- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
Аб высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, сведчыць “Аповесць мінулых гадоў”. У ёй адзначаецца, што шмат гарадоў у Полацкай Русі ўзнікалі на дастаткова высокім узроўні як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры, Ві-зантыйскія аўтары — ІІракопій, Маўрыкій, Канстанцін Багранародны, араб-скі аўтар Магудзі таксама адзначалі высокі ўзровень культуры ўсходніх славян.
Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хры-сціянскал рэлігія. Уведзеная Уладзімірам, князем кіеўскім у 988 г., адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё – ц культурна-духоўнай сферы. Неабходна, аднак, адзначыць, што 988 г. быў пачаткам хрысціянізацыі, на фактычнае ж яе ажыццяўленне спатрэбіліся стагоддзі.
Аб тым, як распаўсюджвалася новая рэлігія ў Полацкай зямлі, можна меркаваць па некаторых дакументальных крыніцах. Ёсць звесткі, на-прыклад, што ўжо ў IX ст. тут былі хрысціяне, а ў Полацку і Тураве існава-лі епархіяльныя цэнтры. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, быў хрысціянінам і з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у ІІолацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела, барацьба паміж новай, хрысціянскай верай і старой, язычніцкай, мела месца. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях.
Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьмен-ства і адукацыі. Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з’яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакры-фічныя творы. З’яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.
Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана “Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага мана-стыра Нестар. Важнай крыніцай па гісторыі Кіеўскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў XII — XIII стст. з’яўляецца Іпаць-еўскі летапісны звод. Выказваюцца думкі, што арыгінал Іпацьеўскага лета-пісу перапісваўся ў Пінску мясцовым перапісцам. Ёсць звесткі аб існа-ванні Полацкага летапісу. Летапісныя запісы, напэўна, вяліся ў Тураве і Навагрудку.
Рукапісных кніг XI–XIII ст. да нас дайшло няшмат. Вядомы Тураў-скае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся —Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XI ст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-іні-цыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі.
Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор "Слова пра паход Ігаравы". Па сваім змесце, форме і мове "Слова пра паход Ігаравы" — помнік, агульны для ўсіх усходніх славян.
Пісьменства на Беларусі асабліва хутка пачало распаўсюджвацца пасля ўвядзення тут хрысціянства ў канцы X стагоддзя (992 г.). Яно паскорыла працэс развіцця кніжнай асветы, літаратуры, адукацыі, садзейнічала ўмацаванню міжнародных сувязей з краінамі больш высокай культуры, іх узаемаўплыву і інш. Манастыры і цэрквы зрабіліся першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі заснаваны школы, арганізавана перапіска кніг. Яны сталі першымі кніга-сховішчамі, бібліятэкамі.
Манастыры і цэрквы становяцца асяродкам культуры. Увядзенне хрысці-янства выклікала неабходнасць у адукаваных людзях, якія патрэбны былі для службы ў храмах, для перакладаў і перапіскі рэлігійных кніг. Гэтыя культур-ныя цэнтры далі першых вучоных, кніжнікаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Вакол царквы групавалася тагачасная інтэлігенцыя — адукаваныя людзі, носьбіты культуры. Славутымі прадстаўнікамі хрысціянскай кніжнай асветы і адукацыі на Беларусі з'яўляюцца Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клі-мент Смаляціч і іншыя.
Сярод іх найбольшай таленавітасцю вызначалася полацкая князёўна Прадслава, у манастве Еўфрасіння (1110-1173 гг.). Першая жанчына ў усходніх славян, кананізаваная царквою ў святыя.
Як вядома, па заказу Еўфрасінні полацкі майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў крыж. Доўгі надпіс на ім з'яўляецца каштоўным помнікам нашага пісьменства: спачатку зроблены дробнымі літарамі кароткі надпіс аб майстры. Затым — «У лета 6669 (1162 г.) Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да...(пропуск) 40 грыўняў (мабыць плата майстру за работу). I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не пра-даюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынясе з манастыра, хай не да-паможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Троіцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іўды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё зусімі святымі...»
У канцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла сваю мару — зрабіла паломніцтва на Святую зямлю Іерусаліма, дзе і памерла. Дзень памяці святой заступніцы святкуецца 24 мая.
Другім прадстаўніком кніжнай асветы на Беларусі з'яўляецца Кірыла Ту-раўскі (каля 1130 - каля 1182 гг.). Нарадзіўся і ўзгадаваўся ў месцы Тураве на беларускай зямлі. Быў ён сынам багатых бацькоў, але не ўзлюбіў багацця і мір-нае славы гэтага свету, а «найболей любіў вучэнне боскіх кніг». Вывучыў-шы Святое пісанне, пайшоў у манастыр і зрабіўся манахам. Старабеларускі пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Шырокую вядомасць яму прынеслі т. зв. «Словы» — павучэнні, прысвечаныя розным біблейскім сюжэтам, у якіх праявіўся яго арыгінальны паэтычны дар. Захавалася восем «Слоў», каля трыццаці спавядальных малітваў, тры прытчы (філасофскія творы), «Аб чыне чарнарызца» і некалькі канонаў (царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога) і інш. Стаўшы тураўскім епіскапам, Кірыла асабліва праславіўся як прапавед-нік, выдатны майстар так званага «урачыстага красамоўнага майстэрства». Але пазней пакідае гэтую пасаду, замыкаецца ў келлі і працягвае пісаць розныя творы, а таксама перакладае і перапісвае іншых аўтараў.
Лепшым доказам папулярнасці славутага дзеяча старажытнай Беларусі з'яўляецца тое, што яшчэ пры жыцці сучаснікі называлі яго «залатавустам», яго казанні змяшчаліся ў анталогіях «Торжественник» і «Златоуст», куды ўклю-чаліся лепшыя творы грэчаскіх майстроў прамоўніцкага красамоўства. Кірыла Тураўскі з'яўляецца вялікім гуманістам свайго часу, сімвалам таленту беларус-кага народа, яркім сведчаннем глыбіні каранёў нашай культуры.
Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам стара-жытнай Беларусі быў Клімент Смаляціч (памёр у 1164 г.). Стаў вядомы, дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літа-ратурнаму таленту. Добра ведаў творы Гамера, Платона, Арыстоцеля, чытаў іх у арыгінале. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, ён быў другім на Русі мітрапа-літам славянскага паходжання, астатнія — Візантыйскага.
Архітэктура. На першым часе значны ўплыў на архітэктуру Полацка аказвала Візантыя. Параўнальна рана ў наш край прыйшла адтуль мураваная манументальная архітэктура. Ужо ў канцы X стагоддзя ў Полацку была па-будавана першая царква ў імя Багародзіцы, якая згадваецца ў летапісах пад 1007 годам. У гэтую царкву ў XI ст. былі перанесены мошчы невядомых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцовых культур.
Але самай значнай такой пабудовай прынята лічыць узведзены ў 50-я гады XI ст. Сафійскі сабор. Усяслаў Чарадзей узводзіў храм у гонар святой Сафіі, каб сказаць усяму свету пра роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з'явіліся крыху раней. Да запрошаных візантыйскіх дой-лідаў далучыліся мясцовыя: Давыд, Мікула, Таўм, на хаду засвойваючы бу-даўнічыя сакрэты. Па духу, стылю і ўнутраным змесце ён нагадваў храм Сафіі ў Ахрыдзе, Канстанцінопалі.
У XI ст. Полацкая Сафія выглядала будынкам выключна суразмерным, сіметрычным. Пасярэдзіне ўзвышаўся галоўны яго купал, па баках знаходзі-ліся 4 меншыя купалы. Як занатавана ў летапісе, Сабор меў 7 купалоў, што сімвалізавала сем асобных хрысціянскіх абрадаў - таямніц (сярод іх — хрышчэнне, прычашчэнне, пакаянне - споведзь, шлюб і інш.). Уся прастора сабора падзялялася 16 слупамі на мноства ячэек. Слупы былі не круглыя, а ў форме крыжа. Сабор меў багаты фрэскавы роспіс, але ён амаль не захаваўся. Гэты храм разбураўся пад час войнаў. У XVIII ст. перабудаваны ў барочную базіліку.
Ужо ў другой палове XI ст. на Полацкай зямлі склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асновай полацкага дойлідства быў своеасаблівы вежападобны храм з па-ступовым узмацненнем вертыкалізму кампазіцыі, што можна растлумачыць адыходам ад візантыйскіх і кіеўскіх традыцый. Асобныя формы полацкай архітэктуры не маюць аналагаў у іншых усходнеславянскіх землях.
Крыху пазней у Полацку з'явіўся Барысаглебскі (Бельчыцкі) манастыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква, дойлідам якой з'яўляецца выдатны майстар Ян. Спаса-Еўфрасінеўская царква стаяла ля вытокаў новага тыпу будынкаў: круглы барабан яе купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упры-гожаны так званымі какошнікамі. Гэта царква у Полацку — самы ранні бу-дынак ва Усходняй Еўропе, дзе ўпершыню з'явілася гэтая важная для гіс-торыі архітэктуры дэталь — какошнікі. Яны дапаўнялі галоўную асаблівасць Спаскага храма — яго вежападобны выгляд. У XII ст. у горадзе ўжо мелася звыш дзесятка мураваных пабудоў.
Славу старажытнаму беларускаму дойлідству прынеслі Барысаглебская (Каложская) царква і Ніжні храм у Гародні, Благавешчанскі храм у Віцебску, Тураўскі 6-слуповы трохнефны храм і інш. У першай палове XII стагодцзя і ў Гродне сфарміравалася адметная школа дойлідства з непаўторнай сістэмай дэкору. Звонку гродзенскія храмы аздоблены рознакаляровымі маёлікавымі пліткамі, унутры ў сцены ўмуравана вялікая колькасць гаршкоў-галаснікоў для ўзмацнення і змякчэння гуку — паляпшэння акустыкі. Падлога таксама дэкаравана маёлікавымі пліткамі складанага арнаменту.
Стражытнабеларускія храмы былі не толькі цэнтрамі рэлігійнага жыцця і культуры, але і ў выпадку небяспекі — сродкам абароны, дзяржаўным цэнт-рам: у іх зберагаліся скарбы казны, архівы, святыні горада, заключаліся дзяр-жаўныя дагаворы і гандлёвыя пагадненні. Таму царква будавалася на самым высокім, прыгожым месцы горада ці мястэчка.
3 манументальных архітэктурных помнікаў абарончага характару ў першую чаргу можна назваць Камянецкую (Белую) вежу, што знаходзіцца ў 40 км ад Брэста ў Белавежскай пушчы, а таксама паўднёвую і заходнюю вежы Старога замка ў Гародні.
