- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.
Новы час бярэ свой пачатак на рубяжы XV — XVI стст. З ім звязаны такія падзеі, як адкрыццё Амерыкі, Рэфармацыя, Нідэрландская бур-жуазная рэвалюцыя. Новая гісторыя завяршаецца ў пачатку XX ст. Рубя-жом паміж новай і найноўшай (сучаснай) гісторыяй прынята лічыць Пер-шую сусветную вайну 1914 — 1918 гг. У сваю чаргу Новы час падзяляецца на два перыяды: да Вялікай французскай рэвалюцыі і пасля яе.
У начальны перыяд Новага часу адбываецца зараджэнне сучаснай вавукі. Значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне прыродазнаўства, у геаграфіі і астраноміі. Далёкія марскія экспедыцыі пашыралі прасторавыя ўяўленні людзей, прымушалі вывучаць напрамкі ветру, плыні, клімат. Была засвоена тэхніка вызначэння геаграфічнай даўгаты і шыраты, складзена дакладная карта Еўропы.
У галіне астраноміі рэвалюцыйную ролю адыграў вялікі польскі вучоны М. Капернік (1473—1543). Яго кніга "Аб вярчэнні нябесных сфер" абгрунтоўвала геліяцэнтрычную ідэю, у адпаведнасці з якою Зямля не з'яўляецца цэнтрам свету, а круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца побач з іншымі пла-нетамі. Погляды Каперніка прапагандаваў вялікі італьянскі вучоны Дж. Бруна (1548 1600). Ён таксама сцвярджаў аб існаванні ў бяскрайнім сусвеце мноства сістэм, падобных да сонечнай.
У XVII ст. у Еўропе быў зроблены шэраг новых навуковых адкрыццяў, якія прывялі да ўтварэння новай прыродазнаўчай карціны свету, канчат-кова змянілі сярэднявечныя погляды. Узніклі новыя метады і прынцыпы навуковага пазнання. Так, нямецкі вучоны I. Кеплер (1571—1630) абгрун-таваў і развіў геліяцэнтрычную тэорыю Каперніка, адкрыў тры законы руху планет. Італьянец Г. Галілей (1564 —1642) эксперыментальна пацвердзіў ідэі Каперніка. Ён сканструяваў тэлескоп для назірання за нябеснымі целамі, які павялічваў памеры назіраемых аб'ектаў у 32 разы. Англійскі вучоны І. Ньютан (1643—1727) адкрыў закон сусветнага прыця-жэння, які не толькі завяршыў геліяцэнтрычнае ўяўленне аб сонечнай сістэме, але і даў абгрунтаванне многім працэсам, якія адбываліся ў сусвеце, стаў асновай адзінай фізічнай карціны свету.
Зараджэнне каліталістычных адносін. Істотныя зрухі адбываліся і ў галіне эканомікі. У прамысловай вытворчасці амаль паўсюдна былі ўдаска-налены прылады працы і тэхналагічныя працэсы.
На аснове прагрэсу ў матэрыяльнай вытворчасці назіраліся змены ў гас-падарчых адносінах. Калі раней значная частка насельніцтва вяла натураль-ную гаспадарку, то зараз павялічылася роля таварна-грашовых адносін. Ад-начасова пашырыўся ўнутраны рынак, дзе галоўнай дзеючай асобай ста-новіцца купец. Ускладнілася грашовае абарачэнне, з'явіліся новыя віды гандлёвых здзелак і пагадненняў, біржа ператварылася ў месца аперацый з таварамі і каштоўнымі паперамі, развіваліся крэдыт і банкаўская справа. Усё гэта садзейнічала з'яўленню свабоднага капіталу — адной з рашаючых умоў зараджэння ў феадальным грамадстве капіталістычнага ўкладу. Фармі-руюцца класы буржуазіі і наёмных рабочых.
Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
Лiвонская (або Iнфлянцкая) вайна – самая працяглая ў гiсторыi Беларусi (1558-1583) вайна ВКЛ, Польшчы i Лiвонскага ордэна супраць Маскоўскай дзяржавы, якая імкнулася заваяваць выхад да Балтыйскага мора. ВКЛ вы-ступiла пратэктарам Лiвонскага ордэна і таму сама апынулася пад па-грозай заваявання.
Маскоўскiя войскi на пачатку 1562 дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцебска. У адказ харугвы ВКЛ здзейснiлi рэйд па Смаленшчыне. А ў вераснi 1562 г. Iван Грозны (Жахлiвы) асадзiў (аблажыў) Полацк 60-тысячнай армiяй з 200 гарматамi i праз 2 тыднi (15 лютага) захапiў яго. Пачалася доўгая чарга пера-моў пасольстваў дзвюх дзяржаў аб умовах мiру.
Адначасова няўдалы для шляхты ВКЛ ход Iнфлянцкай вайны падштур-хнуў яе да звароту аб дапамозе да Польшчы. Вядома, што да гэтага часу абедзве дзяржавы не раз прыходзiлi на дапамогу адна адной. Вядома таксама, што ва ўзаема-адносiнах памiж дзяржавамi ўжо склалiся перадумовы для больш сур’ёзных кантактаў. На гэты раз польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства. У вераснi 1562 г. беларуская шляхта, з’ехаўшыся на палявы сойм пад Вiцебскам, звярнулася ў Вiльню да Князя вкл з просьбай заключыць агульную унiю з Польшчай.
Вялікі князь Жыгiмонт II Аўгуст (1548-1572) ён жа і кароль Польшчы {апошнi з Ягелонаў} падтрымаў ідэю ваеннага саюзу. Пытанне аб унii раз-глядаў Вiленскi сойм 1563 г. i абраў дэлегацыю для перагавораў з Польшчай. Магнаты згадзiлiся на гэта пры ўмове шырокай самастойнасцi ВКЛ. Перагаворы пра-цягвалiся некалькi гадоў.
Канчатковы акт Люблiнскай унii пасля новага абмеркавання быў за-цверджаны сеймам 1 лiпеня 1569 г., кароль падпiсаў яго – 4 лiпеня.
Актам абвяшчалася аб’яднанне на аснове роўнасцi Польшчы (Кароны) i ВКЛ (Лiтвы, або Княства) у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалiтую. На чале дзяржавы мусіў устаць польскi кароль (ён жа вкл), якога пажыццёва выбі-рала шляхта. Уладу караля абмяжоўваў агульны сейм з 2 палат – cената i па-сольскай iзбы, склад якой ствараўся павятовымi соймiкамi (па 2 паслы).
Скасоўвалася мыта памiж Польшчай i ВКЛ, але ўсталёўваліся абмежа-ваннi на атрыманне зямлi для польскай шляхты ў ВКЛ, а для беларускай – у Польшчы.
Дзяржаўныя i мясцовыя пасады ў абедзвюх дзяржавах маглi займаць толькi мясцовыя ўраджэнцы.
Абедзве дзяржавы захоўвалi cвой суверэнiтэт, асобную адмiнiстрацыю, судовы апарат, фiнансавую сiстэму, эмiсiю грошай, мытную сiстэму.
Сейм прымаў асобныя законы для Польшчы i ВКЛ. Суверэнiтэт ВКЛ быў умацаваны Статутам ВКЛ 1588. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: ВКЛ - беларускую, Польшча – лацiнскую.
Люблiнская унiя была кампрамiсам феадалаў Польшы i ВКЛ, у вынiку якога ўтварылася больш моцная дзяржава. Унiя замацавала палiтычнае адзiн-ства абедзвюх дзяржаў, узмацнiла працэсы iх эканамiчнага i палiтычнага зблiжэння.
Шляхта ВКЛ захавала свае саслоўныя прывiлеi. Магнаты ВКЛ, хоць i страцiлi былыя пазiцыi ў кiраваннi дзяржавы, але захавалi свае латыфундыi, вышэйшыя дзяржаўныя пасады i палiтычны ўплыў. Клас феадалаў ВКЛ у цэлым выйграў ад заключэння унii. Скончылася перамогай Лiвонская вайна. ВКЛ вярнула ранейшыя ўладаннi.
Разам з тым Люблiнская унiя аблегчыла паланiзацыю беларуска-лiтоўскай шляхты i часткi гараджан. Фактычна iснавала да трэцяга падзелу РП 1795 г.
Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г. Статут 1588г
Пасля смерцi ў 1572 г. апошняга з дынастыi Ягелонаў караля Жыгiмонта II Аўгуста (адначасова ён з’яўляўся вкл Жыгiмонтам III), першым абраным каралём РП стаў французскi прынц Генрых Валуа (1573-1574). Сенатары ад ВКЛ дамаглiся ад яго прызнання асобных правоў княства i таго, каб даходы з Падляшша i Валынi па-ранейшаму паступалi ў скарбнiцу iх дзяржавы.
Карыстаючыся нежаданнем новага караля займацца дзяржаўнымi справа-мi, удзельнiкi сейма 1573 г. распрацавалi шэраг патрабаванняў да манарха, якiя ўвайшлi ў гiсторыю як “Генрыкавы артыкулы”.
У адпаведнасцi з iмi, толькi сейм мог прымаць рашэннi, абавязковыя для ўсiх дзяржаўных асоб, па пытаннях, звязаных з абвяшчэннем вайны i склiкан-нем “паспалiтага рушання”. Манарх РП быў пастаўлены пад кантроль Паста-яннага савета з 16 сенатараў-рэзiдэнтаў, абiраемых сеймам.
Адмова манарха выконваць прад’яўленых умоў вызваляла шляхту ад падпарадкавання каралю.
Гэтыя патрабаваннi – “Генрыкавы артыкулы” захавалi сiлу пасля ўцёкаў ў Парыж самога Генрыка i былi зацверджаны зноў абраным каралём Стэфа-нам Баторыям (1576-1586), а за iм i ўсiмi астатнiмi каралямi.
Новы кароль РП С. Баторый аб’яднаў сiлы абедзвюх дзяржаў i давёў вай-ну з Iванам IV да пераможнага канца. 30 жнiўня 1579 войска РП вызвалiла Полацк, а праз год баявыя дзеяннi ўжо вялiся на тэрыторыi Расii. Ям-Заполь-скi мiр ад 15 студзеня 1582 г. вярнуў ВКЛ страчаныя этнiчныя землi.
Канстытуцыйная дактрына РП сцвярджала, што сейм складаецца з 3 “сеймавых саслоўяў”: караля, сената i палаты дэпутатаў (пасольскай iзбы). “Генрыкавы артыкулы” пацвярджалi, што манарх павiнен склiкаць сеймы праз кожныя 2 гады, у асобных выпадках часцей. Месцам iх правядзення прызначалася Варшава, а з 1673 кожны трэцi сейм належала праводзiць у Гродна, на тэрыторыi ВКЛ.
Не атрымала РП i адзiнай судовай сiстэмы: кароль не меў функцый вы-шэйшай судовай iнстанцыi для шляхты, да таго ж у ВКЛ у 1581 г. быў ство-раны “Галоўны лiтоўскi трыбунал”.
Асаблiва важнай перашкодай на шляху унiфiкацыi палiтычных ciстэм Кароны i Княства стаў новы Статут 1588 г. У лiку яго распрацоўшчыкаў – вiленскi ваявода i вялiкi гетман Леў Сапега (1557-1633), канцлер Астафiй Валовiч i iнш.
У Вiльнi новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя адасоб-ленасцi ВКЛ ад кароны, аснова яго самастойнасцi i паўнавартасцi як дзяр-жавы. Не касуючы самога Люблiнскага акта, новы Статут фактычна пазбаў-ляў яго юрыдычнай сiлы, паколькi не змяшчаў нiводнай пастановы аб унii (яна згадвалася толькi ў самым агульным плане).
Ва ўступе да новага Статута падканцлер Леў Сапега змясцiў пранiк-нёныя словы пра свабоду як найважнейшую каштоўнасць грамадства. Як лi-чыў Л. Сапега, сапраўднага гонару заслугоўвае i тое, што Статут быў напiса-ны на сваёй, стара-беларускай мове: “А еслi которому народу встыд прав своiх не уметi, поготовю нам, которые не обчым якiм языком, але своiм властным права спiсаные маем...”.
Статут сцвярджаў, што найважнейшыя знешнепалiтычныя пытаннi (вай-на i мiр, склiканне паспалiтага рушання) меў вырашаць толькi вальны сойм ВКЛ. Палякi ў iм трактавалiся як чужаземцы (як i ў Статутах 1529, 1566). Цяпер яны больш не маглi набываць у ВКЛ зямлю i дзяржаўныя пасады, а на нованабытых тэрыторыях можна было асядаць толькi пры ўмове служэння Вялiкаму Княству. Фактычна, новы звод законаў не прызнаваў i ранейшых тэрытарыяльных страт на карысць польскай дзяржавы.
З прычыны антылюблiнскага характару новага зводу законаў польскi бок не збiраўся прымаць яго на супольным сойме. Новы Статут стаў законам толькi дзякуючы збегу абставiн. Пасля элекцыi 1587 г., у якой дэлегацыя беларуска-лiтоўскай дзяржавы не брала ўдзелу, Вялiкае Княства выставiла за-цвярджэнне Статута як умову прызнання абранага Жыгiмонта III Вазы (1587-1634) сваiм манархам. У вынiку 28 студзеня 1588 г. на каранацыйным сойме Жыгiмонт ІІІ Ваза выдаў прывiлей, якiм зацвердзiў трэцi Статут ВКЛ i да-зволiў яго друкаваць.
Так у ВКЛ набыў сiлу галоўнага закону звод новых прававых нормаў, якi, па сутнасцi, адмаўляў прынцыпы дзяржаўнай унii з Каронай. Ён быў аба-вязковы для ўсяго насельнiцтва Княства, так i для чужаземцаў, калi тыя трап-лялi на тэрыторыю Беларусi i Лiтвы.
Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Трэцiм Статутам, не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржа-вы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя i пячаткi, трыбунал i ўрады, сваё войска i законы, урэшце свая дзяржаўная мова. Не iснаваа фактычна нiводнага агульнага для дзвюх дзяржаў мiнiстра цi кiраўнiцтва. Такая палiтычная сiстэма праiснавала практычна нязменнай да канца ХVIII ст.
На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыхароў, з iх больш за 1,8 млн – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага стану ад-носiлася прыкладна 9 % насельнiцтва.
На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс татараў.
Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс жыхароў) з’яўлялiся Берас-це, Вiцебск, Магiлёў, Пiнск, Слуцк. Самы буйны – Полацк.
Прыкладна 40% гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль, Клецк, Лепель, Мiр, Нясвiж, Талачын, Чашнiкi, Шклоў) належалi магнатам.
Гэта быў час, калі Люблінская унія яшчэ не выявіла сваіх негатыўных момантаў, калі ВКЛ яшчэ перажывала перыяд развіцця, так званы “залаты век”.
Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
Рэфармацыя .“Залаты век” ВКЛ супаў у часе з велiзарнымi падзеямi ў Еўропе, якiя былi звязаны з шырокiм сацыяльна-палiтычным i iдэалагiчным рухам, скiраваным супраць рымска-каталiцкай царквы, названым Рэфар-мацыяй. Ёсць думка, што гэта была барацьба за рэлiгiйнае пераўтварэнне дзяржавы, за пазбаўленне касцёла пазiцый панаваўшага веравызнання i звя-заных з iмi прывiлеяў. Iдэйнымi крынiцамi Рэфармацыi былi гуманiзм эпохi Адраджэння i сярэднявяковыя ерасi.
Гуманiсты выступалi з крытыкай сярэднявяковага светапогляду i абгрун-тавалi прынцыпы буржуазнага iндывiдуалiзму. Галоўнае месца ў iдэалогii займала вучэнне, што для выратавання душы вернiка не патрабуецца пасрэд-нiцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рымскiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэн-нае пiсанне – Бiблiя, а Свяшчэннае паданне адмаўлялася.
Iдэолагi Рэфармацыi патрабавалi адмены царкоўнай дзесяцiны i пышнага каталiцкага культу, секулярызацыi (адчужэння) царкоўнай маёмасцi (най-перш зямельнай) на карысць дзяржавы i прыватных асоб, стварэння сама-стойных дэмакратычных i cамакiравальных танных нацыянальных цэркваў. Варта зазначыць, што у ВКЛ прывабнасць Рэфармацыi не залежала ад маёмасных iнтарэсаў, паколькi зямельныя ўладаннi каталiцкай i праваслаўнай цэркваў складалi толькi 5 % ад усiх.
Пачаткам Рэфармацыi лiчыцца выступленне 31 кастрычнiка 1517 г. Пра-фесара тэалогii Вiтэнбергскага унiверсiтэта Марцiна Лютэра, у якiм ён асу-дзiў гандаль папскiмi iндульгенцыямi. У лiку вядучых тэарэтыкаў Рэфарма-цыi былi тэолагi са Швейцарыi У. Цвiнглi i Ж. Кальвiн, а таксама Т.Мюнцэр.
На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiста-рычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. Рост гарадоў, развiццё рамяства i гандлю, абвастрэнне класавых супярэчнасцей, сутыкнен-не эканамiчных i палiтычных iнтарэсаў розных сацыяльных груп, культурны ўздым стваралi спрыяльныя ўмовы для яе пашырэння. Гараджане iмкнулiся вызвалiцца ад феадальнай залежнасцi, магнаты i шляхта разлiчвалi захапiць багацце i зямельныя ўладаннi, гарадскiя нiзы i сялянства змагалiся супраць уцiску свецкiх i царкоўных феадалаў. Толькі сялянскiя масы не прынялi шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным працэсе.
На фармiраванне Рэфармацыi на Беларусi паўплываў заходне-еўрапейскi гуманiзм, гусiцкая iдэалогiя, вучэннi правадыроў еўрапейскай Рэфармацыi (асаблiва кальвiнiзм), iдэi рускага вальнадумства.
Прагрэсiўная грамадская думка Расii, рацыяналiстычныя ерасi Ф. Касога, Iгнацiя, якiя жылi на Беларусi, М. Башкiна садзейнiчалi фармiраванню рады-кальнага кiрунку беларускай Рэфармацыi.
Ёсць звесткi, што першыя пратэстанцкiя абшчыны ўзнiклi да сярэдзiны ХVI стагоддзя. Вядома, што ў 1535 г. слуцкi князь Юрый Альлькавiч выдзелiў зямельны ўчастак для лютэрэнскай царквы ў Слуцку. Аднак лютэранства тут не атрымала такога вялiкага пашырэння, як кальвiнiзм, якi больш адпавядаў традыцыйным каштоўнасцям вольнасцi магнатаў i шляхты. Пачатак Рэфар-мацыi ў ВКЛ быў пакладзены Радзiвiламi. У 1553 г. з каталiцтва ў кальвiнiзм перайшоў вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515-1565) i гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Руды (1512-1584).
У тым жа 1553 М. Р. Чорны заснаваў у Берасцi першы на Беларусi каль-вiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў галоўным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ. Рэфармацыю падтрымалi буйныя феадалы: Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышке-вiчы i iнш.
У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму рэфармаваны цэрквы ў Нясвiжы, Брэсце, Клецку, Ляхавiчах, Койданаве, Наваградку, пазней у Вiцебску, Мiнску, По-лацку, Глыбокiм, Iвянцы, Оршы, Смаргонi i iнш.
У 1557 г. у Вiльнi адбыўся ўстаноўчы сход пратэстанцкiх абшчын ВКЛ.
Да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусi набыў стройную кальвiнiсц-кую арганiзацыю. Пры пратэстанцкiх абшчынах адкрывалiся школы, шпiталi, друкарнi (Брэст, Нясвiж, Лоск).
Новае веравызнанне знаходзiла сваю сацыяльную апору найперш у ася-роддзi магнатаў i шляхты. Толькi самае дробнае рыцарства заставалася пры сваёй веры. Трэцяй вялiкай сацыяльнай групай, якая далучылася да рэфар-мацыйнага руху, стала беларускае мяшчанства, асаблiва яго элiта. Мяшчане былi зацiаўлены ў аслабленнi касцёла, праз юрысдыкi якога абмяжоўвалiся сацыяльна-эканамiчныя правы гарадскога жыхарства.
На землях паноў-пратэстантаў у новае веравызнанне пераводзiлiся i сяляне. М. Р. Чорны закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваў iх зя-мельны фонд i маёмасць, а падданых перавёў у пратэстантызм.
У 1560-х гг. адбыўся раскол кальвiнiсцкага лагеру. З яго вылучыўся ра-дыкальна-рэфармацыйны кiрунак - антытрынiтарыi (прыхiльнiкi арыян-ства), якiя крытыкавалi асновы феадалiзму, падтрымлiвалi патрабаваннi нi-зоў. На Беларусi новае адгалiнаванне арыянаў называлася “братамi лiтоўскiмi”, а ў Польшчы “братамi польскiмi”. У сацыяльным плане лiдэры арыянаў цвёрда ставi-лi патрабаванне палепшыць становiшча сялян i наогул – cкасаваць халопства. У 1569 г. лiтоўскiя i польскiя браты паспрабавалi стварыць у Ракаве, што ў Сандамiрскiм ваяводстве, сваю абшчыну, заснаваную на агульнай працы i маёмаснай роўнасцi, аднак гэта спроба не мела поспеху.
Пераемнiкамi антытрынiтарыяў былi сацыяне (заснавальнiк – Фауст Cоцын, ужо менш радыкальная плынь: патрабавалi верацярпiмасцi, аддзя-лення царквы ад дзяржавы, вялiкую ўвагу надавалi развiццю асветы).
Своеасаблiвасцю Беларусi было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзель-нiчалi i выхадцы з праваслаўнай царквы. Сваiх збораў яны не стварылi.
Рэфармацыя актыўна ўздзейнiчала на духоўныя працэсы. З ёю звязана фармiраванне беларускай народнасцi i станаўленне нацыянальнай сама-свя-домасцi, пашырэнне кнiгадрукавання, развiццё лiтаратуры i мастацтва, ас-ветнiцкай дзейнасцi. Публiцыстыка рэфарматараў узбагацiла iдэйны змест беларускай лiтаратуры, яе тэматыку, жанры i стылi. Рэфармацыйнае кнiга-друкаванне абапiралася на значную выдавецкую базу, у свет выходзiла тэма-тычна разнастайная лiтаратура (кананiчныя кнiгi, палемiчныя творы, бук-вары, граматыкi), але ж у асноўным, за рэдкiм выключэннем, на польскай мо-ве. На старабеларускай мове выдавалi свае творы кальвiнiсты – Васiль Ця-пiнскi i Сымон Будны.
З’явiлiся кальвiнскiя зборы, якiя нярэдка будавалiся як храмы-крэпасцi. У другой палове ХVI ст. пашырылася лiнейная сiстэма нотнага пiсьма, што ўплывала на развiццё новых форм царкоўных спеваў i свецкай музычнай культуры. Рэфармацыя падарвала аўтарытэт афiцыйнай тэалогii, садзейнiчала развiццю свецкiх ведаў.
КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ
У сваю чаргу, каталiцкая царква мусiла шукаць сродкi для захавання былога ўплыву ў грамадска-палiтычным жыццi, а таксама сваiх багаццяў. Трыдэнцкi сабор (1545-47, 1551-52, 1562-63) адхiлiў кампрамiс з пратэстан-тамi, пацвердзiў безумоўны аўтарытэт пап у справах веры, замацаваў наба-жэнства выключна на лацiнскай мове, жорсткую царкоўную цэнзуру. Усяля-кае адхiленне ад пастаноў сабора разглядалася як ерась i падлягала ганенням. З мэтай рэстаўрацыi сваiх пазiцый папства звярнулася да арганiзацыйнай i iдэйнай перабудовы касцёла.
У 1542 г. у Рыме была створана iнквiзiцыя, якая разгарнула ў каталiцкiх краiнах барацьбу з рэлiгiйным iншадумствам, рэфармацыйнымi плынямi. На кастры былi спалены Бруна, Дж. Ванiнi, праследавалiся Т. Кампанела, Г. Га-лiлей; арганiзоўвалiся пагромы пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 1572), рэлiгiйныя войны (Трыццацiгадовая вайна 1618-1648). У 1559 г. надрукаваны першы “Iндэкс забароненых кнiг”. Створаны шэраг навучаль-ных устаноў для падрыхтоўкi каталiцкiх мiciянераў, якiх накiроўвалi ў краiны, дзе пачалася барацьба супраць Рэфармацыi.
З 1557 года кадры прапагандыстаў каталiцызму на ўсходне-славянскiх землях з iх ураджэнцаў рыхтаваў грэчаскi Афанасьеўскi калегiум у Рыме. У 1622 г. у Ватыкане створана Кангрэгацыя прапаганды веры, адказная за мiсiянерскую дзейнасць.
Рэфармавалiся i стваралiся новыя манаскiя ордэны. Галоўную стаўку пап-ства зрабiла на ордэн Езуiтаў (Таварыства Icуса), створаны I. Лаёлам у 1534 г.
У 1564 яны з’явiлiся ў Кароне, а праз 5 год – у Вiльнi. З гэтага часу i лiчыц-ца пачатак контррэфармацыi ў ВКЛ, калi cюды прыйшло 13 першых езуiтаў: паляк (паводле iнш. звестак беларус) Станiслаў Варшавiцкi, харват Тамаш Здэлярыч, шатландзец Ян Гай, бельгiец Францiшак Фабрыцыус, iрландзец Давыд Дымус i iнш. Iх выклiкаў вiленскi бiскуп Валяр’ян Пратасевiч (яго паства амаль уся пе-райшла у кальвiнiзм) для барацьбы з Рэфармацыяй i арганiзацыi унiверсiтэта ў сталiцы княства Вiльнi. Праз год у ВКЛ было ужо 300 езуiтаў, якiя cпрыялi “но-вай каталiзацыi” з дэвiзам “кожны шляхцiч – каталiк”.
Талерантнасць дзяржавы стварала добры грунт для iх дзейнасцi. У ахо-пленыя Рэфармацыяй беларускiя землi орган накiраваў дасведчаных мiсiя-нераў, багасловаў, прапаведнiкаў i пiсьменнiкаў - П. Скаргу (галоўны iдэолаг Контррэфармацыi ў ВКЛ), Францiшка Суньера, Антонiя Пасевiна, Станiслава Влошака i iнш.
Езуiты сталi першым каталiцкiм ордэнам, якi важнай задачай сваёй дзейнасцi лiчыў адукацыю i выхаванне моладзi. Пераняўшы гуманiстычную сiстэму навучан-ня, якая iснавала ў пратэстанцкiх навучальных установах, езуiты стварылi самыя лепшыя на той час школы, у якiя аддавалi сваiх дзяцей i многiя пратэстанты. Ужо ў 1569 г. езуiты адкрылi ў Вiльнi сваю двухкласавую школу, а праз год – калегiум з 5 класаў. У 1579 г. булаю папы Грыгора ХIII калегiуму быў надазены статус акадэмii i ён ураўняўся ў правах з Кракаўскiм унiверсiтэтам. Першым рэктарам Вiленскай Акадэмii cтаў таленавiты езуiцкi палемiст П. Скарга (1536-1612).
Акрамя мiсiянерска-прапаведнiцкай дзейнасцi езуiты выкарыстоўвалi прымусовыя i нават гвалтоўныя меры: закрывалi пратэстанцкiя i праваслаўныя школы i друкарнi, учынялi пагромы, палiлi кнiгi апанентаў (упершыню ў Вiльнi ў 1581 г.) i iнш.
У 16-18 cтст. акрамя езуiцкага на тэрыторыi Беларусi асталявалiся яшчэ 24 манаскiя ордэны (у 16-17 ст. францысканцы адкрылi 17 кляштараў, дамiнiканцы - 41, кармелiты - 16, а таксама бенедыктынцы, пiяры i iнш.).
На Беларусi працэс Контррэфармацыi па часе амаль супаў з Рэфар-мацыяй, што стала прычынай асаблiва напружанай барацьбы. Аднак выпра-цаваныя стагоддзямi раней нормы рэлiгiйнай талерантнасцi не дапусцiлi тут такiж жудасных i агiдных формаў, як у Заходняй Еўропе. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накiравана не толькi супраць пратэстантызму, але i супраць праваслаўя. Беларускiм землям у планах Ватыкана адводзiлася роля плац-дарма для пранiкнення ў Маскоўскую дзяржаву (гэты план выкладзены ў працы А. Пасевiна “Масковiя”), а праз яе - далей у Азiю, да Iндыi i Кiтая. Папа Клiмент VIII так заяўляў пра гэта: “О, мае русiны! Спадзяюся праз вас перавярнуць у каталiцызм увесь Усход!”.
Польскiя духоўныя i свецкiя ўлады iмкнулiся ў ходзе Контррэфармацыi лiквiдаваць полiканфесiйны характар ВКЛ i ўмацаваць дзяржаўна-палiтычнае адзiнства РП. Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада. С. Баторый гаварыў: “Каб я не быў каралём, то быў бы езуiтам”. Граматай ад 27 сакавiка 1577 ён забаранiў будаваць у Вiльнi некаталiцкiя храмы i школы. Жыгiмонт III Ваза (1587-1632) называў сябе езуiцкiм каралём.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г.
У канцы ХVI стагоддзя праваслаўная царква ў РП знаходзiлася ў глыбокiм заняпадзе, бо зусiм не адпавядала патрабаванням грамадскага жыцця. Рэзiдэнцыя мiтрапалiта знаходзiлася не ў Кiеве, а ў Наваградку цi Вiльнi. Праваслаўныя “уладыкi” не вызначалiся адукаванасцю цi мараль-насцю
Падпiсаны ў 1596 г. у Берасцi акт аб аб’яднаннi праваслаўнай i каталiц-кай цэркваў i ўтварэннi адзiнай грэка-каталiцкай або унiяцкай канфесii. Як вядома, на працягу свайго iснавання ВКЛ з’яўлялася дзяржавай, асноўная маса насельнiцтва якога спавядала праваслаўе i каталiцызм. Па меры ўзрастання сапернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у 15-16 ст. узрастала заклапочанасць вялiкакняскай (у большасцi сваёй - каталiцкай) адмiнiстрацыi тым фактам, што мясцовае права-слаўнае святарства, а разам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-па-лiтычным уплывам Масквы. Са стварэннем у ёй патрыярхату (Iоў) ў 1589 г. мяс-цовыя праваслаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт кiеўскi, трапiлi ў прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту ВКЛ i асаблiва Польшчы пе-рад неабходнасцю ўмацавання федэратыўнай РП.
Варта адзначыць, што iдэя ўз’яднання калicьцi адзiнай (1054) хрысцiянскай царквы, сама па сабе на з’яўлялася новай. Пэўныя спробы ў гэтым накiрунку былi прадпрыняты яшчэ ў 1439 г. у Фларэнцыi, але падпiсаная там унiя ў ВКЛ не замацавалася.
Менавiта цяпер, пасля ўтварэння РП, калi маскоўскiя цары выказвалi настрой узяць пад ахову iнтарэсы яго праваслаўнага насельнiцтва, праблема стварэння новай канфесii надзвычай актуалiзавалася. Значную энергiю ў яе ажыццяўленнi выказаў новы (пасля смерцi ў 1586 С. Баторыя) кароль Жыгiмонт III Ваза (1587-1632 гг.), у першую чаргу для таго, каб аб’яднаць шматканфесiйную шляхту ВКЛ перад неабходнасцю правядзення адзiнай унутранай i знешняй палiтыкi.
Пэўную цiкавасць у гэтым накiрунку (стварэннi новай канфесii) выказалi асобныя праваслаўныя iерархi, напрыклад, для таго, каб атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб прадухiлiць пераход праваслаўных вернiкаў да каталiкоў i пратэстантаў.
Сярод iнiцыятараў унii знаходзiлiся мiтрапалiт кiеўскi Рагоза, епiскап ула-дзiмiрскi i берасцейскi I. Пацей, епiскап луцкi - Цярлецкi i многiя iншыя. Але па меры рэалiзацыi задуманага некаторыя з iх адыйшлi ад актыўнага ўдзелу i нават выступiлi супраць (Балабан, К. Астрожскi). Свой голас супраць унii падавалi праваслаўныя святары, шляхта, гараджане, Украiны i Беларусi (!).
У канцы 1595– пач. 1596 гг. I. Пацей i Цярлецкi наведалi Рым i атрымалi бла-славенне Папы Клiмента VIII на ўмовы унii. Для яе канчатковага зацвярджэння ў Брэсце з 6 па 10 кастрычнiка адбыўся царкоўны сабор, удзельнiкi якога, аднак, падзялiлiся на дзве групоўкi i засядалi паасобку.
9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай цар-квы, а назаўтра абвясцiлi аб пазбаўленнi санаў яе працiўнiкаў (Балабана, Капы-сценскага i iнш.). Жыгiмонт III Ваза унiверсалам ад 15. 12. 96 зацвердзiў акт Берасцейскай унii i заклiкаў жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў. Усё ж у некаторых раёнах ВКЛ захавалiся праваслаўныя прыходы.
У 1620 г. адноўлена праваслаўная царква на Украiне з падпарадкаваннем ёй праваслаўнага насельнiцтва Беларусi.
Новая канфесiя прызнавала вяршэнства Папы рымскага, асноўныя каталiцкiя дагматы, каталiцкi крыж, аблiчча святароў, але захоўвала ранейшы праваслаўны абрад, богаслужэннi на царкоўна-славянскай (пазней, на беларускай i украiнскай мовах).
Укараненне унiяцтва на Беларусi адбывалася з пераменным поспехам. У шэрагу выпадкаў гвалтоўная дзейнасць унiяцкiх святароў выклiкала вострае процiдзеянне, асаблiва гараджан, да прыкладу, Вiцебска, дзе ў вынiку паўстання 12.11.1623 быў забiты полацкi арцыбiскуп I. Кунцэвiч (1580-1623). Як высветлiлася, у падрыхтоўцы выступлення бралi ўдзел вернiкi права-слаўных прыходаў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.
Па даручэннi Папы Рымскага [Урбана] Жыгiмонт III накiраваў войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку Вiцебск быў пазбаўлены Магдэбур-гскага права, а ратуша разбурана; пакараны смерцю 2 бурмiстры, 17 iншых жыхароў; з правасл храмаў зняты званы i адлiты адзiн вялiкi - у па-мяць I. Кунцэвiча.
Жыгiмонт загадаў святарству надалей больш памяркоўна, без гвалту рас-паўсюджваць унiяцтва, што паступова адбiлася на пашырэннi кола ўнiяцкiх вернiкаў. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што iх колькасць на Белару-сi напярэдаднi падзелаў Рэчы Паспалiтай дасягала 75%.
Узнiкненне новай канфесii пэўным чынам спрыяла палiтычнай стабiлiза-цыi РП як унутры яе, так i на мiжнароднай арэне. Тым не менш, расiйскi ца-рызм i праваслаўны клiр не прызнаў унii i лiчыў яе прыхiльнiкаў ахвярамi каталiцызму.
Войны XVII–пачатку ХУІІІ ст. і іх наступствы для беларускіх зямель. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст.
Беларусь i войны РП з Расiяй у першай трэцi ХVII ст.
У вынiку аб’яднання Польшчы з ВКЛ суадносiны сiл ва Усходняй Еўропе паступова змянiлiся на карысць РП. У гэты ж час, асаблiва пасля смерцi ў 1584 г. Iвана Грознага, унутрыпалiтычнае становiшча Расiйскай дзяржавы рэзка пагор-шылася.
Пасля смерцi ў 1598 г. апошняга сына I. Грознага – цара Фёдара Iвана-вiча дынастыя Рурыкавiчаў перасеклася i ў краiне пачаўся так званы “смутны час” – час мiжусобнай барацьбы баярскiх груповак за царскi трон, час народных паўстанняў i нападаў iншаземцаў i г. д., а па сутнасцi – сiстэмны крызiс расiйскага грамадства
У гэты самы час на тэрыторыi РП з’явiўся чалавек, якi абвясцiў сябе ца-рэвiчам Дзмiтрыем, цудам уратаваўшымся ад смерцi. Яго падтрымаў санда-мiрскi ваявода Юры Мнiшак i пазнаёмiў са сваёй дачкой – Марынай. Iлжэ-дзмiтрый прыняў каталiцтва i звярнуўся за Жыгiмонта III з просьбай аб да-памозе ў вяртаннi “законнага” царскага трону ў абмен на пэўныя абяцаннi. Кароль прамой дапамогi не аказаў, але дазволiў шляхце ўдзельнiчаць у па-ходзе на Маскву.
У маi 1605 г пасля нечаканай смерцi Гадунова царскае войска перайшло на бок авантурыста i ўжо ў чэрвенi 1605 г. ён уступiў у Маскву i каранаваўся на царства.
Але яго палiтыка не магла задаволiць адразу ўсiх – сялян i дваран, баяр i шляхту. Прысутнасць у Маскве чужых (польскiх, лiтоўска-беларускiх) войск выклiкала незадавальненне масквiчоў. У вынiку змовы баяр i паўстання га-раджан 17 мая 1606 г. адбылося забойства Iлжэдзмiтрыя. Новым царом змоў-шчыкi тэрмiнова абралi В. Шуйскага (1606-1610).
Змена ўлады не выклiкала стабiлiзацыi жыцця. У Расii распаўсюдзiлiся шматлiкiя выступленнi сялянства, казакоў, нават дваран, незадаволеных Шуй-
скiм. Асобныя ўдзельнiкi паўстання Балотнiкава 1606-607 прама патрабава-лi аднаўлення на троне Дзмiтрыя I. Летам 1607 пад Бранскам аб’явiўся новы Дзмiтрый I, (М. Малчанаў) якi таксама “цудам выратаваўся”. Цiкава, што М. Мнiшак таксама яго прызнала. У сакавiку 1608 яго войска шляхты i каза-коў ужо стаяла пад Тушынам. В. Шуйскi быў вымушаны звярнуцца за дапа-могай да шведаў.
Але гэта выклiкала адкрытае ўмяшальнiцтва РП. У вераснi яе войскi аса-дзiлi Смаленск, а летам 1610 гетман Жалкеўскi разбiў царскi атрад, якi iшоў на дапамогу. У гэты час Iлжэдзмiтрый II ужо стаяў пад Масквой.
У лiпенi 1610 група баяр звергла Шуйскага i пастрыгла яго ў манахi. Ула-да перайшла да 7 баяр на чале з Мiласлаўскiм. У жнiўнi яны заключылi пера-мiр’е з Жалкеўскiм i звярнулiся да Жыгiмонта III з просьбай прыслаць на царства 15 гадовага каралевiча Уладзiслава. Паводле адпаведнага пагаднення, у Маскву ўступiлi войскi РП. У гэтых умовах патрэба ў “Дзмiтрыi” адпадала, невыпадкова таму, апошнi быў вымушаны ўцякаць пад Калугу, дзе i быў за-бiты сваiмi былымi прыхiльнiкамi. Яго жонка М. Мнiшак, а таксама сын Лжэдзмiтрыя I - “ворёнок”, праз колькi часу былi пакараны смерцю ў Маскве.
Але, нягледзячы на тое, што “Сямiбаяршчына” прысягнула Уладзiславу, у Расii распачаўся вызваленчы рух. Вясной 1611 спроба першага апалчэння на чале з князем Пажарскiм выбiць войска РП з Масквы была няўдалай, а гарнiзон Смаленска капiтуляваў. На дапамогу войску РП у Маскве рушыў атрад Хадкевiча, але ў сталiцу не прабiўся. У вынiку новага апалчэння 1612 г. на чале з Мiнiным i Пажарскiм шляхецкае войска капiтулявала, а новае войска Жыгiмонта III было вымушана вярнуцца.
У студзенi 1613 на Земскiм Саборы ў Маскве быў абраны новы цар – 16 гадовы Мiхаiл Раманаў, але стары прэтэндэнт на трон не адмаўляўся ад да-дзеных яму абяцанняў. У вынiку - восенню 1618 г. каралевiч Уладзiслаў здзей-снiў спробу вярнуць царскую карону, але няўдала. Праўда, пры гэтым РП паводле Дзявулiнскага перамiр’я Расiя пазбаўлялася Смаленска i нек iншых зямель. Годам раней, паводле Сталбоўскага мiру са Швэцыяй Расiя згубiла выхад да Балтыйскага мора.
Беларусь у вайне Расii з Рэччу Паспалiтай (1654-1667 гг.)
Асноўная прычына – cутыкненне iнтарэсаў Расii i РП вакол Украiны: РП iмкнулася вярнуць страчаную (левабярэжную) частку Украiны, а Расiя – замацаваць поспех i захапiць новыя землi на захадзе. З гэтай мэтай была створана 80-тысячная армiя i кiнута на памежныя тэрыторыi ВКЛ, якiя аба-раняла 10- тысячнае войска РП.
Рускi цар Аляксей Мiхайлавiч (1645-1676) “Тiшайшiй” спадзяваўся на дапамогу беларускага насельнiцтва, якое, быццам цярпела пакуты ад па-лякаў. У красавiку 1654 г. ён паведамляў Багдану Хмяльнiцкаму, што бела-рускiя мяшчане “бiтi челом прiсылают... iх от неволi ляхскiе освобо-дiть, а онi все под нашею государскою рукою бытi желают радостнымi сердцамi” // Iсторiя БССР. с. 126.
З гэтай жа нагоды на Беларусi распаўсюджваюцца адпаведныя царскiя граматы з заклiкам да праваслаўных аб дапамозе ў барацьбе супраць “ля-хаў”. Варта адзначыць, што такая палiтыка на першым этапе вайны пры-носiла Маскве iстотную карысць.
Вясной-летам 1654 г. рускiя стральцы паспяхова наступалi ў двух на-прамках: на поўднi з дапамогай пасланага Хмяльнiцкiм 20 тысячнага вой-ска ўкраiнскiх казакоў (гетман Залатарэнка) яны захапiлi Гомель, Чачэрск, Быхаў, у жнiўнi – Магiлёў. Многiя гарады здалiся з-за агiтацыi беларус-кага шляхцiца Паклонскага, якi, перайшоў на бок цара, стварыў полк i па-чаў схiляць гарады.
На поўначы ваявода Шарамецеў да зiмы захапiў Полацк, Дзiсну, Вi-цебск. Войскi П i ВКЛ здолелi аказаць супрацiўленне толькi ў канцы 1654 г.
Але летам 1655 пачалося новае наступленне рускiх стральцоў, у вынiку якога былi захоплены цэнтральная (3 лiпеня Менск) i заходняя частка Бе-ларусi разам са сталiцай ВКЛ Вiльняй (8 жнiўня). Дзеяннi ваяводы Трубяц-кога, а таксама украiнскiх казакоў у Заходняй Беларусi насiлi характар знi-шчальных рэйдаў, скiраваных супраць насельнiцтва Клецка, Слонiма, На-ваградка. Пры гэтым, iм так i не ўдалося захапiць Слуцк, Ляхавiчы i Ста-ры Быхаў.
Шведскае каралеўства скарыстала цяжкае становiшча РП i летам таго ж 1655 г. напала на Польшчу i амаль поўнасцю яе акупiравала. Кароль Карл Х Густаў звярнуўся да Аляксея Мiхайлавiча з прапановай аб сумес-ным падзеле РП.
Аляксей Мiхайлавiч, вiдавочна, не хацеў вырашаць лёс РП з кiм бы то нi было, нават са шведамi, якiя зрабiлiся яго нечаканымi саюзнiкамi. Да та-го ж лёс ВКЛ ужо не выклiкаў непакою. Таму ў лicтападзе 1656 цар пай-шоў на заключэнне з Каронай так званага Вiленскага перамiр’я, каб пад-рыхтавацца да магчымай вайны супраць Швецыi.
Па ўмовах перамiр’я на акупiраванай тэрыторыi Беларусi 1. улада пе-раходзiла да рускай адмiнiстрацыi: у прыватнасцi, у Маскве ствараўся Пры-каз ВКЛ, у буйных гарадах улада ваявод. Праўда, дзейнасць магдэбург-скага права захоўвалася пад кантролем ваявод; 2. Той шляхце, хто пры-сягаў рускаму цару i “цалаваў крыж”, надавалiся правы дваран, а хто вы-ступаў супраць – адбiралася маёмасць. 3. на Бела-русi зачынялiся ўсе каталiцкiя i унiяцкiя храмы, усе правы i маёмасць пакiда-лiся толькi праваслаўнай царкве, насельнiцтва i палонныя перахрышчва-лiся ў праваслаўную веру.
Але i праваслаўны стан не ахоўваў ад гвалту. Паводзiны рускiх страль-цоў на Беларусi выклiкалi моцнае незадаваль-ненне мясцовага жыхарства. Нават тыя, хто “цалаваў крыж”, цярпелi рабаўнiцтва i здзекi. Становiшча працоўных мас рэзка пагоршылася. Акрамя таго, цэлыя сялянскiя i рамес-нiцкiя сем’i вывозiлiся ў палон, у Маскву i Сiбiр. Да цара няспынна паступа-лi скаргi ад “белорусцев” на стральцоў. Пры гэтым, як сведчыў Нiкан, сам цар планаваў пасялiць у сваiх землях не менш за 300 тыс. беларусаў. Таму паляванне на людзей набыў характар дзяржаўнай праграмы. Гвалт аку-пантаў выклiкаў адпаведны рух супрацiўлення.
Для канчатковага падпарадкавання Беларусi ўвосень 1659 войска вая-воды Хаванскага захапiла Бярэсце i iншыя паўднёвыя гарады, якiя бязлi-
тасна разбуралiся, а насельнiцтва забiралася ў палон. Абаранiць людзей
не было каму, бо войска ВКЛ дапамагала палякам ваяваць са шведамi. Толькi пасля падпiсання мiру памiж абедзвюма дзяржавамi ў 1660 г. ства-рылicя ўмовы для больш дзейснай барацьбы з рускiм войскам.
Летам 1660 г. аб’яднанае войска польскай i лiтоўска-беларускай шлях-ты на чале з П. Сапегам разбiла Хаванскага каля в. Палонка, Слонiмскага павета. Такiм чынам, у лiпенi ўся Беларусь на захад ад Бярэзiны была вы-звалена. У кастрычнiку 1660 г. войска ваяводы Далгарукага было адкiнута да Смаленска. Мала таго, атрады сялян i мяшчан хадзiлi ваяваць на рускiя землi, знiшчалi рэшткi рускiх атрадаў.
На пачатку 1661 г. узмацняецца антырускае супрацiўленне на акупiра-ванай тэрыторыi. Так, у лютым 1661 г. адбылося паўстанне мяшчан Магi-лёва, якiя за ноч знiшчылi 2000 стральцоў. Такiя ж паўстаннi адбылiся ў Го-
мелi i iншых гарадах. Усё гэта i iншае забяспечыла поспех войска РП, якое ў снежнi таго ж 1661 г. вызвалiла Вiльню. Далей войска не хацела ваяваць, бо не плацiлi жалавання.
Але на буйнамаштабныя акцыi нi ў аднаго з бакоў ужо не было сiл. Та-му баявыя дзеяннi перапынiлiся на 2 гады. I толькi 30 студзеня 1667 памiж ваяваўшымi бакамi на Смаленшчыне было падпiсана Андрусаўскае пера-мiр’е (на 13 гадоў i 6 месяцаў), паводле якога:
1. да Расii канчаткова адыходзiлi Смаленскае i Чарнiгаўскае ваяводствы;
2. да Расii канчаткова адыходзiла левабярэжная Украiна, а таксама часова (на 2 гады) пераходзiў Кiеў з прыгарадамi ў радыусе 1 мiлi.
3. Запарожская Сеч пераходзiла пад агульнае кiраўнiцтва 2 краiн.
Прадугледжвалася вяртанне палонных беларусаў i вывезеных культур-ных каштоўнасцяў. Але многае так i засталося нявыкананым.
Для насельнiцтва i эканомiкi Беларусi вайна мела разбуральныя наступст-вы, аб чым мы пагаворым асобна.
Яшчэ больш нечаканымi i трагiчнымi для беларускага народа зрабiлiся падзеi, звязаныя з барацьбой памiж Расiяй i Швецыяй за гегемонiю ў Бал-тыйскiм рэгiёне. Маецца на ўвазе так званая Паўночная вайна 1700-1721 г., яе ход i наступствы на беларускiх землях.
Як вядома, у гэты час расiйскi трон займаў малады цар, сын вядомага вам Аляксея Мiхайлавiча – Пётр I. Гэты манарх, акрамя iншага, праводзiў актыўную заваёўнiцкую палiтыку, iмкнучыся забяспечыць выхад Расii да марскiх узбярэжжаў. Асаблiвую яго ўвагу прыцягвала Балтыйскае мора як гандлёвы шлях у пера-давыя еўрапейскiя краiны. РП таксама імкнулася замацавацца на Балтыцы.
Нагадаем таксама, што ў той самы час сумежнае з Расiяй балтыйскае ўз-бярэжжа поўнасцю кантралявала Швецыя на чале з не менш, чым Пётр, тале-навiтым i амбiтным манархам Карлам ХII.
Зрабiўшы стаўку на ваенны шлях дасягнення пастаўленай мэты, Пётр I заключыў саюз з Данiяй і РП, але ўжо з першых дзён вайны Карл ХII прыму-сiў яе (Данiю) капiтуляваць, а ў лiстападзе 1700 г. ушчэнт разбiў рускую ар-мiю пад Нарвай. Такiм чынам, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Так, на пачатку 1702 г. шведы захапiлi Гародню, а потым рушылi ў Польшчу.
Характэрна, што Сапегi прынялi бок шведскiх акупантаў. А шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з Пятром I аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.
У 1704 г. польская шляхта з мэтай арганiзацыi ўзброенай барацьбы са Швецыяй стварыла так званую Сандамiрскую канфедэрацыю.
У той самы час пад эгiдай Карла ХII другая частка польскай шляхты ўт-варыла сваю канфедэрацыю i абрала ўласнага караля – C. Ляшчынскага. Няўдалы для Аўгуста II Моцнага ход вайны прымусiў яго пайсцi на пера-мовы са шведамi, а ў 1706 г. ён дабрахвотна адмовiўся ад трона на карысць С. Ляшчынскага. Новага караля прызналi Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя, але не прызналi члены Сандамiрскай i Вялiкакняжацкай канфедэрацый.
Мiж тым, актыўныя ваенныя i iншыя рэформы ў Расii далi прыкметны плён у павышэннi бая-здоль-насцi яе ўзброеных сiл. Восенню 1704-1705 гг. руская армiя аднавiла баявыя дзеяннi на Беларусi. На баку шведаў актыўна змагалiся ўзброеныя атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя вой-скi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якiя былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў ушчэнт спалены горад Магiлёў. Такім чынам, і тыя, і другія, разглядалі Беларусь як варожую тэрыторыю.
У студзенi 1708 г. Карл ХII паставiў на мэце перанесцi баявыя дзеяннi на тэрыторыю Расii. Сваю дапамогу ў гэтым абяцаў украiнскi гетман Мазепа. На Беларусi шведы iзноў занялi Га-родню i iншыя гарады. У лiпенi таго ж 1708 г каля м. Галоўчын Аршанскага пав. яны ўшчэнт разбiлi корпус Рэпнiна. Але 28 верасня каля в. Лясная, што каля Прапойска, рускую армiю напаткаў поспех. Ёй удалося разграмiць шве-дскi корпус генерала Левенгаупта, якi з абозам рухаўся на злучэнне з Карлам ХII. Гэта перамога ў многiм абумовiла шчаслiвы для рускiх войск вынiк генеральнага сражэння пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Невыпадкова, перамогу пад Лясной Пётр назваў “мацер’ю Палтаўскай бiтвы”.
Аўгуст II iзноў пацвердзiў свае каралеўскiя паўнамоцтвы i заключыў но-вы саюз з Пятром I, і надалей ваенныя дзеяннi адбывалiся толькi памiж вой-скамi канфедэратаў i шведскай марыянеткi – C. Ляшчынскага. У ВКЛ барацьбу су-праць прыхiльнiкаў Ляшчынскага ўзначальваў Людвiк Пацей. У 1717 г. барацьба скончылася агульным прымiрэннем. У 1733 г пасля смерцi Аўгуста II Моцнага новым каралём быў абраны С. Ляшчынcкi. Супраць гэтага катэгарычна выказалася Ра-сiя i нават увяла ў РП свае войскi. 5 кастрычнiка 1733 г. адбылiся выбары новага караля, якiм стаў сын Аўгуста II – Аўгуст III (1733-1763 гг.).
Такiм чынам, Беларусь, ператвораная ў арэну вайны памiж рускiм i шведскiм войскамi, панесла велiзарныя людскiя i матэрыяльныя страты. Пры гэтым у мiжусобнай барацьбе гiнула i шляхта, i рэкрутаваныя ёй сяляне, нi-шчылiся велiзарныя матэрыяльныя каштоўнасцi. Усяго на Беларусi загiнула, памерла ад ран, хваробы i голаду каля 700 тыс чал. з яе 2, 2 мiльённага на-сельнiцтва. Як шведы, так i рускiя, разглядалi беларускую зямлю як чужую тэрыторыю, а яе багаццi як звычайную ваенную здабычу. Невыпадкова таму перасоўваннi ўзброеных атрадаў суправаджалiся рабаўнiцтвам i забойствамi мiрнага насельнiцтва. Нават сам цар не абмiнуў выпадку расправiцца са святарамi-унiятамi Святой Сафii ў Полацку. Зусiм натуральным у гэтай сувязi выглядае i разбурэнне самога храма, ператворанага рускiмi ў парахавы склад.
Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.
Названы перыяд гiсторыi Беларусi прыпадае на час найвышэйшага раз-вiцця феадальнага ладу. Пасля ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. i стварэння новага дзяржаўнага аб’яднання – РП – на Беларусi ў першай палове 17 стагоддзя назiраўся пэўны ўзрост сельскагаспадарчай i рамеснай вытворчасцi, развiццё ўнутранага i знешняга гандлю.
С сярэдзiны ХVII ст. Беларусь амаль на цэлае стагоддзе трапляе ў паласу эканамiчнага заняпаду. Асноўнай прычынай таму – разбуральныя войны, якiя вялiся на яе тэрыторыi – сялянска-казацкая або антыфеадальная, РП з Расiяй у 1654-1667 г., Паўночная. Так, пасля кожнай пуставала мноства ворыўных зямель. Каралеўскiя ўлады былi вымушаны на некалькi год вызвалiць ад падаткаў гараджан, каб узняць рамёствы i гандаль.
Ад войн, як вядома, неслi страты не толькi сяляне i рамеснiкi, а i феада-лы. Кожны з iх па-свойму стараўся паправiць свой дабрабыт. Больш багатыя i дальнабачныя землеўладальнiкi не спяшалiся рабiць гэта за кошт сваiх пры-гонных, даючы iм магчымасць аднавiць разбураную гаспадарку, i толькi по-тым у поўнай меры ўзмацнялi павiннасцi. Так, асобныя паны дазвалялi ся-лiцца ў сваiх разбураных вёсках навасёлам, для асваення залежных зямель засноўвалi слабоды i г. д. Адсюль вёскi з назвамi “Навасёлкi”, “Слабада”. Ча-сам пан быў вымушаны здаваць сялянам за нiзкую плату ўчасткi зямлi – так званыя прыёмныя, бакавыя, наезныя, лазовыя – каб толькi яны не застава-лiся неапрацаванымi.
Большасць жа дробнапамеснай шляхты бачылi выйсце са свайго цяжка-га становiшча ва ўзмацненнi эксплуатацыi прыгонных сялян. Асноўнымi па-вiннасцямi заставалiся паншчына i чынш, прычым першая пераважала ў цяг-лых сялян, а другая (чынш) – у асадных.
Менавiта паншчына аж да сярэдзiны ХVIII ст. займала першае месца ся-род iншых павiннасцей. У вынiку, яна стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглавай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адно-сiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); фурманковая павiннасць (1-2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчыну (2-4 чал. ад вёскi штодня на двор гаспадара); начную варту.
Колькасць рознага кшталту павiннасцей i выплат вагалася ад 120 да 140.
За выкананнем паншчыны i iншых павiннасцяў сачыў войт або ўраднiк.
Як правiла, сярэднi памер сялянскага надзелу складаўся з паўвалокi.
Буйныя феадальныя ўладаннi належалi дзяржаве, асабiста каралю (эка-номii), магнатам, каталiцкай i унiяцкай царкве. Акрамя таго, феадальнай знацi ў другой палове ХVIII ст. належала 58 гарадоў i мястэчак. Самыя багатыя ўла-дальнiкi – Радзiвiлы: нават iх родавы герб напалову падобны на каралеўскi. У канцы ХVIII ст. 16-цi магнацкiм родам належала 30% усiх сялян Беларусi.
Кожны ўладальнiк у меру сваiх патрэб скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам за пэўную суму грошай. У такiх выпадках самi арандатары бралi на сябе клопат збору падаткаў, у вынiку чаго рэзка пагаршалася становiшча падаткаплацельшчыкаў i ў той цi iншай мясцовасцi рэзка ўзрастала сацыяльная напружанасць. Так, у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў у Крычаўскiм старостве з 1740 па 1744 г. адбывалася моцнае паўстанне на чале з Васiлём Вашчылам, якое было падаўлена толькi рэгулярнымi войскамi з артылерыяй. Крыху пазней, у 1750-ыя гады таго ж 18 ст. буйное паўстанне адбылося на Каменшчыне.
У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Да сярэдзiны ХVIII ст. попыт на прадукты рамеснай вытворчасцi вiцебскiх гарбароў, магiлёўскiх пальчатнiкаў i мылавараў, мiнскiх рымараў, слуцкiх ювелiраў i iнш. спрыяў развiццю ўнутранага гандлю. У гарадах i мястэчках па-ранейшаму заставалася цэхавая арганiзацыя рамеснiкаў. Вярхушку ган-длёвага насельнiцтва складала купецтва.
Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, дзе ўвесь працэс вытворчасцi тавараў ад пачатку да канца ад-бываўся ўручную, на чале i з удзелам самога ўладальнiка – майстра, ману-фактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу, якiя самi не выраблялi тую цi iншую прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i рабочых. Па-другое, на гэтых прадпрыемствах узнiк падзел працы i пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi).
У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля Ст. Аўгуста Панятоўскага галоўны упраўляючы эканомiямi Антонi Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi (15), фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, пан-чох, капелюшоў, экiпажаў i iнш.
Усё ж асноўную масу прамысловых тавараў па-ранейшаму выпускалi ра-месныя майстэрнi, якiя захавалi свае замкнёныя цэхавыя структуры. Най-больш развiтымi з’яўлялiся прафесii метала- i скураапрацоўшчыкаў, затым краўцоў i будаўнiкоў.
Да канца ХVIII ст. колькасць гараджан складала 11% з 3, 6 млн. насель-нiцтва Беларусi. Па некаторых звестках, у гэты час на Беларусi icнаваў 41 го-рад i 397 мястэчак агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал. Так, у Мiнску ў 1797 г. 5 794 жыхары. Па колькасцi дамоў i жыхароў ён саступаў Магiлёву i Вiцебску.
Уздыму эканомiкi спрыяла таксама некаторае ўпарадкаванне дзяржаўна-га ладу. У 1760-70-х гг. былi праведзены адмiнiстрацыйныя рэформы, узмац-нiўшыя апарат улады, нагляд за гандлем, фiнансы. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў “генеральную мытную пошлiну”, у тым лiку для шлях- ты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi пра-цэнт значна абмяжоўваецца.
У 1766 г. у ВКЛ уведзены адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi.
Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагас-падарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноў-ным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яў-лялiся Гданьск, Крулявец, Вiльня. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi ў Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. У Гароднi, Кобрыне, Паставах пры мануфак-турах адчыняюцца крамы.
Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трак-таў, накшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага.
Па-ранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн былi рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам (1781-84 гг.)
У сярэдзiне ХVIII ст. у РП намецiўся пэўны эканамiчны ўздым, у тым лi-ку i на Беларусi. Па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi падаўляючай часткi насельнiцтва – прыгоннага сялянства. У нетрах феадальнага грамадства сталi зараджацца новыя пласты насельнiцтва – прамысловая буржуазiя i наёмныя рабочыя. Але iх роля ў эканамiчныя i палiтычным жыццi яшчэ заставалася зусiм слабай.
Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.
Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу ка-раля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць на-званыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць су-праць яго са зброяй у руках (рокаш), калi той парушыць “шляхецкiя вольнасцi
Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржа-вы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачынаюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна-дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш.
У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання пра-ва “лiберум вета”. Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаў-нага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў.
Вiдавочна, што суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай РП i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон РП заняў Аўгуст III, такi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю. Натуральна, што менавiта ў гэты час узмацнiлася шляхецкая анархiя, а пасля яго смерцi ў 1763 асаблiва актывiзавалася мiжусобная барацьба памiж Патоцкiмi i Бранiцкiмi, памiж Ра-дзiвiламi i Чартарыскiмi. Апошнiх падтрымала Расiя. Характэрна таксама, што i чарговы кароль быў абраны пры вызначальнай ролi Расii, дакладней яе армii.
Такiм чынам, у вераснi 1764 г. на элекцыйным сейме каралём РП быў абраны не швед або немец, як раней, а ўраджэнец маёнтка Волчын Бера-сцейскага павета, стольнiк ВКЛ Cтанiслаў Панятоўскi, якi пры каранацыi набыў яшчэ iмя Аўгуст IV.
Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Пэўныя шляхецкiя пласты грамадства РП усведамлялi пагрозу працяглага палi-тычнага крызiсу краiны, свавольства магнатаў, пэўнай рэгiянальнай адасобленасцi i г. д. Менавiта таму сейм прадпрымаў захады па эканамiчнай стабiлiзацыi РП, у тым лiку за кошт абмежавання права liberum veto пад час галасаванняў па гаспадарчых пы-таннях. Можна меркаваць, што менавiта стабiлiзацыйныя тэндэнцыi выклiкалi трыво-гу Расii i Прусii i абумовiлi iх умяшанне ва ўзнiкшую праблему аб дысiдэнтах.
У вынiку ў 1767 г. на дапамогу Слуцкiм праваслаўным канфедэратам, якiя запатра-бавалi роўнасцi ўсiх вернiкаў у РП, прыбыла 40-тыс. рускае войска. Гэта акцыя абумовiла рашэнне сейма задаволiць патрабаваннi “дысiдэнтаў”, у лiку якiх было права займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюбы з асобамi ка-талiцкага веравызнання i iнш. У сваю чаргу частка каталiцкай шляхы ўба-чыла ў гэтым парушэнне “старыны”, а разам з ёй – i “залатых вольнасцей”, i стварыўшы ў 1768 г. у г. Бар канфедэрацыю на чале з Ю. Пуласкiм, распачалi ўзброеную барацьбу за адмену раўнапраўя каталiкоў i праваслаўных.
Ваенныя дзеяннi на Беларусi супраць рускiх войск адбывалiся да восенi 1771 г. У лiку апошнiх пад Сталавiчамi рускiм генералам Суворавым быў разбiты атрад гетмана ВКЛ Мiхала Казiмiра Агiнскага.
Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аў-стрыя падпiсалi ў Пецярбургу канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалiтай, каб тым самым “прадухiлiць дзяржаву ад поў-нага разлажэння“.
Да Расii адыйшлi: Iнфлянцкае, большая частка Полацкага, амаль усё Вiцебскае, Мсцiслаўскае ваяводства i ўсходняя частка Рэчыцкага павета Мiнскага ваяводства з гарадамi Рагачоў, Прапойск, Чачэрск i Гомель. Гэтыя землi ўключалiся ў склад Пскоў-скай i Магiлёўскай губерняў i аб’ядноўвалiся ў генерал-губернатарства.
1776 г. беларускiя i латышскiя паветы вылучылiся з Пскоўскай губернi i ўвайшлi ў Полацкую. Магiлёўская i Полацкая губернi перайменаваны ў намеснiцтвы.
Пасля першага падзелу РП патрыятычна настроеная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы палiтычны заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпу-татаў 4-х гадовага (1788-92) сейма (Гуга Калантай, Машынскi, Малахоўскi, Патоцкi, Сапега) дамаглася прыняцця Канстытуцыi РП, якая была скiравана на ўмацаванне кiравання дзяржавай i кансалiдацыю грамадства.
Паводле яе, выбарнасць каралёў забаранялася.
Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання “лiберум вета”. Утварэнне канфедэрацый забаранялася.
Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў.
Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызна-чальнай ролi ў грамадскiм жыццi.
Значна ўздымаўся статус мяшчанства: яму дазвалялася набываць зя-мельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску.
Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Пан набываў права вызвалiць селянiна ад прыгону.
Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захавала статус дзяржаўнай рэлiгii
Канстытуцыя абвяшчала аб утварэннi ўнiтарнай дзяржавы, ужо не Рэчы Паспалiтай двух народаў, а Рэчы Паспалiтай Польскай. Пры гэтым у ВКЛ захоўвалiся асобныя дзяржаўныя пасады i сваё войска.
У цэлым Канстытуцыя мела прагрэсiўны характар, яна лiквiдоўвала феадальную анархiю i стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця буржуаз-нага грамадства.
Праз 2 месяцы дэпутаты-рэфарматары здзейснiлi спробу пазбавiць Ра-сiю падставы ўмешвацца ва ўнутраныя справы РП пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды па iнiцыятыве названых дэ-путатаў у Пiнску быў склiканы вышэйшы сход – “Генеральная кангрэга-цыя” праваслаўных дзеячаў (святароў, манахаў, мяшчан, шляхты) якiя ў сваiм праекце ад 2 лiпеня пастанавiлi: прызнаць верхавенства не расiйскага Сiнода, а Канстанцiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае права-слаўнае кiраванне ў РП. Старшынёй “генеральнай кангрэгацыi” быў аб-раны iгумен Бельскага манастыра С. Пальмоўскi. Але зацвярджэнне пастаноў кангрэгацыi зацягнулася да 21 мая 1792. “Праваслаўнае пытанне”, прапа-наванае каралём першым на разгляд сейма, было прынята 123 галасамi “за” пры 13 “супраць”.
Тым не менш, гэта акцыя не абаранiла РП ад далейшай расiйскай экс-пансii. Пасля звароту польскiх магнатаў да Кацярыны 27 красавiка 1792 г. у Пецярбурзе быў складзены i 14 мая абвешчаны акт новай канфедэрацыi. Працiўнiкi Канстытуцыi, члены Таргавiцкай канфедэрацыi на чале з С. Ржэ-вускiм, К. Бранiцкiм выступiлi супраць караля i сейма пад сцягам не-паруш-насцi шляхецкiх прывiлеяў. Канфедэраты звярнулiся за падтрымкай да Каця-рыны II i рушылi на Варшаву ўслед за 100-тыс. расiйскiм войскам
Значная частка беларускага шляхецтва падтрымала таргавiчан. Баi па-мiж войскамi канфедэратаў (рускiх) i РП адбывалiся ў Зах. Беларусi на пра-цягу 2 месяцаў - з мая па лiпень 1792 г. – i скончылася поўным разгромам апошняга. Характэрна, што i сам кароль 24 лiпеня перайшоў на бок кан-федэратаў. У вынiку войска РП пацярпела паражэнне, Канстытуцыя 3 мая была скасавана. Таргавiцкiя канфедэраты падрыхтавалi новы падзел РП.
12 студзеня 1793 з гэтай нагоды ў Пецярбургу была падпiсана канвен-цыя памiж Расiяй i Прусiяй. Да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусi па лiнii Друя–Пiнск (Барысаў, Менск, Бабруйск, Бабруйск, Слуцк, Пiнск, Мазыр), а таксама правабярэжная Украiна.
Гродзенскi сойм моўчкi зацвердзiў рашэнне аб падзеле РП.
Над краiнай навiсла пагроза канчатковага яе падзелу
Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП.
Далучэнне Заходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.
Асноўная частка магнатаў, шляхты, духавенства, выхаваная ў духу “шля-хецкiх вольнасцяў”, скарылася з вынiкамi II падзела РП. Пэўныя ж колы грамадства, асблiва тыя, хто ўдзельнiчаў у баявых дзеяннях супраць рускiх i прускiх iнтэрвентаў, заставалiся шчырымi патрыётамi, гатовымi змагацца за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772 г. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся за мяжой – у Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiза-цыя на чале з палк. Я. Ясiнскiм.
Патрыёты ўскладалi значныя спадзяваннi на адстаўнога генерал-лейтэ-нанта – Тадэвуша Касцюшку
Менавiта iм 24 сакавiка 1794 г. у Кракаве на рынку быў абвешчаны “Акт паўстання грамадзян”. Т. Касцюшка прылюдна прысягнуў “усёй поль-скай нацыi”, запэўнiў прысутных у сваёй гатоўнасцi змагацца за непа-рушнасць тэрыторыi дзяржавы, за самаўладдзе народа i ўсеагульную сва-боду, за пазбаўленне ад iншаземнай акупацыi, за вяртанне Канстытуцыi 3 мая 1791 г. Усе жыхары заклiкалiся да ўдзелу ў вызваленнi краiны. Cфа-рмiраваныя часцi паўстанцаў рушылi на Варшаву.
16 красавiка адбылося паўстанне часцей лiтоўскага войска ў Шаўлях.
У ноч з 22 на 23 красавiка ў падтрымку паўстання выступiлi жыхары Вiльнi на чале з палкоўнiкам Я. Ясiнскiм. Расiйскi гарнiзон быў разбiты. Днём, 23 красавiка тут быў утвораны часовы ўрад – Найвышэйшая Лiтоў-ская Рада на чале з Я. Ясiнскiм.
Назаўтра, 24 красавiка перад ратушай быў абвешчаны “Вiленскi Акт паўстання народа Лiтоўскага”. Апошнi гетман ВКЛ, Шыман Касакоўскi якi пайшоў на службу да Расii, быў павешаны.
На працягу красавiка-мая ўлада паўстанцаў усталявалася ў Берасцi, Ваў-кавыску, Слонiме, Наваградку, Пiнску, Ашмянах, Кобрыне, Лiдзе, Браславе.
Найвышэйшая Рада iмкнулася пашырыць свой рух за кошт народных мас. Сялянам абяцалася вызваленне ад прыгону.
У гэты час у самой Польшчы адбывалiся не менш важныя падзеi. 4 красавiка пад Варшавай паўстанцы Касцюшкi разбiлi атрад генерала Тар-масава, а 17-18 красавiка ўзброенае паўстанне перамагло i ў сталiцы.
.
Т. Касцюшка прадпрыняў шэраг захадаў з мэтай пашырэння i ўзмац-нення паўстання: накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiў-леннем; абвясцiў агульную мабiлiзацыю; разаслаў адпаведныя манiфесты да войска, духавенства, насельнiцтва, нават жанчын.
7 мая iм быў абвешчаны “Паланецкi унiверсал”, у якiя сялянам гаран-тавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi, але без зямлi.
.
Неўзабаве памiж Найвышэйшай Нацыянальнай i Найвышэйшай Лiтоў-скай Радамi ўзнiклi значныя непаразуменнi. Магчыма, з-за залiшняй ра-дыкальнасцi лiдэра “вiленскiх якабiнцаў” Я. Ясiнскага “Найвышэйшая Лi-тоўская Рада” на той падставе, што яна быццам “не спрыяла унii брацкiх народаў”, была распушчана. Замест яе Касцюшка ўтварыў больш памяр-коўную Цэнтр Дэпутацыю ВКЛ пры Найвышэйшай Нац Радзе, а Я. Ясiнскi адклiканы з Вiльнi. Праўда, 13 мая ён быў павышаны ў званнi да генерал-лейтэнанта, але гэта была “падсалоджаная пiлюля”. Кiраўнiком паўстання ў ВКЛ Касцюшка назначыў польскага генерала М. Вяльгорскага.
Вясной-летам 1994 г. рускiя войскi адыйшлi ва ўсходнiя раёны РП. На тэрыторыi ВКЛ царскiя генералы абвясцiлi сялянам амнiстыю i абяцалi пе-радаць iм маёмасць тых паноў, якiя бралi ўдзел у паўстаннi.
Якуб Ясiнскi ў свой час шляхам засылкi атрадаў на нядаўна далучаныя ў склад Расiйскай iмперыi спрабаваў узняць там паўстанне. Новы камандуючы Вяльгорскi не здолеў завяршыць гэту работу. Праўда, здзяйснялiся асобныя конныя рэйды на Дынабург (М. Кл. Агiнскi), на Меншчыну (Ст. Грабоўскi) i iнш., але значнага плёну яны не прынеслi.
У канцы чэрвеня 1794 ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Паступова тэрыторыя, ахопленая паўстаннем, пачынае звужацца. 19 лiпеня пачынаецца штурм Вiльнi, абаронцы якой 12 жнiўня былi вымушаны пера-пынiць супрацiўленне. Рэшткi паўстанцкiх сiл з ВКЛ адступаюць на захад i скiроўваюцца на абарону Варшавы.
У вераснi ў Гродна прыязджаў Т. Касцюшка, дзякаваў мясцовым патры-ётам. Некаторым уручыў пярсцёнкi з надпicам“Айчына свайму абаронцу”.
Паступова ваенная сiтуацыя ў заходнiх раёнах ВКЛ складаецца на ка-рысць рускiх войск. З Турцыi пасля замiрэння было перакiнута войска Су-ворава. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал Сувораў разбiў атрады Серакоўскага i Князевiча.
Але спявалi яны, вiдаць, лепш, чым ваявалi, бо 19 верасня паўстанцы пацярпелi яшчэ адно паражэнне пад Брэстам.
Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ эвакуiруецца ў Гародню, адтуль у Польшчу. Усе ўзброеныя сiлы РП, у тым лiку ВКЛ кiнуты на абарону Варшавы.
10 кастрычнiка на падыходах да яе адбылася другая буйнейшая бiтва паўстанцаў з рускiмi войскамi (ген.. Ферзен) пад Мацяёвiцамi. Паранены Касцюшка трапляе ў палон (шляхцiц Шыманскi).
12 кастрычнiка новым галоўнакамандуючым прызначаецца Ваўжэцкi. Але вялiкага сэнсу ў гэтым няма, бо ваенная iнiцыятыва поўнасцю на баку рускiх. 4 лiстапада Сувораў захапiў Прагу, а потым i ўвесь горад. Сярод загiнуўшых – 10 тыс паўстанцаў, 4 тыс дабрахвотнiкаў, 2 тыс патанулых у Вiсле. У лiку ахвяр – 5 тыс ураджэнцаў ВКЛ, а таксама Я. Ясiнскi.
13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП.
25 лiстапада С. Панятоўскi адрокся ад трона. Быў вывезены ў Пецяр-бург. Там памёр i пахаваны ў саборы св. Кацярыны. У 1938 палякамi па пра-панове савецкаага ўрада перазахаваны ў в. Волчын. Цяпер там збiраюцца аднавiць касцёл, але труна з былым каралём не знойдзена.
У 1795 г. да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. Некаторы час iснавалi Слонiмская i Вiленская губернi. Беласточчына – да Прусii.
.
ТЭМА. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
Устанаўленне адміністрацыйнага падзелу і стварэнне органаў кіравання і суда. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы перыяд у гісторыі Беларусі, але цяпер ужо ў складзе Расійскай дзяржавы (у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн чалавек).
Царскі ўрад адразу ж ажыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях.
На беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У гэтых мэтах у 1796 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа. У Беларусі ствараліся губерні: Беларуская (у яе склад увайшлі Полацкая і Магілёўская) з губернскім горадам Віцебскам (каля 16 000 чала-век) і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек; Мінская з губернскім горадам Мінскам (15 620 чалавек) і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек і Літоўская (у яе ўвайшлі Слонімская і Віленская) з губернскім горадам Вільняй (каля 25 000 чала-век) і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.
У 1801 г. у выніку новага адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую, якія разам са Смаленскай увайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай гу-берняй Літоўскае генерал-губернатарства.
Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена генерал-губернатарам і губернатарам, якія апіраліся на ваенныя сілы і выконвалі волю імператара. У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіраван-ня: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д.
Уступкай царызму мясцовым феадалам з'яўлялася захоўванне на далучаных землях Беларусі ў якасці асноўнага закона Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Адсюль губерні падзяляліся на паветы, якія ўзначаль-валіся старастамі. Захаваны былі таксама сістэма мясцовага кіравання і судовыя органы. У сістэме судовых органаў па расійскім ўзоры былі створа-ны палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды, якім перадавалася частка спраў, што раней разглядаліся ў падкаморскіх судах. Суддзі вызначаліся з мясцовых шляхціцаў і па асабістым іх выбары. Да 1863 г. абсалютная болынасць чыноўнікаў у беларускіх губернях належала да мясцовых ураджэнцаў, выхадцаў з дробнай шляхты, пераважна каталіцкага веравызнання.
На беларускія губерні была распаўсюджана "Грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі" ад 21 красавіка 1785 г., у адпаведнасці з якой у гарадах ствараліся выбарчыя органы кіравання: распарадчыя — гарадскія думы і выканаўчыя — шасцігалосныя думы, у якія выбіраліся прадстаўнікі ("гласныя") ад кожнага разраду гарадскога насельніцтва. Усё гарадское насельніцтва дзялілася на шэсць разрадаў: "знакамітых гараджан", "купцоў", "іншагародніх і замежных гасцей", "цэхавых", "абывацеляў" і "па-садскіх". Грамата скасоўвала ў беларускіх гарадах юрыдыкі, г.зн. юрыс-дыкцыю феадалаў над тымі гараджанамі, якія пражывалі на іх землях.
Палітыка царызму ў адносінах да шляхты. Па загаду Кацярыны II усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім давалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Калі рэалізаваць яе не ўдавалася, тады ў адпаведнасці з указам "Аб прыняцці пад Расійскую дзяржаву саступленых ад Польшчы правін-цый" ад 16 жніўня 1772 г. магла праводзіцца канфіскацыя маёнткаў. Разам з тым ва ўказе ўзгадвалася, што маёнткі тых землеўладальнікаў, якія ў трохмесячны тэрмін не прысягнуць на вернасць новаму імператару, бу-дуць секвестраваны, г. зн. што іх маёнткі перадаваліся казне. Большая част-ка памешчыкаў паспяшалася прынесці вернападданніцкую прысягу ў вы-значаны тэрмін. Праз тры месяцы ўладамі былі секвестраваны маёнткі 14 асоб, якія па розных прычынах прысягу не прынеслі. Канчаткова канфіс-кавана была маёмасць толькі чатырох асоб: М. Агінскага, К.Радзівіла, М.Чартарыйскага і маршалка вялікага кароннага М. Мнішка, якім разам належала каля 45 тыс. сялян. Акрамя таго, у адпаведнасці з палажэн-нямі ўказа ад 16 жніўня яшчэ 24 чалавекі былі пазбаўлены права валодан-ня ці арэнды каралеўскіх, дзяржаўных і іншых падобнага тыпу маёнткаў. Амаль што ўсе маёнткі, якія перайшлі ў выніку гэтых акцый да расійскай казны, былі выкарыстаны Кацярынай II як фонд для надзялення маёмасцю яе фаварытаў і расійскіх вышэйшых ваенных і грамадзянскіх чыноўнікаў.
Новы этап канфіскацыі зямельнай уласнасці на беларускіх землях быў звязаны з другім і трэцім падзеламі Рэчы Паспалітай у 1793 і 1795 гг. Да асаблівасцей гэтага этапу можна аднесці тое, што асноўная канфіска-цыя ў дадзены час, у адрозненне ад 1772 г., адбывалася не з прычыны непрынясення своечасовай прысягі, а з-за яе парушэння, у прыватнасці за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У выніку секвестру маёмасці ўдзельнікаў паўстання да расійскай казны па-вінна было перайсці толькі ў межах Літоўскай губерні больш за 175 тыс.сялян,
У выніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70— 90-я гг. XVIII ст., значная колькасць зямель была падарава-на асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25 800 сялян), ІІацёмкін — Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч — мястэчка Шклоў з ваколіцамі (11 800 сялян), Румянцаў-Задунайскі — Гомельскае староства (больш за 11 100 сялян) і г.д.
Таксама трэба адзначыць і тое, што пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад пачаў пра-водзіць так званы разбор шлях-ты. Сутнасць гэтай палітыкі заключалася ў дакументальным пацвяр-джэнні шляхецкіх правоў, запісаных у прывілеях ці граматах літоўскіх князёў і польскіх каралёў.
У жніўні 1800 г. быў выдадзены ўказ, які ўпершыню ўводзіў канкрэтны двухгадовы тэрмін для "отыскання доказательств на дворянство". Сакавіцкі ўказ 1812 г. патрабаваў прызнаваць дваранства толькі за тымі асобамі, чые продкі ўжо былі ў ім зацверджаны. Указ ад 20 студзеня 1816 г. абмяжоўваў правы тых, хто імкнуўся да замацавання ў прывілеяваным стане. К моманту канчатковага доказу шляхціцы заходніх губерняў падля-галі акладу, не мелі правоў мяняць месца жыхарства і г.д.
Пасля далучэння Беларусі да Расіі магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці, а шляхта — права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі.
Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуалі-раваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы XVIII ст. складала да 12 % усяго насельніцтва Беларусі — з аднаго боку, а з другога — гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў — сялян або мяшчан.
Становішча сялянства і гараджан. Сацыяльная палітыка царызму ў Беларусі насіла феадальна-прыгонніцкі характар. Сваімі законамі і пастановамі ўрад забяспечваў дыктат па мешчыкаў над сялянамі, выкананне імі ўсіх павіннасцей на карысць паноў. Паме-шчыкі Беларусі атрымлівалі права прадаваць сялян без зямлі.
У Беларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся існуючыя ў вялікай колькасці розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх, а таксама падымнага падатку ўводзіліся падушны падатак і земскі збор. На сялян накладвалася яшчэ і рэкруцкая павіннасць, сутнасць якой заключалася ў тым, што памешчыкам у Беларусі дазва-лялася аддаваць на 25 гадоў у салдаты беларускіх сялян.
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем пан-скай гаспадаркі і прадпрымальніцтва пачала хутка расці норма экс-плуатацыі прыгонных сялян. Памешчыкі пачалі павялічваць пан-шчыну, якая ў хуткім часе зрабілася галоўнай павіннасцю сялян. Шырока практыкавалася здача прыгонных у наём падрадчыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы, часта ў далёкія губерні Ра-сіі. Нярэдка пры гэтым памешчыкі і ўпраўляючыя іх маёнткаў забі-ралі сабе ўвесь заробак сялян. У выніку такой эксплуатацыі пера-важная большасць сялян Беларусі жыла ў крайняй беднасці.
У 1785 г. на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам". У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мястэчкі, якія сталі адміністрацыйнымі цэнт-рамі, былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэн-травалася ў прадстаўнічым органе — Думе, якая выбіралася з га-радскіх саслоўяў, але была цалкам падпарадкавана царскай адміністрацыі.
3 мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленняў падаткаў у казну за кошт падатка-абкладанняў гарадскіх жыхароў у Беларусі паводле ўказа ад 23 чэр-веня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрыс-ціянскім насельніцтвам.
Такім чынам, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. царскі ўрад у Беларусі праводзіў такую палітыку, сутнасць якой заключалася ў тым, каб прыцягнуць да сябе перш за ўсё магнатаў і шляхту, ката-ліцкую царкву, вярхі гарадскіх мяшчан і прыглушыць апазіцыйныя настроі ў Беларусі.
Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Венскага кангрэсу.
На мяжы 18 - 19 стст. у Еўропе на мiжнароднай арэне адбылася перагрупоўка сiл. На першы план выйшла Францыя на чале з заснавальнiкам новай iмператарскай дынастыi Напалеанiдаў — Напалеонам Банапартам.
Выдатны палiтык, непераможны ваеначальнiк Напалеон здолеў падпа-радкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. Але i яна апынулася ў блакадзе. На шляху Напалеона да сусветнага панавання за-ста-валася толькi Расiя. У адносiнах да яе былi выкарыстаны дыпламатычная сродкi з тым, каб прыцягнуць яе да сумеснай барацьбы супраць Англii, у 1807 г. ей была перададзена тэрыторыя адваяванай у Прусii Беласточчыны.
Па-другое, з астатнiх зямель, захопленых Прусiяй i Аўстрыяй у вынiку падзелаў РП, было створана Варшаўскае герцагства з правам на самакiраванне. Паводле прынятай Канстытуцыi, усе падданыя герцагства абвяшчалiся роўнымi перад законам, са свабодай веравызнання, а сяляне вызвалялiся ад прыгону. Вышэйшая выканаў-чая ўлада належала герцагу саксонскаму каралю Фрыдрыху Аўгусту, якi кiраваў, абапiра-ючыся на 2-палатны сейм. 5 мiнiстраў i дзяржаўны сакратар складалi дзяржаўны савет.
Адмiнiстрацыйны лад быў створаны па ўзору Францыi. Войска ў 30 тыс. павiнна было служыць Напалеону. Неўзабаве герцагства зрабiлася плацдар-мам для падрыхтоўкi нападу на Расiю. Да гэтага Напалеона штурхала i польская шляхта, спадзеючыся на аднаўленне Рэчы Паспалiтай. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы корпус (60–70 чал.) на чале з ген. Юзафам Панятоўскiм.
. Сумесныя расiйска-французскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага сутыкнення.
Беларусь у вайне 1812 года
10 чэрвеня 1812 Францыя абявiла вайну Расii. 12 чэрвеня армiя Напа-леона ў колькасцi 300 тыс чал. фарсiравала Неман. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён, таксама без бою, Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення Напалеона прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi.
Да пачатку ваенных дзеянняў I армiя ў 120 тыс. на чале з Барклаем дэ Толi) размяшчалася ў Прыбалтыцы i Заходняй Беларусi. Корпус Вiтгенштэй-на прыкрываў Пецярбург. II армiя (каля 50 тыс.) на чале з Баграцiёнам – у раёне Ваўкавыска-Зэльвы, трэцяя армiя (44 тыс.) генерала Тармасава – у раё-не Луцка з мэтай прыкрыць кiеўскi напрамак.
Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў генеральнай або ў некалькiх бiтвах i даў адпаведныя загады маршалам Жэрому i Даву.
На тэрыторыi Беларусi моцныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Сал-танаўкай. Армii дэ Толi i Баграцiёна былi вымушаны адступаць i толькi 22 лi-пеня злучылiся ў раене Смаленска.
Знаходзячыся ў Вiцебску 16 лiпеня–1 жнiўня, Напалеон вагаўся, цi варта наступаць углыб Расii, цi не, паколькi разграмiць яе ўзброеныя сiлы так i не ўдалося. 4-5 жнiўня пад Смаленскам французы выйгралi першую буйную бiтву, але асноўныя сiлы рускiх яшчэ заставалiся непераможанымi.
Такiм чынам, Беларусь была заваявана ўжо праз месяц пасля пачатку вайны Пасля захопу французамi Вiльнi Напалеона сустракалi як вызвалiцеля мясцовыя жыхары. Шляхта за абяцанне Напалеона аднавiць ВКЛ ўзялася за фармiра-ванне 100 тысячнага войска i дастаўку французам прадуктаў i фуражу. 1 лiпеня быў ад-дадзены загад аб стварэннi ў Вiльнi Часовага ўрада ВКЛ (маршалак Солтан) на тэрыторыi Вiленскай, Гродзенскай, Мiнcкай губерняў, а таксама Беластоцкай вобласцi. Астатнiя тэрыторыi Беларусi Часоваму ўраду не падпарадкоўвалiся.
Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага узору: дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны. У гарадах — мунiцыпалiтэты, у весках — самакiраваннi.
Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiса-ра Бiньена; ваенная ўлада (а са жнiўня - старшынства Часовага ўрада) ускла-далася на генерал-губернатара Лiтвы - Гогендорпа. Яму падпарадкоўвалiся губер-натары з лiку французскiх генералаў: Лебрэн (Гродзенская губ), ген. Бранiкоўскi (Мiнcкая губ). Агульнае ж кiраўнiцва ад iмя Напалеона ўскладалася на Мiнiстра за-межных спраў Марэ (Вiльня).
У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з Аляксандрам Сапе-гам у адпаведнасцi з загадам Напалеона прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Для фармiравання 5 палкоў пяхоты i 4 палкоў кавалерыi Напалеон загадаў выдаць 500 тыс. франкаў з дзяржаўных сродкаў.
Беларускае войска для Напалеона фармiравалася з рэкрутаў, якiя бралiся на 6 гадоў службы. Абшарнiкi забяспечвалi iх адзеннем i запасам прадуктаў на 2 тыднi. У кавалерыю ад 75 дымоў iшоў 1 вершнiк з канём, на яго ўзбраненне збiралася кругам 486 злотых // Голас Радзiмы 31.07.02.
Генеральным iнспектарам беларускага войска быў прызначаны генерал князь Раму-альд Гедройц. Апрача палкоў было створана 6 батальёнаў стральцоў. Паводле загаду Напалеона аб арганiзацыi лiтоўскай армii ад 13 лi-пеня з цягам часу у ей было сабрана каля 15 тыс.
Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся мiру. У той час, як яго армiя раз-лагалася маральна i галадала, рускае войска у Таруцiна (80 км ад Масквы) пастаянна папаўнялася сiламi, боезапасам, прадуктамi i г.д.
Спроба Напалеона разбiць рускiя войскi пад Таруцiна i Малаяраслаўцам не прынесла яму поспеху i прымусiла ў сярэдзiне кастрычнiка адступаць да Смаленска ў складзе каля 70 тысячнага войска.
Рускiя войскi не дапусцiлi французскага пранiкнення ў паўдневыя рае-ны, прымушаючы iх адступаць па разбуранай тэрыторыi ва умовах холаду i голаду. Да Смаленска прыбыла каля 50 тыс баяздольных i столькi ж хворых i параненых.
Асноўныя баi разгарнулiся на тэрыторыi Беларусi. Праўда, спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася. 14-16 лiстапада французы наладзiлi пераправу цераз Бярэзiну i прарвалiся праз акружэнне. Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў фактычна перапынiлася. У Вiльню Мюрат прывеў каля 4 тыс гвардзейцаў i iншых сал-дат. Неўзабаве яны былi выбiты i ўцяклi да прускай гранiцы. 23 лiстапада Напалеон выехаў са Смаргонi ў Парыж. У адказ на пытанне мiнiстраў: “Дзе ж армiяў” Напалеон адказаў:“Армii няма. Ад вялiкага да смешнага адзiн крок”.
10 снежня ў Вiльню прыбыў Александр I. 12 снежня ён абвясцiў амнi-стыю жыхарам Заходнiх губерняў, хто падтрымаў Напалеона, але яна часта парушалася. Маёнткi асобных прыхiльнiкаў Напалеона канфiскоўвалiся. Шляхта, якая тра-пiла ў палон да рускай армii, не хутка вярнулася дадому. Многiя афiцэры, у прыватнасцi, мусiлi пэўны тэрмiн адпрацаваць на асваеннi земляў Прычарнамор’я.
Падзеі 1813-1815 гг.
У пачатку 1813 г. расійская армія ўступіла ў Еўропу і баявыя дзеянні расійскіх войскаў разгарнуліся на тэрыторыі Саксоніі.
4—7 (16—19) кастрычніка 1813 г. Напалеон быў разбіты пад Лейпцыгам і з рэшткамі сваёй арміі пакінуў межы Гер-маніі і адышоў за Рэйн.
У пачатку 1814 г. саюзныя войскі ўступілі ў Францыю і 31 сакавіка ўвайшлі ў Парыж. Напалеон быў звергнуты і накіраваны на востраў Эльбу. Вайна закончылася поўным крушэннем яго імперыі.
1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс, на якім 9 чэрвеня 1815 г. быў падпісаны "Заключны акт", паводле якога Расія атрымала большую частку тэрыторыі былога герцагства Варшаўскага, Прусія — дзве пятых тэрыторыі Саксоніі, Аўстрыя — Усходнюю Галіцыю.
У вынiку кампанii 1813-1815 Герцагства Варшаўскае перайшло да Расii, на базе якога было створана Каралеўства Польскае.
Пасля далучэння герцагства Варшаўскага да Расійскай імперыі Аляк-сандр I абвясціў сябе "каралем польскім" і даў польскай шляхце "кансты-туцыйную хартыю", якая абвяшчала недатыкальнасць асобы, незалежнасць суда, свабоду друку, права выбару дэпутатаў сейма. Урадавую ўладу ажыц-цяўляў Адміністрацыйны савет, які складаўся з міністраў-палякаў з цар-скім намеснікам на чале. На месцах дзейнічалі выбарчыя ваяводскія саветы. Ва ўсіх установах афіцыйнай прызнавалася польская мова.
Царызм пакінуў у сіле дэкрэт 1807 г., які скасоўваў у герцагстве Вар-шаўскім прыгоннае права і даваў сялянам асабістую свабоду з захаваннем усёй зямлі ва ўласнасці ў памешчыкаў.
Аднак з цягам часу аўтаномныя пачаткі пачалі ўшчамляцца. Сваім намеснікам у Польшчы Аляксандр I прызначыў генерала І.Зайончэка, але фактычна цара прадстаўляў у Варшаве яго брат вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, які займаў пасаду галоўнакамандуючага польскімі войскамі.
У першы раз польскі сейм быў скліканы ў 1818 г., паў-торна — у 1820 г., а трэці раз — толькі ў 1825 г. Урад па сутнасці не нёс перад сеймам нія-кай адказнасці. Тыя з міністраў, якія праяўлялі самастойнасць і не нізка-паклоннічалі перад рускім царызмам, вымушаны былі пайсці ў адстаўку. Сярод іх апынуліся папулярныя ў колах польскай шляхты міністры: фінансаў — Т. Матушэвіч, ваенны — Ю. Вяльгорскі, асветы — С. Патоц-кі. Пачынаецца закрыццё польскіх школ і праследаванне прагрэсіўнай поль-скай прэсы. Уводзілася строгая цэнзура. За дзейнасцю перадавой польскай інтэлігенцыі ўстанаўлівалася слежанне з боку тайнай паліцыі. Ганенні цярпелі грамадскія і культурныя дзеячы. Вядомы польскі вучоны — гісторык У.Лялевель быў адхілены ад выкладання, знакаміты польскі паэт А.Міцкевіч высланы ў Расію.
У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гара-ды і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь назбіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель.
Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расій-скай арміі, якая працягвала паход на захад. Акрамя таго, расійская армія забяспечвала сябе за кошт мясцовага насельніцтва. Так, калі расійскія войскі ўступілі ў Магілёўскую губерню, з насельніцтва па загаду расій-скага камандавання неабходна было сабраць з кожнай рэвізскай душы па 3 пуды сухароў, 1 6/30 гранца круп, па чацверыку аўса, 1/8 вядра гарачага віна, з кожных 50 душ — па аднаму валу або карове, а з кожнага павета — па 300 паўкажухоў і 300 пар ботаў. Для жыхароў разрабаванай Магілёўскай губерні зрабіць гэта было вельмі складана.
Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і паліты-кай царызму. Сяляне былі падмануты ў сваіх спа-дзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона.
Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.
Паўстанне 1830-31 гг. у Польшчы, Беларусi i Лiтве.
Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812-1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы разам з Варшавай i была вылучана ў так званае “Царст-ва Польскае”. Нягледзячы на яго дастаткова самастойны ад астатняй тэры-торыi iмперыi статус (лiберальная палiтыка царскага намеснiка Канстатн-цiна, канстытуцыя, сейм, адмiнiстрацыя, палiцыя, войска, мова, сiстэма ас-веты, нават права чэканiць манету), польская шляхта марыла аб поўнай незалежнасцi i адраджэннi РП. Як вядома, гэтая ж iдэя дамiнавала i ў шмат-лiкiх тайных таварыствах, што дзейнiчалi на Беларусi ў 1820-я гг.
У лiку прычын, якiя падштурхнулi да паўстання, называюць таксама парушэннi царызмам аўтаномii Каралеўства Польскага i канстытуцыi 1815 г. Маецца на ўвазе наведванне Мiкалая I Варшавы ў 1829 i 1830 гг., калi ён не пацвердзiў спадзяванняў палякаў на адраджэнне iх дзяржаўнасцi.
Непасрэднай падставай да выступлення сталi чуткi, быцам цар збiраец-ца накiраваць войскi, размешчаныя ў Польшчы, супраць рэвалюцыйнай Францыi. Таму, у ноч на 29 лiстапада 1830 г. група радыкальна настрое-ных асоб напала на Бельведэрcкi палац, рэзiдэнцыю Канстанцiна. Аднача-сова выступiлi iнструктары i навучэнцы школы падхарунжых на чале з П. Высоцкiм. 30 лiстапада Варшава была ў руках паўстанцаў. Канстанцiн адмовiўся выканаць iх патрабаваннi аб наданнi РП рэальнай незалежнасцi i разам з войскамi пакiнуў Польшчу.
Першапачаткова да 5 снежня Часовы ўрад узначальваў праф. I. Ляле-вель, затым дыктатар – ген. Хлапiцкi. 20 cнежня сейм апублiкаваў “Манi-фест польскага народа” з заклiкам падтрымаць паўстанне. З гэтай жа мэтай у Лiтву, Украiну i на Беларусь накiроўвалiся эмiсары.
18 студзеня 1831 г. дыктатура Хлапiцкага была заменена кансерватыў-ным нацыянальным урадам князя А. Чартарыйскага
У сваю чаргу царскiя ўлады прымалi адпаведныя захады (ваеннае ста-новiшча, павелiчэнне гарнiзонаў, палiцэйскi вышук, высылка падазроных углыб Расii), каб не дапусцiць на гэтых тэрыторыях нiякiх хваляванняў. У адносiнах да тых памешчыкаў i ксяндзоў, хто браўся за зброю, выкары-стоўвалiся арышты, суд, канфiскацыя i г. д. На пачатку лютага 1831 на Польшчу рушыла руская армiя на чале з фельдмаршалам Дзiбiчам. Ужо першыя сутыкненнi паказалi яе перавагу. Вясной паўстанцы адступiлi за Вiслу, толькi эпiдэмiя халеры крыху перапынiла наступленне рускiх. Чарго-вая параза спасцiгла iнсургентаў пад Астраленкай у маi 1831 г.
Падрыхтоўкай да масавага паўстання на Беларусi i Лiтве заняўся Вiлен-скi паўстанцкi камiтэт, якi наладзiў сувязi з Варшавай i павятовымi камiтэтамi. Аднак яго кiраўнiцтва нават не здзейснiла спробы раззброiць 3 тысячны цар-скi гарнiзон, а заняла абарончую тактыку. Атрады паўстанцаў, што сцягвалiся да Вiльнi, былi неўзабаве разгромлены казакамi, а 12 красавiка на дапамогу Храпавiцкаму прыйшло падмацаванне.
На месцах развiццё паўстанцкага раху адбывалася больш паспяхова: у сакавiку-красавiку 1831 г. у Ашмянскiм, Браслаўскiм, Вiлейскiм, Дзiсенскiм, Cвенцянскiм паветах cтваралiся мясцовыя ўрады (камiтэты), праводзiлiся рэкруцкiя наборы (ад 20 душ - 1 вершнiк i 2 пехацiнцы) у атрады. Ксяндзы заклiкалi да “святой вайны”.
У красавiку-маi адбывалiся ўзброеныя сутыкненнi паўстанцаў з рускiмi войскамi. Актыў ны ўдзел у партызанскай барацьбе ўзялi студэнты Вiльнi, гарадская шляхта i чыноўнiцтва. У баi 18 мая адзiн з атрадаў быў разгром-лены, а 200 студэнтаў загiнула.
Да канца мая ў Вiленскай i Мiнскай губернях паўстанне было падаўле-на, толькi ў Гродзенскай губернi яно працягвалася да часу iснавання Вар-шаўскага ўрада. У маi сюды прыбыў атрад ген. Д. Хлапоўскага ў складзе 820 чал. У пачатку чэрвеня ён злучыўся ў Лiтве з 12 тысячным корпусам ген. Гел-гуда – галоўнакамандуючага ў Лiтве i Беларусi. 19 чэрвеня корпус Гелгуда спрабаваў штурмаваць Вiльню, але быў разбiты 26-тысячным рускiм вой-скам. Ген. Дэмбiнскаму з 4 тыс. корпусам удалося адысцi ў Польшчу.
У чэрвенi-лiпенi ачагi паўстання мелi месца ў Пiнскiм, Мазырскiм, Рэ-чыцкiм, Навагрудскiм паветах, у Магiлёўскай i Вiцебскай губернях.
На пачатку жнiўня 1831 г. паўстанне ў Лiтва i на Беларусi пацярпела паражэнне, аднак асобныя атрады яшчэ дзейнiчалi ў Заходняй Беларусi.
Паражэнне паўстання 1830-31 гг. мела значныя палiтычныя, сацыяль-на-эканамiчныя i культурныя наступствы не толькi для палякаў, але i для беларусаў. Як вядома, гэтае паўстанне па складу ўдзельнiкаў было пера-важна шляхецкiм. Па рэлiгiйным веравызнаннi яны былi каталiкамi. Удзел у iм беларускага сялянства цяжка назваць свядомым. Натуральна, што хва-ля царскiх рэпрэсiй закранула менавiта шляхту i касцёл. У адрозненне ад свайго папярэднiка на троне, якi ў свой час амнiсцiраваў падтрымаўшую Напалеона шляхту, Мiкалай I пакараў многiх, у тым лiку дэпутутаў сейма, якiя ў свой час галасавалi за пазбаўленне яго правоў на польскi трон.
Пасля падаўлення паўстання iмператар скасаваў усе рудыменты поль-скай дзяржаўнасцi – канстытуцыю, сейм, войска i г. д., а Царства Польскае загадаў падзялiць на губернi.
Для “навядзення парадку” у 1832 г. у Лiтве-Беларусi быў створаны так званы Заходнi камiтэт. Адным з самых шчырых чыноўнiкаў на нiве бараць бы з пальшчызнай выявiў сябе гродзенскi губернатар (з 1832 - мiнскi ге-нерал-губернатар) Мiх. Мiк. Мураўёў. У лiку першых пастаноў камiтэта ста-ла ўвядзенне рускай мовы ў дзяржаўнае справаводства замест польскай.
Для ўмацавання дзейснасцi антыпольскiх захадаў урад ствараў спры-яльныя ўмовы для рускiх чыноўнiкаў, але да канца царавання Мiкалая I iх доля складала толькi пятую частку - 20%.
Генерал-губернатары Мураўёў i Хаванскi па сваёй недасведчанасцi ўба-чылi ў Лiтоўскiм Статуце 1588 г. польскi звод законаў i таму забаранiлi яго выкарыстанне ў 1831 г., спачатку ў Вiцебскай i Магiлёўскай, а затым i ў астатнiх губернях. Яго месца заняў “Свод законов Россiйской iмперii”.
З 1840 г. па iнiцыятыве цара назвы “лiтоўскi”, “беларускi” сталi знiкаць з дакументальнага ўжытку. Замест iх з’явiлася назва “Паўночна-Заходнi край”. Менавiта з таго часу назва “Лiтва”, “лiтовец”, “лiтоўскi” стала замацоўвацца за тэрыторыяй i насельнiцтвам Ковеншчыны, а царскiя ўлады таму не пярэ-чылi. Агульнанацыянальная назва “Лiтва” была страчана. Царызму было вы-гадна называць мясцовае насельнiцтва не лiцвiнамi, а любым iншым iменем, што аддзяляла б яго ад палякаў.
Паўстанне 1830-31 гг. выявiла вызначальную ролю ў iм “высакародна-га саслоўя” – шляхты, асаблiва дробнай, так званай засцянковай. У гэтай сувязi аднавiў распачаты яшчэ пры Кацярыне так званы “разбор шляхты”, у ад-паведнасцi з якiм кожны шляхцiц мусiў дакументальна пацвердзiць сваю прыналежнасць да высакароднага саслоўя. Царызм праследаваў не толькi эканамiчныя, але i палiтычныя мэты. Пазбаўленыя дваранскiх прывiлеяў, у тым лiку прыгонных сялян, людзi набывалi cтатус падатковых пластоў - “грамадзян” або “аднадворцаў”, гэта значыць, абавязвалiся служыць у вой-ску, выконваць пастойную, падатковую i iншыя павiннасцi. Многiя з iх, стра-цiўшы сродкi да iснавання, былi вымушаны iсцi на дзяржаўную службу, адда-ваць сыноў у рускiя кадэцкiя карпусы i iнш.
Падлягала перагляду ўся сiстэма адукацыi на Беларусi. Найперш, у 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх настрояў. Усе унiверсiтэцкiя каштоўнасцi (бiблiятэка, музей) былi перавезены ў Кiеў, дзе з 1834 г. пачаў працаваць унiверсiтэт iмя Уладзiмiра Святога. Каб заахвоцiць шляхецкiх навучэнцаў, у маскоўскiм i пецярбургскiм унiверсiтэтах вылуча-лася па 50 iмянных стыпендый.
Створаная на базе медыцынскага факультэта Вiленскага унiверсiтэта Медыка-хiрургiчная акадэмiя ў 1842 г. была зачынена за палiтычную дзей-насць яго навучэнцаў.
У 1848 г. на Беларусi з’явiлася руская ВНУ – Горы-Горацкi земляробчы iнстытут, якi стаў важнейшым цэнтрам агранамiчнай навукi ў iмперыi.
Асноўныя намаганнi царскага ўрада былi скiраваны на рэфармаванне сярэдняй i нiжэйшай адукацыi, якая ахоплiвала асноўную колькасць школ. Пасля паўстання iх колькасць зменшылася ўдвая. Закрывалiся таксама поль-скiя школы пры касцёлах. Каталiцкае ж вучылiшча перамяшчалася з Вiльнi ў Пецярбург. Ва ўсiх школах забаранялася не толькi выкладанне, а нават выву-чэнне польскай мовы.
Важным накiрункам барацьбы ўрада супраць польскага ўплыву з’яўля-лася канфесiйнае пытанне. Каталiцкая царква пераводзiлася на дзяржаўнае ўтрыманне, а яе маёнткi канфiскоўвалiся. За дапамогу паўстанцам 191 кля-штар з 304 зачыняўся, звычайна iх ператваралi ў прыходы.
Удзел унiятаў у паўстаннi 1831 г. абумовiў уцiск на яго з боку дзяржавы i праваслаўнай царквы. Неўзабаве арцыбiскупам Лiтоўскiм зрабiўся Я. Ся-машка, iнiцыятар аб’яднання унiятаў i праваслаўных. У 1832 г. была створана яшчэ адна (пасля Магiлёўскай) праваслаўная епархiя з цэнтрам у Полацку. Але першая ж спроба праваслаўных святароў перапiсаць у сваю веру унiяцкiя прыходы выклiкала абурэнне вернiкаў. На Беласточчыне ад праваслаўных аб-радаў адмовiлася 15 парафiй.
Нарэшце, у лютым 1839 г. у Полацку прайшоў Сабор унiяцкiх бiскупаў на чале з Язэпам Сямашкам. Важнейшай яго пастановай стаў саборны акт, падпiсаны 24 асобамi, аб уз’яднаннi унiятаў з праваслаўнай царквой. Здзей-снены перавод унiяцкiх парафiй у праваслаўе на гэты раз моцных пратэстаў не выклiкаў. У вынiку, мясцовая праваслаўная канфесiя зрабiлася самай масавай на Беларусi i Украiне i застаецца такой да нашага часу.
Такiм чынам, факт удзелу ў паўстаннi 1830-31 г. насельнiцтва Беларусi i Лiтвы быў выкарыстаны царызмам для вынiшчэння ў гэтым рэгiёне вы-значальнага ўплыву польскай шляхты, каталiцкага касцёла i унiяцкай цар-квы. Ускосна гэта палiтыка скiроўвалася на далейшае духоўнае развiццё беларускага народа ў напрамку зблiжэння з рускiм народам i праваслаўем.
Што датычыць палякаў, то, нягледзячы на шэраг знiшчальных захадаў урада, iдэя Рэчы Паспалiтай у iх духоўнай i практычнай дзейнасцi застава-лася непарушнай.
Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне ХІХ ст. Прамысловы пераварот і асаблівасці яго ажыццяўлення на Беларусі.
У канцы XVIII першай палове XIX ст. у Беларусі, як і на астатняй тэ-рыторыі Расійскай імперыі, праходзіў працэс разлажэння феадальна-прыгон-ніцкіх адносін і фарміравання новага капіталістычнага укладу. Новыя формы гаспадарчага жыцця праяўляліся ў росце таварнасці сельскай гаспадаркі, паве-лічэнні колькасці вольнанаёмных рабочых, развіцці ўнутранага і знешняга рынку і г.д.
Сельская гаспадарка з'яўлялася асноўнай сферай народна-гаспадарчай дзейнасці ў дарэформеннай Беларусі. Большая частка зямельных угоддзяў нале-жала памешчыкам. Так, напярэдадні рэформы І861 г. яны валодалі 40 % усёй зямлі. Беларусь – край зямельных магнатаў. У Мінскай губерні буйнейшымі землеўладальнікамі былі Радзівілы. Ім належала 50 маёнткаў, 15о тыс. дзе-сяцін зямлі і каля 40 тыс. сялян. Вітгенштэйны валодалі 500 тыс. дзеся-цін і 600 тыс. прыгонных сялян, ім належала да 100 маёнткаў. Паскевічы толькі ў адным Гомельскім маёнтку валодалі 213 тыс. дзесяцін зямлі.
Развіццё таварна-грашовых адносін вымушала памешчыкаў ісці на па-шырэнне сваіх зямель за кошт сялянскіх надзелаў, распашкі новых і зямель, вырубкі лясоў. Асобныя памешчыкі рабілі спробы перабудовы сваіх гаспа-дарак па заходнееўрапейскаму тыпу. Яны выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых, сеялі сартавым насеннем, вырошчвалі пародзістую жывёлу, будавалі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчых прадуктаў.
У першай палове XIX ст. больш выразна пачынае вызначацца спецыя-лізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па губернях Беларусі. У Мінскай, на поўдні Віцебскай, поўначы Магілёўскай губерняў пашыраліся пасевы бульбы, цукровых буракоў, лёну, канапель і іншых тэхнічных культур. У канцы 50-х гг. XIX ст. у Беларусі пад бульбу адводзілася амаль 1/5 частка пасяўных плошчаў, прызначаных пад гэтую культуру па ўсёй Расіі.
Беларускія памешчыкі пашыралі таксама пасевы цукровых буракоў. Так, плошчы пад буракамі павялічыліся з 800 дзесяцін у І848 г. да 2400 дзесяцін у 1852 г., а вытворчасць цукру ўзрасла ў шэсць разоў. Значнымі былі і пасевы лёну.
У Мінскай і Гродзенскай губерні пачыналі распаўсюджвацца мяса-ма-лочная жывёлагадоўля і авечкагадоўля. Ад 2 тыс. да 2,5 тыс. авечак мелі гаспадаркі Радзівілаў, Вітгенштэйнаў і інш. Атрыманая воўна ішла на мяс-цовыя суконныя прадпрыемствы, а таксама вывозілася ў Польшчу. Усё больш значны характар набывалі вырубкі лесу памешчыкамі на продаж, які пастаўляўся ў еўрапейскія краіны.
Аднак большая колькасць памешчыкаў імкяулася павялічыць даходы сваіх маёнткаў шляхам узмацнення эксплуатацыі сялян. Па-ранейшаму асноўнымі формамі сялянскіх павіннасцей заставаліся паншчына і аброк. У 1858 г. з усёй колькасці памешчыцкіх сялян на паншчыне было занята 96.9% і З,1 % знаходзілася на аброку. Акрамя паншчыны сяляне выконвалі і іншыя павіннасці, напрыклад будаўнічыя работы, дарожную і вартаўнічую павіннасці і г.д. Не менш цяжкім было становішча і дзяржаўных сялян.
У 40—50-я гг. XIX ст. праводзілася рэформа ў дзяржаўнай вёсцы. Яе правядзенне бьшо звязана з імем прыхільніка ліберальных пераўтварэнняў Ра-сійскай імперыі міністра дзяржаўных маёмаецей графа П. Кісялёва. Рэформа прадугледжвала тры асноўныя моманты: 1) рэфармаванне сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі; 2) так званую "люстрацыю дзяржаўных маёмасцей"; 3) палітыку "апякунства" адносінах да сялян.
У снежні 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання дзяржаўкай вёскай у заходніх губернях. Так, у губернях ствараліся паве-ты, а ў паветах — акругі. Ім падпарадкоуваліся валасныя праўленні і суды, а апошнім у сваю чаргу — сялянскія старасты, соцкія і г.д. Паводле пала-жэння аб люстрацыі (апісанне дзяржаўных уладанняў) казённыя сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк, паскаралася расслаенне сялян, праду-гледжвалася заснаванне ў вёсках бальніц, школ, хлебных магазінаў, устанаў-ліваўся сярэдні памер зямельнага надзелу. Арандатары казённых маёнткаў пазбаўляліся права суда над сялянамі. Гэтыя меры некалькі палепшылі становішча дзяржаўных сялян.
Яшчэ ў больш цяжкім стане знаходзіліся памешчыцкія сяляне. Яны фактычна не мелі правоў уласнасці яа сваю нерухомую маёмасць. Спробай урада Расійскай імперыі рэгуляваць адносіны паміж памешчыкамі і іх прыгоннымі з'явілася ўвядзеняе ў Беларусі новых абавязковых інвентароў (гаспадарчага апісання памешчыцкіх маёнткаў). Камітэт па справах заходніх губерняў у 1840 г. пачаў выпрацоўваць умовы рэформы, а фактычнае яе ажыццяўленне пачалося на падставе закона зд 15 красавіка 1844 г. Рэ-форма рэгулявала памеры надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян. Аба-вязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках Заход-няй і Цэнтральнай Беларусі. Менш паслядоўна рэформа ажыццяўлялася у частцы маёнткау Усходняй Беларусі, якія прылягалі да цэнтральных губер-няў Расіі. Памешчыкі Магілёўскай і Віцебскай губерняў дапускалі маг-чымасць увядзення інвентароў пры ўмове захавання паншчыны тры дні у тыдзень з рабочай душы.
У 1848 г. інвентары былі складзены ва ўсіх маёнтках. Трэба адзначыць, што на ўсім сваім працягу рэформы насілі дваранскую накіраванасць і не былі да канца рэалізаваны. Нягледзячы на тое, што ў сялянскіх гас-падарках некалькі павялічыліся пасевы бульбы, пашырыліся плошчы пад збожжавымі культурамі, рэформы не краналі асноў кіруючага ладу і не пры-пынілі сялянскае абеззямельванне.
Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі дало імпульс для развіцця беларускіх гарадоў і мястэчак. З пачатку ХІХ ст. у Беларусі было 40 гарадоў і значная колькасць мястэчак. Гарады, як і буйныя мястэчкі, заставаліся цэнтрамі рамеснай вытворчасці. Яны забяспечвалі прамысловымі вырабамі не толькі гарадскіх, але і сельскіх жыхароў. Да гарадоў, дзе найболыы добра была развіта рамесная вытворчаець, адносіліся Слуцк і Мінск. У 1800 г. у Мінску налічвалася 1 340 рамеснікаў, у Слуцку — 479. У пачатку ХІХ ст. найбольш развітай галіной была скураная вытворчасць. Рамеснікі займа-ліся таксама вырабам вопраткі, апрацоўкай металу, дрэва і інш. Скураная выгворчасць і выраб абутку былі развіты ў Гродне, Брэсце, Пружанах, Кобрыне. На працягу першай паловы XIX ст. колькасць рамесных прафесій па гарадах Беларусі павялічылася.
Развіццё асобных галін рамёстваў і рост ліку рамеснікаў прывялі да па-велічэння колькасці цэхаў, але капіталістычная вытворчасць падрывала цэха-выя ўстоі і цэхі станавіліся тормазам развіддя вытворчасці.
у 40—50-я гг. узнацніўся працэс перарастання дробных вытворчасцей у прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Мануфактура з'яўлялася прамежка-вай ступенню паміж дробнымі прадпрыемствамі і фабрыкай. На ёй выка-рыстоўвалася ручная рамесніцкая тэхніка і існаваў падзел працы. Былі вотчынныя мануфактуры, заснаваныя на прымусовай працы прыгонных сялян, і мануфактуры капіталістычнага тыпу, на якіх працавалі вольна-наёмныя рабочыя
Першыя капіталістычныя мануфактуры ўзніклі ў канцы XVIII ст.: су-конная каля Гродна (1795), шкляная ў Рагачоўскім павеце (1797). На іх працавалі 40 ч.
У першай трэці ШХ ст. у Беларусі існавала 35 мануфактур капіталі-стычнага тыпу, а ў другой трэці — 56. Напярэдадні рэформы 1861 г. на капіталістычных мануфактурах выраблялася 48 % прадукцыі ўсіх ману-фактур. У адрозненне ад мануфактуры, якая была заснавана на ручной працы, фабрыка ўяуляла сабой вытворчасць з выкарыстаннем машын.
Першыя фабрыкі, як і мануфактуры, у Беларусі былі прыгоннымі. Толькі ў 1845 г. з’явіліся два заводы, на якіх выкарыстоўвалася праца на-ёмных рабочых — цукровы ў Беліцы і мукамольны ў Магілёве. На іх праца-валі 80 рабочых і гэта складала 0,4 % усіх рабочых, 0,04 % прадпрыемстваў і 0,7 % прадукцыі беларускай прамысловасці. У 1880 г. у Беларусі працавалі 12 капіталістычных фабрык: цукровыя, мукамольныя, лесапільныя і інш. На іх долю прыходзілася 40% прадукцыі ўсіх фабрык і 48% рабочых.
Сярэдняя прадукцыйнасць працы на капіталістычных фабрыках была вышэй, чым на прыгонных. Усё гэта сведчыць аб перавагах капіталістычных адносін у вытворчасці. Аднак да 1861 г. большая колькасць фабрык і рабо-чых на іх заставаліся прыгоннымі.
Існуючы лад стрымліваў укараненне ў выгворчасць новай тэхнікі. Першыя паравыя машыны з'явіліся ў 20-х гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага павета і Хомск Кобрын-скага павета. У другой чвэрці з'явіліся паравыя рухавікі ў мукамольнай, цу-кровай, лесапільнай, жалезаапрацоўчай і іншых галінах прамысловасці.
У канцы 50-х гг. XIX ст. у Беларусі пачаўся прамысловы пераварот.
У адрозненне ад расійскіх губерняў і Заходняй Еўропы, ён пачаўся не з ба-ваўнянай, а з жалезаапрацоўчай прамысловасці, у якой налічвалася 85 % буйных прадпрыемстваў і выраблялася 90 % усёй прадукцыі.
Важная роля ў фарміраванні ўнутранага рынку, развіцці гандлёва-гра-шовых адносін належала транспарту. Была пабудавана Маскоўска-Варшаў-ская шаша, якая прайшла праз Мінскую, Гродзенскую і Магілёўскую губер-ні. Акрамя таго, па тэрыторыі Беларусі прайшлі Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Рыжская дарогі. У пачатку ХІХ ст. пачала дзейнічаць Бярэ-зінская водная сістэма. Па Бярэзіне, Нёману, Заходняй Дзвіне, Дняпру сталі больш інтэнсіўна ажыццяўляцца перавозкі.
У сваю чаргу транспарт спрыяў развіццю ўнутранага і знешняга ганд-лю. Ва ўнутраным гандлі ў дарэформенны перыяд асноўную ролю адыг-рывалі кірмашы. З расійскіх губерняў на кірмашы прывозілі паркаль, шоўк, галантарэйныя вырабы і інш., з Украіны — цукар, соль, жывёлу. Лавачны гандаль толькі зараджаўся і больш хутка пачаў развівацца ў другой палове XIX ст. Найбольшае развіццё атрымаў знешні гандаль. Так, у беларускіх паветах Гродзенскай губерні ў 1820 г. знешні гандаль быў на 54 % большы унутранага, імпарт перавышаў зкспарт на 76 %. Таксама значнай была ўдзельная вага знешняга гандлю на Віцебшчыне.
З Беларусі на знешнія рынкі вывозіліся шкляны посуд, мыла, папера, мануфактурна-фабрычныя вырабы. Увозіліся ў Беларусь пража, тканіны, пра-дукты харчавання, фабрычнае абсталяванне і інш.
У 1839-1843 гг. у Расіі пад кіраўніцтвам міністра фінансаў Е. Канкры-на была праведзена грашовая рэформа. Сутнасць яе заключалася ў спы-ненні інфляцыі папяровых грашовых знакаў і медных манет. Грашовай адзінкай стаў сярэбраны рубель, на які пераводзіліся ўсе рахункі, цэны і кантракты. Асігнацыі сталі лічыцца другаступеннымі знакамі каштоўнасці і ў 1843 г. замест іх былі выпушчаны дзяржаўныя крэдытныя білеты, якія разменьваліся на сярэбраную манету. Рэформа спрыяла ўмацаванню фі-нансавай сістэмы Расіі. Змены адбываліся і ў сацыяльным складзе насельніц-тва. У першай палове XIX ст. у чатыры разы павялічылася ўдзельная вага вольных саслоўяў, удвая ўзрасла колькасць гандлёва-прамысловага на-сельніцтва, значна больш стала дзяржаўных сялян.
Такім чынам, у канцы XVIII — першай палове ХІХ ст. у Беларусі. як і ва ўсёй краіне, ішлі працэсы разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміравання новых капіталістычных адносін. З аднаго боку, раслі бела-рускія гарады, у якіх павялічвалася колькасць прамысловых прадпрыемст- ваў, буйных мануфактур, пашыраўся ўнутраны і знешні гандаль. З другога бо-ку, марудна складваліся новыя адносіны ў сельскай гаспадарцы. Пера-важная большасць памешчыкаў прытрымлівалася старых форм І мета-даў вядзення гаспадаркі. І гэта вяло да зніжэння даходаў маенткаў паме-шчыкаў, пагалоўя жывёлы, ураджайнасці. Гаспадарчыя рэформы на сяле етаноўчых вынікаў у поўнай меры не прынеслі. Сацыяльныя супярэчнасці нарасталі. Усё гэта сведчыла аб тым, што прыгонніцкі лад з яго парадкамі выходзіў з ужытку.
Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
Да сярэдзiны ХIХ стагоддзя ў прамысловасцi Беларусi працягвае пана-ваць дробнатаварная рамесная вытворчасць, а ў аграрным сектары эканомiкi паме-шчыцкая натуральная гаспадарка, заснаваная на выкарыстаннi прыгоннай працы сялян. Разам з уцягненнем Беларусi ў агульнарасiйскi рынак тут узмацняюцца прык-меты новых адносiн, заснаваных не выкарыстаннi наёмнай працы. Умовы рын-ка выводзяць на першыя ролi ў гаспадарчым жыццi тых, хто меў грошы, але не схаваныя ў куфэрак або скарбонку, а пакладзеныя ў банк пад працэнты (“рэнта”, “ранцье”).
Уладальнiкi банкаў, як правiла, былыя купцы, крэдытуць тых, хто гаран-туе вярнуць пазыку з працэнтамi. У лiку жадаючых асоб была частка паме-шчыкаў, якiя не абмяжоўвалiся сваёй натуральнай гаспадарскай i iмкнулiся да пераўтварэння яе ў таварную. Не ўсе з iх маглi прыстасавацца да новых умоў: узятыя крэдыты не заўсёды ўдавалася вярнуць, таму iх закладзеныя маёнткi разам з прыгоннымi сялянамi рабiлiся ўласнасцю крэдытораў. Тыя ж паны, якiя патрацiлi грошы на мадэрнiзацыю гаспадаркi, мелi шанц цесна кантактаваць з рынкам i набываць уласны капiтал. Капiтал [анг., фр., галоўны] – гэта значыць – вартасць, якая не спажываецца, не трацiцца, а пры-носiць дадатковую вартасць у тым, цi iншым эквiваленце] больш актыўна дзей-нiчае ў галiне пр-цi, там, дзе ёсць прадпрыймальнiкi i рынак наёмнай рабочай сiлы.
Найперш, у аснове адносiн памiж работадаўцамi i работнiкамi ляжыць не саслоўная, рэлiгiйная або якая iншая сувязь, а выключна эканамiчны, матэрыяльны iнтарэс. Зразу-мела, што гэты iнтарэс у абодвух бакоў мае палярныя мэты, там не менш гэтая сiстэма значна больш прагрэсiўней за тую, якая, скажам, iснавала ў ватчынных мануфактурах i панскай гаспадарцы.
З уцягненнем Беларусi ў агульнарасiйскi рынак узмацняецца iмкненне часткi мясцовых таваравытворцаў (гаспадароў ман-р, ф-к, з-даў) да павелiчэння аб’ёму прадук-цыi. Частка памешчыкаў не абмяжоўваецца сваёй натуральнай гаспадаркай i iмкнецца да ператварэння яе ў таварную.
Характэрна, што i ў cялянскiм асяроддзi вылучаецца заможная яго част- ка, якая будуе свой дабрабыт не толькi за кошт земляробства, але i з дапамогай промыс-лаў i адыходнiцтва (з дазволу пана).
Лiшак рабочых рук у горадзе стымулюе развiццё прамысловасцi. Наяў-насць у купецтва сродкаў дазваляе наймаць на працу на прадпрыемствы асабiста вольных людзей - рабочых. Але тут узнiкае непераадольная супярэчнасць: высвятляецца, што га-радская купецкая мануфактура (з-д або фабрыка) развiваецца больш паспяхо-ва, паколькi яна iснуе на працы вольнанаёмных рабочых, зацiкаўленых у колькасцi i якасцi сваёй працы.
Памешчыцкiя ж гаспадаркi (у тым лiку мануфактуры), заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не даюць. Для пам-каў, та-кiм чынам, iснуюць два спосабы палепшыць свае справы – павялiчыць падат-кi (у тым лiку паншчыну); урэзаць сял надзелы або скарыстоўваць наёмную, больш прадукцый працу парабкаў.
Часцей скарыстоўваецца першы спосаб. У вынiку, падрывалася сама сi-стэма, на якой iснуе памешчыцкая гаспадарка. Бо з разбурэннем сялянскай гаспадаркi, прыходзiць у заняпад i памешчыцкая. Адпаведна, узрастае неза-давальненне сялян i сацыяльна-палiтычная напружанасць у граграмадстве. Такiм чынам, наспела патрэба ў лiквiдацыi прыгоннага права i ператварэння сялян у свабодных вытворцаў. Вiдавочна, што гэтая неабходнасць узмацнялася патрэбай карэннага рэфармавання сац-экан жыцця ўсё Расii, каб назаўсёды не за-стацца на задворках Еўропы.
У Бельгii i Англii ўжо будавалася мятро, а ў Расii толькi праектавалася чыгунка. Няздольнасць рускiх паруснiкаў процiстаяць англа-французскiм па-раходам, агульная тэх-нiчная адсталасць абумовiла катастрафiчны для Расii ход Крымскай вайны (1853-56).
Шэраг карэнных перамен стаў магчымым з прыходам на трон у 1855 г. Аляксандра II неўзабаве пасля смерцi бацькi Мiкалая I. Гэта быў чалавек лiберальных поглядаў i еўрапейскай адукацыi. Ён ўсведамляў негатыўнае ўздеянне прыгонніцтва: толькi ў Расii cяляне знаходзiлiся ў стане нявольнiкаў, быццам негры ў Амерыцы. Яшчэ ў сакавiку 1856 г. цар выступiў з прапановай аб скасаваннi прыгоннага права перад мас-коўскiм дваранствам. Асноўныя спрэчкi павялiся адносна спосабаў вызвалення – з зямлёй, цi без яе. Важнае месца ў спрэчках займала пытанне, ад чыйго iмя адбудзецца вы-зваленне. I нарэшце, калi i дзе пачынаць рэформу.
Напярэдаднi сялянскай рэформы цар цесна супрацоўнiчаў з Вiленскiм губернатарам Назiмавым. Створаны ў 1857 г. Сакрэтны камiтэт вырашыў распачаць яе менавiта тут, у Заходнiм краi таму, што:
1. праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам падрыхтавала ад-паведную глебу; 2. пачатак рэформы мог прадухiлiць уздзеянне польскага на-цыянальна-вызваленчага руху на беларускiх сялян. 3. менавiта лiтоўска-бе-ларускiя памешчыкi раней за ўсiх распрацавалi праекты рэформы;
У лiстападзе 1857 г. з дазволу цара стваралiся губернскiя дваранскiя ка-мiтэты (20 чал.) па падрыхтоўцы скасавання прыгону. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камiтэты выказалiся за вызваленне сялян без зямлi.Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi iмкнулiся захаваць яе за сабой. Тым не менш, урад Мiлюцiна прызнаў неабходнасць вызвалення сялян менавi-та з зямлёй. Адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшыя ўчасткi або iх (участкаў) абрэзка. Адначасова павялiчылася колькасць агароднiкаў i кутнiкаў.
У лютым 1858 г. Сакрэтны камiтэт быў пераўтвораны ў Галоўны к-т па сялянскай справе. Прыкладна ў той жа час нават шчыры працiўнiк царызма А. Герцэн у сваiм земежным выданнi “Колокол” называў Аляксандра II “магутным дзеячам, якi адкрывае новую эру для Расii”.
Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе Манiфеста i “Палажэнняў 19 лютага”, дзе асвятлялiся ўсе правы i абавязкi сялян. У манiфесце асобна падкрэслiвалася, што адмена прыгоннiцкага права адбылася па iнiцыятыве “высакароднага дваранства”. Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 год да 1863 года сяляне павiнны былi выконваць асноўныя павiннасцi на карысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту раб-каў i часткi маёмасцi.
У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збору падаткаў, адносiн з уладамi.
Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агуль-ных i мясцовых палажэнняў i правiлаў, апублiкаваных у сакавiку-маi 1861 г. Паводле Агульнага палажэння, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык i частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп (!) На працягу 10 год селянiн абавязаўся апрацоўваць свой надзел i акрамя таго – выконваць пэў-ныя павiннасцi на карысць пана: у Вiцебскай i Магiлёўскай губ. - 40 мужчынскiх i 30 жаночых дзён у год або 8 рублёў чыншу. Да часу поўнага выкупу яны лiчылiся часова абавязанымi i маглi пакiнуць пана толькi з яго дазволу.
У Магiлёўскай i Вiцебскай губернях, дзе пераважала абшчыннае, а не падворнае землекарыстанне, памер надзелаў вагаўся на 1 душу ад 4 да 5 дзе-сяцiн (па вышэйшай норме) да 2 - 1 (па нiжэйшай). Тут жа захоўвалася i “кру-гавая парука”.
У Мiнскай, Вiленскай i Гродзенскай, дзе пераважала падворнае землека-рыстанне, зямля засталася за сялянамi, хаця памешчык меў права абрэзаць iх надзелы. Павiннасцi скарачалiся на 10%, не болей 3 руб і 23 дзён адпрацоўкi з дзесяцiны. Кругавая парука для выплаты дзяржпадаткаў i падушнай подацi.
Лес пераходзiў ва ўласнасць пана; выганы, сенажаць, паша – у агульнае карыстанне.
Выкупная сума вызначалася праз 6%-ую капiталiзацыю гадавога чыншу. Калi чынш з сялянскага надзела за год складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 рублёў (6 р.- 6%, 100 р. - 100%) Калi селянiн атрымоўваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%, калi няпоўны, то 20%. Астатняе плацiла дзяржава. Выкупныя плацяжы меркавалася спаганяць на працягу 49 гадоў па цэнам, часам утрая вышэй за рынкавыя.
Сяляне спадзявалiся на значна большае за тое, што атрымалi. У вынiку да лiпеня 1861 г. на Беларусi адбылося 370 выступленняў. Гэтая акалiчнасць, а таксама вы-ступленне К. Калiноўскага, прымусiлi ўрад выдаць 1 сакавiка 1863 года указ аб лiквiдацыi становiшча “часоваабавязанага”, са знiжэннем выкупных плацяжоў на 20%. У жнiўнi 1863 г. сялянству вярнулi землi, страчаныя iм да рэформы.
Самае адметнае ў рэформе 1861 г. – гэта набыццё сялянамi асабiстай во-лi. Чалавек меў уласнае права на маёмасць, набываў магчымасць выбару за-нятку. Зямельная рэформа не знiшчыла малазямелле i не дазваляла большас-цi сялянству выбiцца з галечы. У шэрагу з наступнымi названая рэформа зна-чна спрыяла развiццю капiталiзма i фармiраванню буржуазнага грамадства.
Судовая, гарадская, ваенная, школьная i цэнзурная рэформы
Вызваленне сялян ад прыгону з’явiлася першай i не апошняй рэформай Аляксандра II, якi стаў на шлях усебаковай мадэрнiзацыi Расiйскага гра-мад-ства на ўзор вядучых еўрапейскiх краiн.
У лiку наступных рэформ варта назваць судовую, прынятую ў лiстапа-дзе 1864 г. Асноўныя яго прынцыпы: усесаслоўнасць, нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнcтрацыi, вусны характар, спаборнасць i галос-насць судовага працэсу.
Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачваемых абаранялi прысяжныя павераныя (адвакаты). Мiкалай I неяк сказаў: “Хто пагубiў Францыю, як не адвакаты. Хто былi Мiрабо, Марат, Робесп’ер. Не, пакуль я буду, у Расii не патрэбны адвакаты, без iх пражывём”. Новы цар, як вiдаць, меў на гэты конт iншую думку. Адвакатура складалася з прысяжных i пры-ватных павераных. Роля яе на працэсах, дзе адсутнiчалi прысяж засядацелi, была вельмi значнай.
Icнавала сicтэма судовых устаноў: мiравы суд (1 суддзя), з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды (у губернях), судовыя палаты (некалькi губерняў). Выш iнстанцыя – cенат [сенатары прызначалiся царом]. Нагляд за судамi здзяйснялi пракуроры на чале з ген-пракурорам (ён жа мiнiстр юстыцыi).
Нягледзячы на ўсесаслоўны суд, асобныя справы разглядалiся ў валас-ных судах (для сялян), кансiсторыю (духоўны суд) i ваенныя суды (палкавы, акруговы i галоўны). На час вайны - Галоўны палявы ваенны суд.
Мiравы суддзя павiнен быў быць не маладзей за 25 год, мець не менш 400 дзес. зямлi (i нават больш) або нерухомасцю не менш за 15 тыс руб., мець вышэйшую, сярэднюю адукацыю або 3 гады стажу. Спiс асоб для выбараў на пасаду суддзi павiнен быў зацвярджацца губернатарам. Вось табе i незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi!
Акруговы суд прызначаўся iмператарам па прадастаўленнi мiнiстра юс- тыцыi. У гэтым судзе быў iнстытут прысяжных засядацеляў. Пасля таго, як Пецярбургскi акружны суд, якi ў 1878 г. разглядаў справу аб замаху В. I. Засулiч на гра-даначальнiка Трэпава як справу крымiнальную, г. зн. з прысяжнымi засядацелямi, вынес ёй апраўдальны прысуд, падобнага кшталту справы перадавалiся ваенна-акруговым судам.
На Беларусi судовая рэформа пачалася пазней, толькi ў 1872 г. Пры гэ-тым суддзi ў мiравых судах не абiралiся, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя (губернскiя) суды сталi стварацца з 1877 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi каталiкоў, а яўрэяў i ў засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiлен-ская судовая палата (Вiлен, Грод, Ковен i Мiн губ.) (Магілёў– да Кiева).
Ваажнейшая роля надавалася земскай рэформе Пасля рэформы 1861 г. царызм сутыкнуўся з моцным iмкненнем дваранства атрымаць доступ да дзяржаўнага кiравання. Меркавалася пачаць з-за рэфармавання Дзяржаўнага Савета шля-хам прадстаўнiцтва ад губернскага дваранства, а потым перайсцi i да земстваў. Але цар “забра-каваў“ праект i нацэлiў на земскую рэформу. Для iх абрання меркаваўся падзел выбаршчыкаў на тры курыi: прыватныя землеўладальнiкi, гарадскiя грамадствы i сельскiя грамадствы пры перша-ступеннай увазе маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу набывалi дваране. Хацелi стварыць i валасн земствы, але з-за магчымасцi перавагi ў iх сялян, перадумалi. Прынятая ў сту-дзенi 1864 г. яна павiнна была заснаваць у паветах i губернях устаноў мсяцовай гаспадаркi, асветы, медыцыны, падатковай сiстэ-мы, але фактычна яе ажыццяўленне на Беларусi пачалося значна пазней – у 1911 г. , i то толькi ва ўсходнiх губернях.
Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г.
Паводле яе шляхам бессаслоўных выбараў стваралася гарадское сама-кiраванне – дума на чале ўправы i гарадскога галавы.
Усе выбаршчыкi, меўшыя права выбiраць падзялялiся на тры групы (ку-рыi) у залежнасцi ад колькасцi выплочваемых падаткаў i абiрала трэцюю частку гласных. Дума падпарадкавалася сенату, але на яе меў уздзеянне i гу-бернатар. Гарадскi галава зацвярджаўся МУС, у дробных гарадах – губер-натарам. Думы займалiся гарадской гаспадаркай.
Ваенная рэформа Значна тармазiлася старымi генераламi мiкалаеўскай эпохi. Так, ваенны мiнiстр Далгарукаў скiраваў энергiю за змену формы ў першую чаргу генералам. “И обновлённая Россия надела красные штаны!” казалi гумарысты. Толькi з прыходам Мiлюцiна яна пачалася ў 1862 са ства-рэння 15 ваенных акруг i скарачэння тэрмiну службы да 6 -7 (на флоце) год. Але рэкруцкая сiстэма набору яшчэ заставалася. Навацыя: браць не 3 з 1000, а 4 з тым, каб можна было пасля пэўнага тэрмiна службы адпускаць яго ў запас. Узняў пытанне аб лiквiдацыi кадэцкiх карпусоў, наладзiць службу забеспячэння войска. Яму ўдалося скарацiць рэгулярнае войска на 34,4% да 742 тыс, але i падрыхтаваць каля паўмiльёна запаснiкоў
Пасля блiскучай перамогi Прусii над Францыяй па прапанове Мiлюцiна ажыццявiўся новы прынцып камплектавання рускай армii. Законам 1874 г. уводзiлася ўсеагульная воiнская павiннасць (з 21 да 41 год). Праўда,бралi не ўсiх (чукчаў, якутаў). Не бралi таксама адзiных сыноў, кармiльцаў i г. д. Слу-жба, бестэрмiновы адпачынак, 5 год запасу, i да 41 апалчэнне.
Тэрмiн службы асоб з вышэйшай адукацыяй складаў 6 мес., гiмназii 1, 5 года, гарадскога вучылiшча - 3, пачатковай школы - 4 гады. Асобыя ўмовы для асоб з мастацкай адукацыяй. Сярод афiцэраў было шмат палякаў, зато нi-воднага яўрэя. 1 студзеня 1874 г. цар зацвердзiў Статут аб вайсковай павiн-насцi i падпicаў спецыяльны Манiфест з гэтай нагоды. Такiм чынам, i царскае войска стала жыць па нормах буржуазнага права. Ужо першыя рэформы яе прынеслi плён пад час руска-турэцкай вайны 1877-78 гг.
Школьная рэформа 1864 г. абвяшчалася ўсесаслоўнай. “Палажэнне аб пачатковых народных вучылiшчах” дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. Гэта быў моцны ўдар па дзяржаўна-царкоўнай ма-наполii на народную асвету. Праўда, глаўнейшай задачай пачатковай школы было “укараненне ў народзе рэлiгiйных i маральных паняццяў”, таму ў ёй вы-кладаўся “Закон божы”, якi меў прыярытэт перад навучаннем грамаце, i ча-тыры правiлы арыфметыкi.
Сярэдняя школа набыла свой статут у лiстападзе 1864 г. i прадуглед-жвала ўсесаслоўную платную адуккцыю. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, вучылiшчы). Пасля класiчных гiмназiй без экзаменаў ва ун-ты; пасля рэальных, як правiла, у тэхнiчныя вну.
Сярод недахопаў важнейшы той, што з-за платай адукацыi доступу да яе працоўныя масы не мелi. Акрамя таго, руская школа – cродак русiфiкацыi. Свецкiя школы на нацыянальных мовах забаранялiся. Неўзабаве быў уве-дзены працэнт навучэнцаў-яўрэяў.
У 80-я гады становiшча ў адукацыi змянiлася. У пачатковых царкоўна-прыходскiх школах узмацнiўся рэлiгiйны змест; дзецям нiжэйшых саслоўяў нельна было паступiць у гiмназii нават за грошы. Каб паступiць ва унiвер-сiтэт трэба было прастаўляць характарыстыку аб дабранадейнасцi.
У 1863 г. была адноўлена аўтаномiя унiверсiтэтаў. За парэформенны час у дадатак да iснаваўшых у Маскве, Пецярбурзе, Варшаве, Казанi, Кiеве, Юр’-еве, Гельсiнфорсе ун-ты ўзнiклi ў Адэсе (Наварасiйскi ун-т), Томску. Сваiх, размешчаных на тэрыторыi Беларусi вну, не iснавала.
Што датычыць цэнзурнай рэформы 1865 г. (1862 часовыя правiлы аб друку), то яе значнасць у параўнаннi з папярэднiмi была яшчэ невялiкай. Но-вы цэнзурны статут скасоўваў папярэднюю цэнзуру для твораў, менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў - 20. Выданнi меных памераў цэнзура-валiся абавязкова. Для ўсiх выданняў захоўвалася цэнзура царкоўная. Акра-мя ўрадавай прэсы, стала з’яўляцца прыватная (“Минский листок”). Паводле закону аб друку, прыватныя газеты таксама падлягалi цэнзуры.
У вынiку ажыццяўлення рэформ, расiйскае грамадства прасунулася далёка наперад у напрамку прававой грамадзянскай супольнасцi, дзе пануе не паходжанне чалавека або яго матэрыяльны стан, а закон. Гэта дало падставы некаторым сучасным дзеячам назваць Аляксандра II царом-рэвалюцыянерам. Але гэта, на нашу думку, ужо занадта, бо на падзел улады нават з дваранамi ён не пайшоў. Расiя па-ранейшаму заставалася не кан-стытуцыйнай, а абсалютнай манархiяй. Як адзначаў Ленiн, “... пасля 1861 года развiццё капiталiзму ў Расii пайшло з такой хуткасцю, што ў некалькi дзесяцiгоддзяў здзейснiлiся пераўтварэннi, якiя занялi ў некаторых старых краiнах Еўропы цэлыя вякi” (Т. 20. с. 174).
Акрамя таго, у адносiнах да Беларусi названыя рэформы мелi свае спецыфiчныя асаблiвасцi, выклiканыя, галоўным чынам, моцнай апазiцый-насцю польскага i яўрэйскага насельнiцтва да самаўладдзя. Усё ж асноўныя прыкметы старога ладу былi яшчэ непераадольнымi: гэта абсалютная манархiя i памешчыцкае землеўладанне.
