Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праф. лексiка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
93.17 Кб
Скачать

24.Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.

Пры дапамозе лексіка-семантычнага спосабу ўтвараюцца тэрміны пастаянна, хоць і менш інтэнсіўна з прычыны меншай здольнасці адпавядаць патрабаванням словаўтваральнай сістэмнасці тэрміналогіі. Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульнавядомага прадмета, з’явы, прыметы вылучаюць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў.

Спецыялізацыя значэння — гэта адзін з відаў лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому многія агульнаўжывальныя словы сталі тэрмінамі. Спецыялізацыя значэння адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная адзінка тыпу каханне, пачуцці, упартасць і іншыя, будучы выкарыстанай у сферы спецыяльнай камунікацыі, набывае спецыяльнае тэрміналагічнае значэнне, хоць і суадносіцца з тым самым азначаемым, з якім яна суадносіцца і ў шырокай агульналітаратурнай сферы. Відавочна, што ў падобных словах азначальнае і азначаемае ў агульналітаратурнай і навуковай сферы супадаюць. Значыць, «яны называюць такія паняцці, што адначасова (пры розным падыходзе да іх) могуць быць і бытавымі, і навуковымі, г.зн. выступаць носьбітамі двух тыпаў інфармацыі — агульнаўжывальнага і тэрміналагічнага значэнняў»

Параўнанне агульнаўжывальных і тэрміналагічных значэнняў лексічных адзінак паказвае, што першыя значэнні (агульныя, не зусім канкрэтныя, прыблізныя) заснаваны на аснове здаровага жыццёвага сэнсу, таго, што мы ведаем пра прадмет ці з’яву, зыходзячы з іх знешніх прымет і ўласцівасцей; другія (дакладныя, лагічна акрэсленыя як вышэйшая аб’ектыўнасць думкі) — на аснове навуковага пазнання і асэнсавання ўнутраных заканамернасцей тых самых прадметаў і з’яў пад уздзеяннем адпаведнай навуковай тэорыі.

Звужэнне значэння — гэта такі від лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае слова, стаўшы тэрмінам, звузіла сваё значэнне.

Метафарычны перанос.

Сярод тэрмінаў, што ўзніклі ў выніку метафарызацыі агульнаўжывальных слоў, вылучаецца некалькі груп у залежнасці ад таго, на аснове якой інтэгральнай прыметы адбыўся метафарычны перанос:

  • на аснове падабенства формы (перанос адбываецца на аснове падабенства знешняга выгляду спецыяльнага і агульнага паняццяў): мяцёлка, падушачка, парасонік, парус, шапачка;

  • на аснове падабенства выконваемай функцыі (значэнні слоў ва ўсіх выпадках іх ужывання адлюстроўваюць функцыянальную ролю адпаведных прадметаў ці паняццяў): аснова, абгортка, шво;

  • на аснове асацыятыўнага падабенства прадметаў ці з’яў (метафарызаваныя словы цесна звязаны асацыятыўнымі сувязямі са словамі-дамінантамі, пры метафарычным пераносе па асацыяцыі асноўную ролю адыгрываюць эмоцыі чалавека, таму што прыметы, якія б рэальна існавалі, аб’ектыўна ўспрымаліся, могуць адсутнічаць): бар’ер, пласцінка, тканка;

  • на аснове некалькіх прымет (група тэрмінаў, у якіх цяжка вызначыць адну прымету, на аснове якой адбыўся метафарычны перанос): панцыр, створка.

Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншы прадмет ці з’яву на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі. У выніку метанімізацыі адбываецца ўзбагачэнне семантычнай структуры слова новым значэннем. Метанімізацыя спрыяе развіццю мнагазначнасці, ці полісеміі.

Сутнасць семантычнага калькавання заключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору.

Так, у межах тэрмінасістэм на пачатковым этапе іх развіцця вылучаліся тэрміны, утвораныя шляхам семантычнага калькавання, як асяродак (бел.) — центр (руск.); сон — сновидение; прытомны — сознательный і да т.п.