
- •1. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа
- •2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •4. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •5.Беларуская літтаратурная мова і дыялекты.
- •6.Мова і маўленне. Суадносіны паміж мовай і маўленнем.
- •7.Функцыі мовы.
- •8.Агульнаўжывальная лексіка.
- •9.Лексіка абмежаваннага ўжывання.
- •10.Дыялектная лексіка.
- •11.Жаргонная і аргатычная лексіка.
- •12.Спецыяльная лексіка і яе класіфікацыя.
- •13.Паняцце “тэрмін”. Асноўныя патрабаванні да навуковых тэрмінаў.
- •14.Наменклатурныя назвы: характарыстыка,адрозненне ад тэрмінаў.
- •15.Прафесіяналізмы: характарыстыка,адрозненне адтэрмінаў.
- •16.Паняцце лексікаграфіі і тэрмінаграфіі. Слоўнікі, іх тыпы.
- •17.Будова слоўнікавага артыкула ў слоўніках розных тыпаў.
- •18.Сістэма граматычныхі стылістычных памет.
- •19.Энцыклапедычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •20.Лінгвістычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •21.Структурная характарыстыка тэрміналогіі.
- •22.Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі.
- •23.Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •24.Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •25.Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •26.Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы.
- •27.Стылістычна нейтральная і абмежаванная лексіка.
- •28.Навуковы стыльіягоасаблівасці.
- •29.Навуковы тэкст і яго асноўныя прыметы.
- •30.Афіцыйна-дзелавы стыль і яго асаблівасці.
- •31.Мастацкі стыль і яго асаблівасці.
- •32.Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •33.Разумоўны стыль і яго асаблівасці.
- •34.Паняцце дакумента. Классіфікацыя і рэквізіты дакументаў.
- •35.Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў.
- •36.Віды афіцыйна-дзелавых папер і парадкі іх афармлення.
- •37.Узоры напісання дзлавых папер.
- •38.Змест паняцця пераклад. Тыпы перакладаў.
- •39.Спосабы (прыёмы) перакладу з блізкароднастных моў.
- •40.Трансфармацыі пры перекладзе.
5.Беларуская літтаратурная мова і дыялекты.
Дыялектная мова — гэта мова народа (нацыі або народнасці), якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.
Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі на аснове свайго падабенства аб’ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці і ўтвараюць дыялектную мову. На дыялекталагічных картах можна ўбачыць два проціпастаўленыя адзін аднаму дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Сярэднебеларускія гаворкі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга дыялектаў, а таксама маюць і свае спецыфічныя асаблівасці, што дае падставу выдзяляць іх у асобную міждыялектную групу. Два дыялекты з міждыялектнай пераходнай групай гаворак складаюць асноўны масіў сучаснай беларускай дыялектнай мовы. Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленая група заходнепалескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.
Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнутры іх адрозніваюцца таксама лексікай і словаўтварэннем. Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя адрозненні, агульных элементаў у іх значна больш. Таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.
Кожны беларускі дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці
Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і аднаго, і другога дыялекту, але разам з тым ёсць і свае адметныя рысы, напрыклад, адсутнасць мяккага [ц’] у 3-й асобе дзеясловаў ІІ спражэння (ходзя, робя, купя, гавора), вымаўленне [о] на месцы [а] перад [ў] (проўда, казоў) і інш.
Брэсцка-пінскія (заходнепалескія) гаворкі істотна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага масіву беларускай дыялектнай мовы, у іх многа агульнага з украінскай мовай. Так, палескай групе гаворак уласціва оканне (вода, нога); цвёрдыя зычныя (вэчор, зыма); вымаўленне [і] на месцы [э] (ліс, хліб); спалучэнне [мн’] перад [а] (мнята, мнясо); канчатак –ові ў давальным і месным склонах (братові, сынові); інфінітыў на –ты (ходыты, просыты, купыты) і інш.
Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнутры іх адрозніваюцца таксама лексікай і словаўтварэннем. Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя адрозненні, агульных элементаў у іх значна больш. Таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці, разбураюцца дыялектныя межы, звужаецца іх роля ў працэсе зносін. Тым не менш дыялекты яшчэ жывуць. Яны — апора і аснова нацыянальнай мовы. Гэта — моўныя сродкі, выпрацаваныя і адшліфаваныя на працягу стагоддзяў нашымі папярэднікамі. Для нацыянальнай мовы яны — скарбніца, якую мы павінны захоўваць і берагчы. У многіх краінах свету дыялекты ахоўваюцца як нацыянальнае багацце. На дыялектах друкуецца фальклор, ствараецца літаратура, у школах вучаць, як карыстацца імі. На некаторых дыялектах мастацкая літаратура існуе стагоддзі.
Аднак дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў навуковых і афіцыйных зносінах. Асабліва адмоўна характарызуе маўленчую культуру чалавека ўжыванне дыялектных формаў, дыялектнага акцэнту пры карыстанні літаратурнай мовай. Каб пазбегнуць дыялектных звычак маўлення, пазбавіцца ад перамешвання літаратурнага і дыялектнага, трэба добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.