Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праф. лексiка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
93.17 Кб
Скачать

21.Структурная характарыстыка тэрміналогіі.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

а) невытворныя.;

б) вытворныя;

в) складаныя;

г) абрэвіятуры.

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кампанент з’яўляецца тэрмінам:.;

б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампанентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмінамі.

3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) — асаблівы камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі):.

Мова навукі не валодае асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвараюцца словы агульнаўжывальнай лексікі. Гэта значыць, што асноўнымі спосабамі тэрмінаўтварэння, як і словаўтварэння, прынята лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны.

22.Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі.

Тэрміны ўваходзяць у лексічную сістэму сучаснай беларускай мовы і маюць форму асноўных марфалагічных катэгорый. Граматычны фонд тэрміналогіі прадстаўлены знамянальнымі словамі: назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі, дзеепрыметнікамі. Ядро тэрміналогіі складаюць паўназначныя словы — агульныя назоўнікі. Аднак дастаткова часта выкарыстоўваюцца уласныя назоўнікі, якія могуць пераходзіць у разрад агульных.

Тэрміналогія ўяўляе сабой не сукупнасць рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сукупнасць назваў паняццяў пра рэчы і дзеянні, таму назоўнік можна лічыць галоўнай і вядучай часцінай мовы, якая можа адлюстраваць паняцці пра прадметы, якасці і дзеянні. Намінатыўны характар навуковага стылю выкладу — сур’ёзны аргумент на карысць назоўніка. Сапраўды, назоўнік — галоўная часціна мовы для тэрміналогіі, таму што яна выражае статычны характар лексічнага складу мовы навукі, яе нязменную сутнасць. Важна і тое, што назоўнік можа перадаваць рода-відавыя адносіны ўнутры сістэмы паняццяў. У тэрміналогіі, як і ў агульнаўжывальнай лексіцы, назоўніку супрацьпастаўлены дзеяслоў, які выражае дынамічны элемент, абумоўлены самой функцыяй данай часціны мовы — абазначыць працэс. Назоўнік і дзеяслоў не толькі ўзаемна выключаюць адзін аднаго, але і ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго: у выніку іх узаемапранікнення ўзнікаюць аддзеяслоўныя тэрміны-назоўнікі.

Калі лічыць справядлівым існаванне тэрміна-назоўніка, то значыць і дзеясловы могуць быць тэрмінамі ў тых выпадках, калі яны знаходзяцца ў семантычных адносінах з адпаведнымі назоўнікамі: адлюстраванне — адлюстроўваць, выхаванне — выхоўваць, сінтэз — сінтэзаваць, уяўленне — уяўляць, фантазіраванне — фантазіраваць і г.д. Тэрмінамі з’яўляюцца дзеясловы, якія адназначна выражаюць паняцці канкрэтнай навукі і не асацыіруюцца са словамі агульнаўжывальнай мовы, г.зн. цалкам самастойныя, напрыклад, апрабіраваць, вучыць, выхоўваць, дыягнасцыраваць, заахвочваць і інш. У шматлікіх выпадках значэнне дзеяслова ўказвае на яго прыналежнасць да пэўнай галіны навукі або тэхнікі: аднаўляць, адчуваць, апытваць, вымяраць, назіраць, уяўляць, фантазіраваць і г.д. У якасці тэрмінаў могуць выступаць дзеясловы, якія маюць адпаведнікі ў агульнаўжывальнай мове, але называюць паняцці менавіта гэтай навукі. Важным момантам у адзнацы тэрмінаў-дзеясловаў з’яўляецца ўлік словаўтваральных адносін — аднаго з галоўных паказчыкаў сістэмнай арганізацыі тэрміналогіі. Калі дзеяслоў уваходзіць у словаўтваральнае гняздо, элементы якога звязаны не толькі марфалагічна, але і семантычна, справядліва лічыць яго тэрмінам.

Вельмі істотныя для азначэння тэрміналагічнага статуса дзеяслова такія семантычныя адносіны, як сінанімія і антанімія. Сінанімія, якая не павінна існаваць у тэрміналогіі, у адрозненне ад агульнаўжывальнай мовы, у дадзеным выпадку мае паўназначныя дыягнастычныя функцыі. Для тэрмінаў-дзеясловаў характэрныя і антанімічныя адносіны, якія абумоўліваюць аб’яднанне тэрмінаў не толькі ў сферы граматыкі, але і семантыкі.

Такім чынам, спецыфіка тэрміна-дзеяслова выяўляецца на аснове характарыстык, якія ўласцівы тэрміну як асаблівай лексічнай адзінцы, а таксама на аснове сістэмных адносін розных часцін мовы і семантычных адносін, якія адрозніваюцца дастатковай рэгулярнасцю.

Выкарыстанне прыметнікаў у функцыі тэрмінаў некаторымі даследчыкамі адмаўляецца на падставе таго, што яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з назоўнікамі, г.зн. у складзе састаўных тэрмінаў.