- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
Падыходы бальшавіцкіх арганізацый Заходняй вобласці ў 1918 г. да праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва
Восенню-зімой 1917 г. асноўная маса беларускіх арганізацый стаяла за нацыянальную аўтаномію ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых грамадоўцаў прыкметна "палявела" і пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць палітычныя, класавыя, нацыянальныя і іншыя патрэбы беларускага народа, у тым ліку бежанцаў. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў нешматлікай Беларускай сацыял-дэмакратыч-най рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў, у адпаведнасці з ленінскім дэкрэтам ад 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры ка-місарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. В. Джугашвілі-Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.
У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя Бела-русі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх аб'яднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю воб-ласць РСФСР. 3 Мінска ў Смаленск як сталіцу створанай ленінскім урадам тэры-тарыяльнай адзінкі былі эвакуіраваны Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) і Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта (Аблвыкамзах). Узначалілі названыя органы тыя ж асобы (А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландэр, I. Алібегаў і інш.), якія ўсталёўвалі Савецкую ўладу на Беларусі, а таксама варожа ставіліся да бе-ларускага руху. Натуральна, што з самага пачатку і да канца сваёй дзейнасці ў Смаленску і нават пазней гэтыя дзеячы, так званыя "абласнікі", па прынцы-повых меркаваннях так і не памянялі свайго негатыўнага стаўлення да бела-русаў і іх нацыянальных патрэб
Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Са-ратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся рабочыя і бежанцы-беларусы, узніклі Беларускія секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Спроба маскоўскай секцыі РКП(б) атрымаць дазвол на правядзенне падпольнай работы на акупіраванай Беларусі поспеху не мела і сутыкалася з вострым процідзеяннем смаленскіх кіраўнікоў ("абласнікоў").
Белнацком сумесна з беларускімі секцыямі РКП(б) праводзілі разнастай-ную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў, адкрывалі школы і клубы, выдавалі літаратуру. Друкаваным органам Белнацкома з'яўлялася га-зета "Дзянніца" - першая беларускамоўная савецкая газета.
Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР выклікаў моцную агі-тацьійна-прапагандысцкую кампанію супраць яе арганізатараў з боку Белнац-кома і беларускіх секцый РКП(б). Разам з тым, факт яе (БНР) заснавання пад-штурхнуў лідэраў названых арганізацый патрабаваць ад СНК РСФСР ут-варэння Беларускай вобласці (замест Заходняй) у этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыц-ці). Адным з аргументаў на карысць запатрабаванага, з'яўлялася, неабходнасць стварэння цэнтра, які б зрабіўся "палітычнай процівагай Мінскай Радзе і Сакратарыяту".
Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга камітэта і Аблвыкамзаха выявіла да гэтага рэзка адмоўленае стаўленне. Такі ж лёс спасціг і прапанову беларус-кіх дзеячаў аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ на гэта "абласнікі" пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Бе-ларускай, а ізноў-такі Заходняй.
Беларускія секцыі РКП(б), са свайго боку, па партыйнай лініі ўздымалі пы-танне аб дзяржаўнасці Беларусі перад Паўночна-Заходнім камітэтам, але без-вынікова. Характэрна, што і бальшавіцкія губкамы Віцебска, Магілёва і Сма-ленска, паасобку і разам, не выказвалі неабходнасці не толькі ў самавызначэнні Беларусі, але і ў існаванні Заходняй вобласці.
Такое стаўленне бальшавікоў, як мясцовых, так і абласнікоў было абу-моўлена ўздзеяннем класава-інтэрнацыяналісцкіх лозунгаў, на фоне якіх ўсе астатнія, закранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах мусіўшай адбыцца сусветнай пралетар-скай рэвалюцыі яўна не своечасовымі. Не апошнюю ролю ў негатыўным стаў-ленні "абласнікоў" і іх прыхільнікаў да гэтай праблемы адыграла ідэалогія "за-ходнерусізму", у адпаведнасці з якой беларусы не лічыліся асобным этнасам, а толькі этнаграфічным адгалінаваннем народа рускага", і таму быццам не мелі правоў на ўтварэнне асобнай дзяржавы, нават на савецкім грунце.
У лістападзе адбыліся важнейшыя падзеі, якія паўплывалі на далейшы лёс Беларусі.
Па-першае, у лістападзе 1918 г. нарэшце скончылася сусветная вайна. Траісты блок пацярпеў паражэнне і ленінскі ўрад з поўным правам дэнансаваў (абвясціў несапраўдным) ганебны Брэсцкі мір. У выніку паскорылася вызва-ленне акупіраваных тэрыторый, у тым ліку Беларусі, ад германскіх войск.
Па-другое, нарэшце 16 лістапада 1918 г. Польшча абвясціла аб аднаўленні сваёй дзяржаўнасці і РСФСР афіцыйна прызнала яе суверэнітэт.
Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Невыпадкова 3. Жылуновіч выступіў 19 лістапада з ар-тыкулам пад красамоўнай назвай: "Як жа з Беларуссю?".
13 снежня 1918 г. Мінскі губернскі ВРК тэлеграму на адрас старшыні УЦВК Я. Свярд- лова з прапановай уключыць у парадак дня меўшай адбыцца VI Паўночна-Заходняй пар-тыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні Беларускай Рэспублікі, але А. Мяснікоў растлу-мачыў яе "як прыватнае меркаванне мясцовых савецкіх работнікаў". Ён жа накіраваў ліст на адрас Мінскага раённага камітэта РКП (б) і ваенрэўкома з патрабаваннем да газеты "Бед-няк" "не дапускаць асвятлення на яе старонках пытання накшталт мяркуемай так званай Беларускай камуны, пазбягаць беларуска-рэспубліканскай хімеры".
Пры такім стаўленні партыйнага і дзяржаўнага лідэра Заходняй Камуны да ідэі бела-рускай савецкай дзяржаўнасці, не магло нават ісці гаворкі пра магчымасць яе ажыццяўлен-ня сіламі Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) без умяшальніцтва "звыш", гэта зна-чыць, з ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. Але яно ўсё ж адбылося
На пачатку дваццатых чысел снежня, пад час працы канферэнцый Беларус-кіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага ра-боча-сялянскага ўрада Беларусі, абралі Цэнтральнае бюро секцый у складзе З. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М.Драка-Дракона, А. Чарвякова і Я. Дылы (кандыдат). Названаму бюро даручалася пасля VI Аб-ласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць адзіны для ўсіх партыйны цэнтр, у тым ліку з секцый і арганізацый, якія дзейнічалі на аку-піраванай Беларусі ў падполлі.
Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Бела-русі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома. Акрамя таго, апошнім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Белару-сі. У той жа дзень Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб "утварэнні Беларускага савецкага ўрада", а таксама папрасіў яго адкласці пачатак кан-ферэнцыі і прыбыць ў Маскву.
Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнац-кома, прадстаўнікоў Цэнтральнага Бюро і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў прысутным аб выніках перамоў са Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада станавіўся Жылуновіч. Тэрытарыяльны склад будучай рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нарадзе Сталіна з Мяс-ніковым і Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магі-лёўская, Віцебская і Смаленская губерні. Віленская губерня мусіла адыйсці да Літвы. Права абвяшчэння Беларускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б).
Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі аб-вясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў ук-лючаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай". Матывацыя тако-га рашэння заключалася ў змякчэнні ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР. Дэлегаты амаль аднагалосна прагаласавалі за гэтую і наступную прапанову аб тэрыторыі Беларусі ў складзе Мінскай, Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў з прылег-лымі да іх мясцовасцямі, населенымі ў сваёй большасці беларусамі.
Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б) у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама і толькі два прадстаўнікі ад Бела-рускіх секцый, што выклікала рэзкія, але безвыніковыя пратэсты Жылуновіча.
Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміра-ваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Беларускіх секцыях РКП (б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго Мяснікова, Калмановіча і Пікеля. Толькі пасля ўмяшаль-ніцтва Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прад-стаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паў-ночна-Заходняга абкома і Аблвыкамзаха - праціўнікаў беларускага руху.
Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палі-тычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.
З прычыны ўтварэння ССРБ і пераходу ўлады да Часовага рабоча-сялян-скага ўрада 3 студзеня 1919 г. Аблвыкамзах перапыніў сваю дзейнасць. 5 сту-дзеня новы ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але адсутнасць шырокай сацы-яльнай базы ў стварэнні ССРБ, вызначальная роля ў ім маскоўскіх бальшавікоў і многае іншае змяншала значнасць той падзеі ў вачах усяго беларускага народа. Большасць бе-ларускіх партый наогул не прызналі гэтай рэспублікі. Так, ЦК БПС-Р, займаю-чы незалежніцкія пазіцыі ў пытанні суверэнітэту дзяржавы, заяўляў, што ССРБ такой не з'яўляецца і таму разлічваць на іх падтрымку не можа. ЦК БСДП прытрымліваўся прыклад-на такой жа тактыкі і таму адмовіўся супрацоўнічаць з бальшавікамі ў справе стварэння бе-ларускай сацыялістычнай дзяржавы. Лідэры БПС-Ф выказаліся ў тым сэнсе, што БССР не можа быць незалежнай, а таму і не з’яўляецца паўнавартай дзяржавай. Характэрна і тое, што некаторыя бальшавіцкія арганізацыі зноў створанай рэспублікі бачылі ў факце яе абвяшчэння і існавання пагрозу адрыву ад РСФСР і таму патрабавалі вяртання ў склад апошняй беларускіх тэрыторый. Польшча таксама не прызнала законным стварэнне БССР.
Між тым, утварэнне ССРБ было прагрэсіўнай з’явай. Упершыню бела-рускі народ набыў сваю дзяржаўнасць. З гэтага часу ў яго гісторыі пачаўся новы этап яе развіцця – на савецкай аснове.
Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР
Кастрычніцкі пераварот абумовіў пачатак і пашырэнне грамадзянскай вайны, а ўслед за ёй - і іншаземнай інтэрвенцыі. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. у Германіі, акра-мя іншага, прычынілася да аднаўлення 16 лістапада незалежнасці Польшчы. 3 вяртаннем у Варшаву вядомага лідэра нацыяналь-навызваленчага руху Ю. Пілсудскага ў яго руках засяродзілася ваенная і цывільная ўлада ў краіне. Савецкая Расія ў ліку іншых краін прызнала суверэнітэт Польшчы і імкнулася наладзіць з ёй добрасуседскія сувязі.
Часці Заходняй Чырвонай арміі, якія рухаліся на Беларусь ўслед за адсту-паўшымі немцамі, не маглі не ўстрывожыць палякаў, якія таксама заяўлялі аб правах на тэрыторыю, што калісьці ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Гэтыя правы абгрунтоўваліся вялікімі ўкладаннямі Польшчы "культурнага капіталу" у гэтыя землі на працягу стагоддзяў; знаходжаннем тут польскага насельніцтва; каталіцкім веравы-знаннем часткі і іншага жыхарства. Так, 30 снежня 1918 г. польскі міністр замежных спраў абвінаваціў ленінскі ўрад у агрэсіўнай палітыцы, маючы на ўвазе ўступленне Чырвонай ар-міі ў Літву і на Беларусь. Але нарком па замежных справах Чычэрын адхіліў гэтыя прэтэн-зіі, а Чырвоная Армія працягвала займаць мясцовасці, вызваленыя ад немцаў.
5 студзеня 1919 г. часці Чырвонай Арміі разбілі сілы польскай самааховы, якія спрабавалі ўтрымаць Вільню пад сваёй уладай. Польскі ўрад кваліфікаваў гэтую акцыю як вайну, неафіцыйна распачатую супраць Польшчы"..
У далейшым пагроза ваеннага сутыкнення з Польшчай, падтрыманай Фран-цыяй і Англіяй, прымусіла ленінскі ўрад перагледзець тэрытарыяльны склад Беларускай і Літоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы іх, стварыць адну буфер-ную дзяржаву, якая б прыкрывала РСФСР з захаду. Неўзабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП (б) па ініцыятыве Леніна прыняў пастанову аб вывадзе Сма-ленскай, Віцебскай, Магілёўскай і часткі Чарнігаўскай губерняў з ССРБ і ўк-лючэнні іх у склад РСФСР. Гэта пастанова выклікала нязгоду большасці ўрада ССРБ, якая папракала бальшавіцкае кіраўніцтва "у цэнтралізме-бюракратызме" і выказалася за захаванне існа-ваўшага статусу рэспублікі. Але пазіцыя ЦК засталася нязменнай. Рэшткі ССРБ – Гро-дзенская і Мінская губерні - мусілі быць аб’яднанымі з Літоўскай ССР.
З гэтай нагоды ў Мінску 2-3 лютага быў скліканы I Усебеларускі з'езд Са-ветаў з удзелам 230 дэлегатаў. У парадку дня стаялі пытанні: аб стаўленні да савецкіх рэспублік; аб бягучым моманце; даклад урада БССР; аб Канстытуцыі БССР; выбары ЦВК БССР і іншыя.
Ганаровым старшынёй з’езда быў абраны У. I. Ленін. Ад імя Усерасійскага ЦВК уздельнікаў вітаў яго старшыня Я. М. Свярдлоў, які, акрамя іншага, агучыў пастанову ўзначальваемага ім органа "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і выказаў упэўненасць у стварэнні "дабрахвот-нага і непарушнага саюзу працоўных усіх нацый, якія насяляюць тэрыторыю былой Расій-скай імперыі". Дэлегаты прынялі дэкларацыі аб усталяванні федэратыўных су-вязей з РСФСР і аб’яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную дзяржаву на той падставе, што таго патрабуюць інтарэсы сацыялістычнай рэвалюцыі.
**3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг р-кі.
У адпаведнасці з Асноўным законам, адбыліся выбары вышэйшых органаў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснікоў) увайшло 50 чалавек.
У Вялікі прэзідыум ЦВК, на які ўскладаліся функцыі пастаяннага ўрада, не трапіла ніводнага з былых камісараў - членаў Белнацкома або Беларускіх сек-цый. Такім чынам новае кіраўніцтва рашуча пазбавілася ад прыхільнікаў нацы-янальнай дзяржаўнасці, хоць сабе і падзяляўшых ідэі дыктатуры пралетарыяіу, сусветнай рэвалюцыі і г. д. Старшыня ЦВК А. Мяснікоў, які найбольш актыўна і па-слядоўна змагаўся з "нацыянал-бальшавізмам" і "сепаратызмам" дзеячаў Белнацкома і Бе-ларускіх секцый, супраць ідэі беларускай рэспублікі, узяў рэванш і не хаваў нянавісці да бы-лых урадавых асоб. "...З'езд пацвёрдзіў, - пісаў ён у газеце "Звезда", - што патугі бела-рус-кай нацыяналістычнай ініэлігенцыі ў стварэнні "сваёй" беларускай мовы, "сваёй" нацыя-нальнай культуры марныя. Няхай прымуць гэта да ведама беларускія пісьменнікі".
Нам уяўляецца, што ёсць падставы для таго, каб прызнаць датай абвя-шчэння Літоўска-Беларускай ССР 17 лютага 1919 г, гэта дзень, калі ў адпа-веднасці з рашэннямі Першага Усебеларускага з'езда Саветаў была прынята пастанова Першага з'езда Саветаў Літвы аб аб'яднанні літоўскай і беларускай Савецкіх рэспублік.
27 лютага ў Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублікі ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел ССР). Яна мусіла скласціся з Мінскай, Гродзенскай, а таксама Віленскай і Ковенскай губерняў са сталіцай у Вільні. У адміністрацыйным плане рэспубліка складалася з паветаў, падпарадкаваных цэнтру. Мінская ж губерня разам з Вілейскім паветам на чале з ВРК мела пэў-ную аўтаномію.
Аб'яднаны ЦВК Літбел узначаліў К. Цыхоўскі, а Савет Народных Каміса-раў - В. Міцкявічус-Капсукас.
У выніку скліканага ў Вільні 4-6 сакавіка 1919 г. сумеснага з'езда КП(б)Б і КП(б)Л адбылося аб'яднанне рэспубліканскіх арганізацый у адну – Камуні-стычную партыю бальшавікоў Літвы і Беларусі на чале з В. Міцкявічусам-Кап-сукасам.
Характэрна, што сярод партыйнага і савецкага кіраўніцтва Літбел не было ніводнага беларуса. Цэнтральнымі органамі друку КП(б)ЛіБ з’яўляліся газеты "Звезда" (на рускай), "Мlот" (на польскай), "Комуністас" (на літоўскай) і "Ве-кер" (на яўрэйскай). Выданне адпаведнай газеты на беларускай мове кіраў-ніцтва дзяржавы не палічыла мэтазгодным.
На пачатку сакавіка 1919 г. паміж савецкімі і польскімі часцямі ўзмацніліся ўзброеныя сутычкі, якія сталі набіраць характар ваенных дзеянняў. Жаўнеры захапілі Брэст, Кобрын, Слонім, Пінск і сталі рыхтавацца да паходу на Вільню. Урад Літбел прадпрыняў шэраг захадаў па ўзмацненні Заходняй арміі, перай-менаванай ў Белітармію. 3 8 красавіка рэспубліка абвяшчалася на ваенным ста-новішчы, у ёй пачалася мабілізацыя камуністаў, камсамольцаў, рабочых.
18-19 красавіка ўсё кіраўніцтва ў краіне перайшло да Савета абароны. Тым не менш, стрымаць праціўніка не ўдалося і 21 красавіка 1919 г. ён заха-піў Вільню. Савет абароны мусіў пераехаць у Мінск.
Акрамя ваенных мерапрыемстваў, урад актыўна займаўся гаспадарчымі і культурна-асветніцкімі пытаннямі. Набыла далейшае развіццё палітыка "ваеннага камуні-зму". У прыватнасці, уся прамысловасць, фінансы, транспарт былі нацыяна-лізаваны; нарыхтоўка сялянскіх харчовых прадуктаў адбывалася метадам харчразвёрсткі, здзяйсняўся прынцып "хто не працуе, той не есць". Пры гэтым сяляне так і не атрымалі памешчыцкай маёмасці, акрамя той, што захапілі самі. Значная іх колькасць, асабліва сераднякоў, не мела права ўдзельнічаць у выбарах Саветаў. Масавыя мабілізацыі, рэквізіцыі, харчразвёрстка, дзейнасць надзвычайных органаў вы-клікалі моцнае незадавальненне насельніцтва, асабліва сялянства, Савецкай ула-дай і нежаданне яе абараняць.
Ва ўмовах польскага націску і незадавальнення большасці насельніцтва ваенна-палітычнае становішча Літбел рэзка пагоршылася. Дэкрэт УЦВК ад 1 чэрвеня "Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам" сітуацыі не палепшыў.
Каб пазбегнуць непажаданых наступстваў, Белітармія перайменоўвалася ў 16-ю і падпарадкоўвалася адзінаму савецкаму камандаванню.
Пасля захопу палякамі Мінска 8 жніўня Літбел фактыч-на перапыніла існаванне.
ТЭМА. СТАНАЎЛЕННЕ І ЎМАЦАВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ.
Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся карэнныя змены ў эканоміцы краіны:
1. памешчыкая маёмасць (зямля, лясы, маёнткі і інш.) канфіскоўваліся і зрабіліся агульнанародным здабыткам.
2. Банкі, буйныя прыватныя прадпрыемствы, палацы, домаўладанні, чы-гункі былі нацыяналізаваны. Зімой 1918 г. была нацыяналізавана царкоўная маёмасць.
Але нямецкая акупацыя, а затым грамадзянская вайна перашкодзіла ажыццяўленню сацыялістычных мерапрыемстваў. Мала таго, Савецкай ула-дзе спатрэбіліся надзвычайныя захады, каб абараніць рэвалюцыю. Гаворка ідзе не толькі аб умацаванні Чырвонай Арміі і выкарыстанні сілы супраць знешняга і ўнутранага ворага, але і аб падпарадкаванні эканомікі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту. Гэтая палітыка праводзілася ў 1918 – пачатку 1921 г. і ў далейшым атрымала назву “ваеннага камунізму”.
. Ваенны час запатраба-ваў пераводу краіны на ваенныя рэйкі, а разам з тым:
|
Палітыка “Ваеннага камунізму” (1918-пачатак 1921) Як-быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна-грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць)
|
У прамысловасці
|
Суцэльная нацыяналізацыя прадпрыемстваў
Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) “Галоўмука”, “Галоўадзенне”
Усеагульная працоўная павіннасць“хто не працуе, той не есць”
Забарона эксплуатацыі чалавека чалавекам
Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) “хто не працуе, той не есць”
-Абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна)
|
У гандлі
|
Ліквідацыя прыватнага гандлю |
У сельскай гаспадарцы |
Харчовая развёрстка (здача лішкаў сельгаспрадуктаў і сыравіны) |
|
Забарона прадуктовага гандлю
Забароны выкарыстання наёмнай сілы
|
Такім чынам, сапраўды, прыкметы камунізму існавалі: агульная маёмасць, роўнасць, адсутнасць эксплуатацыі, “хто не працаваў, той не еў”, грошы амаль не працавалі. Трэба прызнаць, што палітыка ваеннага камунізму была адной з прычын перамогі Савецкай улады ў грамадзянскай вайне і над інтэрвентамі.
Але ці былі задаволены люді такім камунізмам? Вядома ж, не. Вайна ў 1920 г. скончылася і народ чакаў ад Савецкай улады паляпшэння сваёй долі. Усведамлялі гэтыя спадзяванні і бальшавікі на чале з Леніным.
Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Як вядома, І сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінула разбуральны след на яе народнай гас-падарцы. Тут варта прыгадаць масавыя рабаванні панскай маёмасці пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, акупацыйны рэжым немцаў і палякаў, нарэшце разбуральную палітыку "ваеннага камунізму".
Ад былой БССР узору 1 студзеня 1919 г., калі ў яе складзе знаходзілася Гродзенская, Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні разам з асобнымі паве-тамі Смаленскай і Чарнігаўскай губ., пасля ленінскіх эксперыментаў у дзяр-жаўным будаўніцтве і Рыжскага міру засталося толькі 6 паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Слуцкі, Мазырскі і Мінскі) Мінскай губ.,з плошчай 52, 3 тыс кв.км
У канцы 1920 г. з 715 прадпрыемстваў засталося толькі 235, але і яны з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі ска-раціўся ў 5 разоў. Вельмі вострай з’яўлялася транспартная праблема. Пра-цягласць чыгункі скарацілася амаль на 2/3. Агульны аб’ём рачных перавозак знізіўся да 10% ад узроўню 1913 г.
На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася 11 723 кваліфікаваных і 18 209 некваліфікаваных рабочых. Іх зарплата складала 10-20% даваеннага ўзроўню.
Сельская гаспадарка таксама перажывала цяжкасці: пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, а колькасць коней – да 80%; буйнарагатай жывёлы - 65, 8; свіней - 44% даваеннага ўзроўню.
У расстроеным стане знаходзіліся фінансы. Пакупная здольнасць рубля 1 студзеня 1920 г. заняпала у 2 420 разоў у параўнанні з 1913. Так, у ліст 1921 г. пуд хлеба каштаваў 100 тыс руб. Зарплата рабочаму – 1 млн. Мелі ха-джэнне долары, фунты, злотыя.
У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным
Харчразвёрстка пазбаўляла сялян стымулу развіваць свае гаспадаркі, паколькі ўся прадукцыя (хлеб, жывёла, скуры і інш. сыравіна), за выключэн-нем долі яе, прызначанай на патрэбы іх сем’яў, падлягала здачы дзяржаве. Рабочыя прадпрыемстваў таксама не былі зацікаўлены ў выніках сваёй пра-цы, што негатыўна адбівалася на яе прадукцыйнасці. Зразумела, што гэтая палітыка бальшавікоў выклікала моцнае незадавальненне большасці насель-ніцтва, што знайшло сваё ўвасабленне ў сялянскіх паўстаннях і росце анты-бальшавіцкіх настрояў. Адным з прыкладаў таму – Слуцкае паўстанне во-сенню 1920 г. і паўстанне матросаў Кранштадта у лютым –сакавіку 1921 г.
“За Савецкую ўладу, але без камуністаў!”
|
Палітыка “Ваеннага камунізму” (1918-пачатак 1921) Як-быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна-грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць)
|
Новая Эканамічная палітыка (1921-1928/29)
|
У прамысловасці
|
Суцэльная нацыяналізацыя
Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) “Галоўмука”, “Галоўадзенне”
Усеагульная працоўная павіннасць. Забарона эксплуатацыі чалавека чалавекам
Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) “хто не працуе, той не есць”
абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна)
|
Перадача ва ўласнасць (арэнду, канцэсію) дробных і сярэдніх прадпрыемстваў
Скуратрэст Харчтрэст Дзяржспірт, усяго 9
Выкарыстанне наёмнай працы
Па колькасці і якасці працы
Новы плацёжны сродак (чырвонец) |
У гандлі
|
Ліквідацыя прыватнага гандлю |
Дзяржаўная манаполія на знешні і аптовы гандаль. Дазвол рознічнага прыватнага гандлю. |
У сельскай гаспадарцы |
Харчовая развёрстка |
Харчовы падатак |
|
Забарона прадуктовага гандлю
Забароны выкарыстання наёмнай сілы
|
Дазвол на продаж пасля выплаты падаткаў
Дазвол на выкарыстан-не
Утварэнне калектыўных гаспадарак
Утварэнне крэдытных таварыстваў |
|
|
|
Нельга сказаць, што ленінскі ўлрад, а разам з ім і кіраўніцтва БССР былі задаволены эканамічным становішчам савецкіх рэспублік. Іншая справа, што толькі з набыццём міру гэтае пытанне было выстаўлена як найбольш акту-альнае і важнае. Бальшавіцкае кіраўніцтва ўсведамляла небяспеку поўнага эканамічнага заняпаду, а разам з ім страты заваяванай улады.
Ленін разумеў, што без дапамогі рынку і прыватнай капіталістычнай ініцыятывы адрадзіць эканоміку будзе немагчыма. Па-другое, праз НЭП ён бачыў шлях да сацыялізму. “Сацыялізм, - казаў ён, – гэта лад цывілізаваных кааператараў”. Адсюль і перспектыва: НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга! Невы-падкова нават камуністаў ён заклікаў вучыцца гандляваць.
Першым крокам да выхаду з крызісу, а разам з тым і да НЭП мусіў зрабіцца абвешчаны X з"ездам РКПб (сакавік 1921 г) пераход ад харч-развёрсткі да харчпадатку, што азнаменавала сабой пачатак ажыццяўлення так званай НЭП на шляху да пабудовы сацыялізма.
Адразу зазначым, што ўвядзеннем харчпадатку НЭП не абмяжоўвалася, а ўяўляла сабой цэлы комплекс захадаў, скіраваных на ўмацаванне пазіцый бальшавіцкай улады, на кансалідацыю грамадства, і ў першую чаргу – пра-цоўнага, у планах сацыялістычнага будаўніцтва.
Што датычыць новаўвядзенняў у аграрным сектары, то да іх ліку нале-жала - вызначэнне нормаў харчпадаткаў і сельскагаспадарчай сыравіны, якія складалі прыкладна 20 % ад аб’ёму харчразвёрсткі. 3 1924 года гэтыя па-даткі збіраліся толькі грашыма (у чырвонцах) у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, а таксама ад складу сям’і і наяўнасці інвентару.
Прырэзка сялянскіх надзелаў за кошт памешчыцкіх зямель прыкметным чынам не адбілася на памерах участкаў, як правіла, плошча іх вагалася ад 2,5 да 6,5 (65% насельніцтва) (прычына – стварэнне новых гаспадарак). Пры гэ-тым пры пэўных умовах дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай працы.
НЭП абумовіў укараненне розных форм землекарыстання - ад адна-асобных (надзел, хутар) да калектыўных (арцелі, саўгасы, камуны). У цэлым у другой палове 1920-х земляробчае насельніцтва засяродзілася ў вёсках і мястэчках (каля 60%), на хутарах і адрубах (23%), і ў калектыўных гаспадар-ках -3, 9%. Пры гэтым, на думку дзяржаўных органаў, найбольш перспек-тыўнымі лічыліся менавіта хутары і адрубы.
У цэлым НЭП аказала станоўчы ўплыў на большасць гаспадарак. Пасяў-ныя плошчы ў 1925/26 перавысілі даваенныя на 15%, але аб’ём прадукцыі за-ставаўся пакуль на тым жа ўзроўні. Прычыны таго былі ў нізкай культуры землеапрацоўкі, у недахопе інвентару (асабліва цяглай сілы. Даход бядняцкіх гаспадарак у 2 разы саступаў серадняцкім і ў 4,6 заможным.
Адным з праяў сялянскай зацікаўленасці да НЭП стала стварэнні каапе-рацыйных таварыстваў - крэдытных, спажывецкіх сельскагаспадарчых і гд., членамі якіх у сваёй большасці з’яўляліся сераднякі. Па меры іх узмацнення назіраецца імкненне дзяржавы прыйсці ім на дапамогу з тым, каб знізіць уплыў вясковай буржуазіі.
Дзяржава таксама выдзяляла значныя сродкі на патрэбы хутарызацыі, землеўпарадкавання і перасялення. Але намаганні яе ў стварэнні калектыў-ных сялянскіх гаспадарак, роўна як і дзяржаўных, яшчэ не мелі пажаданага поспеху. Серадняк у сваёй масе заставаўся шчырым прыхільнікам індывіду-альнай гаспадаркі, звязанай з рынкам, з кааперацыяй, і заснаванай на ўласнай працы. Дзяржава заахвочвала лепшых гаспадароў, рэкламавала і прапаганда-вала іх вопыт, прэміравала грашыма, насеннем, інвентаром.
Пра віды калектыўных гаспадарак і іх, поспехі мы пагаворым асобна на практычных занятках.
Каб зрабіць пэўныя высновы, варта зазначыць, што НЭП выявіў у сель-скай гаспадарцы істотныя зрухі да лепшага. Па-першае, скасаванне харч-развёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз каапе-рацыю або непа-срэдна на рынку. На выручаныя грошы селянін мог закупіць прамысловыя тавары. Спажыванне малака на вёсцы павялічылася ў 2 разы, масла 3, мяса - 2, цукру - 8, рыбы - у 12.
Разам з тым, у сілу розных прычын, на вёсцы ўзмацнілася сацыяльнае распластаванне на батракоў да кулакоў. З’явіліся і новыя катэгорыі насель-ніцтва - рабочыя саўгасаў, камунары, уладальнікі кааператываў. Разам з гэ-тым, дзяржава сустрэла пэўныя цяжкасці з распаўсюджваннем сацыялістыч-най ідэалогіі, а па меры ўмацавання сялянскіх гаспадарак і прамое проці-дзеянне яе палітыцы, асабліва ў справе хлебанарыхтовак.
