Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праф. лексiка.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
93.17 Кб
Скачать

26.Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы.

Стылістыка (ад лац. stуlоs завостраная палачка для пісьма) — раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксамам сітуацыі (у вусным маўленні).

Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання лексічных адзінак, марфалагічных форм і сінтаксічных канструкцый, распрацаваных у адпаведнасці з функцыянальным размежаваннем літаратурнай мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання.

У сучаснай беларускай мове адрозніваюць кніжныя стылі: навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы. Ім стылістычна супрацьпастаўляецца размоўнае маўленне, якое выступае ў вуснай форме. Асаблівае месца ў сістэме стыляў займае стыль мастацкай літаратуры. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў.

Стылістычная характарыстыка слова вызначаецца ў залежнасці ад таго, як яно ўспрымаецца тым, хто гаворыць: як замацаванае за пэўным функцыянальным стылем. Найбольш выразна супрацьпастаўлены кніжныя і размоўныя словы (умешвацца — улазіць, гаварыць — лепятаць і г.д.).

Стылістычная афарбоўка лексікі найбольш пэўна выяўляецца ў маўленні. Кніжныя словы не падыходзяць да простай гутаркі, напрыклад: На зялёных насаджэннях з’явілася першае лісце. Размоўныя і прастамоўныя словы несумяшчальны з афіцыйна-дзелавым стылем. Навуковыя тэрміны недарэчна выкарыстоўваць у размове з дзецьмі. У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікацыйнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы (гл. табліцу «Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы»).

27.Стылістычна нейтральная і абмежаванная лексіка.

28.Навуковы стыльіягоасаблівасці.

Навуковы стыль з’яўляецца сродкам зносін у галіне навукі і вучэбна-навуковай дзейнасці. Кожны член сучаснага грамадства ў розны час свайго жыцця і ў рознай ступені сустракаецца з тэкстамі дадзенага стылю, які функцыянуе ў вуснай і пісьмовай форме, таму авалодаць нормамі навуковага і навукова-вучэбнага стылю маўлення з’яўляецца важнай задачай кожнага чалавека.

Навуковы стыль належыць да ліку кніжных стыляў беларускай літаратурнай мовы, якія валодаюць як агульнымі ўмовамі функцыянавання, так і аднолькавымі або блізкімі моўнымі асаблівасцямі, сярод якіх можна вылучыць наступныя: папярэдняе абдумванне выказвання; маналагічны характар маўлення; строгі адбор моўных сродкаў; імкненне да нармаванага маўлення.

Лагічнасць выкладу. Паміж часткамі выкзвання ёсць упарадкаваная сістэма сувязей, выклад несупярэчлівы і паслядоўны. Гэта дасягаецца выкарыстаннем асаблівых сінтаксічных канструкцый і тыповых сродкаў міжфразавай сувязі.

Паслядоўнасцю валодае толькі той тэкст, у якім вывады вынікаюць са зместу, яны несупярэчлівыя, тэкст разбіты на асобныя сэнсавыя адрэзкі, якія адлюстроўваюць рух думкі ад прыватнага да агульнага або ад агульнага да прыватнага.

Яснасць выкладу. Яснасць, як якасць навуковага маўлення, прадвызначае зразумеласць і даступнасць. Па ступені даступнасці навуковыя, навукова-вучэбныя і навукова-папулярныя тэксты адрозніваюцца па матэрыяле і па спосабе яго моўнага афармлення.

Дакладнасць выкладу. Дасягаецца выкарыстаннем адназначных выразаў, тэрмінаў, слоў з выразнай лексіка-семантычнай спалучальнасцю. Прадвызначае адназначнасць разумення, адсутнасць разыходжанняў паміж азначаемым і яго азначэннем. Таму ў навуковых тэкстах, як правіла, адсутнічаюць вобразныя, экспрэсіўныя сродкі; словы выкарыстоўваюцца пераважна ў прамым значэнні, частае выкарыстанне тэрмінаў таксама садзейнічае адназначнасці тэксту.

Доказнасць выкладу. Для дасягнення доказнасці навуковага выкладу разважанні павінны быць аргументаваны пры дапамозе адпаведных навуковых гіпотэз або палажэнняў ці на аснове навуковага вопыту даследчыкаў папярэдніх часоў.

Аб’ектыўнасць выкладу. Праяўляецца ў выкладзе, аналізе разнастайных пунктаў гледжання на праблему, у засяроджанасці на прадмеце выказвання і адсутнасці суб’ектывізму пры перадачы зместу, у безасабовасці моўнага выражэння.

Навуковы стыль маўлення ўключае ў сябе моўныя адзінкі трох тыпаў.

1. Лексічныя адзінкі, якія валодаюць функцыянальна-стылявой афарбоўкай дадзенага стылю. Гэта асаблівыя лексічныя адзінкі, сінтаксічныя канструкцыі, марфалагічныя формы.

2. Міжстылёвыя адзінкі, г.зн. стылістычна нейтральныя моўныя адзінкі, якія выкарыстоўваюцца ў роўнай ступені ва ўсіх стылях.

3. Стылістычна нейтральныя моўныя адзінкі, якія ў асноўным функцыянуюць менавіта ў дадзеным стылі.

Такім чынам, стылістычна важным становіцца колькасная перавага тых ці іншых адзінак у навуковым стылі. Колькасна маркіраванымі адзінкамі ў навуковым стылі становяцца, перш за ўсё, некаторыя марфалагічныя формы, а таксама сінтаксічныя канструкцыі.