Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праф. лексiка.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
93.17 Кб
Скачать

37.Узоры напісання дзлавых папер.

38.Змест паняцця пераклад. Тыпы перакладаў.

Перакладаюцца з адной мовы на другую вершы, мастацкая проза, навуковыя і навукова-папулярныя кнігі з розных галін ведаў, дыпламатычныя дакументы, дзелавыя паперы, артыкулы палітычных дзеячаў і выступленні аратараў, газетныя матэрыялы, гутаркі, кінастужкі, мультфільмы і да т.п.

Для таго, хто перакладае, важную ролю адыгрываюць два наступныя палажэнні:

  • мэта перакладу — як мага бліжэй пазнаёміць чытача ці слухача, які не ведае мовы арыгінала, з даным тэкстам або зместам вуснага выступлення;

  • перакласці — значыць выказаць дакладна і поўна сродкамі адной мовы тое, што ўжо выражана сродкамі другой (у дакладнасці і паўнаце перадачы — адрозненне перакладу ад пераказу).

Пераклад можа быць трох тыпаў.

Унутрымоўны пераклад — перадача тымі або іншымі сродкамі данай мовы такога ж зместу, які першапачаткова быў выказаны іншымі сродкамі гэтай жа мовы.

Міжмоўны пераклад або пераклад ва ўласным сэнсе — гэта аднаўленне сродкамі адной мовы такога ж зместу інфармацыі, які быў выказаны раней сродкамі іншай мовы.

Пераклад са звычайнай чалавечай мовы на нямоўную сістэму ўмоўных знакаў, якія прынятыя ў той ці іншай навуцы.

Працэс перакладу распадаецца на два моманты. Каб перакласці, неабходна:

  • перш за ўсё зразумець, дакладна ўсвядоміць, растлумачыць самому сабе тое, што перакладаецца (пры дапамозе моўных вобразаў, г.зн. ужо з элементамі перакладу);

  • знайсці, выбраць адпаведныя сродкі выражэння ў той мове, на якую робіцца пераклад (словы, словазлучэнні, граматычныя формы).

Уменне перакладаць неабходна любому адукаванаму чалавеку, які жыве ў рэальна існуючым двухмоўным ці шматмоўным асяроддзі, бо ўменне перакладаць складаецца з:

  • умення правільна ўспрыняць, зразумець змест пачутага ці прачытанага на адной мове;

  • умення адэкватна перадаваць гэты змест на іншай мове.

Каб умець перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе моўных зносін, валодаць дзвюма — трыма і больш мовамі недастаткова. Неабходна ведаць яшчэ і законы перакладу, якія абумоўлены яго складанай і супярэчлівай прыродай, усведамляць патрабаванні, якія да яго ставяцца, ведаць прыёмы, якія дапамагаюць хутка і якасна перакласці і многае іншае.

Аўтаматычныя ўменні — гэта веданне гатовых перакладчыцкіх адпаведнікаў і навыкі прымяняць іх.

Творчыя ўменні — гэта ўменні знаходзіць аналагі, выбіраць адзін з некалькіх магчымых варыянтаў, а таксама майстэрства выконваць адэкватныя замены.

39.Спосабы (прыёмы) перакладу з блізкароднастных моў.

40.Трансфармацыі пры перекладзе.

Любое дзеянне, як адзначае А.Н.Лявонцьеў, акрамя свайго інтэнцыйнага аспекту (што павінна быць дасягнута), мае і свой аперацыйны аспект (як, якім чынам гэтага дасягнуць). Можна сказаць, што аперацыі — гэта спосабы ажыццяўлення пэўных дзеянняў. У адносінах да перакладу аперацыйныя ўменні і навыкі можна ахарактарызаваць як уменне карыстацца рознымі прыёмамі перакладу. Гэтыя прыёмы — гатовыя рашэнні, якія можна прымяніць на практыцы.

Параўнальны аналіз арыгінальных і перакладных тэкстаў дае магчымасць падзяліць усе прыёмы перакладу на два віды: падстаноўкі і трансфармацыі.

Прыёмы перакладу, якія заснаваны на максімальна магчымым сэнсава-структурным паралелізме мовы арыгінала і мовы перакладу, называюць падстаноўкамі.

Прыёмы перакладу, якія выкарыстоўваюць адыход ад магчымага сэнсава-структурнага паралелізму тэксту арыгінала і перакладу, называюць трансфармацыямі.

Іншымі словамі, з падстаноўкамі мы маем справу, калі перакладаем слова ў слова, радок у радок, толькі падстаўляючы замест слоў і спалучэнняў адной мовы словы і спалучэнні другой мовы, а пры трансфармацыях тэкст перакладу ў пэўнай ступені адрозніваецца ад тэксту арыгінала.

Падзел прыёмаў перакладу на падстаноўкі і трансфармацыі заснаваны на наяўнасці (або адсутнасці) у абедзвюх мовах так званых моўных паралеляў. Такія паралелі існуюць паміж любой парай моў, бо калі б іх не было зусім, то пераклад з адной мовы на іншую быў бы немагчымы.

Агульнасць паходжання ўсходнеславянскіх моў, блізкасць іх гістарычнага развіцця і ўзаемадзеянне на сучасным этапе абумовілі наяўнасць у беларускай і рускай мовах аднолькавых ці блізкіх слоў, словазлучэнняў, зваротаў. Разам з тым, у любой мове адлюстравана адзіная, самабытная і непаўторная карціна бачання свету, што прыводзіць да наяўнасці тых слоў, словазлучэнняў, зваротаў, што адрозніваюць адну мову ад другой.

Традыцыйна трансфармацыі дзеляцца на граматычныя, лексічныя і лексіка-граматычныя.

Вопросы логопеда относятся к процессу предстоящей работы. — Пытанні лагапеда адносцяцца да працэсу

Пры граматычных трансфармацыях пераўтвараецца фармальная структура выказвання і застаецца нязменным набор слоў, які складае яго сэнс. Асноўнай прычынай такога тыпу трансфармацый з’яўляецца неаднолькавасць структур зыходнай мовы і мовы перакладу, што праяўляецца ў адсутнасці пэўных форм і канструкцый у адной з моў (ці ў мове арыгінала, ці ў мове перакладу). З граматычных трансфармацый вылучаюцца:

  • марфалагічныя — замены часцін мовы або іх форм і інш.

  • сінтаксічныя — замены членаў сказа, цэлых сінтаксічных канструкцый. Лексічныя трансфармацыі — гэта прыёмы лагічнага мыслення, пры дапамозе якіх мы раскрываем значэнне іншамоўнага слова ў кантэксце і знаходзім яму пэўны адпаведнік, які не супадае са слоўнікам. У семантычных адносінах сутнасць трансфармацый заключаецца ў замене перакладаемай адзінкі словам або словазлучэннем іншай унутранай формы, якая актуалізуе той элемент іншамоўнага слова, які рэалізуецца ў даным кантэксце.

Сярод разнавіднасцей лексічных трансфармацый выдзяляюць наступныя:

  • канкрэтызацыя — замена слова або словазлучэння зыходнай мовы з больш шырокім значэннем словам або словазлучэннем мовы перакладу з больш вузкім значэннем

  • генералізацыя — замена адзінкі зыходнай мовы, што мае больш вузкае значэнне, адзінкай мовы перакладу з больш шырокім значэннем

  • антанімічны пераклад — трансфармацыя сцвярджальнай адзінкі ў адмоўную і наадварот

  • кампенсацыя — ужываецца ў тых выпадках, калі пэўныя элементы тэксту арыгінала па той або іншай прычыне не маюць эквівалентаў у мове перакладу і не могуць быць перакладзены яго сродкамі, перакладчык узнаўляе тую ж інфармацыю якімі-небудзь іншымі сродкамі, прычым неабавязкова ў тым жа месцы тэксту, што ў арыгінале

Акрамя названых лексічных трансфармацый, вылучаецца яшчэ тры разнавіднасці:

а) дыферэнцыяцыя значэнняў (перадача значэння адзінкі без яго ўдакладнення ў перакладзе),

б) сэнсавае развіццё (разнастайныя метафарычныя і метанімічныя замены),

в) цэласнае пераўтварэнне (універсальны сродак перакладу фразем),

Лексіка-граматычныя трансфармацыі ахопліваюць пэўнымі зменамі як граматычную будову моўнай адзінкі, так і яе семантычную напоўненасць.

Усе трансфармацыі звычайна зводзяцца да чатырох элементарных тыпаў:

  1. перастаноўкі: 2) замены: 3) дабаўленні: 4) пропускі:

Такім чынам, перш чым рабіць пераклад на беларускую мову, неабходна прачытаць тэкст цалкам на рускай мове. Трэба добра ведаць змест, сюжэт, структуру тэксту. Толькі ў такім выпадку атрымаецца асэнсаваны пераклад з рускай мовы на беларускую.