8
Слайд №9
Слайд №10
Слайд №11
Слайд №12
Слайд №13
Слайд №14
Слайд №15
Слайд №16