Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праф. лексiка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
93.17 Кб
Скачать

10.Дыялектная лексіка.

Дыялектная лексіка (грэч. dialektos — гаворка, дыялект) — гэта словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі і вядомы не ўсім носьбітам беларускай мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе яны бытуюць. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. Частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад агульнаўжывальнай, складае дыялектную лексіку.

Дыялектызмы падзяляюцца на пяць разрадаў: 1) лексічныя дылектызмы — гэта мясцовыя словы-назвы агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, прымет. У літаратурнай мове такім назвам адпавядаюць агульнаўжывальныя словы.2) семантычныя дыялектызмы — гэта такія мясцовыя назвы, якія ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэннем. 3) фанетычныя дыялектызмы — гэта мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад літаратурных слоў асобнымі гукамі, 4) словаўтваральныя дыялектызмы — гэта мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад суадносных літаратурных слоў словаўтваральнымі сродкамі, 5) граматычныя дыялектызмы — гэта мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад літаратурных слоў асобнымі граматычнымі значэннямі ці сродкамі іх выражэння.

11.Жаргонная і аргатычная лексіка.

Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца так званая жаргонная лексіка. Жаргон (фр. jargon) — сацыяльная разнавіднасць мовы, якой карыстаюцца прафесійныя групы і сацыяльныя праслойкі людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча. Яна адрозніваецца ад літаратурнай мовы спецыфічнай лексікай і фразеалогіяй, створанай на аснове агульнаўжывальных слоў шляхам эмацыянальна-прафесійнага іх пераасэнсавання. У адрозненне ад тэрытарыяльных дыялектаў жаргонная лексіка не мае сваёй фанетычнай і граматычнай сістэмы.

Прафесійныя жарганізмы — гэта прастамоўныя словы прафесійнага маўлення, бытавыя, стылістычныя адпаведнікі тэрмінаў і прафесіяналізмаў. Па сваім паходжанні прафесійныя жарганізмы з’яўляюцца або пераасэнсаванымі агульнаўжывальнымі словамі, або новаўтварэннямі ад іх.

У маладзёжных калектывах, у прыватнасці ў студэнцкім і вучнёўскім асяроддзі, можна сустрэць такія ўтварэнні, як немка (настаўніца нямецкай мовы), арганіка (арганічная хімія), чыталка (чытальная зала), хвост (не здадзены ў тэрмін экзамен, залік і пад.), продкі (бацькі).

Своеасаблівым жаргонам карыстаюцца людзі, звязаныя агульнасцю інтарэсаў негатыўнага характару: халтура (нядобрасумленна выкананая работа), налізацца (напіцца), свіснуць (украсці) і інш.

Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (фр. аrgot — замкнуты, нядзейсны). У строга тэрміналагічным сэнсе арго — гэта мова нізоў грамадства, дэкласаваных груп і крымінальнага асяроддзя: жабракоў, злодзеяў, карцёжных шулераў і г.д. Напрыклад: пахан, папаня (неафіцыйны лідэр сярод турэмшчыкаў), вышка (вышэйшая мера пакарання), стукач (даносчык) і да т.п.

Аргатыўныя словы, як і жарганізмы, не ўваходзяць у лексіка-семантычную сістэму беларускай літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў літаратурна-мастацкіх і публіцыстычных творах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя, гістарычнай эпохі і пад.