
- •1. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа
- •2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
- •4. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •5.Беларуская літтаратурная мова і дыялекты.
- •6.Мова і маўленне. Суадносіны паміж мовай і маўленнем.
- •7.Функцыі мовы.
- •8.Агульнаўжывальная лексіка.
- •9.Лексіка абмежаваннага ўжывання.
- •10.Дыялектная лексіка.
- •11.Жаргонная і аргатычная лексіка.
- •12.Спецыяльная лексіка і яе класіфікацыя.
- •13.Паняцце “тэрмін”. Асноўныя патрабаванні да навуковых тэрмінаў.
- •14.Наменклатурныя назвы: характарыстыка,адрозненне ад тэрмінаў.
- •15.Прафесіяналізмы: характарыстыка,адрозненне адтэрмінаў.
- •16.Паняцце лексікаграфіі і тэрмінаграфіі. Слоўнікі, іх тыпы.
- •17.Будова слоўнікавага артыкула ў слоўніках розных тыпаў.
- •18.Сістэма граматычныхі стылістычных памет.
- •19.Энцыклапедычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •20.Лінгвістычныя слоўнікі: віды і характарыстыка.
- •21.Структурная характарыстыка тэрміналогіі.
- •22.Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі.
- •23.Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •24.Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •25.Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.
- •26.Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы.
- •27.Стылістычна нейтральная і абмежаванная лексіка.
- •28.Навуковы стыльіягоасаблівасці.
- •29.Навуковы тэкст і яго асноўныя прыметы.
- •30.Афіцыйна-дзелавы стыль і яго асаблівасці.
- •31.Мастацкі стыль і яго асаблівасці.
- •32.Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •33.Разумоўны стыль і яго асаблівасці.
- •34.Паняцце дакумента. Классіфікацыя і рэквізіты дакументаў.
- •35.Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў.
- •36.Віды афіцыйна-дзелавых папер і парадкі іх афармлення.
- •37.Узоры напісання дзлавых папер.
- •38.Змест паняцця пераклад. Тыпы перакладаў.
- •39.Спосабы (прыёмы) перакладу з блізкароднастных моў.
- •40.Трансфармацыі пры перекладзе.
23.Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.
Марфалагічнае тэрмінаўтварэнне, як і словаўтварэнне наогул, — гэта працэс узнікнення новых слоў шляхам афіксацыі, аснова- і словаскладання, а таксама бязафіксным спосабам паводле існуючых у мове мадэлей і заканамернасцей.
Асноўным аб’ектам аналізу ў словаўтварэнні з’яўляецца вытворнае слова, якое, як правіла, павінна мець сваё ўтваральнае, да асновы якога далучаецца фармант.
Вытворны і ўтваральны тэрміны звязаны паміж сабой адносінамі вытворнасці, г.зн. вытворны тэрмін з'яўляецца другасным, залежным ад утваральнага, на базе якога ён узнік.
Пры вывучэнні таго, як утвараюцца тэрміны-словы, неабходна мець на ўвазе, што адным і тым жа спосабам пры дапамозе розных словаўтваральных сродкаў могуць утварацца тэрміны самай разнастайнай семантыкі. Таму ў вытворных тэрмінах можна ўстанавіць нейкія агульныя словаўтваральныя прыметы, на падставе якіх яны аб’ядноўваюцца ў своеасаблівыя групы — так званыя словаўтваральныя тыпы.
Суфіксальны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса: апытванне ← апытваць + нн(е), калектывізм ← калектыў + -ізм, разумовы ← розум + -ов-(ы), схільнасць ← схіл + -насць і да т.п.
Бязафіксны спосаб — разнавіднасць суфіксальнага спосабу пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў-дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў: адбор ← адбіраць, дотык ← датыкацца, перанос ← пераносіць і інш.
Прыставачны спосаб — утварэнне тэрмінаў далучэннем прыстаўкі да ўтваральнага слова: дэзадаптацыя ← дэз- + адаптацыя, дэкампенсацыя ← дэ- + кампенсацыя, неадэкватнасць ← не- + адэкватнасць, падгрупа ← пад- + група, суадносіны ← су- + адносіны і г.д.
Прыставачна-суфіксальны спосаб — утварэнне тэрмінаў адначасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса да ўтваральнай асновы: міжасабовы між- + асоб-амі + -ов- (ы), процілеглая проці- + ляж-аць + -л- (ая).
Постфіксальны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў далучэннем постфікса да ўтваральнага слова: раскрывацца раскрываць + -ца, трансфармавацца трансфармаваць + -ца і г.д.
Складанне — спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб’яднання дзвюх і больш асноў або цэлых слоў: карэкцыйна-падрыхтоўчы, міміка-жэставы, нейроны-дэтэктары, оптыка-кінетычны, супер-Эга, эмацыянальна-валявы, фанетыка-фанематычны, я-паведамленне і г.д.
Суфіксальна-складаны — складанне ў спалучэнні з суфіксальным спосабам: доўгачасовы ← доўгі час + -ов- (ы),
самавыхаванне ← сам выхаваць + -нн- (е), самавалоданне ← сам валодаць + -нн- (е) і інш.
Зрашчэнне — спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно. У будове складанага слова гэта сувязь захоўваецца; залежнае слова з’яўляецца першай часткай: высокаадукаваны, малазразумелы, слабарозум, слепаглуханемата, супрацьпастаўляць і інш.
Абрэвіяцыя — спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова: ДЦП, ЗПР, МД, СМД, ТСН, ЦНС, райана, педсавет і г.д.