- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыват-най ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. Таму ж спрыяла перабудова ўпраўлення ў прамысловым і гандлёвым секта-ры: дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300) прадпрыемстваў, а таксама гандаль былі перададзена ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або зда-дзена ў арэнду. Прыватны сектар складаў 96,4%, а ў гандлі - 90%. Дзяржава праз сістэму падаткаў, ільгот і інш. імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў, у прыватнасці - праз Бел-пайгандаль. Заместа глаўкаў ствараліся сіндыкаты і трэсты, якія падпарад-каваліся ВСНГ.
Як адзначалася вышэй, НЭП стварала магчымасці ддя кааперыравання дробных вытворцаў. У 1927 тут налічвалася 265 арцеляў, якія выпускалі 5,6 прадукцыі.
Увядзенне харчпадатка, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1924 і з’яўлення канверсаванай валюты, забяспечанай золатам - чырвонца. За 50 тыс. ранейшых руб. даваўся 1 чырвоны рубель.
У 1922 годзе новыя грошы былі абменены 1 руб: 10 000 старых. У 1922 пачаўся выпуск чырвонца (10 р), забяспечанага золатам. У 1923 новы абмен 1: да 100 даў пэўную стабілізацыю. Калі са студзеня па ліпень налікальная вартасць папяровага рубля ў адносінах да залатога ўпала амаль у 5, 5 разы, то са студзеня па снежань, больш чым у 170, а да канца сакавіка 1924 – амаль у 3000 разоў. Натуральна, што выплата падаткаў такімі грашыма не было вы-гадна дзяржаве, а рабочыя былі незадаволены такой зарплатай. Зато тым былі вельмі задаволены нэпманы, браўшыя крэдыты па аднаму кошту, а разліч-валіся абясцэненым.. Таму, з 15 лютага выпуск грашовых знакаў быў пера-пынены, а пастановай 7 сакавіка 1924 г. быў усталяваны цвёрды абменны курс старых рублёў на новы ў прапорцыі 1 чырвонец да 50 тыс руб.
Новая грашовая рэформа значна ажывіла гандлёва-эканамічныя сувязі паміж горадам і вёскай, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувя-зям. 3 цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку - "каланіяль-ныя" тавары, а таксама ўзмацніўся экспарт, у асноўным тавараў ляной пра-мысловасці.
НЭП, у эканоміцы, несумненна, дала істотны станоўчы вынік. Характэрна тое, што яна не вычарпала сваіх магчымасцяў і па палітычных матывах была згорнута да канца 1920-х гг., па меры разгортвання індустрыялізацыі.
Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР.
З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік імі дэкларава-ліся і падтрымліваліся ўсебаковыя палітычныя, эканамічныя, ваенныя і ін-шыя сувязі пры дамінуючай ролі РСФСР. Па сутнасці, іх становішча, нягле-дзячы на абвешчаную самастойнасць мала адрозніваліся ад становішча аўта-номій у складзе РСФСР. Ідэя аўтанамізацыі незалежных рэспублік «прысутні-чала» ў пастанове УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 г, у дагаворах, заключаных РСФСР і нацыянальнымі рэспублікамі пазней, у канцы 1920—пачатку 1921 г., у да-кументах саміх рэспублік. «Аўтанамізацыя» была рэальнасцю ва ўмовах гра-мадзянскай вайны і фактычна і юрыдычна. Пасля іншаземнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны ўзнікла магчымасць удасканаліць дзяржаўна-прававое становішча кожнай з савецкіх рэспублік, у тым ліку РСФСР.
Да канца верасня 1922 г. спецыяльная камісія ў складзе 13 чалавек (I. Сталін, В. У. Куйбышаў, Г. Арджанікідзе і інш., ад Беларусі ў ёй працаваў А. Р. Чарвякоў), прадставіла ў ЦК РКП(б) прапановы аб далейшых шляхах раз-віцця федэрацыі, сэнс якіх зводзіўся да так званай аўтанамізацыі незалеж-ных рэспублік, г. зн. уваходжання іх у састаў РСФСР у якасці аўтаном-ных утварэнняў.
Але Пленум, вывучыўшы матэрыялы камісіі, улічыўшы заўвагі Леніна, які выказаўся супраць аўтанамізацыі, сфармуляваў асноўныя пачаткі пабудовы саюзнай дзяржавы: раўнапраўе суб'ектаў, добраахвотнасць уступлення і выхаду з саюза, самастойная (асобная ад РСФСР) структура органаў улады і кіравання справамі федэрацыі; падраздзяленне сфер і аб'ектаў кіравання на агульна-саюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.
30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік».
Адносіны рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэс-публіканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі — заснавальнікі СССР — РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі ідэю стварэння СССР і ў сваіх рашэннях выклалі прынцыпы, на якіх павінна будавацца саюзная дзяржава. На IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў 18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты Канстытуцыі СССР.
На з'ездзе падкрэслівалася значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнаснь стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб'яднанне, на думку ўдзельнікаў з'езда, павінна быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, забяспечваць у той жа час «самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва», ствараць «неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў». У пастанове асабліва падкрэслівалася, што стварэнне новых формаў федэратыўных адносін — гэта «замацаванне саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм».
30 снежня 1922 г. 1 з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Гру-зінскай ССР). Канчатковае зацвярджэнне Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з'ездзе Саветаў СССР.
Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. У склад ЦВК увайшлі: ад РСФСР - 270 членаў, УССР - 88, ЗСФСР - 26, БССР -7 членаў. Старшынямі ЦВК выбраны: М. I. Калінін ад
Такім чынам, рух ад унітарызму да савецкага федэралізму ўвянчаўся ў канцы 1922 г. стварэннем Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
УЗБУЙНЕННІ БССР
Утварэнне СССР, акрамя ўсяго астатняга, абумовіла магчымасць для на-цыянальна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларусаў.
3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БелССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам.
У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветы былой Віцебскай губ., 6 паветаў Магілёўскай губ. , 2 паветы Смаленскай губ. У выніку - тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да і 10, 5 тыс км кв., а колькасць насельніцтва - з і 554 570 да 4 171 886 чал
У адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСу ад 6 снежня І926 г. адбы-лося другое ўзбуйненне БССР, калі яе межы пашырыліся за кошт Гомель скага і Рэчыцкага паветаў, у выніку чаго тэрыторыя БССР вырасла да 125 950 км кв, а насельніцтва да 5 млн.
Зразумела, што далёка не ўсе кіраўнікі ўключаных у БССР раёнаў былі гэтым задаволены І толькі падпарадкуючыся партыйнай дысцы-пліне, яны былі вымушаны выконваць усе далейшыядастановы, ліку тыя. што закраналі нацыянапьнае жыццё.
Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы.
Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца «сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту» (арт. 2), у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя бальшавікоў. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партый-ных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Беларускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акружнымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».
Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партый-ныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чар-вякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.
Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырво-наармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выка-наўчы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК павінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзі-лася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сель-скай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.
Да выключнай кампетэнцыі усебеларускіх з'ездаў Саветаў адносіліся: а) вызначэнне, дапаўненне і змяненне асноўных палажэнняў Канстытуцыі і канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, прынятых Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР у перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў; б) змяненне меж рэспублікі; в) выбары ЦВК БССР; г) выбары прадстаў-нікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасці ЦВК СССР.
Да сумеснай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саве-таў і Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў падлягалі: агульнае кіраўніцтва ўсёй паліты-кай і народнай гаспадаркай; устанаўленне адміністрацыйна-тэрытары-яль-нага падзелу рэспублікі; устанаўленне, згодна з заканадаўствам СССР, плана ўсёй народнай гаспадаркі і яе асобных галін; вызначэнне, згодна з закана-даўствам СССР, дзяржаўных і мясцовых падаткаў, збораў і непадатковых даходаў; заключэнне знешніх і ўнутраных пазык; зацвярджэнне кодэксаў законаў БССР; аб'яўленне агульнай і частковай амністыі, а таксама рэабілі-тацыя на тэрыторыі БССР асоб, асуджаных судамі БССР; адмена пастаноў акружных з'ездаў Саветаў, што парушаюць Канстытуцыю або пастановы вышэйшых органаў улады БССР.
Усебеларускі з'езд павінен быў склікацца не радзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склікаліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.
Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склікацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11).
Усебеларускія з'езды Саветаў склікаліся для выра-шэння і практычнага ажыццяўлення задач, пастаўленых перад дзяржаўнымі органамі з'ездамі ВКП(б) і КП(б)Б, а таксама вышэйшымі органамі ўлады СССР. Выконваючы дырэктывы ВКП(б), IX Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся ў маі 1929 г., падсумаваў вынікі індустрыялізацыі рэспублікі, перабудовы сельскай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры Беларускай ССР.
Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функцыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі.
Асноўную арганізацыйную працу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконваў Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі. У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек.
Прэзідыум ЦВК БССР у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам улады. Ён меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і куль-турнага будаўніцтва ў рэспубліцы, склікаць і забяспечваць правядзенне з'езда Саветаў і сесій ЦВК БССР.
Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяр-жаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не перавышала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам рашаючага голасу.
Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР.
Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР, што і было замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г.
Яшчэ менш правоў пакідала рэспублікам Канстытуцыя СССР 1936 г., бо рэспублікі пазбаўляліся нават права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.
Савет Народных Камісараў Беларускай ССР дзейнічаў калегіяльна і прымаў адпаведныя дэкрэты і пастановы. Старшыня і яго намеснікі прымалі аднаасобна распараджэнні, якія затым падлягалі зацвярджэнню на чарговых пасяджэннях СНК. Распараджэнні народных камісараў маглі быць скасаваны Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам, яго Прэзідыумам і СНК БССР, а распараджэнні аб'яднаных народных камісарыятаў — яшчэ і аднайменнымі народнымі камісарыятамі Саюза ССР.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларускай ССР мелі трохзвё-навую сістэму, якая адпавядала адміні-страцыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, замацаванаму Канстытуцыяй БССР 1927 г.
Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы.
Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруго-вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвона-армейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саве-таў выконвалі вышэўшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Акруговыя і раённыя выканаўчыя камітэты для кіраў-ніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вышэйшых органаў утваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выка-наўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.
У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабо-чых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.
У 1938 г. канчатковае заканадаўчае замацаванне атрымлівае трэцяе звяно мясцовых дзяржаўных органаў — вобласці. У БССР было ўтворана пяць абласцей: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Палеская. У састаў Палескай вобласці ўвайшлі ўсе раёны Мазырскай акругі, у Мінскую — раёны Слуцкай акругі, Віцебская вобласць аб'яднала Лепельскую і Полацкую акругі. Кожная вобласць аб'ядноўвала 15—20 раёнаў, якіх да гэтага часу ў рэспубліцы налічвалася 90.
. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.
I. Перыяд першай сусветнай вайны вельмі адмоўна адбіўся на развіцці Беларусі. Значныя страты панесла насельніцтва, былі зруйнаваны гарады і вёскі, знішчаны шматлікія культурныя каштоўнасці. Многа таленавітых людзей з'ехала з родных мясцін. Але і ў гэтыя гады беларускія палітычныя і кулыурныя дзеячы клапаціліся аб развіцці культуры, захаванні яе спадчыны. Намаганнямі А. Луцкевіча, А. Смоліча, Б. Пачобкі, Б. Тарашкевіча і іншых ішоў працэс упарадкавання беларускай мовы, стварэння беларускамоўных школ, пошук і захаванне культурных каштоўнасцей, друкаваліся новыя літаратурныя творы.
Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў паслярэвалюцыйныя 20-я - 30-я гады праходзіла ў вострай барацьбе розных сіл: нацыянальна-патрыя-тычных, што выступалі за развіццё беларускай нацыянальнай культуры і сіл, якія прапагандавалі ідэі сацыялізма, інтэрнацыяналізма. Сказваўся таксама і нізкі культурны ўзровень насельніцтва, рэвалюцыйны патрыятызм. Таму культурнае будаўніцтва ў гэты перыяд ажыццяўлялася пад назвай «куль-турная рэвалюцыя». Яе галоўнымі мэтамі былі: стварэнне новай, сацыя-лістычнай па зместу, культуры; ліквідацыя непісьменнасці і малапісьмен-насці; стварэнне ўмоў для далучэння народных мас да культуры праз развіццё сеткі хат-чытальняў, бібліятэк, клубаў, музеяў; стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі; барацьба супраць рэлігійных, буржуазных поглядаў і г. д. На культуру першых паслярэвалюцыйных гадоў значны ўплыў меў Пралеткульт, які дзейнічаў з 1917 па 1920 гг. Ён адмаўляў былую культуру, выступаў за наватарства ў мастацтве і стварэнне новай пралетарскай.
Пасля 1917 г. пачынаецца рэвалюцыйная ломка ўсяго старога, і найперш праводзіцца перабудова адукацыі. Адукацыя пачынае ажыццяўляцца на новых прынцыпах: сувязі яе з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі; праве ўсіх народаў на адукацыю на роднай мове; прынцыпе пераемнасці ўсіх звенняў сістэмы адукацыі; ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці; бясплатнасці адукацыі.
Адразу былі ліквідаваны саслоўныя, рэлігійныя і нацыянальныя прывілеі, а таксама дарэвалюцыйныя органы адуканыі. Забаранялася выкладанне рэлігіі і рэлігійных абрадаў. Стваралася новая сістэма адукацыі — працоўная школа двух ступеняў: першая — з 5-гадовым тэрмінам навучання (з 8 да 13 гадоў), і другая- з 4-гадовым тэрмінам для дзяцей 13-17 гадоў. Завяршалася навучанне 9-гадовай сярэдняй школай. Да 9-гадовай школы далучаўся дзіцячы садок для падлеткаў ад 6 да 8 гадоў. Але эканамічныя цяхскасці не дазволілі гэта выканаць. 3 1921 г. замест 9-гадовай, галоўным тыпам масавай школы уводзілася сямігадовая. Пасля сямігодкі навучанне працяг-валася ў 3—4-гадовых тэхнікумах, а потым у трохгадовых ВНУ.
Больш бурнае развіццё сістэмы адукацыі пачалося пасля заканчэння ў 1920 г. ваенных дзеянняў і ў перыяд правядзення палітыкі беларусізацыі. Разам зразвіццём сістэмы адукацыі ішоў працэс і ліквідацыі непісьменнасці. Да 1921 г. усяго 503 тыс.чалавек (39% ад агульнай колькасці насельніцтва таго часу) навучыліся грамаце. Для яе далейшай ліквідацыі ў 1924 г. быў прыняты 10-га-ловы план. Адначасова з ліквідацыяй непісьменнасці ствараліся школы для малапісьменных.
Складвалася сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Спе-цыялістаў народнай гаспадаркі з 1919 г. пачаў рыхтаваць адноўлены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, з 1921 г. — БДУ. У ім спачатку было два факультэты — грамадскіх навук і медыцынскі, а ў 1922 г. быў заснаваны педагагічны факультэт з чатырма аддзяленнямі — сацыяльна-гістарычным, літаратурна-лінгвістычным, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым. У пер-шы год навучання ва універсітэце вучылася 1250 студэнтаў, заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. На базе педагагічнага факультэта БДУ ў 1931 г. адчынены Вышэйшы педагагічны інстытут; медыцынскага — Мінскі медыцынскі інстытут.
Спалучэнне намаганняў сістэмы адукацыі і шматлікіх грамадскіх арганізацый тыпу «Далоў непісьменнасць» дазволіла да канца 30-х гадоў непісьменнасць у асноўным ліквідаваць. Колькасць пісьменных узрасла з 53,1% у 1927 г. — да 78,9% у 1939 годзе. Спрыяла гэтаму ўведзеная ў 1926 г. сістэма абавязковага пачатковага, а ў 1932 г. — сямігадовага навучання.
Сетка навучальных устаноў паступова пашыралася. Аднак у яе сістэме было шмат недахопаў. Была дрэннай матэрыяльная база, адсутнічала адзіная сістэма ацэнкі ведаў, у ВНУ і тэхнікумах шырока ўжываўся брыгадны метад падрыхтоўкі. У адпаведнасці з ім адмяняўся персанальны ўлік паспяховасці, дыпломныя работы студэнтаў. Ацэнку атрымлівала ўся група, брыгада. Не апраўдвалі сябе і датэрміновыя выпускі ўдарных груп, брыгад. Негатыўны ўплыў меў і г. зв. класавы прынцып набору студэнтаў, калі пры залічэнні на вучобу перавага аддавалася рабочым, сялянам і іх дзецям. У мэтах паляпшэння класавага складу студэнтаў прымаліся і надзвычайныя меры: перарэгістрацыі, праверкі залічаных, чысткі. Напрыклад, у час чысткі, якая праводзілася ў 1924 г. у БДУ, з 1949 студэнтаў універсітэта было выклю-чана 790, у Віцебскім педінстытуце з 328 правераных — выключана 110, у Горацкім сельска-гаспадарчым інстытуце з 834 — адлічана 221. Студэнтаў выключалі за непралетарскае паходжанне, па палітычных матывах. Набіралі іх па асобных курыях, рэкамендацыях партыйных і савецкіх органаў, аргані-зоўваліся наборы членаў партыі, камсамола, рабочых ад станка. Для пад-рыхтоўкі рабочых, сялян і іх дзяцей да вучобы ў ВНУ ствараліся рабфакі, якіх у 1925 г. дзейнічала чатыры.
У 1934 г. у краіне праведзена ўніфікацыя сістэмы адукацыі. Стваралася пачатковая (І-ІУ класы), няпоўная сярэдняя (І-УІІ класы) і сярэдняя (І-Х класы) школа. Уводзілася пяць ступеняў ацэнкі паспяховасці ў школах і ВНУ: 1- вельмі дрэнна, 2 — дрэнна, 3 — пасрэдна, 4 — добра, 5 — выдатна. Ствараліся адзіныя падручнікі па розных прадметах, уводзіліся пасаду дырэктара школьг, класнага кіраўніка, званні для настаўнікаў (настаўнік пачатковай, сярэдняй, заслужаны настаўнік школы). Для студэнтаў уводзіліся стыпендыі, для выкладчыкаў — стаўкі. Усё гэта спрыяла паляпшэнню сістэмы адукацы і яе далейшаму развіццю. Да 1936 г. у Беларусі ўжо працавала 31 вышэйшая навучальная ўстанова, 104 сярэднія спецыяльныя, 7015 школ.
Асаблівасцю развіцця культуры ў 20-30-я гады была беларусізацыя. Беларусізацыя — гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-
культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 20-я - пачатку 30-х гадоў. Яна харак-тарызавалася ростам нацыянальнай самасвядомасці народа, яго імкненнем да развіцця беларускай культуры, мовы. Падчас правядзення беларусізацыі на працягу больш дзесяці гадоў наш народ меў магчымасць адрадзіць на-цыянальную культуру, родную мову, якія пад час паланізацыі, потым русі-фікацыі амаль зніклі. У ліку ініцыятараў і аўтараў беларусізацыі былі зна-камітыя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху.
Многія ідэі беларусізацыі пачалі ажыццяўляцца ўжо ў першыя пасля-рэвалюцыйныя гады. Гэта знайшло адлюстраванне ў наданні беларускай мове дзяржаўнага характару ўладамі Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэнні нацыянальных школ, адкрыцці шэрагу курсаў беларусазнаўства.
У снежні 1920 года з'езд Саветаў Беларусі таксама абвясціў неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. Для вывучэння гісторыі, культуры беларускага народа, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі роднай мовы ў 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, які потым ператвораны ў акадэмію навук БССР.
Цэласны, канцэптуальны комплексны характар беларусізацыя набыла пасля таго, як 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі». Гэтай пастановай прадугледжвалася: 1) развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, пашырэнне выдання на ёй кніг, на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; 2) вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады; 3) перавод справаводства на працягу трох гадоў на беларускую мову. Пастановай зацвярджаўся дзяржаўны характар беларускай мовы, а ўсім іншым мовам народаў Беларусі надаваліся роўныя правы. Мовай міжнацыянальных зносін аб'яўлялася руская.
Выключная ўвага падчас беларусізацыі звярталася на навуковае даследванне праблем беларускай мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы тэрміналогіі. Іменна ў гэтыя гады беларуская мова набыла ўсе галоўныя прыкметы, ўласцівыя ёй. Упарадкаванню беларускай мовы спрыялі граматыкі, выдадзеныя Б. Пачобкам, А. Смолічам, А. Луцкевічам, А. Станке-вічам, Я. Лёсікам. Найболыы дасканалая яе распрацоўка была зроблена Б. Тарашкевічам. У яго граматьшы распрацавана фанетыка, часціны мовы, правапіс, сінтаксіс, г. зн. увесь узровень напісання слоў.
Неабходнасць гэтага вызначалася значнай нераўнамернасцю напісання, адсутнасцю адзінага алфавіта. Напрыклад, кірыліца выкарыстоўвалася ў старажытнабеларускім пісьменстве ад XIV да XVIII стагоддзяў. У XVIII -пачатку XX стагоддзяў ужываўся лацінскі алфавіт. Лацініцай былі надрукаваны творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, зборнік Я. Купалы «Гусляр» і іншыя творы. 3 узнікненнем легальнай беларускай прэсы пачаў выкарыстоўвацца і шрыфт, які распрацаваў I. Капіевіч, г. зн. удасканаленая кірыліца. Нават і пасля 1917 г. беларускія падручнікі друкаваліся лацініцай і кірыліцай. Толькі ў лістападзе 1926 г. напісанне афіцыйна было пераведзена на кірыліцу.
3 мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапісу, графікі і гра-матычных рыс беларускай мовы ў 1926 г. у Мінску была складзена Канферэнцыя па яе ўдасканальванню, а ў 1933 годзе прынята Пастанова Урада БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Выдадзеным у 1933 г. і ўдасканаленым у 1934 годзе, правапісам мы карыстаемся і зараз.
У ходзе беларусізацыі зыходным прынцыпам яе ажыццяўлення стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. Здзяйсненне гэтага курсу прывяло да таго, што ўжо ў 1925/26 гг. з аіульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, з 4-х гадовых — 94%, а ў 1932 г. з агульнай колькасці школ — звыш 90% былі беларускамоўнымі. У гэтыя гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў таксама перайшлі на беларускую мову.
Пры правядзенні палітыкі беларусізацыі ні ў якім разе не прыніжаліся правы і годнасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. У 1924 г. у якасці дзяржаўных прызнаваліся беларуская, руская, яўрэйская, польская мовы.
Справаводства таксама пераводзілася на родную мову. Асноўныя ўнутрырэспубліканскія дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агуль-насаюзнага значэння — на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя дакументы (пасведчанні і інш.) — на беларускай і адной з трох іншых раўнапраўных моў. Пры гэтым за кожным грамадзянінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй атрымаць адказ.
Праводзілася беларусізацыя ў партыйных і камсамольскіх арганізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзровень ведання мовы быў нізкім, пры многіх адміністрацыйных і іншых органах ствараліся спецыяльныя курсы па яе вывучэнню. У выніку гэтай вялікай працы ўжо ў 1927 годзе каля 75% кіруючых работнікаў валодалі беларускай мовай.
Адначасова важным накірункам беларусізацыі стала вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва — служачых і рабочых. Так, паводле перапісу 1926 г. беларусы сярод сельскага насельніцтва склада-лі 89,1%, гарадскога — 40%, а сярод служачых — беларусаў было 58,9%, рускіх — 13,1%; яўрэяў — 19,1%; палякаў — 3,4%. Рабочыя беларусы складалі — 45,1%; яўрэі — 42,6%; рускія — 5,5%; палякі — 45% (гл. «Беларуская мова. Энцыклапедыя».-Мн., 1994.-С. 80).
Пашыралася выданне газет, часопісаў, літаратуры на беларускай мове, праца радыё, тэатраў.
Палітыка беларусізацыі аказвала выключны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, яго светапогляд. Вялікі ўплыў яна мела на насельніцтва Заходняй Беларусі, узмацняла іх імкненне да ўз'яднання ў адзіны народ. Уздзейнічала яна і на беларускую эміграцыю.
Аднак палітыка беларусізацыі сустракала і перашкоды. Да яе варожа адносілася значная частка кіраўнікоў рэспублікі, частка вучоных. Не падтрымлівалі яе і першыя сакратары ЦК КПБ В. Кнорын і К. Гай. У 30-я гады падчас барацьбы з так званымі нацдэмамі беларусізацыя была звернута. Разам з гэтьш значэнне беларусізацыі вялікае. Яна спрыяла адраджэнню нацыянальнай культуры, гісторыі беларускага народа.
Індустрыялізацыя і фарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР
Новая эканамічнай палітыка (рынак, прыватная ўласнасць, прадпры-мальніцтва) дазволіла ў сціслыя тэрміны аднавіць адрадзіць разбураную вой-намі і рэвалюцыямі эканоміку. Але яна з’яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капіталістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспа-дарка.
Пасля пераадолення разрухі бальшавіцкая ўлада стала надаваць пера-важную ўвагу менавіта сацыялістычнаму сектару. Пасля смерці Леніна лозунг “НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга” быў адкінуты па палітычных і ідэ-алагічных меркаваннях. У прыватнасці, лозунгі рэвалюцыі аб сацыяльнай роўнасці, інтарэсах працоўных і інш. супярэчылі сутыкнуліся з адраджэннем капіталізму, беспрацоўя, эксплуатацыі і г. д. У выніку НЭП стаў паступова згортвацца, а да канца 20-хх быў наогул адкінуты.
У 1925 годзе, на 14 з’ездзе РКП(б) ЦК партыі на чале са Сталіным узяў курс на развіццё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамысловасці, здольнай у варожым акружэнні капіталістычных краін вы-рабляць уласныя станкі, машыны, абсталяванне і г. д. Вядома, што ў тых умовах, калі большасць насельніцтва была занята сельскай гаспадаркай, зра-біць гэта было вельмі цяжка.
А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гас-падарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкой прамы-словасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вы-шэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў (майстроў). Нізкім быў і агульны, аду-кацыйны і культурны ўзровень насельніцтва. Паводле перапісу 1926 г. пісь-менных ва ўзросце 9 гадоў і старэй у Беларусі было ўсяго 40,7%.
Сродкі на індустрыялізацыю збіраліся за кошт “унутраных рэзерваў”э На знешнія інвестыцыі разлічваць не даводзілася. СССР не прызнаў даўгі бы-лой царскай Рассіі і адмовіўся плаціць па працэнтах.
рэжым жорсткай эканоміі (скарачэнне штатаў)
павышэнне падаткаў з нэпманаў і аднаасобнікаў
шляхам выпуску аблігацый дзяржпазык
увядзенне манаполіі на гарэлку
рост цэн на спажывецкія тавары
валютныя магазіны (таргсіны)
продаж золата, каштоўнасцяў, шэдэўраў мастацтва
Асноўнай жа крыніцай стала прадукцыя сялянскай працы (экспарт)
але за нізкую аплату за хлебанарыхтоўкі
Індустрыялізацыя павінна была ажыцяўляцца за кошт максімальнай пе-ракачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі ў сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ва УКП(б), якія ўзялі на ўзбраенне ідэю Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі"за кошт сялян
Індустрыяліэацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага пра-цэсу ідустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Так, пагра-нічнае становішча рэспублікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэры-торыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-прамысловага комп-лексу. У БССР адсутнічалі разведаныя радовішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а традыцыйнай лёгкай, мясцовай.
Амаль 1/3 сродкаў, укладзеных у прамысловасць БССР паступіла з са-юзнага бюджэту. Існавалі і мясцовыя крыніцы папаўнення бюджэту (лес, зёлкі, грыбы).
Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-32/33; другі – на 1933/4-1937/8, трэці 1938-42
Большасць сродкаў з бюджэту рэспублікі накіроўваліся на рэканструк-цыю і рамонтныя работы ў паліўную, дрэва-апрацоўчую, папяровую і гар-барную прамысловасць. 3 1925 а 1928 гт. у рэспубліцы было пабудавана 150 новых прамысловых прадпрыемстваў, пачалося будаўніцтва буйнейшай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС (пад Оршай), а ў 1928 г. даў першую прадукцыю станкабудаўнічы завод "Энергія". У гэтым жа годзе на базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод "Камунар".
Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў "ін-дустрыяльны скачок", фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, датэрмі-новае выкананне пяцігодкі. Гэта прывяло да нерагляду планаў пяцігодкі, прыняццю павышаных абавязацельстваў. Пачалі адкідацца зацверджаныя ра-ней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансаванасць вытворчасці, па-ломкі і прастоі абсталявання, павелічэнне выпуску бракаванай прадукцыі, зніжэнне дысцыпліны працы. Узніклі фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя цяжкасці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што з'явілася вынікам непрадуманага фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Пагоршылася харчовая забеспячэнне краіны, што прымусіла зноў увесці харчовыя карткі.
Як выхад з цяжкага становішча былі ўзмоцнены камандныя метады кі-раўніцтва эканомікай. Была праведзена перабудова кіравання народна-гас-падарчым комллексам. 5 студзеня 1932 г. была прынята пастанова ЦВК СССР "Аб рэарганізацыі саўнаргасаў". Беларускі СНГ быў рэарганізаваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыемствы цяжкай і лясной пра-мысловасці, падначаленыя яму, пераходзілі ў распараджэнне адпаведных са-юзных наркаматаў. Сіндыкатны гандаль стаў замяняцца размеркаваннем зверху па фондах і нарадах. Фінансаванне індустрыяльнага будаўніцтва грашовымі сродкамі было ўскладзена на Наркамат фінансаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне прадпрыемстваў - на Дзяржплан і галіновые наркаматы. Непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капітальнага будаўніцтва станавілася не вы-творчасць, а сфера размеркавання і абарачэння (падатак з абароту і пазык). У партыйных органах з'явіліся новыя падраздзяленні - галіновыя аддзе-лы па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы і ішныя, Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.
Цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканскай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. Экстэнсіўныя фактары прадукцыйных вытвор-чых сіл сталі ў многім вызначаць рост эканомікі.
Жорсткія метады кіравання эканомікі дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі “шкоднікамі” і ворагамі народу, на якіх скідваліся ўсе агрэхі фарсіраваных тэмпаў.
Тым не менш, за першую пяцігодку (1928/29-1932/33) у БССР было пабудавана 538 прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швей-ныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, за-палкавая ў Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільнокамбінат і мяса-камбінат у Оршы.
Істотна змянілася галіновая структура прамысловасці. Аб'ём буйной пра-мысловасці вырас амаль у 4, 3 р. У рэспубліцы з'явіліся машына-будаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй ў параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным са-цыяльным вынікам стала ліквідацыя ўжо ў 1931 г. беспрацоўя.
Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афі-цыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. За дру-гую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася выпрацоўка электраэнергіі. Была ство-рана паліўная прамысловасць на базе шырокай здабычы і машыннай апра-цоўкі торфу. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. Буйная прамысловасць стала аказваць вы-значальны ўплыў на ўсю гаспадарку.
Велізарную ролю ў выкананні пяцігодак адыгралі самі працоўныя: эн-тузіязм мас, масавае сац спаборніцтва, стаханаўскі рух за выкананне і перавыканенне планаў, рух шматстаночнікаў, “грамадскі буксір” і інш. З’явіліся важныя сродкі маральнага стымулявання працоўных – Ордэны “Знак пашаны”, Чырвонага працоўнага сцягу, ордэн Леніна. Уведзена гана-ровае званне Герой сацыялістычнай працы
3 1938 г.пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план. Ён прадугледжваў бу-даўніцтва ў рэспубліцы новых буйных прадпрыемстваў, ў тым ліку хімічных, аснашчэнне прамысловасці і с/г высокапрадукцыйнай тэхнікай. Павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі прамысловасці планавалася ў 3,5 раза.
У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных намаганняў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспа-даркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вы-расла ўдзельная вага прадукцыі беларускай прамысловасці ў агульна-саюз-най вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаблялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напры-клад, станкабудаванне. Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэх-нічнай інтэлігенцыі. Умацоўвалася вера людзей у партыю бальшавікоў, у хуткую пабудову сацыялізма
Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
Нягледзячы на абвяшчэнне Дэкрэта аб Зямлі 26 кастрычніка 1917 г., надзяленне асноўнай масы сялян зямлёю адбывалася толькі пасля грама-дзянскай вайны. У свядомасці беларускага народа і іншых народаў былога СССР назаўсёды замацавалася паняцце “Калектывізацыя”, якое мае два-які сэнс.
Пад ім трэба разумець І. працэс дабрахвотнага аб’яднання сялянскіх гас-падарак і 2. дзяржаўную палітыку. Так, першыя дабрахвотныя аб’яднанні з’я-віліся адразу паслярэвалюцыі ў выглядзе сельскагаспадарчых камун, арце-ляў, сумесных таварыстваў па апрацоўцы зямлі, але ў першай палове 20-х яны вялікага распаўсюджання не атрымалі. Найбольшую зацікаўленасць у іх выявілі тыя з сялян або батракоў, хто не меў дастатковых сродкаў для раз-віцця ўласных гаспадарак. Невыпадкова, што першыя калектыўныя гаспа-даркі былі бядняцкімі і не давалі дзяржаве ніякага прыбытку.
Між тым, НЭП значна стымулявала асноўную частку сялянства да па-ляпшэння індывідуальнага гаспадарання. Чарвякоў (старшыня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) бачылі шлях паляпшэння сельскагаспа-дарчай вытворчасці ў хутарской сістэме земляробства, праз стварэнне замож-ных гаспадарак. Партыйны лозунг часоў НЭП “Сяляне, узбагачайцеся!”. Багаты селянін – багатая дзяржава.
Разам з тым паляпшэнне эканамічнага стану болынасці сядянства ва ўсе-саюзным маштабе павялічвала яго палітычную самастойнасць і незалежнасць ад дзяржавы, што ў рэшце рэшт не магло не прывесці да сур’ёзных канфлік-таў з уладай. У прыватнасці, выявілася нежаданне сялянства прадаваць сваю прадукцыю па цэнах якая дыктаваліся дзяржавай, неаднаразова выклікала спрэчкі ва Урадзе і ЦК УКП(б), Узмацненне "антыкулацкай лініі" ў другой палове 20-х гг. паставіла заможных сялян перад пытаннем: ці патрэбна пашыраць вы-творчасць, калі "лішкі" ў любы момант могуць быць канфіскаваны дзяржавай? Як вынік, у 1927-1928 гг. экспарт збожжа па СССР скара-ціўся ў 8 разоў у параўнанні з 1926-1927 гг. Да таго ж існавалі “нажніцы” цэн на збожжа і прамысловыя тавары. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Хлебанарыхтоўчы крызіс ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі.
Як вядома, збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад прадажы яго на экспарт. Недахоп сродкаў абумовіў нават продаж за мяжу золата і многіх музейных каштоўнасцяў. Але дзейснага сродку прымусіць се-ляніна прадаваць прадукцыю па патрэбных дзяржаве цэнах прыкметнага плё-ну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не вырашала, бо такіх было няшмат, як няшмат было і калгасаў, здольных забяс-печыць дзяржаву танным хлебам.
Акрамя таго, эканамічная прычына рэфармавання сістэмы хлебанарых-товак узмацнялася палітычнай. 3 развіццём НЭПу прыватнаўласніцкія на-строі складалі адчувальную канкурэнцыю калектывісцкім ідэям і наогул - усёй сацыялістычнай ідэалогіі з яе ўсеагульнай роўнасцю, нянавісцю да багацеяў і г.д.
Пра тое, як адбывалася калектывізацыя ва ўмовах НЭП, мы пагаворым не семінары, заўважыўшы, што ў цэлым па БССР у пачатку 1928 г. налічва-ася 611 калектыўных гаспадарак, з якіх большасць (43%) складалі камуны, а таксама 248 саўгасаў.
Зараз жа засяродзім увагу непасрэдна на той палітыцы, распрацаванай не ў гушчы працоўнага сялянства, а ў нетрах крамлёўскіх кабінетаў. Гэтая палітыка скіроўвалася на аб’яднанне сялянскіх інд. гаспадарак у калек-тыўныя з тым, каб стварыць на іх базе буйныя фабрыкі па вытворчасці с/ г прадуктаў, у першую чар-гу - збожжа, і тым зменшыць залежнасць дзяржавы ад дробных уласнікаў.
Паводле пастаноў, 15 партз’езда краіны (снежань 1927 г.) і ў выніку шы-рокай прапаганды калектыўных формаў гаспадарання колькасць калгасаў да лета 1929 г. складала ўжо 1 543 (12, 9 тыс гаспадарак) = 1,4 % ад агульнай колькасці (у сваёй масе малазямельныя, без коней і інвентару) (каля 69%) (астатнія сераднякі).
Такім чынам, такія лічбы былі ўласцівы ўсяму СССР і праблемы вырашыць не маглі. Палітыка ўзмацнення калектывізацыі, якая вялася з цэнтру, уваходзіла ў супярэчнасць з практыкай мясцовага кіравання. Так, тыя ж Чарвякоў (старшьіня ЦВК) і Прышчэпаў (наркам земляробства) сталі крытыкавацца яе прапагандысты кулацкіх гаспадарак.
Летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калектывізацыі", які прадугледжваў завяршыць калектывізацыю ў збожжавых раёнах вясной 1932 г. Тэрмін заканчэння яе для Беларусі прадугледжваўся ў 1932-1933 г.
У ЦК УКП(б) пасля жорсткіх спрэчак, якія групавалі розныя апазі-цыйныя блокі, нарэшце пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней -аб"яднанне іх у калгасы, і найперш у тых раёнах, дзе ўраджай-насць збожжа была традыцыйна высокай - на Паволжжы, на Кубані, на Доне, на Паўночным Каўказе, потым - у Сібіры і гд. Па часе гэтую акцыю су-цэльнае каапераванне – або калектывізацыю – належала правесці да пачатку вясенняй сяўбы 1930г.
Беларусь, як вядома, не належала да раёнаў з высокай прадукцыйнасцю збожжавых культур. Тым не менш тут знайшліся партыйныя энтузіясты, якія вырашылі выправіць такую памылку прыроды. Так, на адрас ЦК за подпісам мясцовага I сакратара К. Гея пайшла тэлеграма з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належала правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Варта адзначыць, што пэўны падмурак для таго на Беларусі ўжо быў зроблены. Так, да канца лістапада 1929 працэнт К-цыі ўзняўся з 1,8 да 9,8 (усяго 77,7 тыс сял гаспадарак) + 227 саўгасаў. Пасля публікацыі ў "Правде" артыкула Сталіна "Год вялікага пералому" (7 лістапада 1929) толькі за сне-жань гэтыя паказчыкі ўзраслі адпаведна да 20,9 і 243 тыс што сведчыла пра яўныя непарадкі ў гэтым накірунку. У пагоне за лічбамі мясцовыя ўлады ня-рэдка звярталіся да гвалтоўных метадаў, зрэшты аб гэтым - пазней, але ўжо ў студзені 1930 г. ЦК КП (б) пастанавіў калектывізаваць ужо да пасяўной кам-паніі ад 75 да 80% гаспадарак. Адпаведна быў узмоцнены ўціск на сялянства. У выніку да 1 сакавіка лічба, калектывізаваных дасягнула 58% (457, 5 тыс гаспадарак)
У розных мясцовасцях меліся свае асаблівасці гэтай акцыі, але агульная, бадай, тэндэнцыя заключалася ў імкненні абагульніць не толькі зямельныя надзелы, жывы і мёртвы інвентар, але і прысядзібную гаспадарку і гэта вы-клікала рознае стаўленне вяскоўцаў. ( Калі "Пролетарнату нечего было те-рять кроме своіх цепей), то іншым, хто нажыў дабро сваёй працай, было вельмі шкада з ім развітвацца. Лепш за Шолахава, бадай, тых падзей не апі-саў ніхто. Незабыўная сцэна, калі дзед Шчукар пасля зарэзанай цялушкі не вылязаў з кукурузы. Так было і на Беларусі: факты сведчаць, што толькі ў снежні 1929 г. пагалоўе свойскай жывёлы рэзка скарацілася, у тым ліку - на 36 тыс коней, а да мая = усёй на чвэрць.
Адсутнасць прававых актаў вылілася ў жорсткую барацьбу супраць тых, хто не пажадаў уступаць у калгасы, што знайшло сваё ўвасабленне ў так зва-ных раскулачваннях. Газета "Звязда" выйшла з аншлагам - "раскулачванне - лепшы фодак калектывізацыі".
Вылучаліся тры катэгорыі сялянства – беднае (зямлі - ад 0,1 да 2 га), сярэдняе (даход у 2,4 больш за бядняцкі); заможнае: зямлі ад 8 і вышэй, 3 кані, даход у 4, 8 больш за бядняцкі).
Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёску паслалі тысячы ўпаўнаважаных. Кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спецыяльную групу рабочых агульнай колькасцю 612 чалавек (99 - з Горкаўскага завода "Чырво-нае Сормава"). Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі на курсах яны ў пачатку лютага 1930 г. выехалі на месцы прызначэння, працавалі старшынямі і чле-намі праўлення калгасаў, загадчыкамі аддзелаў і інструктурамі ў акруговым апараце. Слабадасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыцця, яны лічылі за лепшае дзейнічаць метадам загадаў і прымусаў.
3’яўленне «Примерного Устава сельхозартели” становішча не выправіла, бо на прынцып дабрахвотнасці пры стварэнні калгасаў іх арганізатары ўжо амаль не звярталі ўвагі. Нават у вышэйшых эшалонах улады зразумелі, што ад калгасаў, створаных гвалтоўна, вялікага плёну не будзе. Невыпадкова, 2 сакавіка 1930 г. у "Правде" з’явіўся новы артыкул Сталіна "Головокруже-ние от успехов", на словах скіраваны супраць "перагібаў" у пытанні кал-цыі, а на справе - за яе далейшае развіццё. Праўда, само сялянства вельмі краса-моўна адрэагавала на ўяўнае асуджэнне парушэння прынцыпа дабрахвот-насці, адмовіўшыся ад сваёй калгаснай долі. На Беларусі гэта знайшло сваё ўвасабленне ў тым, што працэнт кал-цыі знізіўся да 11,1 % (выйшла 370,3 тыс.)
Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем". У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспадарак. Да мая 1930 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс. сем'яў. Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці кулакоў. ЦК КП(б)Б у лютым 1930 г. даў класіфікацыю кулацтва па трох катэгорыях: 1) актыўныя праціўнікі калектывізацыі; 2) найбольш заможныя; 3) усе астатнія.
Тых, каго адносілі да першай катэгорыі, без суда і следства паводле рашэння "троек" (1-шы сакратар райкома, старшыня райвыканкома, начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Сялян, аднесеных да другой катэгорыі, высылалі ў Казахстан, на Урал, Поўнач, Сібір. "Кулакоў" трэцяй катэгорыі пазбаўлялі права на зямельны надзел у сваёй вёсцы і давалі ім участак за межамі калгасаў. Але на Беларусі адчуваўся недахоп зямлі, таму іх запісвалі ў катэгорыю спецперасяленцаў.
Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэтазгоднасці суцэль-най калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абвастрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць ся-лянскія хваляванні. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было за-рэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі.
3 мэтай умацавання калгасаў на вёску дасылалі ідэйна стойкіх рабо-чых - 25 тысячнікаў; пры МТС стваралі палітаддзелы - па сутнасці Надзвычайныя органы (накшталт ЧК) для барацьбы супраць к/ р агі-тацыі.У 1933-34 на Беларусі іх 72.
У час іх вышэйшай актыўнасці ў 1933 працэнт К-цыі вырас з 43,7 да 51. у год скасавання) да канца 1934 % дасягнуў 72,6
І935 - 85,6
У 1936-1939 гг. калі адбываліся рэпрэсіі супраць "ворагаў народа", у тым ліку - кулакоў і падкулачнікаў гэтая лічба пераваліла за 90%. Напя-рэдадні Айчыннай вайны % колькасць, абагульненых гаспадарак (акрамя Заходніх раёнаў) дасягнула 93,4% пры 96,2 % пасяўных плошчаў.
Якія ж вынікі мела Калектывізацыя. На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы.
Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную.
У сацыяльным плане – куласцтва перастала існаваць як клас. З адна-асобных гаспадароў утварылася новая сацыяльная супольнасць - калгаснае сялянства. 3 селяніна індывідуаліста ўзнік селянін-калектывіст. "Усеагуль-ная роўнасць - ні багатых, ні бедных". Калгаснікі не мелі пашпартоў і поў-насцю залежалі ад свайго старшыні.
У эканамічным сэнсе дзяржава дамаглася таннага хлеба для ажыц-цяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння пра-дукцыйнасці працы, а шляхам таннай працы калгаснікаў за часта неата-вараныя працадні. І ў далейшым сельская гаспадарка знаходзілася на другім, падсобным да прамысловасці плане.
У палітычным аспекце працоўнаё сялянства займала дэпутацкія месцы на ўсіх з’ездах, ва ўсіх установах краіны і гд. Але па сутнасці, як і ўсё астатняе насельніцтва часоў сталіншчыны не мела магчымасці рэаль-нага ўплыву на палітыку партыі. Мала таго, частка яго -"кулакі" перасталі існаваць у палітычным сэнсе, бо па-збаўляліся палітычных правоў (у тым ліку –выбарчага “лішэнцы”). Члены іх сем’яў таксама траплялі пад пада-зрэнне і асобы нагляд органаў улады. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпа-сяленні.
Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці за-ставаўся нізкім, а планы яе павышэння не былі выкананы. У 1938 г. пры-сядзібныя ўчасткі калгаснікаў складалі 4, 0% плошчы, а давалі 45% усёй сельгаспрадукцыі, у т. л. 70% мяса. Да таго ж калгаснікі не мелі адпачынку, выхадных дзён, ім не аплачваліся водпускі па цяжарнасці і родах, не прадастаўлялася пенсія.
Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Адначасова таталітарны рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве
