- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
Пасля таго, як у кастрычніку 1964 г. М. С. Хрушчоў быў вызвалены ад вышэйшых пасад, першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л. І. Брэжнеў, а старшынёй Савета Міністраў (кіраўнік урада) быў назначаны А. М. Касыгін.
Усведамленне кардынальнага павароту да лепшага ў эканоміцы.
Ужо на Лістападаўскім (1964 г.) Пленуме ЦК Касыгін выступіў з праектам эканамічнай рэформы.
Зыходным момантам рэформы 1965 г. была ідэя аб немагчымасці выра-шаць усе гаспадарчыя пытанні з цэнтра. Узнікла патрэба надання пэўнай самастойнасці галінам і прадпрыемствам на месцах. Пачатак гаспадарчай рэформы быў пакладзены Сакавіцкім (1965 г.) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў паста-нову “Аб неадкладных захадах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР. У гэтым дакуменце былі адзначаны прычыны адставання вядучай галіны народнай гаспадаркі краіны і намечаны паступовыя захады па яе развіцці.
1. Была заменена існуючая сістэма нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Калі раней планы нарыхтовак даводзіліся толькі на год, на працягу якога не ад-нойчы павышаліся, то зараз уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на 5 гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі.
2. Закупачныя цэны на с/г прадукцыю былі павялічаны ў 1, 5–2 разы. Акрамя таго, за кожную тону збожжа, якую здавалі звыш плана, уводзілася 50% надбаўка ад закупачнай цаны...
Адначасова здымаліся ўсе абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабіс-тай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых, служачых.
3. З мэтай умацавання МТБ было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн 790 тыс трактараў, 1 100 тыс аўтамабіляў, пабудаваць 200 рамонтных заводаў. Акрамя таго, дзяржава ўзяла на сябе ўсе работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў.
4. Звяртавался ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага ўмаца-вання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмер-най рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутрыкалгаснай дэмакратыі. Было прызнана неабходным распрацаваць новы Статут сельгасарцелі, які быў нарэшце прыняты ў 1969 годзе. Намячаўся шэраг захадаў па ўкараненні ў сельскай гаспа-дарцы дасягненняў навукі і перадавога вопыту, павышэнні ролі спецыялістаў і навукоўцаў.
Рашэнні Сакавіцкага (1965 г.) Пленума не абмяжоўваліся толькі рамкамі сельскай гаспадаркі, а зрабіліся арыенцірамі пры распрацоўцы задач удасканалення кіравання прамысловасцю.
Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў Вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакла-ду А. М. Касыгіна прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамы-словасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымуля-вання прамысловай вытворчасці”.
Было вырашана:
1. Удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага за-мест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія даводзіліся прадпрыемству зверху, цяпер заставалася толькі 8.
Калі раней асноўным паказчыкам работы прадпрыемстваў быў аб’ём ва-лавой прадукцыі, што не арыентавала працаўнікоў на паляпшэнне якасці прадукцыі, то зараз ім стаў аб’ём рэалізаванай прадукцыі. Акрамя таго, прадпрыемству зацвярджалася асноўная наменклатура прадукцыі, фонд зар-платы, сума прыбытку і рэнтабельнасці, аб’ём капіталаўкладанняў. Астатнія паказчыкі планаваліся самастойна.
2. Пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыемствам дазвалялася самастойна распара-джацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытвор-часці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, па-ляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Замест бязвыплатнага фінансавання капіталаўкладанняў у развіццё вытворчасці было вырашана перайсці да доўгатэрміновага крэдыту, што прымушала кіраўнікоў больш думаць над мэтазгоднасцю расходаў на новае будаўніцтва.
3. Змяніць арганізацыю кіравання прамысловасцю. Былі ліквідаваны Саўнаргасы і адноўлены галіновыя міністэрствы, якія сталі несці поўную адказнасць за стан гэтых галін, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, правя-дзенне тэхнічнай палітыкі па стандартызацыі і уніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасці.
Такім чынам, рашэнні Сакавіцкага (1965) і Вераснёўскага (1965) Плену-маў ЦК ляглі ў падмурак буйнамаштабнай эканамічнай рэформы.
8-я пяцігодка (1966-1970 гг.) па шэрагу важнейшых паказчыкаў была вы-канана. Валавая прадукцыя прамысловасці БССР вырасла на 79% пры плане 70%. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у народную гаспадарку рэспублікі склаў 10, 8 млрд руб, што было ўдвая больш за дзве папярэднія пяцігодкі, узятыя разам.
За 8-ю пяцігодку ўвайшлі ў строй 78 буйных прадпрыемстваў: Брэсцкі электралямпавы, маторны ў Гомелі, панчошна-шкарпэтачны камбінат у Брэсце, бавоўна-прадзільная фабрыка ў Гродна, малочныя заводы ў Бабруй-ску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве.
Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
3 сярэдзіны 50-х гадоў пачаўся новы этап у развіцці беларускай куль-туры. Пачатак яму даў XX з'езд КПСС (люты 1956 г.), на якім пачаўся раз-рыў з многімі сталінскімі пастулатамі і традыцыямі. Духоўнае жыццё таго часу адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэн-цый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад сталіншчыны, і кансерватыўнай, якая хацела зберагчы і прыстасаваць старыя падыходы і ацэнкі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Носьбітамі пер-шай тэндэнцыі была інтэлігенцыя, якая асэнсоўвала прычыны і маштабы гра-мадска-палітычных і маральных дэфармацый эпохі культу асобы і шляхі дэмакратызацыі жыцця. Другую, недэмакратычную тэндэнцыю ўвасаблялі бюракратычныя колы дзяржаўных інстытутаў і партыйнай эліты, хто ва ўмовах палітычнай або «хрушчоўскай адлігі» страціў прывілеі, уладу, ці пер-спектывы хуткага паляпшэння свайго ўласнага дабрабыту ва ўмовах сталіншчыны. Многія проста баяліся расплаты за ўдзел у беззаконным дэс-патызме. I ўсе яны ненавідзелі М. Хрушчова. Між тым, гэты час вызначаецца бурнай актывізацыяй культурнага жыцця, асабліва ў акрэсе літаратуры і мастацтва. Зноў пачалі друкавацца забароненыя творы рэпрэсіраваных пісь-меннікаў, у тым ліку і беларускіх: Ц. Гартнага, П. Галавача, М. Зарэцкага, М. Чарота і інш. Са сталінскіх засценкаў вярнуліся Ю. Гаўрук, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, Ал. Звонак, С. Новік-Пяюн, А. Александровіч, Я. Пушча, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і іншыя літаратары. Яны не маглі маўчаць. У сваіх творах сталі расказваць праўду аб іх жыцці і аб ГУЛАГу.
Крытычнае пераасэнсоўванне рэчаіснасці пачалі як ужо добра вядомыя паэты і пісьменнікі, так і маладыя. У гэты час у літаратуру прыйшла цэлая плеяда таленавітых майстроў слова: А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Ул. Караткевіч, I. Навуменка, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў і інш. Калі ў 1959 годзе Саюз пісьменнікаў БССР налічваў 170 членаў, то ў 1985 годзе — 364.
У сярэдзіне 60-х гадоў кансерватыўная тэндэнцыя перамагла і пасля адстаўкі М. Хрушчова стала фактычна пануючай. Зноў узмацнілася па-трабаванне ад творчых майстроў паказа толькі станоўчых герояў, прыгожай і шчаслівай рэчаіснасці. Зноў пачалося праследванне за «ачарненне светлай сацыялістычнай явы».
Нягледзячы на ўскладненне палітычнай сітуацыі ў краіне, разглядаемы перыяд культурнага жыцця, які існаваў амаль 30 гадоў (1955-1985 гг.), даў беларускай літаратуры многа каштоўнага. Убачылі свет раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» з трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка». За гэту працу ён у 1972 годзе атрымаў Ленінскую прэмію. Такую ж узнага-роду атрымаў М. Танк у 1978 годзе за зборнік вершаў «Нарачанскія сосны».
Цікавасць айчыннага і замежнага чытача выклікалі раманы I. Шамякіна «Сэрца на дапоні» (1963 г.), «Атланты і карыятыды» (1974 г.) і інш. У 1981
годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. У 1975 годзе такое ж званне было прысвоена К. Крапіве. Яго п'есы «Людзі і д'яблы» (1958 г.), «Брама неўміручасці» (1973 г.), «На вастрыні» (1982 г.) набылі шы-рокую папулярнасць. Званне герояў атрымалі за сваю творчасць П. Броўка, М. Танк, В. Быкаў. Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Ул. Караткевіча. Увогуле, яго жыццё і праца — гэта яркая з'ява ў культурным жыцці Беларусі. Ён — выдатны паэт, драматург, публіцыст і пе-ракладчык. Але самы непаўторны і заслугоўвае вялікай павагі, як празаік. Пісьменніку характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне беларускай мінуўшчыны. Гэта — раман «Каласы пад сярпом тваім (1965 г.), драма «Кастусь Каліноўскі» (1963 г.), раман «Ладдзя Роспачы» (1964 г.), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966 г.). Ул. Караткевіч вельмі ўдала спалучаў жанр дэтэктыва і гістарычнай літаратуры («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі»). Напэўна ў такім падыходзе да паказу на-шай старажытнай даўніны закладзены адзін з сакрэтаў яго папулярнасці на-ват сярод моладзі.
Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Я. Брыля, I. Навуменкі, I. Чыгрынава, паэтаў Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вялю-гіна, Н. Гілевіча, В. Зуёнка, К. Кірэенкі, М. Лужаніна, П. Панчанкі, драма-тургаў А. Макаёнка (камедыі «Лявоніха на арбіце, «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» і інш.), і М. Матукоўскага («Амністыя»).
У 70-я — пачатку 80-х гадоў у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г. Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і іншыя. Вель-мі характэрна, што большасць з іх у сваёй творчасці стала звяртацца да розных падзей мінулага Беларусі. Вольга Іпатава выдала аповесць пра Еўфра-сінню Полацкую («Прадслава»), Л. Дайнэка напісаў раманы «Меч князя Вячкі» і «След Ваўкалака», К. Тарасаў - аповесць «Пагоня на Грунвальд», В. Чаропка — кнігі «Імя ў летапісе» і «Уладары Вялікага княства».
На жаль, многія творы беларускіх літаратараў не даходзілі да чытача на роднай мове. Працяглая ў пасляваенны час і ў перыяд так званага «застою», русіфікацыя звузіла асяроддзе беларускамоўных людзей. Парадаксальна, але факт, што на Беларусі многія беларускія чытачы пазнаёміліся з творчасцю В. Быкава і Ул. Караткевіча толькі ў перакладзе іх кніг на рускую мову. З выдадзенага ў 1985 годзе тыража ў 53,5 млн. экз. кніг і брашур на беларускай мове было толькі 5 млн. Як бачым, колькасць рускамоўных кніг перавысіла беларускамоўныя ў 10 разоў. 3212 газет — 130 беларускамоўныя, з 107 часо-пісаў — 32 на беларускай мове. Дадайце сюды яшчэ многія дзесяткі цэнтраль-ных перыядычных выданняў на рускай мове, і баланс будзе проста трагічным для нацыянальнай культуры.
Палітыка русіфікацыі наклала свой адбітак і на стан тэатральнага мастацтва. Хаця з 1960 па 1985 год колькасць тэатраў у рэспубліцы па-вялічылася з 11 да 17, але толькі тры тэатральныя калектывы з'яўляюцца бе-ларуска-моўнымі. У іх плённа працавалі рэжысёры і акцёры: К. Саннікаў, I. Раеўскі, П. Кармунін, Б. Платонаў, Г. Глебаў, 3. Стома, Л. Ржэцкая, Г. Макарава, С. Станюта, Ул. Уладамірскі і інш. Значнай падзеяй у культур-ным жыцці Беларусі з'явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай ка-медыі БССР (1971 г.) і тэатра-студыі кінаакцёра (1982 г.) у Мінску, пабудова новага памяшкання драматычнага тэатра ў Гродне.
Разглядаемы перыяд культурнага жыцця нашай краіны азначаны пэўнымі поспехамі і ў развіцці музычнага мастацтва. Былі напісаны і прайшлі з поспехам на сцэне беларускіх тэатраў оперы Ю. Семянякі «Калючая ружа» (1960 г.), «Зорка Венера» (1970 г.), «Новая зямля» (1982 г.); Г. Вагнера — «Сцежкаю жыцця» (1980 г.) і інш.
Вялікім поспехам карыстаўся і карыстаецца кампазітар Яўген Глебаў. Ён аўтар балетаў «Мара», «Альпійская балада», «Ціль Уленшпігель». Стварыў многа рознага роду вялікіх музыкальных твораў ад сімфоній да п'ес для эстраднага аркестра. Аб ім Васіль Быкаў сказаў: «Кампазітар самага высокага класа, ад народзін надзелены талентам, які не часта сустракаецца нават на нашай ніколі не беднай на таленты зямлі... Ні на кога не падобны, нікога не паўтарыўшы, ён упісаў сваю, надта глебаўскую старонку ў гісторыю бе-ларускага, ды і ўсяго сусветнага музычнага мастацтва».
У песенным жанры працуюць кампазітары Э. Ханок («Малінаўка», «Солнышко смеётся», «Вы шуміце, бярозы», «Завіруха»); I. Лучанок («Па-мяць сэрца», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Дударыкі», «Матылі», «Паца-лунак»); В. Раінчык («Калыханка», «Белае віно і чырвонае», «Малады і нежанаты»); Л. Захлеўны («Асенні накцюрн», «Зорачка мая», «Вяргіня»); А. Чыркун («Пахне чабор», «Цыганка», «Чараўніца»); В. Іваноў («Гуляць дык гуляць»); Зм. Яўтуховіч («Даставай, Язэп, гармонік»).
Сталі шырока вядомымі выканаўцы музыкальных твораў і песень Л. Александроўская, М. Ворвулеў, Т. Ніжнікава, Л. Балоцін, С. Данілюк, I. Са-рокін, Т. Шымко, Н. Гайда, М. Адамейка, В. Вуяціч, Н. Багуслаўская, Т. Раеў-ская, А. Ярмоленка, Я. Еўдакімаў і інш.
Значныя дасягненні за разглядаемы трыццацігадовы перыяд мае бела-рускае кінамастацтва. Тут трэба адзначыць экранізацыі вядомых твораў беларускіх пісьменнікаў. Гэта кінадылогія (4 серыі) рамана I. Мележа «Лю-дзі на балоце» (1981, 1982 гг.) рэжысёра В. Турава, У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980 г., рэж. В. Рубінчык), «Чорны замак Альшан-скі» (1984 г., рэж. М. Пташук), В. Быкава «Знак бяды» (1986 г., рэж. М. Пташук) і інш.
Гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыцы прысвечаны стужкі кінарэжысёра В. Корш-Сабліна «Масква-Генуя», «Крушэнне імперыі»; Л. Голуба і Я. Ня-чаева «Анюціна дарога» (1968 г.). Асабліва часта рэжысёры сталі звяртацца да выкарыстання тэлеэкрана. Паявіліся шматсерыйныя тэлефільмы-эпапеі: «Руіны страляюць...» (1970-1971 гг.), «Полымя» (1975 г.) (рэж. I. Чацве-рыкаў) «Дзяржаўная граніца», «Доўгія вёрсты вайны» (1975 г.), «Блізкае і далёкае» (1984 г.) і інш. Папулярнымі сталі сярод гледачоў фільмы пра дзяцей і падлеткаў, а таксама для іх: «Мяне клічуць Арлекіна», «Прыгоды Бураціны». Многа цікавых дакументальных стужак было зроблена ў Беларусі, у тым ліку на гістарычную тэматыку: пра Е.Полацкую, Усяслава Чарадзея, Л. Сапегу, Я. Купалу, М. Багдановіча, пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю.
Характэрнай рысай навукі разглядаемага перыяда з'яўляецца развіццё перш за ўсё фундаментальных даследванняў. За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і матэматыкі лаўрэ-атамі Ленінскай прэміі (вышэйшай у той час) былі адзначаны М. Барысевіч (прытым ён быў абраны членам Еўрапейскай акадэміі, у якой да гэтага часу было толькі 5 чалавек ад СССР), М. Яругін, У.Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. Вялікай групе вучоных за дасягненні ў галінах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, геалогіі, медыцыны і гуманітарных навук было прысвоена званне герояў сацыялістычнай працы, у тым ліку пра-фесару Мінскага медінстытута Таццяне Васільеўне Бірыч.
Навуковыя даследванні ў Беларусі вяліся ў сценах 167 навуковых установаў і 33 ВНУ. За 20 гадоў (з 1965 па 1985 гг.) колькасць вучоных вы-расла ў 1,5 раза, і наша краіна па гэтаму паказчыку стала займаць 3-е месца ў СССР пасля Расіі і Украіны. Рэспубліка ператварылася ў краіну з велі-зарным навуковым патэнцыялам, які ў поўнай меры не быў выкарыстаны. Галоўнай прычьшай было тое, што ўкараненне распрацовак адбывалася вельмі марудна: затратны, экстэнсіўны характар эканомікі не рабіў яе зацікаўленай да тэхналагічных навацый, спрыяў абыякавасці народнай гаспа-даркі да навукі.
У акрэслены перыяд значных поспехаў дасягнула адукацыя, нягледзячы
на шматлікія рэформы і рэарганізацыі. Многія з іх сябе не апраўдалі, у тым ліку і таму, што праводзіліся строга цэнтралізавана, з Масквы, без уліку нацыянальных і мясцовых асаблівасцей. Да канца 80-х гадоў сярэдняя адука-цыя стала абавязковай, адбыўся пераход да 11-ці класнага тэрміну наву-чання, і ўзрост школьніка пачынаўся з 6-ці гадоў. Акрамя існуючых ВНУ, пачалі працаваць новыя: гэта ў Мінску інстытут механізацыі сель-скай гаспадаркі (1954), Радыётэхнічны інстытут (1964), Інстытут культу-ры (1975), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1966), Гродзенскі медінстытут (1958) і Гомельскі медінстытут (1992 год). Шэраг педагагічных інстытутаў былі ператвораны ва універсітэты (Гродна, Гомель).
Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
З 70-х гадоў пачынаюць запавольвацца тэмпы эканамiчнага развiцця i знiжацца ўздзеянне Эканамiчнай рэформы 1965 г. Узмацнiлiся негатыўныя з’явы i ў кiраваннi краiнай.
Час знаходжання Л. I. Брэжнева i яго саратнiкаў на пасадзе Генеральна-га сакратара ЦК КПСС звязваюць з так званым “застойным перыядам”.
Вядома, што гэта адбывалася не адразу i ў рознай ступенi выявiлася ў са-юзных рэспублiках i асобных рэгiёнах.
З адстаўкай Хрушчова былi адноўлены мiнiстэрствы, адзiныя абкомы i райкомы, адноўлена пасада Генеральнага Сакратара ЦК КПСС i адначасова скасавана яе сумяшчэнне з пасадай Старшынi Савета Мiнiстраў (якую, дарэ-чы, заняў А. М. Касыгiн).
ХХIII з’езд КПСС (сак-крас 1966), акрамя iншага, cкасаваў пастанову папярэдняга з’езда аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыя пасады больш, чым тры разы запар. На думку Брэжнева, пастаянства кад-равага складу з’яўлялася адным з гарантаў стабiльнасцi партыi i дзяржаўнага ладу. Менавiта з гэтага “новаўвядзення” можна пачынаць адлiк застойным з’явам у грамадска-палiтычным жыццi, бо без прытоку новых сiл (а разам з iм – iдэй) палiтычная сiстэма заставалася кансерватыўнай i прымушала ўсе яе структуры функцыянаваць у адпаведнасцi з розумам i воляй “стойкiх ленiн-цаў”, сканцэнтраваўшых усе рычагi кiравання ў Палiтбюро на чале з Брэжне-вым, затым - Андропавым i Чарненкам.
Аналагiчная кадравая стабiльнасць мела месца i ў БССР, партыйную арганiзацыю якой з 1965 г. i да дня смерцi ўзначальваў П. М. Машэраў.
Сiстэма назначэння на адказныя пасады стварыла цэлы пласт у кiруючых кадрах – наменклатуру, якая аб’ектыўна перашкаджала службоваму росту кампетэнтных спецыялiстаў, таленавiтых арганiзатараў i г. д. Нi адзiн кан-дыдат на вышэйшую дзяржаўную або грамадскую пасаду Беларусi не мог заняць яе без узгаднення з Масквой. Мясцовыя кiраўнiкi жылi i дзейнiчалi па падабенству сталiчных таварышаў: келейныя рашэннi, пампезныя адмiнiстр i партыйныя будынкi, дачы, аўтамабiлi, спецпайкi.
1. Рэальныя рычагi ўлады моцна засяродзiлiся ў руках партыйна-бю-ракратычнага апарата. 2. Саветы як выбарныя органы ўлады апынулiся кан-чаткова адсунутымi на другi план i мусiлi маскiраваць недэмакратычны ха-рактар рэжыму. Тэрмiн “Савецкая ўлада” па сутнасцi з’яўляўся эўфемiзмам паняцця больш дакладнага - партыйная ўлада. Сесii Вярхоўнага Савета БССР праводзiлiся па падрыхтаваных сцэнарыях, з удзелам людзей, выбары якiх за працоўныя або iншыя заслугi, без улiку iх дзелавых якасцей як заканатворцаў. Невы-падкова, што усе законы, пастановы, рэзалюцыi прымалiся iмi аднагалосна. Сакральная фраза, якая перадвызначала прыняцце рашэння “есть мнение”. Партыйны апарат рэспублiкi усё больш пашыраў свае камандныя функцыi, браў на сябе вырашэнне надзённых бягучых пытанняў кiравання, падмяняючы савецкiя i гаспадарчыя органы. Фактычна ён зрабiўся бескантрольнай структурай, калi не лiчыць яшчэ больш высокую маскоўскую iнстанцыю.
Знiжэнне аўтарытэту Саветаў адпаведным чынам адбiлася на стане за-коннасцi, у прыватнасцi, на з’яўленнi так званых падзаконных актаў, з да-памогай якiх можна было вырашыць любое, патрэбнае зацiкаўленым людзям пытанне. Менавiта такiя акты далi магчымасць архiтэктарам абысцi Закон аб ахоўнай зоне Верхняга горада ў Мiнску, знесцi старыя пабудовы на Нямiзе, аддаць археалагiчныя пласты пад пабудову Метро. Праўда, на пачатку 80-х нейкаму партбосу прыйшла ў галаву светлая думка аб рэканструкцыi Траец-кага прадмесця, але ў 1984 новы акт вандалiзму ўзрушыў iнтэлiгенцыю i свя-домую моладзь, калi быў знесены будынак, дзе калiсьцi быў першы беларускi тэатр (зараз гатэль “Эўропа”).
Шырока распаўсюдзiлася так званае “тэлефоннае права”, калi нават суддзi не мелi права выносiць прыгавор па некаторых пытаннях, не ўзгад-нiўшы яго з райкомам або абкомам. У сувязi з гэтым кiраўнiцтва рэспублiкi набыло сабе “герастратаву славу” з нагоды так званай “вiцебскай справы”, па якой гру-пай следчых на чале з Жаўняровiчам было сфальсiфiкавана больш дзесятка крымiнальных спраў у адносiнах да людзей, незаконна абвiнава-чаных у забойствах жанчын. А адзiн з асуджаных быў нават расстраляны. А са-праўдны злачынца, член КПСС, актыўны дружыннiк Мiхасевiч 15 год быў няўлоўным.
У кастрычнiку 1980 г. у аўтамабiльнай катастрофе загiнуў П. М. Ма-шэ-раў, тагачасны I сакратар ЦК КПБ, вядомы ўдзельнiк партызанскага руху на Вiцебшчыне, Герой Савецкага Саюза i Сац. працы. Менавiта з яго iменем звязваецца вялiкi ўздым гаспадаркi i культуры рэспублiкi. Сапраўды, як кiраўнiк, ён зрабiў шмат у гэтым напрамку, iмкнуўся быць у гушчы ўсiх вы-творчых i духоўных працэсаў, клапацiўся аб дабрабыце народа, асаблiва, ве-тэранаў ВАВ. Але, з другога боку, як кiраўнiк партыйнай арганiзацыi рэспуб-лiкi, ён нясе адказнасць i за разбуральныя вынiкi камандна-адмiнiстрацый-най сiстэмы, якую ён узначальваў. У прыватнасцi, не без яго ўдзелу ў рэспублiцы ў непамерна вялiкiх маштабах адбывалася будаўнiцтва прадпрыемстваў “вялiкай хiмii”, 4/5 пра-дукцыi якiх iшло на патрэбы ўсяго СССР; у непрадуманых тэмпах мелiярацыi Палесся; у безгаспадарчым стаўленнi да працоўных рэсурсаў рэспублiкi, вынiкам чаго з’явiлiся адток беларусаў на “новабудоўлi веку” i заняпад вёскi.
П. М. Машэраў не мог не бачыць цяжкога становiшча беларускай мовы, на якой, дарэчы, ён любiў выступаць на ўрачыстых мерапрыемствах. Менавiта з яго ўдзелам праграмны тэзiс аб “росквiту i зблiжэннi нацый” набыў сваё злавеснае ўвасабленне: у гарадах знiклi ўсе беларускiя школы, iм на змену нават у вёсках сталi прыходзiць рускамоўныя. Такiм чынам, не iгнаруючы таго станоўчага, што было здзейснена на Беларусi пры Машэраве, нельга не пагадзiцца з тым, што ён быў не столькi “сынам беларускага народа”, як гэта ўкаранялася ў свядомасць грамадства, колькi сынам партыi. Прызнаць яго дзейнасць на 15-гадовым этапе яго сакратарства выключна станоўчай, гэта тое ж самае, што прызнаць адсутнасць застойных з’яў на Беларусi. Варта адзначыць, што i пасля яго смерцi (пры Кiсялёве - да 1983) i Слюнькове сiтуацыя ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi беларускага грамадства заставалася нязменнай.
Ва ўмовах зрастання партыйна-дзяржаўных структур стыль i метады кi-раўнiцтва парткомаў усiх узроўняў будавалiся ў асноўным на дырэктывах, загадах, распараджэннях. Iнтарэсы партыйных груп не ўлiчвалiся, думка пра-цоўных калектываў пры падборцы i вылучэннi людзей на адказныя пасады iгнаравалася. Усё гэта i iншае блакiравала iнiцыятыву народа, ператварала яго ў паслухмянага выканаўцу гатовых рашэнняў.
Усё грамадска-палiтычнае жыццё рэспублiкi вызначалася дзейнасцю яе партыйнага кіраўніцтва. Дэфармаваныя яшчэ з часоў Ленiна адносiны памiж нiзавымi звёнамi i кiруючымi органамi заставалiся нязменнымi, хiба яшчэ больш пагаршалiся. Шэраговыя камунiсты (у адпаведнасцi са Статутам) не мелi магчымасцi ўп-лываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш – фармiраваць палiтыку партыi, хаця пэўная iлюзiя таго (партыйныя сходы, з’езды, “закрытыя лiсты” i г. д.) iснавалi. Гэтую iлюзiю падмацоўвала i сiстэма прыёму ў партыю на агульным сходзе. Пры ўсёй абмежаванасцi яе партыйная арганiзацыя БССР у 1985 г. складала каля 650 тыс чал (у саюзе - 17 млн.). За 20 год яна вырасла ўдвая (319 тыс.). Такая масавая арганiзацыя давала магчымасць звышактыўна “праводзiць у жыццё” любыя iдэi i дырэктывы. Адным з вынiкаў такой дзейнасцi КПБ паўплывала на фармiраванне агульнасаюзнай думкi, быццам Беларусь самая перадавая ва ўсiх адносiнах рэспублiка.
Аналiз метадаў работы партыйных арганiзацый Беларусi паказвае, што ў першай палове 80-х яны больш клапацiлiся аб стварэннi станоўчага ўражання аб стане спраў у працоўных калектывах. Але сапраўдны яго стан падмя-няўся мноствам навязаных працоўным “iнiцыятыў”, “пачынаў”, “ударных вахт”, што павiнна было сведчыць аб iх (працоўных) зацiкаўленасцi ў сацы-ялiстычным будаўнiцтве. Варта прыгадаць кампанii: “60-годдзю ўтварэння СССР – 60 удар-ных тыдняў”, “Пяцiдзённае заданне – у чатыры днi”, “ХХVI з’езду партыi – 26 ударных вахт”, “40-годдзю перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне - наша ўдарная праца”. Актыўна ўкараняўся “пачын” горкаўскiх аўта-мабiлебудаў-нiкоў - “Нiводнага адстаючага побач”. Рознымi намаганнямi партыйныя i падпарадкаваныя iм прафсаюзныя камiтэты iмкнулiся шаблоннымi прыёмамi збiць у народа апатыю, удыхнуць у яго чарговую дозу казённага энтузiязму. Адным з такiх метадаў была масавая раздача ўрадавых узнагарод. Толькi з 1982 па 1986 гг. на Беларусi ордэнамi i медалямi было адзначана 29 тыс. чал.
Застойныя з’явы ў эканоміцы
Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi.
Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30- ыя гг., не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам.
Стварылася сур’ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў раз-вiццi прамысловасцi ў сувязі з НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманд-нымi формамi i метадамi кiравання. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызваленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны.
З’явы застою ў палітыцы
*манапольнае панаванне партыйнай вярхушкі (Палітбюро і ЦК КПСС) ва ўсіх сферах жыццядзейнасці савецкага грамадства
нязменнасць партыйнага кіраўніцтва (Брэжнеў, Андропаў, Чар)
адхіленне ад улады падаўляючай большасці насельніцтва
фактычная адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод
узрастанне абыякавасці людзей да палітычнага жыцця
дыскрэдытацыя сацыялістычных каштоўнасцей
На Беларусі не назіралася істотнай сацыяльнай напружанасці. Памяркоўныя і талерантныя беларусы любілі Радзіму, Савецкую ўладу і жылі звычайнымі жыццёвымі клопатамі.
Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.
Канцэпцыя перабудовы
Доўгачасовае i непадзельнае панаванне партыйнай наменклатуры ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi савецкага грамадства ў рэшце рэшт стала выклiкаць незадвальненне розных пластоў насельнiцтва, у тым лiку шэраговых камунi-стаў. Гэтае незадавальненне выяўляла сябе па-рознаму, у дзейнасцi так зва-ных дысiдэнтаў, нiгiлiстычным стаўленнi працоўных i iнтэлiгенцыi да каму-нiстычных каштоўнасцяў, з’яўленні анекдотаў аб савецкiх палiтычных дзея-чах i героях грамадзянскай вайны. Асноўнай прычынаю такiх працэсаў з’яў-лялася незадавальненне людзей сваім жыццёвым ўзроўнем. Вядома, што яго нельга параўноўваць з часам пасляваеннай разрухi, бо тыя цяжкасцi былi ўжо даўно пераадолены. Гаворка можа iсцi пра адноснае, у параўнаннi з заходнiмi кра-iнамi, становiшча жыццёвага ўзроўню савецкага народа. А выклiкала моцнае раздражненне савецкiх людзей не столькi вiдавочнае эканамiчнае адста-ванне СССР, колькi намаганнi партыйнай элiты ўсiмi сродкамi паказаць зва-ротнае: маўляў, “нягледзячы на часовыя цяжкасцi i асобныя недахопы”, на-ша краiна знаходзiцца на стадыi стабiльнага ўздыму па ўсiх паказчыках: эка-намiчных, навуковых, культурных, сацыяльных, дэмаграфiчных i г. д.
Вiдавочна, што Брэжнеў, яго саратнiкi i паслядоўнiкi (Андропаў, Чарнен-ка), усведамлялi наяўнасць крызiсных сiмптомаў, але iншых, акрамя сiла-вых, або традыцыйных агiтацыйна-прапагандысцкiх сродкаў, выпраўлення сiтуацыi не бачылi. З прыходам новага партыйнага лiдэра палiтычная сiстэма заставалася некранутай. Лiчылася, што ў нас самы дэмакратычны ў свеце лад i самая згуртаваная ў свеце супольнасць - “савецкi народ”. Не-выпадкова, што i пасля хаўтур Чарненкi савецкiя людзi радыкальных змен не чакалi, хоць пэўным чынам i спадзявалiся на iх.
Пачатак новай эпохi ПЕРАБУДОВЫ звязаны менавiта з прыходам на пасаду новага Генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова. Сутнасць яе мыслiлася ў “творчай стваральнай працы па далейшым планамерным i ўсе-баковым удасканаленнi сацыялiзму, а мэтай - у паскарэннi прагрэсу нашага грамадства” (Петрыкаў с. 5).
Так, у красавiку 1985 г. Пленум ЦК КПСС на чале з новым партыйным лi-дэрам М. С. Гарбачовым узялi курс на паскарэнне сацыяльна-эканамiчнага развiцця шляхам: 1. поўнага выкарыстання навукова-тэхнiчнага прагрэсу; 2. структурнай перабудовы эканомiкi; 3. павышэння стваральнай актыўнасцi людзей (чалавечы фактар). Асобнае месца займаў менавiта “чалавечы фак-тар”. Мэтай перабудовы грамадскага жыцця Пленум вызначыў усталяван-не поўнага народаўладдзя, адкрыцця прастору самай магутнай стваральнай сiле сацыялiзма – cвабоднай працы i свабоднай думкi ў свабоднай краiне.
Але неўзабаве высветлiлася, што адных заклiкаў мала. У свой час Брэжнеў казаў: “Савецкiя людзi ведаюць, там дзе партыя – там поспех, там перамога!”. Цяпер ужо падобным лозунгам мала хто верыў. Тым не менш, яны настойлiва паўтаралiся. У цэлым, працоўныя не выказвалi таго энтузiязму, на якi разлiчвалi партыйныя кiраўнiкi.
Наступным этапам на шляху перабудовы сталi пастановы чарговага, ХХVII з’езда КПСС (25 лютага - 6 сакавiка 1986 г.). Важная роля адводзіла-ся дэмакратызацыi грамадскага жыцця, і перш за ўсё – галоснасці. З’езд нада-ваў ёй палiтычную значнасць, без якой не магло быць дэмакратызму, творчасцi мас, iх удзелу ў кiраваннi. Але абвяшчэнне галоснасцi не пацвердзілася справай у выпадку з Чарнобыльскай аварыяй, калi i Масква, i беларускiя ўлады хавалi iнфарма-цыю аб рэальных маштабах катастрофы i яе пагрозе здароўю людзей.
Гэта аварыя чарговы раз моцна дыскрэдытавала савецкую сiстэму кiрава-ння i гаспадарання на мiжнароднай арэне. Характэрна, што многiя савецкiя людзi даведалiся аб рэальнай пагрозе катастрофы для свайго здароўя не з афiцыйных, а з замежных крынiц. Такiм чынам, заклiкi перабудоўшчыкаў аб галоснасцi, паскарэннi, ча-лавечым фактары не сустракалi адпаведнага водгуку з боку працоўных. У тагачасных умовах яны яшчэ не “саспелi” для таго, каб пратэставаць. Iх рэакцыя на падзеi пэўным чынам адбiлася ў жарце “Ускоренье - важный фактор, но не выдер-жал реактор”. Разам з тым, людзi не выказалi масавага жадання ўдзельнiчаць у лiквiдацыi наступстваў катастрофы. У падаўляючай большасцi “лiквiдатараў” рэкрутавалi праз ваенкаматы.
Рабiлася больш вiдавочным, што без рэфармавання палiтычнай сiстэмы, без сапраўднай зацiкаўленасцi савецкiх людзей, любыя традыцыйна прапагандысцкiя намаганнi па паляпшэннi эканамiчнага становiшча прыкметнага поспеху не прынясуць. Таму Палiтбюро, ЦК КПСС, скiравалi эканамічныя i iдэалагiчныя цэнтры краiны на тое, каб, не мяняючы стратэгiчнага напрамку развiцця савецкага грамадства на пабудову каму-нiзму, актывiзаваць удзел людзей ва ўсiх сферах жыцця краiны. У сувязi з гэтым у цэнтр увагi ставiлася праблема дэмакратыi. ЦК КПСС узяў курс на тое, каб пера-адолець застойныя тэндэнцыi, пачаць барацьбу супраць чужых сацыялiзму з’яў, найперш супраць п’янства.
Палiтбюро i ЦК КПСС вырашылi на справе пацвярджаць сваю авангард-ную ролю ў грамадстве. Перабудову ў гэтым сэнсе партыя пачала з сябе. Партыя пачала адкiдваць ад сябе ўсё тое, што асуджала партарганiзацыi на пасiўнасць i нерухомасць. На студзеньскiм (1987) Пленуме ЦК КПСС было адкрыта сказана, што за многiя цяжкасцi i недагляды, якiя сталi тормазам на-шага развiцця, нясуць адказнасць кiруючыя органы партыi i дзяржавы. /Петрыкаў с. 5/
Пэўныя вынiкi працы iдэалагiчных цэнтраў КПСС, у тым лiку М. С. Гар-бачова, А. М. Якаўлева i iнш., адбiлiся ў юбiлейных дакументах, што з’явiлi-ся з нагоды 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка, асноўнымi лозунгамi якiх з’яў-лялiся: “Зямля – cялянам. Фабрыкi – рабочым. Улада - Саветам. Рэвалюцыя працягваецца!”.
Тым самым, у прыватнасцi, прызнавалася, што гэтыя лозунгi з часу Кас-трычнiцкай рэвалюцыi так i не былi здзейснены. Меркавалася, такiм чынам, што савецкiя людзi актыўна ўключацца ў iх ажыццяўленне.
Сапраўды, iмкненне КПСС пачаць перабудову з сябе выклiкала падтрым-ку грамадства. Пасля з‘яўлення ў друку артыкулаў, якiя пралiвалi святло на дэфармацыях сацыялiзму ў часы сталiншчыны, стварылiся спрыяльныя ўмо-вы для больш адкрытых i канструктыўных працэсаў у напрамку дэмакраты-зацыi грамадска-палiтычнага жыцця. Праўда, часам узнiкалi думкi (накшталт артыкула Н. Андрэевай “Не могу поступиться принципами”), што крытыка Сталiна можа нанесцi шкоду сацыялiстычным каштоўнасцям. Але яны былi адкiнуты.
У краiне пачалося ўтварэнне так званых нефармальных аб’яднанняў, дзе з розых пунктаў гледжання выказвалiся меркаваннi аб змесце i напрамках перабудовы. Напачатку гэты разнастайны спектр думак, так званы плюралiзм “власть предержащие” iмкнулiся абмежаваць рамкамi так званага “сацыялiстычнага плюралiзму”, але няўдала, бо ўжо нават у асяроддзi камунiстаў прызнаваўся прыярытэт шырокай галоснасцi над вузкапартыйнымi каштоўнасцямi.
У БССР першыя парасткi плюралiзму i галоснасцi выявiлi сябе ва ўзнiк-неннi так званых “нефармальных” (гэта значыць не iснаваўшых раней, не звя-заных з КПБ або ЛКСМБ) арганiзацый i клубаў па iнтарэсах. Цiкавасць да iх у многiм была выклiкана публiкацыямi не вядомых раней звестак аб гiста-рычных асобах i падзеях, а таксама пагрозай нацыi ад наступстваў Чарно-быльскай катастрофы. Колькасць гэтых аб’яднанняў у 1986-87 гг. дасягала 7 тысяч, а колькасць удзельнiкаў - каля 1 млн чалавек.
Большасць аб’яднанняў, такiх як “Ратуша”, “Талака”, “Тутэйшыя”, “Па-ходня”, “Беларуская хатка”, “Край” займалася праблемай нацыянальнай гiс-торыi i культуры. Вялiкую актыўнасць выявiла пiсьменнiцкая i навуковая iнтэлiгенцыя. 15 снежня 1986 г. 28 яе прадстаўнiкоў накiравалi на iмя Гарба-чова лiст, у якiм выказалi незадаволенасць дзейнасцю мясцовых партыйных кiраўнiкоў у галiне развiцця мовы i лiтаратуры.
Палiтызацыi грамадскага жыцця, зблiжэнню маладзёжных суполак з iнтэ-лiгенцыяй садзейнiчала публiкацыя 3 чэрвеня 1988 г. у газеце “Лiтаратура i мастацтва” артыкула З. Пазняка i Е. Шмыгалёва “Курапаты- дарога смерцi”.
У лютым 1989 г. у Мiнску на стадыёне “Дынама” адбыўся дазволены ўладамi шматтысячны мiтынг пад лозунгамi надання беларускай мове статусу дзяржаўнай, а таксама самастойнасцi Бела-русi. Але ўвесну Прэзiдыум Вярхоўнага Савету выдаў указ аб забароне выкарыстання “неўста-ноўленай сiмволiкi”.
26 красавiка 1989 г. у Мiнску адбылася масавая акцыя “Гадзiна смутку i маўчання”, прысве-чаная трохгоддзю Чарнобыльскай катастрофы з удзелам БНФ “Адраджэнне за перабудову”.
У чэрвенi дэпутаты СССР С. Габрусеў, А. Жураўлёў i С. Шушкевiч звярнулiся да мiнскiх улад з просьбай дапамагчы ў арганiзацыi з’езду БНФ, але атрымалi адмову. 23-24 чэрвеня 1989 г. у Вiльнюсе адбыўся Устаноўчы з’езд БНФ “Адраджэнне”, з удзелам 399 дэлегатаў, у тым лiку двух вiцэ-прэзiдэнтаў Беларускага экалагiчнага саюза ак. Р. Гарэцкага i к. б. н. Л. Тарасенкi. У склад кiруючага органа (сойму) з 55 чал. увайшлi таксама В. Быкаў, С. Габрусеў, А. Жураўлёў. Праўленне з 21 чал. узначалiлi З. Пазняк (старшыня), М. Ткачоў (Гродна), Ю. Хадыка. / У прынятай з’ездам праграме выказвалася падтрымка перабудова на прынцыпах дэмакратыi i сацыяльнай справядлiвасцi. У ёй гаварылася пра неабарачальнасць перабудовы, стварэнне прававой дзяржавы, правядзенне радыкальнай эканамiчнай рэформы i ўвядзенне поўнага рэспублiканскага гас-падарчага разлiку, iнтэграцыю эканомiкi Беларусi ў еўрапейскую эканамiч-ную структуру, забеспячэнне рэальнага суверэнiтэту Беларусi.
У чэрвенi таго ж 1989 г. адбыўся з’езд 300 дэлегатаў Таварыства Беларускай мовы. Стар-шынёй абраны Н. Гiлевiч. Нават сакратар мiнскага гаркама партыi стаў выступаць за дзяржаўнасць беларускай мовы. 26 студзеня 1990 г. стары яшчэ Вярхоўны Савет прыняў аб гэ-тым адпаведны закон, якi мусiў уступiць у сiлу з 1 верасня таго ж года. Буйнейшай падзеяй канца 1989 г. стала манiфестацыя “Чарнобыльскi шлях” (30 верасня) .
Такiм чынам, у 1989 годзе дэмакратызацыя ў СССР набыла незваротны характар. Асноўным яе дасягненнм стала абранне сапраўды дэмакратычнага органа ўлады - Вярхоўнага Савета СССР на чале з М. С. Гарбачовым. Ствары-лiся ўмовы для складвання шматпартыйнай сiстэмы. Манаполiя КПСС была падарвана. Гра-мадска-палiтычнае жыццё ахапiла i нацыянальныя рэспублiкi, дзе старыя ўладныя структуры яшчэ заставалiся непарушнымi.
Тэма. Утварэнне і ўмацаванне суверэннай рэспублікі Беларусь.
Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад СССР. Утварэнне СНД.
У 1989 г. у жыццi СССР адбылiся буйныя змены. Галоўная з iх, абранне шляхам альтэрнатыўных выбараў новага Вярхоўнага Савета СССР. 25 мая 1989 г. новы склад дэпутатаў абраў яго старшынёй генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова.
Натуральна, што ўсе гэтыя падзеi не маглi не закрануць БССР i яе грама-дзян. Восенню 1989- зiмой 1990 г. разгарнулася выбарчая кампанiя ў парла-мент. БНФ, якi не быў зарэгiстраваны, не меў права выстаўляць уласных кандыдатаў, таму пра-водзiў iх у складзе Беларускага Дэмакратычнага блоку. Вясной 1990 г. адбылiся аль-тэр-натыўныя выбары (да 15 чал. на месца) ў Вярхоўны Савет, якiя прынеслi перамогу кандыдатам КПБ (296 з 345). Старшынёй прэзiдыума быў абраны сакратар ЦК КПБ М. Дземянцей. Новы склад Савета Мiнiстаў - член ЦК В. Кебiч.
Шматлiкая камунiстычная большасць выявiла сваю прыхiльнасць сваiм партыйным iдэалам i вельмi неахвотна iшла на кампрамiс з апазiцыяй на чале з дэпутатамi БНФ. Усе яго праекты (аб рыначнай эканомiцы, аб зямлi i iнш.) былi адхiлены.
30 чэрвеня -1 лiпеня 1990 г. у Мiнску адбылася прадстаўнiчая канферэнцыя БНФ з удзелам 492 чал., з iх 283 дэлегаты. Яна паставiла задачы:
а) лiквiдаваць кантроль КПБ над армiяй, КДБ, МУС, школай, судом i пракуратурай, знiшчыць парткомы на прадпрыемствах i ва ўстановах, а таксама размеркавальныя функцыi КПБ, нацыя-налiзаваць яе маёмасць, растлумачваць антынародную, антыгуманную сутнасць камунiзму” i iнш.
б) Быццам, “весцi барацьбу за ўладу праз стварэнне паралельных структур, такiх як “грамадзянскiя камiтэты”, якiя праводзяць выбары ва Усебеларускi ўстаноўчы сойм. Апошнi бярэ ўладу ў свае рукi i распускае Вярхоўны Савет БССР” (с. 376).
На справе, гэта хлусня, паколькi
У сакавіку-красавіку прыбалтыйскія рэспублікі асудзілі пакт Молатава-Рыбентропа ад 1939 г. і заявілі аб выхадзе з Саюза ССР. Рэзка узмацніліся нацыянальныя рухі. Кіраўніцтва СССР вырашыла прадэманстраваць дабра-хвотны прынцып уваходу ў яго саюзных рэспублік. 12 чэрвеня 1990 г. Дэ-кларацыю аб Дзяржаўным суверэнiтэце прыняў чарговы з’езд народных дэ-путатаў РФ, 16 лiпеня - Вярхоўны Савет Украiны. Нарэшце адбылося тое, чаго патрабавалi ў чэрвенi 1989 г. дэлегаты Устаноўчага з’езду БНФ “Адраджэнне”. Ва ўмовах “параду суверэнiтэтаў i новы Вярхоўны Савет прыняў 27 лiпеня 1990 г. дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР, у якой абвяшчалася панаванне ўласных кан-стытуцыi i законаў.
Пасля 27 лiпеня 1990 г. ў БССР палiтычнае жыццё ўзнялося на яшчэ больш высокi ўзровень. У вераснi 1990 г. на чарговым сойме БНФ у чарговы раз заявiў аб iмкненнi да незалежнай i дэмакратычнай Беларусi, аб дэкамунiзацыi эканамiчнага i грамадска-палiтычнага жыцця, за адчужэнне маёмасцi КПСС -КПБ на карысць мясцовай улады.
Яшчэ супраць дзейнасцi на Беларусi палiтычных сiл, якiмi кiруюць з замежных асяродкаў (КПБ); за роспуск КДБ i вывад савец войск з Беларусi.
Характэрнай рысай заняпаду камунiстычных сiл зрабiлася процiстаянне нацыяналь-нага руху i КБП. 7 лiстапада 1990 г. у Мiнску каля помнiка Ленiну адбылася антыка-мунiстычная манiфестацыя. У лiку лозунгаў прысутнiчаў та-кi – “Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС !”
У сакавіку 1991 г. адбыўся агульнасаюзны рэферэндум на прадмет заха-вання СССР (не ўдзельнічалі Прыбалтыка, Арменія, Малдова, Грузія).
Заўважым, што значная большасць жыхароў Беларусi i некаторых iншых рэспублiк у час сакавiцкага 1991 г. рэферэндуму выказалiся за захаванне СССР
У новых умовах лiдэры БНФ мусiлi прыступiцца да рэарганiзацыi сваiх сiл, каб больш эфектыўна ўздзейнiчаць на ўладу. Так, 23-24 сакавiка 1991 г. у Мiнску адбыўся II з’езд БНФ з удзелам 443 дэлегатаў. Пазняк заявiў, што “савецкая iмперыя вычарпала свае рэсурсы i альтэрнатывы незалежнасцi няма”.
З’езд прыняў новы статут, праграмную заяву “Свабода”. Незалежнасць. Адраджэнне. i iнш. Як вынiкала з дакументаў, камунiстычны рэжым не пад-даецца рэфармаванню, таму рух за два гады прайшоў шлях ад спадзяванняў на супрацоўнiцтва з “лепшымi сiламi КПСС” да прынцыповага антыка-мунiзму. Таму з назвы руху БНФ “Адраджэнне за перабудову” апоншнiя словы” былi cкасаваны.
З’езд выказаўся таксама за рэарганiзацыю вярхоўнай i мясцовай улады|, за прыватную ўласнасць, рынак, самастойнае эканамiчнае жыццё (нацыя-нальны банк, валюта), беларускае войска, аддзяленне ад СССР.
Прызнавалася мэтазгодным склiканне Усебеларускага ўстаноўчага сойму для далейшага вызначэнне дзяржаўнага ўладкавання Беларусi.
Камунiстычная партыя ацэньвалася як злачынная арганiзацыя, а яе члены павiнны несцi палiтычную i маральную адказнасць.
Кiруючымi органамi БНФ былi вызначаны cойм, якi фармiруецца з’ездам i ўсiмi ўдзельнiкамi руху i тэрытарыяльных суполак. Выканаўчым органам заставалася ўправа. Старшынёй сойма абраны Пазняк, намеснiкамi Голубеў, Заблоцкi, Хадыка.
Новы штуршок да развалу СССР i ўмацавання нацыянальных суверэнiтэ-таў адбыўся пасля жнiвеньскага путчу (19-21 жніўня 1991 г.) у Маскве часткi былой наменклатуры i артадаксальных чыноўнiкаў iмперскага мыслення, якiя стварылi Дзяржаўны камiтэт па надзвычайных выпадках (ГКЧП) i адхiлiлi ад улады прэзiдэнта СССР Гарбачова. Пад кiраўнiцтвам Старшынi Вярхоўнага Савета РФ Б. М. Ельцына путчысты былi разгромлены. А лiдэры ЦК КПБ, асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета БССР, якiя выказалiся ў iх падтрымку, у чарговы раз былi дыскрэдытаваны. 22 жнiўня 1991 г. апазiцыя БНФ у Вярхоўным Савеце запатрабавала аб адхiлен-нi з пасад Дземянцея, мiнiстра юстыцыi, старшынi дзяржкамiтэта па тэлебачаннi i рады-ёвяшчаннi за падтрымку путча. Старшыня прэзiдыуму Вярхоўнага Савета Дзе-мянцей быў вымушаны падаць у адстаўку. Яго месца заняў С. Шушкевiч.
25-26 жнiўня 1991 года нечарговая сесiя Вярхоўнага Савета БССР пры-няла рашэнне “Аб наданнi Дэкларацыi Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаў-
ным суверэнiтэце БССР статусу канстытуцыйнага закону”, пастанову аб за-беспячэннi палiтычнай i эканамiчнай самастойнасцi БССР.
19 верасня Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасцi з якiм яна пачала звацца РБ, а таксама законы аб Дзяржаўным Гербе (Пагоня) i сцягу (бел-чырвона-белы).
8 снежня 1991 г. у Вiскулях адбылася сустрэча кiраўнiкоў Расii, Украiны i Беларусi, якiя дэнансавалi дагавор ад 1922 г. аб утварэннi СССР i заклалi ас-нову новай супольнасцi – СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў).
Удзельнікі пагаднення абавязаліся развіваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва сваіх народаў і дзяржаў у галіне палітыкі, эканомікі, культу-ры, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, навукі, гандлю, у гума-нітарнай і іншых галінах. Пагадненне абвяшчалася адкрытым для ўсіх рэспублік былога СССР, а таксама іншых дзяржаў. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных оргаыаў СНД быў вызначаны Мінск.
10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў падпісаныя дакументы. Адпаведныя пастановы былі прыняты Вярхоўнымі Саветамі Расіі і Украіны. 21 снежня 1991 г. у сталіцы Казахстана г. Алма-Аце адбылася сустрэча кіраўнікоў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казах-стана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекі-стана і Украіны. Па выніках сустрэчы былі падпісаны Пратакол да Пагад-нення аб стварэнні СНД, Алма-Ацінская дэкларацыя і шэраг іншых даку-ментаў. У пратаколе было заяўлена, што 11 былых саюзных рэспублік на раўнапраўных пачатках утвараюць СНД. У снежні 1993 г. да СНД далу-чылася Грузія. Такім чынам, на постсавецкай прасторы ўзнікла і юрыдычна аформілася новае геапалітычнае ўтварэнне — Садружнасць Незалежных Дзяржаў.
Мінск — сталіца СНД. У снежні 1991 г. па рашэнні кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Мінск стаў афіцыйным месцам знахо-джання каардынацыйных органаў Садружнасці і, такім чынам, набыў статус сталіцы СНД. У Мінску праходзілі пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ка-захстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Грузіі.
30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін — членаў СНД абмеркавалі ў Мінску фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні дзейнасці Садружнасці.
14 лютага 1992 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі ў Мінску дэкла-рацыю аб прытрымліванні прынцыпаў супрацоўніцтва ў рамках Садруж-насці Незалежных Дзяржаў, пагадненне аб узгодненасці дзеянняў у пра-вядзенні эканамічных рэформаў, пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання. 22 студзеня 1993 г. на пасяджэнні Савета глаў дзяржаў СНД у Мінску быў абмеркаваны і прыняты Статут СНД. Сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД у Мінску адбыліся таксама 16 красавіка 1994 г., 26 мая 1995 г., 30 лістапада — 1 снежня 2000 г., 31 мая — 1 чэрвеня 2001 г. Усяго ў 1991—2003 гг. у Мінску прайшло сем пася-джэнняў Савета глаў дзяржаў СНД. Рэгулярнаў сталіцы СНД адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў краін Садруж-насці. Так, 29 студзеня 2002 г. у Мінску прайішло пасяджэнне кіраўнікоў сіла-вых ведамстваў краін СНД.
3 1993 г., у адпаведнасці са Статутам, у Мінску размяшчаўся Выканаў-чы сакратарыят СНД. У красавіку 1999 г. замест яго, паводле рашэння Саве-та глаў дзяржаў аб удасканаленні і рэфармаванні органаў Садружнасці, быў створаны Выканаўчы камітэт СНД — пастаянна дзеючы выканаўчы, адміністрацыйны і каардынуючы орган СНД, які забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета мініст- раў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў Садружнасці. Выканаўчы камітэт стаў правапераемнікам Выканаўчага сакратарыята і міждзяржаўнага эканамічнага камітэта Эканамічнага саюза, які знаходзіўся ў Маскве. Выканаўчы камітэт СНД размясціўся ў Мінску, а таксама мае аддзяленне ў Маскве. Гэты міжнародны орган распрацоўвае праекты да-кументаў, садзейнічае рэалізацыі сумесных праграм, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Выканаўчым камітэце СНД пастаянна праходзяць пасяджэнні экспертных камісій, занятых пад-рыхтоўкай актаў Садружнасці. Акрамя Выканаўчага камітэта ў Мінску так-сама знаходзіцца Эканамічны суд СНД, які быў створаны ў 1994 г. Эканамічны суд разглядае справы аб тлумачэнні актаў Садружнасці, прызнанні і забеспячэнні сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі дзяржаў СНД, спрэчкі аб невыкананні ці не-належным выкананні ўзятых эканамічных абавязацельстваў.
Такім чынам, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Мінск стаў цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва краіны, цэнтрам СНД на пост-савецкай прасторы.
