- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
Найбольш старажытныя гістарычныя звесткі пра славян, вядомых тады пад назвай венеды, адносяцца да I — II ст. н.э, 3 VI ст. у пісьмо-вых крыніцах упершыню сустракаецца этнонімі "славяне". Верагодна, ён паходзіць ад слова "слава", г. зн. "слаўныя", або ад "слова", г.зн. "тыя, што гавораць" у ад-розненнеі ад іншых народаў, "нямых" — немцаў, якія карысталіся незразумелымі для славян мовамі. У гэты час славяне былі вядомымі ў іншых народаў пад назвамі анты і склавены.
Даныя мовазнаўства звязваюць старажытных славян з шырокай вобласцю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, ад Эльбы і Одэра на захадзе і да Сярэдняга Па-дняпроў'я на ўсходзе. Іх паўночнымі суседзямі былі германцы і балты, якія ра-зам са славянамі складалі паўночную групу індаеўрапейскіх плямёнаў; усход-німі суседзямі — заходне-іранскія плямёны (скіфы і сарматы), паўднёвымі — фра-кійцы і ілірыйцы, заходнімі — кельты. Пытанне пра найстаражытную прарадзіму сла-вяны да гэтага часу застаецца дыскусійным і далёкім ад навуковага вырашэння. Найбольш верагоднымі месцамі фарміравання славян называюць Віс-ла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвую частку лясной зоны Усходняй Еўро-пы, куды ўваходзіць і поўдзень Беларусі.
У II — IV стст. у выніку руху на поўдзень германскіх плямёнаў готаў і гепідаў цэласнасць тэрыторыі славян была парушана, што мела вялікае значэнне ў адасабленні заходніх і ўсходніх славян. Эпоха "Вялікага перасялення народаў" парушыла звалю-цыйнае развіццё славянскай культуры. Анты і склавены актыўна ўдзельнічалі ў асваенні Дунайскіх зямелі Балканскага паўвострава, Адрыятыкі, праніклі на Пелапанес.
Ва ўмовах шырокага рассялення славян на тэрыторыі ад Эльбы да Сярэдняга Падняпроў’я сфарміравалася пражская культура. Гэта першая з ар-хеалагічных культур, якую бяспрэчна адносяць да ліку славянскіх. Помнікі гэтай культуры выяўлены ў Правабярэжнай Украіне, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Усходняй Германіі, Румыніі. На тэрыторыі Беларусі яны выяўлены ў раёне г. Петрыкава, па рэках Прыпяць, Ясельда і Гарынь.
У канцы V ст. пасля падзення дзяржавы гунаў пачалося прасоў-ванне славян на поўдзень да Дуная і ў паўночна-заходняе Прычарна-мор'е, іх увар-ванне ў правінцыі Візантыйскай імперыі. У другой палове 1-га тысячагоддзя славяне занялі Верхняе Падняпроў'е і яго паўночную перыферыю, што раней належалі балтам і фіна-угорскім плямёнам, а таксама землі на ніжняй Эльбе і паўднёва-заходнім узбя-рэжжы Балтыйскага мора і ператварыліся ў буйнейшую этнічную групу Еўропы. 3 VIII ст. славяне шырока асвойваюць вялікі рэгіён Дняпроўскага левабярэжжа, басейн сярэдняга і верхняга Дона і верхнюю Аку.
Паступова славяне распадаюцца на асобныя племянныя групоўкі: ужо з VI ст. вядомы дулебы, пазней у "Аповесці мінулых гадоў" на-званы паляне, севяране, драўляне, улічы, ціверцы, харваты, бужане, валыняне, дрыгавічы, крывічы, радзімічы і інш. У выніку вельмі шы-рокага рассялення славян і ўзаемадзеяння іх з рознымі этнасамі з VIII — IX стст. пачаўся працэс распаду агульнаславянскай мовы і ўтва-рэння асобных славянскіх моў. Гэта прывяло да ўтварэння трох славян-скіх груповак, у нетрах якіх у перыяд Сярэднявечча сфарміраваліся сла-вянскія народнасці: заходняй (палякі, чэхі, славакі, лужыцкія сербы), усходняй (беларусы, рускія, украінцы) і паўднёвай (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы, чарнагорцы).
Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі. Масавы пры-ход славян на тэрыторыю Беларусі і іх канчатковае замацаванне на ёй адбылося на мяжы VI–VII стст. Трэба адзначыць, што засяленне славянамі тэры-торыі Беларусі не было адначасовай з'явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у басейне р. Прыпяць. У VIII — IX стст, пачынаецца масавае рассяленне славян на землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэнэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт с балцкім насельліцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіёнах; Наперадзе ішлі ўзброеныя дружыны, услед за імі - земляробчае насельніцтва, якое асімі-лявала мясцовыя плямёны. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходне-славянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы.
Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Па-дняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). У "Аповесці мінулых гадоў" га-ворыцца, што "кривичи иже сядь на верх Волги, и на верх Двины, н на верх Днепра". Крывічы сфарміраваліся ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных. Аб гэтым яскрава сведчаць даныя археалогіі. Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлю-стравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад імя языч-ніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці.
Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай част-цы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы... шмат рыс успры-нялі ад балцкага насельніцтва. Корань слова, напэўна балцкі (ад літ. (дрёг-нас - сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся "дрегува" (як літоўцы — "летува"). Тэрмін "дрыга-вічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву ранейшай, балцкай, этнічнай су-польнасці. Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў свед-чыць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі.
Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крыві-чоў, паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сож і Іпуць. Заўважана роднасць радзімічаў з заходнімі славя-намі, "быша же радимичи от рода ляхов". Разам з тым у археалагічных пом-ніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў.
... Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. радзімас - знаходжанне, а канчатак славянскі. і
Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэры-тарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя са-юзы был і ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азна-чаюцца як "княжанні".
Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча.
Гісторыя народаў і дзяржаў сучаснай Еўропы пачалася ў эпоху, якая ўмоўна вызначаецца ў гістарычнай літаратуры як Сярэднявеч-ча. Тэрмін "сярэднія вякі" быў упершыню выкарыстаны італь-янскімі гуманістамі ў XV ст. для абазначэння перыяду паміж кла-січнай старажытнасцю і іх часам. У заходняй гістарыяграфіі ніжняй мяжой Сярэдніх вякоў таксама традыцыйна лічыцца V ст. н. э. — па-дзенне Заходняй Рымскай імперыі, а верхняй — XV ст. (пачатак Вя-лікіх геаграфічных адкрыццяў).
Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:
перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; ас-нову эканомікі складала сельская гаспадарка;
панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіццё таварнагра-шовых адносін; нязначная роля гарадоў;
моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);
іерархічная структура грамадства, сістэма васалітэту;
панаванне буйной зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю;
своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах;
карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;
адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапо-гляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;
ідзе працэс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.
У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі асно-ву антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то ся-рэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.
Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феа-дальная ўласнасць на зямлю. Фарміраванне яе адбывалася двума шля-хамі: па-першае, шляхам канцэнтрацыі зямлі ў руках вярхушкі аб-шчыны, якая ўжо выступае як частка класа феадалаў; па-другое, шляхам зямельных падараваыняў каралём або іншымі буйнымі зем-леўладальнікамі феадаламі сваім прыбліжаным. Спачатку ўчастак зямлі (бенефіцый) даваўся толькі пры ўмовах нясення службы і на час службы. ІІаступова правы васалаў на падараваныя ім землі пашыраліся, паколькі сыны многіх васалаў працягвалі служыць сеньёру свайго бацькі. Акрамя таго, васалы, як правіла, былі вернымі і адданымі свай-му валадару. Адданасдь цанілася дорага і бенефіцый усё часцей ста-навіўся амаль поўнай уласнасцю васалаў, пераходзячы ад бацькі да сына. Зямля, якая перадавалася па спадчыне, называлася лен, або феод, уласнік феода - феадал, а ўся сістэма гзтых грамадска-эканаміч-ных адносін — феадалізм, Бенефіцый становіцца феодам да IX-XI стст. Гэты шлях станаўлення феадальных адносін ясна прагледжваедца на прыкладзе Франкскай дзяржавы, якая аформілася ў VI ст.
У Сярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феа-дальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) - уласнікі зямлі; 2) сяляне - трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне. Асабіста-сва-бодныя сяляне маглі па свайму жаданню пакінудь гаспадара, адмо-віцца ад сваіх зямельных трыманняў. Яны плацілі фіксаваныя нату-ральныя і грашовыя падаткі і выконвалі пэўныя работы ў гаспадар-цы свайго гаспадара. Залежныя сяляне абкладаліся адвольнымі па-даткамі, не карысталіся свабодай перамяшчэння. Да канца перыяду ранняга Сярэднявечча ўсе сяляне мелі гаспадара. Феадальнае права не прызнавала існавання проста свабодных і ні ад каго не залежных людзей.
Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў славян у VI — VIII стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі. У славян існавалі рабства і гандаль рабамі. Колькасць рабоў папаўнялася за кошт палонных,.
Галоўным заняткам славян было земляробства. Асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася са-ха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Падсечнае земляробства... захоўвалася яшчэ на доўгі час. Ас-ноўнымі культурамі з’яўляліся жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён. Важ-ную ролю іграла жывёлагадоўля. Былі распаўсюджаны лясныя і рачныя промыслы: паляванне, бортніцтва, рыбалоўства.
Вярхоўным уладальнікам зямлі была суседская абшчына. Лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні. А ворныя землі, якія ап-рацоўваліся земляробамі паасобку, сталі адасабляцца як уласнасць асоб-ных абшчыннікаў... Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаен-не. З асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі. У славянскім грамадстве VI — VII стст. вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчын-нікі і рабы.
У славян у гэты перыяд існавалі адначасова як вялікая (патрыяр-хальная), так і малая сям'я, захоўвалася родаплемянная арганізацыя. Заня-тыя ў выніку заваёў тэрыторыі размяркоўваліся ў адпаведнасці з племян-ным прынцыпам. Кожнае племя атрымлівала ўласную вобласць, дзе асядала і стварала свае паселішчы.
У племянным асяроддзі найбольш вылучаўся правадыр, які абапіраўся на дружыну, што складалася з прафесійных воінаў. Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання - вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход
Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Славяне ў сваім развіцці таксама прайшлі перыяд ваеннай дэма-кратыі. Ваенная дэмакратыя была прамежкавай прыступкай да стварэн-ня класавага грамадства. Гэта апошні з этапаў першабытнаабшчыннага грамадства, які папярэднічае ўзнікненню дзяржавы.
