Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праф. лексiка.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
93.17 Кб
Скачать

3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў

Усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, аб’ядноўваюцца ў генетычна роднасныя сем’і. Сярод 20 такіх засведчаных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі жыхар нашай планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская.

Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў працах старажытнарымскіх і старажытнагрэчаскіх вучоных і пісьменнікаў — Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. Да ІХ ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы як па геаграфічных, так і ўласна моўных прыметах: усходняя, заходняя і паўднёвая, але моўныя адрозненні паміж імі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў.

На сучасным этапе асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы).

Такім чынам, ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэтых мовах, яна самая вялікая (210,8 млн. чалавек з 240 млн.).

Так, ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зычных гукаў, для ўсіх характэрна змяненне зычных [г], [к], [х] на [ж], [ч], [ш], змяненне старажытных груп зычных, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш.

Ва ўсіх славянскіх мовах актыўна выкарыстоўваецца значная колькасць аднолькавых слоў, што абазначаюць прадметы, з’явы, паняцці, з якімі чалавек найчасцей сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці. Да такіх можна аднесці наступныя словы: галава, рука, маці, брат, зямля, неба, хлеб, піва, дзень, ноч, зіма, вецер, гром, дом, сцяна, каза, гара, лес, многа, мала, слова, белы, сіні і да т.п.У беларускай графіцы адсутнічае літара ъ, у якасці раздзяляльнага знака выкарыстоўваецца ’(апостраф): сям’я, раз’езд, п’ю. На месцы рускай літары щ ужываецца спалучэнне шч, а на месцы и заўсёды пішацца літара і, якая, дарэчы, выкарыстоўвалася і ў рускім пісьме да 1918 года.

4. Беларуская літаратурная мова і яе нормы

Беларуская літаратурная мова — асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Адна з істотных прымет літаратурнай мовы — яе ўнармаванасць. «Моўная норма — сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных элементаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў». Моўная норма — катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая.

Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:

  • акцэнталагічныя нормы — правільная пастаноўка націску. Напрыклад: выпадак, непрыяцель (вораг), непрыяцель (нядобразычлівец), пасланец і г.д.;

  • арфаграфічныя нормы — напісанне слоў, якое вызначана пэўнымі правіламі. Так, па-беларуску вымаўляецца [γарацк’і], [с’н’эх], [стушка], а пішацца гарадскі, снег, стужка;

  • арфаэпічныя нормы — правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Напрыклад, нормай з’яўляецца перадача ў вымаўленні мяккіх [з’], [с’] перад наступнымі мяккімі зычнымі [с’ц’ах], [з’н’эс’ц’і], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова [γолуп], [сат], вымаўленне падоўжанага гука [ч] на месцы спалучэнняў [дч], [тч] [выклачык], [л’очык] і інш.;

  • лексічныя нормы — правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях. Напрыклад, не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, уваходзяць у літаратурную мову. Так, не ўключаюцца словы, якія маюць грубы ці непрыстойны сэнс (боўдзіла, сапляк, плявузгаць), а таксама жаргонныя і вузкадыялектныя словы, ужыванне якіх абмежавана пэўным асяроддзем або мясцовай гаворкай (вуркаган /злодзей/, катлець /мерзнуць/, кропна /жудасна/, гальнік /дзяркач/);

  • марфалагічныя нормы — правільнае выкарыстанне формаў слоў. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі м.р. у форме Р.скл. адз.л. могуць мець канчатак –а (–я) або –у (–ю) вучня, аленя, ветру, снегу (параўн. з рускай мовай ученика, оленя, ветра, снега), а таксама неабходна ведаць, што род або лік назоўнікаў беларускай мовы не заўсёды супадае з родам ці лікам назоўнікаў рускай мовы (параўн.: /бел./ гусь (ж.р.) — /руск./гусь (м.р.), сабака (м.р.) — собака (ж.р.), дзверы (мн.лік) — дверь (адз.лік);

  • пунктуацыйныя нормы — правільная пастаноўка знакаў прыпынку. Напрыклад, коска ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа пры адсутнасці злучнікаў: Добрай раніцы ў полі вятрам-дабрадзеям, каласам умалотным, высокім, рупным жнеям (М.Т.);

  • сінтаксічныя нормы — правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў. Напрыклад, у словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, залежныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме Н.скл. мн.л.: два берагі, тры сталы, чатыры студэнты. У рускай мове ў такіх словазлучэннях назоўнікі маюць форму Р.скл. адз.л.: два берега, три стола, четыре студента;

  • словаўтваральныя нормы — правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі беларускай мовы. Напрыклад, аддзеяслоўныя назоўнікі найчасцей утвараюцца ад інфінітываў незакончанага трывання. Калі дзеяслоў не мае інфінітыва незакончанага трывання або калі формы інфінітыва абодвух трыванняў супадаюць, то ў аддзеяслоўных назоўніках захоўваецца націск інфінітыва закончанага трывання: спаткáць — спаткáнне, кахáць — кахáнне; прыметнікі на –оўскі ўтвараюцца ад уласных назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты — мастоўскі, Літва — літоўскі;

  • стылістычныя нормы — выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем. Напрыклад, лічыцца стылістычнай памылкай нематываванае ўжыванне ў адным стылі слоў, выразаў, сінтаксічных канструкцый, уласцівых іншаму стылю мовы, найчасцей — выкарыстанне ў адным кантэксце рознастылёвай (кніжнай — гутарковай) лексікі: 1. Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак. 2. Пасля купальскіх светкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі.