
- •1. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа
- •2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •4. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •5.Беларуская літтаратурная мова і дыялекты.
- •6.Мова і маўленне. Суадносіны паміж мовай і маўленнем.
- •7.Функцыі мовы.
- •8.Агульнаўжывальная лексіка.
- •9.Лексіка абмежаваннага ўжывання.
- •10.Дыялектная лексіка.
- •11.Жаргонная і аргатычная лексіка.
- •12.Спецыяльная лексіка і яе класіфікацыя.
- •13.Паняцце “тэрмін”. Асноўныя патрабаванні да навуковых тэрмінаў.
- •14.Наменклатурныя назвы: характарыстыка,адрозненне ад тэрмінаў.
- •15.Прафесіяналізмы: характарыстыка,адрозненне адтэрмінаў.
- •16.Паняцце лексікаграфіі і тэрмінаграфіі. Слоўнікі, іх тыпы.
- •17.Будова слоўнікавага артыкула ў слоўніках розных тыпаў.
- •18.Сістэма граматычныхі стылістычных памет.
- •19.Энцыклапедычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •20.Лінгвістычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •21.Структурная характарыстыка тэрміналогіі.
- •22.Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі.
- •23.Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •24.Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •25.Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •26.Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы.
- •27.Стылістычна нейтральная і абмежаванная лексіка.
- •28.Навуковы стыльіягоасаблівасці.
- •29.Навуковы тэкст і яго асноўныя прыметы.
- •30.Афіцыйна-дзелавы стыль і яго асаблівасці.
- •31.Мастацкі стыль і яго асаблівасці.
- •32.Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •33.Разумоўны стыль і яго асаблівасці.
- •34.Паняцце дакумента. Классіфікацыя і рэквізіты дакументаў.
- •35.Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў.
- •36.Віды афіцыйна-дзелавых папер і парадкі іх афармлення.
- •37.Узоры напісання дзлавых папер.
- •38.Змест паняцця пераклад. Тыпы перакладаў.
- •39.Спосабы (прыёмы) перакладу з блізкароднастных моў.
- •40.Трансфармацыі пры перекладзе.
30.Афіцыйна-дзелавы стыль і яго асаблівасці.
Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дакументаў, міжнародных дагавораў, дзяржаўных актаў, законаў, справавых папер і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі — паведаміць інфармацыю, якая мае практычнае значэнне, даць указанні, інструкцыі.
У штодзённым жыцці чалавек наладжвае афіцыйныя адносіны з іншымі людзьмі, з дзяржаўнымі ўстановамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, якія замацаваны ў законах, правілах. Са школы мы карыстаемся рознымі дакументамі, пішам заяву, пратакол, справаздачу і іншыя дзелавыя паперы.
Асноўныя стылёвыя рысы: сцісласць, кампактнасць выкладу, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў; стандартнае размеркаванне матэрыялу, абавязковасць формы; выклад вядзецца ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання; канкрэтнасць, бясстраснасць, афіцыйнасць выказвання.
Характэрныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю: шырокае выкарыстанне тэрміналогіі справаводства; наяўнасць асаблівай фразеалогіі, а таксама шматлікіх маўленчых стандартаў, клішэ; выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў (на аснове, у адносінах і г.д.); выкарыстанне намінатыўных сказаў з пералікам; адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўных маўленчых сродкаў.
31.Мастацкі стыль і яго асаблівасці.
Стыль мастацкай літаратуры — гэта стыль, які вызначаецца зместам і мэтамі мастацкіх твораў — перадаць свае адносіны да навакольнага, да таго, што паказваеца ў творы, намаляваць словамі карціну, апісаць падзеі і г.д.
Мастацкі стыль выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца мастацкія творы розных жанраў. У маўленчай тканіне твора элементы мовы, выступаючы сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, набываюць дадатковае эстэтычнае значэнне, эмацыянальна ўздзейнічаюць на чытача, далучаюць яго да супольнай з пісьменнікам творчасці. Пры гэтым эстэтычная функцыя нібы наслойваецца на камунікацыйную, зліваецца з ёю.
Асноўныя стылёвыя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць; адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі.
Характэрныя асаблівасці стылю мастацкай літаратуры: шырокае выкарыстанне лексікі і фразеалогіі другіх стыляў; выкарыстанне выяўленча-выразных сродкаў (метафары, эпітэты, параўнанні, перыфразы, увасабленні, сінонімы, антонімы, мнагазначныя словы і г.д.); праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара (аўтарскі стыль).
32.Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
Публіцыстычны стыль — гэта стыль грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычнага друку, аратарскага маўлення і г.д., які вызначаецца зместам тэкстаў і асноўнымі мэтамі — уздзейнічаць на масы, заклікаць іх да дзеяння, паведаміць інфармацыю і г.д.
Прызначэнне публіцыстыкі — паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Гэтым выклікана, з аднаго боку, выкарыстанне грамадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога — моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі.
У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-абстрактная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастацкая, формы адлюстравання рэчаіснасці.
Асноўныя стылёвыя рысы: лаканічнасць выкладу пры інфармацыйнай насычанасці; даходлівасць выкладу (газета — найбольш пашыраны від масавай інфармацыі); эмацыянальнасць, абагульненасць, прастата, натуральнасць выказвання.
Характэрныя асаблівасці публіцыстычнага стылю: грамадска-палітычная лексіка і фразеалогія; выкарыстанне маўленчых штампаў, клішэ, лёгкая іх узнаўляльнасць (працаўнікі палёў, работнікі прылаўка, сяброўская атмасфера, майстры скуранога мяча, сталёвы конь і інш.); выкарыстанне кароткіх сказаў — «рубленая» проза; эліптычныя сказы /бездзеяслоўныя фразы/ (прыватызацыйны чэк — кожнаму, банкі — не толькі для банкіраў і г.д.); выкарыстанне выяўленча-выразных сродкаў мовы (рытарычныя пытанні, паўторы, інверсія і інш.).