
- •1. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа
- •2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •4. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •5.Беларуская літтаратурная мова і дыялекты.
- •6.Мова і маўленне. Суадносіны паміж мовай і маўленнем.
- •7.Функцыі мовы.
- •8.Агульнаўжывальная лексіка.
- •9.Лексіка абмежаваннага ўжывання.
- •10.Дыялектная лексіка.
- •11.Жаргонная і аргатычная лексіка.
- •12.Спецыяльная лексіка і яе класіфікацыя.
- •13.Паняцце “тэрмін”. Асноўныя патрабаванні да навуковых тэрмінаў.
- •14.Наменклатурныя назвы: характарыстыка,адрозненне ад тэрмінаў.
- •15.Прафесіяналізмы: характарыстыка,адрозненне адтэрмінаў.
- •16.Паняцце лексікаграфіі і тэрмінаграфіі. Слоўнікі, іх тыпы.
- •17.Будова слоўнікавага артыкула ў слоўніках розных тыпаў.
- •18.Сістэма граматычныхі стылістычных памет.
- •19.Энцыклапедычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •20.Лінгвістычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •21.Структурная характарыстыка тэрміналогіі.
- •22.Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі.
- •23.Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •24.Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •25.Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •26.Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы.
- •27.Стылістычна нейтральная і абмежаванная лексіка.
- •28.Навуковы стыльіягоасаблівасці.
- •29.Навуковы тэкст і яго асноўныя прыметы.
- •30.Афіцыйна-дзелавы стыль і яго асаблівасці.
- •31.Мастацкі стыль і яго асаблівасці.
- •32.Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •33.Разумоўны стыль і яго асаблівасці.
- •34.Паняцце дакумента. Классіфікацыя і рэквізіты дакументаў.
- •35.Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў.
- •36.Віды афіцыйна-дзелавых папер і парадкі іх афармлення.
- •37.Узоры напісання дзлавых папер.
- •38.Змест паняцця пераклад. Тыпы перакладаў.
- •39.Спосабы (прыёмы) перакладу з блізкароднастных моў.
- •40.Трансфармацыі пры перекладзе.
6.Мова і маўленне. Суадносіны паміж мовай і маўленнем.
У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову.
Адны вучоныя разглядалі мову як з’яву біялагічную, такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць і г.д. Гэта значыць, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну (як колер вачэй, валасоў, форма твару і да т.п.).
Другія вучоныя лічылі мову з’явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці.
Аднак такія меркаванні маюць аднабаковы характар. На самой справе мова — з’ява і біялагічная, і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай. Рэалізаваць гэту здольнасць чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі — носьбітамі пэўнай мовы. Нагадаем Маўглі з аднайменнай кнігі Р.Кіплінга, які, трапіўшы ў асяроддзе звяроў, набыў іх звычкі.
Неабходна памятаць, што дзіця пачынае гаварыць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Значыць, мова асобнага чалавека развіваецца толькі ў асяроддзі людзей.
Мова — гэта сістэма знакаў (гукаў, марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў), якія абазначаюць з’явы рэчаіснасці, а маўленне — спосаб перадачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць.
Адрозніваюць вуснае і пісьмовае, знешняе і ўнутранае маўленне.
Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўцаў, таму значнае месца адводзіцца тэмпу, тону, мелодыцы, тэмбру голасу, паўзам, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі (жэсты, міміка і да т.п.). Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень эмацыянальнасці. Нездарма Бернард Шоу гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць «так» і пяцьсот спосабаў сказаць «не», але ёсць адзін спосаб напісаць гэта.
Пісьмовае маўленне характарызуецца адсутнасцю непасрэдных агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту, што на 9/10 палягчаюць узаемаразуменне ў вусным маўленні, а таксама адсутнасцю дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі. Пісьмовае маўленне — гэта звычайна падрыхтаванае маўленне. Яно больш строгае па форме і складанае па змесце, у ім дакладней выбраны словы, больш складаныя сказы і г.д.
Унутранае маўленне характарызуецца афармленнем думкі без выказвання. Яму ўласцівы фрагментарнасць, хуткасць мыслення, сцісласць. Сам сабе чалавек не апісвае падрабязна тое, што ён робіць ці збіраецца рабіць. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Іншы раз чалавек ведае нейкую інфармацыю на ўзроўні ўнутранага маўлення, але не можа яе выказаць на ўзроўні знешняга маўлення.
Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту выказвання. Знешняе маўленне адрозніваецца ад унутранага і будовай. Яно можа быць маналагічным ці дыялагічным, можа адрознівацца паводле стылёвай ці жанравай прыналежнасці.
Адзінкамі маўлення, яго формамі з’яўляюцца маналог, дыялог, тэкст.
Маналог (грэч. monos — адзін, logos — слова, маўленне) — разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае, апасродкаванае ўспрыманне.
Дыялог (грэч. diálogos — размова, гутарка) — форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці некалькі (палілог) чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй.
Тэкст (лац. textum) — гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампанентаў, функцыянальна аб’яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адзінай тэме. Ён разгортваецца ў лагічнай паслядоўнасці, якая вырашаецца спецыфічнымі сродкамі тэкставай сувязі. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з’яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязанасць, закончанасць.
У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і ўнутранай арганізацыі тэксту адрозніваюць такія камунікацыйна-сэнсавыя тыпы тэкстаў ці, дакладней, маўлення, як апавяданне, апісанне, разважанне.
Апавяданне — гэта тып маўлення, які служыць для перадачы фактаў, з’яў, дзеянняў і г.д. Гэтыя падзеі звычайна разгортваюцца ў часе, маюць дынаміку. Менавіта гэта прадвызначае пэўную ролю дзеясловаў.
Апісанне — гэта тып маўлення, які ўжываецца для характарыстыкі прадметаў, з’яў, асобы і г.д. У ім пералічваюцца прыметы прадмета ў пэўнай паслядоўнасці. Найбольш важнай асаблівасцю апісання з’яўляецца статычнасць, таму ў такіх тэкстах часцей выкарыстоўваюцца назоўнікі, прыметнікі, радзей дзеясловы-выказнікі, якія, як правіла, маюць аднолькавую форму і значэнне знаходжання або існавання.
Разважанне — тып маўлення, у якім даецца лагічны і аргументаваны выклад думкі. Будуецца разважанне дэдуктыўна (ад агульных палажэнняў да прыватных) ці індуктыўна (ад прыватных палажэнняў да агульных).