Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры история государства и права .doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
212.48 Кб
Скачать

2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі.

Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”.

Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.

У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой.

Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).

З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі.

Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.

У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.

Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.

У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь.

4. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.

Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі. З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.

Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.

З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім.

Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.

Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці.

6. Для зах. зямель Русi XII—XIII стст. былi перыядам для феад. раздробл.. Паступ. фармiр-ца фак-ры, якiя падштурх-лі заходнерус. княствы да аб`яднання кансалiдацыi, утвар. адзiнай дзяржавы.

Прычыны утварэння ВКЛ: 1. звязана з сац.-эканам. развіццем рускіх княствау; інтэнс. развіцце феад. адносін, развіцце земляроб., жывелагад., гандлю і рамяства, узнік-не тэрытар. спецыялізацыі працы, узнік--не новых катэгорый вольнага і несвабод. насельн., рост сілы баярства. 2. самая важная прычына аб`яднанай тэндэнцыi на Русi – унутрыпалiт-я – у XIII ст. пачаўся новы этап iнтэнс. развiцця феад. адносiн, а гэта непазбежна вяло да абвастр. класавай барацьбы, што ў феад. грамадстве заўседы з`яўл-ся фактарам аб`яднальных працэсаў. 3. на зах. землi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiт. фактар у выглядзе двайной пагрозы з боку крыж-ў (з зах. і паун.-зах.)i татара-мангола (з усх., пауд.-усх. і поудня).

У 1-й пал. XIII ст. пачынае стварацца цэнтралiзав. раннефеад. Лiт. дзярж. з моцнай вялiкакняскай уладай. Яе ўзнiкненне звязана з iмем лiт. князя Мiндоўга, якi шляхам крывавай барацьбы аб`яднаў больш. лiт. княстваў. Працэс аб`яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ён адбываўвся больш за ст. – з др. чв. XIII па 3-ю чв. XIV ст. шляхамi: на асн. пагадненняў мiж лiт. i слав. князямi; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сiлы. У час свайго росквіту пры князе Вітауце (15ст.) зах. граніца праходзіла па тэрыт. суч. Польшчы, усх. мяжа – праз Мажайск, на поун. – да Балт., на поудні – да Чорнага марэй.

Першымi ў склад ВКЛ трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына (Новагародак першая сталiцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Вiцебск – у 1320, Турава-Пiнскiя землi – у пач. XV ст. Асабл. паспях. аб`ядн. працэс iшоў пры Гедымiне (1316—1341).