Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыі па ГБ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.95 Mб
Скачать

1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.

Сучасныя навуковыя ўяўленні аб станаўленні чалавека заснаваны ў ас-ноўным на гіпотэзах. Вельмі важная задача гісторыі і антрапалогіі – знайсці “пераходнае звяно” ў эвалюцыі ад малпападобнага продка чалавека да чала-века разумнага.

Найбольш старажытныя людзі (архантрапы) з’явіліся ва Усходняй Афрыцы звыш 1, 6 млн гадоў назад. Прыблізна каля 1 млн гадоў назад чалавек пранік у рэгіён Міжземнамор'я. Лю-дзі, якія з'явіліся ў гэты перыяд, яшчэ мала чым адрозніваліся ад жывёл, аднак існавала ўжо галоўнае адрозненне — чалавек навучыўся ствараць прылады працы. Спачатку гэ-тыя прылады былі вельмі прымітыўнымі. Найстаражытны від каменнай прылады — рубіла — уяўляў сабой кавалак каменю, груба абабітага, крыху завостранага, вагой звычайна каля 2 кілаграмаў. .

У гэты перыяд чалавек здабываў сабе сродкі для жыцця галоўным чынам збіральніцтвам ужо гатовых прадуктаў прыроды (плады, арэхі і інш.) і паляваннем на дробных жывёл.

У выніку ўзніклі аб'яднанні першабытных людзей, якія знаходзіліся на такім нізкім узроўні грамадскага развіцця, што іх вызначаюць тэрмінам "першабытны чалавечы статак". Гэта было даволі ўстойлівае аб'яднанне з некалькіх дзесяткаў дарослых інды-відаў. Той, хто быў па-за статкам, лічыўся чужынцам, а значыць, ворагам. Вось чаму людзі імкнуліся трымацца разам, жыццё па-за статкам для кожнага асобнага чалавека было небяспечным і немагчымым.

Першыя людзі, якія з'явіліся на тэрыторыі Беларусі ў мусцьер-скую эпоху (100—35 тыс. гадоў назад), былі неандэртальцамі. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археа-лагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся груба абабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі; навучыліся паляваць на маманта, зда-бы-ваць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл на каркасе з касцей маманта, аленяў і інш. Прагрэс у вытворчай і гаспадарчай сфе-рах быў такі, што неандзерталец ужо мог пэўным чынам адысці ад паўсядзённых клопатаў аб ежы і цяпле, што паглыналі ўсе фізічныя сілы яго папярэднікаў, і вылучыць час на асэнсаванне навакольнага асяроддзя і свайго ў ім месцы.

У гэты час зараджаюцца пачаткі першабытнага мастацтва, абра-ды. З'явіўся, у прыватнасці, пахавальны рытуал, у якім адлюстравана шырокае кола ўяўленняў першабытных людзей: Сусвет з чатырма бакамі свету; Сонца — крыніца жыцця, цяпла і святла; шанаванне са-мога чалавека, які пасля смерці заставаўся жыць у памяці суродзічаў.

У перыяд позняга палеаліту (35—10 тыс. гадоў назад) на тэры-торыі Беларусі з'явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу — неаан-трап, або краманьёнец(хома сапіенс). Гэта была эпоха росквіту ро-давага ладу. Краманьёнцы будавалі жытло са скур і касцей жывёл, жэрдак. З крамянёвых пласцін выраблялі нажы, разцы, свёрлы, пра-колкі, скрабкі і інш. Вялося паляванне на маманта, паўночнага але-ня, шарсцістага насарога, дзікага каня і інш.

У Заходняй Еўропе знойдзены гравіроўкі на косці і камяні з вы-явамі жывёл, малюнкі на сценах гротаў і пячор са сцэнамі паля-вання; статуэткі жанчын — так званых палеалітычных "Венер". Ма-стацкія творы, напэўна, адыгрывалі важную ролю ў жыцці і ўяўлен-нях жыхароў эпохі палеаліту.

Многія вучоныя звязваюць палеалітычныя малюнкі з магічнымі абрадамі, у якіх ужо прысутнічалі пачаткі першых рэлігійных вера-ванняў – анімізму (вера ў духаў і душы), татэмізму (вера ў звыш-натуральную роднасць паміж родам і жывёлай або раслінай), феты-шызму (пакланенне неадухоўленым прадметам, якім надаюцца звыш-прыродныя якасці) і магіі.

Значную ролю ў родавай абшчыне адыгрывала жанчына. Яна займалася збіральніцтвам, прыгатаваннем ежы, была захавальніцай хатняга ачага, традыцый калектыву, тых культаў, легенд і міфаў, якія складаліся ў асярод-дзі першабатных паляўнічых і збіральнікаў. З ёй была звязана будучыня ка-лектыву - нараджэнне і выхаванне дзяцей.

У мезаліце чалавек пранік на тэрыторыю паўночнай Беларусі. Меза-літычныя стаянкі выяўлены не толькі на Палессі, Панямонні, але і ў Падзвін-ні і Верхнім Падняпроўі. Засяленне тэрыторыі Беларусі адбывалася ў двух асноўных напрамках: а) з паўднёвага ўсходу – засяленне Усходняга Палесся і Верхняга Падняпроў'я; б) з паўднёвага захаду засялялі Заходняе Палессе і Панямонне. Падзвінне было заселена як з поўдня, так і з захаду. У сярэдзіне мезаліту на тэрыторыі Беларусі былі ўжо заселены даліны буйных рэк.

У перыяд мезаліту для адных рэгіёнаў характэрны выраб макралітаў – масіўных, груба абабітых прылад працы, якія служылі сякерамі, цёсламі, кіркамі, для іншых — мікралітаў — дробных крамянёвых вырабаў, кавалкаў пласцін, з якіх складалася лязо прылад працы. У гэты час шырока выкары-стоўваліся лук і стрэлы, драўляныя чоўны, быў прыручаны сабака.

Неаліт пачаўся каля 8 тыс. гадоў да н.э. на Блізкім Усходзе, а ў Еў-ропе – на Балканскім паўвостраве каля 6 тыс, гадоў да н.э. і паступова па-шыраўся на паўночны ўсход. На тэрыторыі Беларусі значна павялічылася колькасць насельніцтва. Яно пражывала ў асноўным на тэрыторыі Палес-ся, Панямоння і Пасожжа. У 3-м тысячагоддзі да н. э на тэрыторыі Падзвін-ня і ІІасожжа з'явіліся фіна-угры. Аб гэтым сведчаць наступныя факты: 1) асноўнымі заняткамі насельніцтва былі паляванне і рыбалоўства; 2) най-старажытныя геаграфічныя назвы ў гэтай мясцовасці былі фіна-угорскія назвы рэк з азёр Паўночнай Беларусі (Дзвіна, Свір, Мардва і інш. У знеш-нім выглядзе мясцовага насельніцтва захаваліся некаторыя мангалоідныя прыкметы, што характэрна для фіна-уграў.

У пачатку неаліту на тэрыторыі Беларусі найбольшую ролю ў гаспа-дарцы адыгрывала рыбалоўства. 3 4-га тысяча-годдзя да н. э. на паўднё-вым захадзе Беларусі адбываецца паступовы пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства) да вырабляючай (земляробства, жывёлагадоўля) гаспадаркі, які на астатняй тэрыторыі расцягнуўся амаль на два тысячагоддзі. Пачалі вырабляць гліняны посуд, удасканалены выраб каменных прылад (плоскае рэтушаванне, шліфаванне, свідраванне). Была прыручана буйная рага тая жывёла і свінні, пачалі сеяць ячмень і лён.

Пераход старажытнага насельніцтва ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі атрымаў у гістарычнай навуцы назву неалітычнай "рэвалюцыі", Тэрмін уведзены англійскім археолагам Г. Чайлдам (1892—1957). Гэта найбольш глыбокі і значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым. які выклікаў глабальныя перамены ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, прывёў да істотных змен у саныяльна-эканамічным ладзе, рэлігійных уяў-леннях, дэмаграфічных працэсах і даў штуршок да ўзнікнення стара-жытных цывілізацый.

Рассяленне індаеўрапейцаў. На тэрыторыі Беларусі перыяд развіцця стара-жытных цывілізацый супаў па часе з бронзавым векам. Першапа-чаткова бронзу выплаўлялі ў краі-нах Пярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі ў 4-м — 3-м тысяча-годдзі да н.э. У Ёўропе бронзавы век прыходзіцца на канец 3-га — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагод-дзя да н.э. Аддаленасць ад стара-жытных цэнтраў металургіі была прычынай захавання тут на больш знач-ны тэрмін каменных прылад працы. Распаўсюдзілася здабыча крэменю ў шахтах (Краснасельскія шахты ў Ваўкавыскім раёне). Бронзавых рэчаў на тэрыторыі Беларусі знойдзена мала — шылы, сякеры, наканечнікі коп’яў, упрыгожанні. У шырокі ўжытак увайшоў пласкадон-ны посуд (гаршкі, міскі, кубкі). 3 Прыбалтыкі ў абмен на крэмень трапляў бурштьш, з Прычарнамор'я і Каўказа — упрыгожанні са шклопадобнай масы - бронзавыя вырабы. 3 пашырэннем вытворчых форм гаспа-даркі ў пачатку бронзавага веку адбыліся змены ў ідэалогіі, што праявілася ў пахаванні нябожчыкаў у курганных і без-курганных могільніках па абраду трупаспалення. Сустракаюцца багатыя і бедныя пахаванні.

У пачатку бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пачынаюць прані-каць плямёны індаеўрапейцаў. Іх фарміраванне адбывалася ў перыяд камен-нага і бронзавага вякоў на шырокай тэрыторыі ад Індыі да Еўропы. Прарадзімай індаеўрапейцаў лічаць тэрыторыі Малой Азіі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У 4-м тысячагоддзі да н.э. індаеўрапейцы мелі ўжо дастаткова развітую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, умелі апрацоўваць зямлю, першымі пачалі выкарыстоўваць кола. Павелічэнне колькасці насельніцтва і статкаў прымусіла плямёны перасяляцца ў іншыя месцы.

На рубяжы 4-га і 3-га тысячагоддзяў да н.э. індаеўрапейскія плямёны пачалі свой рух у розных напрамках. Так, інда-іранскія плямёны (арыі) рухаліся праз Афганістан і Сярэднюю Азію, у абход Каспія, на захад. Іх сляды выяўлены ў Паўночным Прычарнамор'і, адкуль арыі працягвалі свой рух на захад. Адгалінаваннем арыяў, якія аселі ў Паўночным Прычарнамор'і, былі скіфы. На працягу 3-га тысячагоддзя да н.э. Прычарнамор'е ста-ла другой прарадзімай для заходняй групы індаеўрапейскіх плямёнаў. Менавіта ад іх Дон, Днепр, Днестр, Прут атрымалі свае сучасныя назвы. У перыяд 2300-1800 гг. да н.э. індаеўра-пейцы шырокай хваляй рассяліліся на тэрыторыі ад Урала да Рэйна і ад Прычарнамор'я да Скандынавіі. На тэрыторыі Еўропы індаеўрапейцы сутыкнуліся з мясцовым аўтахтонным насель-ніцтвам, у выніку чаго адбываўся працэс узаемнай асіміляцыі плямёнаў.

У бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных груп інда-еўрапейцаў, замацаваліся іх моўныя асаблівасці. Плямёны паўночна-заходняй плыні індаеўра-пейцаў сталі продкамі германцаў. Тыя, што засталіся качаваць на ўсход ад Дняпра, былі іранамоўнымі. У прамежку паміж Балтыкай і Волгай жылі паўночныя індаеўрапейцы — балты. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра знаходзілася прарадзіма славян. Прагрэс у развіцці тэхнікі стаў важнай перадумовай рас-паўсюджвання на тэрыторыі Беларусі земляробства і жывёлагадоўлі. Хуткае распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі дае падставы меркаваць, што ў гэты перыяд на тэры-торыі Беларусі шырока рассяліліся земляробча-жывёлаводчыя плямёны, якія раней жылі на поўдзень ад Беларусі. Аб міграцыі з поўдня сведчыць значнае падабенства гаспадаркі і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку з гаспадаркай і культурай плямёнаў, якія пражывалі на поўдні, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе ад Беларусі.

Усё гэта дае падставы зрабіць вывад аб тым, што ў 3-м тысяча-годдзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі, у басейне верхняй Прыпяці і Ясельды, з’явіліся першыя індаеўрапейцы. Аб гэтым сведчаць і яскрава выяўленыя еўрапеоідныя рысы і гаспадарчыя заняткі плямёнаў. Новыя плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў бронзавым веку, былі індаеўрапейскімі і па мове, бо ў многіх індаеўрапейскіх мовах засталіся аднолькавыя тэрміны, якія адносяцца да сельскай гаспадаркі: "сеяць", "семя", "капуста", "морк- ва", "агуркі", "карова", "свіння", "сыр", "сена". Акрамя таго, у месцах пражывання індаеўрапейскіх плямёнаў з’яўляюцца індаеўрапейскія гідронімы (назвы рэк, азёр). Да індаеўрапейскіх адносяцца назвы рэк Цна, Лань, Ула, Чачора, Волма, Нача і інш.

Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.

У раннім жалезным веку адбываюцца важныя змены вытворчасці і распаўсюджванні кавальскай справы, выраб жалезных прылад працы, якія значна апярэджвалі па вытворчасці бронзавыя і каменныя. Каваль-ства набыло шырокае распаўсюджванне, бо жалеза атрымлівалі з мясцо-вай сыравіны балотнай або азёрнай руды, якая мелася ў значнай колькасці. Жалезныя прылады працы вельмі хутка вы-цеснілі не толькі каменныя, але і бронзавыя. Выкарыстанне жалезных прылад дазволіла значна нашырыць плошчы пад земляробства. Жалезныя прылады працы з’явіліся раней на поўдні Беларусі (у VII-VI стст. да н.э.), а на поўначы — на тры стагоддзі пазней.

Вельмі хутка развівалася земляробства. У асобных рэгіёнах з’явілася ўжо нават ворнае земляробства. Гаспадарка і матэрыяльная культура Паўднёвай Бела-русі ў раннім жалезным веку адчувалі значны ўплыў з боку больш развітых суседніх рэгіёнаў старажытнаеўрапейскай цывілізацыі. Тут знойдзены скіфскія і кельцкія жалезныя вырабы, антычныя манеты і амфары. У цэнтры і на поўначы Беларусі матэрыяльная культура развівалася болыы запаволена.

У гэты перыяд завяршаецца працэс асіміляцыі індаеўрапейцамі да-індаеўрапейскіх груп насельніцтва. Асабліва шмат балцкіх гідронімаў з’явілася ў басейнах Сожа, Бярэзіны, Нёмана. На поўдзень ад Прыпяці пераважалі сла-вянскія гідронімы. Сфарміраваўся і антрапалагічны тып насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, характэрнай яго рысай быў шырокі твар.