- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
Эканоміка ВКЛ мела пераважна аграрны характар. Земляробства – ас-нова дабрабыту дзяржавы, сялянства і баярства (зямян, шляхты). Зямля – ас-ноўнае багацце, якое належала 1. дзяржаве, асабіста вялікаму князю, а так-сама феадалам – царкоўным і свецкім (магнатам, панам, баярам, шляхце). Лад, які быў заснаваны на феадальнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі залежнага сялянства і зваўся феадальным. Як правіла, феадалы (баяры, шлях-та) атрымоўвалі зямлю (памесце) за службу дзяржаве або князю (магнату) з правам перадачы яе нашчадкам (вотчына), або не. Сяляне не мелі ўласнай зямлі і былі вымушаны карыстацца той, якая належала феадалам. Умовы ка-рыстання былі рознымі, таму і формы залежнасці сялян ад феадалаў не былі аднолькавымі. Але ў сваёй масе гэта былі аброк (дзякла і мёзлева) (пазней – чынш) і паншчына (адпрацоўкі на панскім полі ўласным інвентаром). З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста свабоднай, але ў ХІУ-ХУ стст. вызначылася тэндэнцыя да замацаваннем сялян да гаспадарамі. Та-кім чынам, узніклі катэгорыі сялян “пахожых” і “непахожых”. Першыя мелі права пераходу да іншых гаспадароў, другія не. Імкнучыся замацаваць ў сва-іх маёнтках сялян, баяры або шляхта імкнулася абмежаваць правы пахожых, спачатку 20 гадамі, а затым і 10. У 1447 г. адмысловым прывілеем Казімір Ягелончык паклаў пачатак запрыгоньванню, а ў Судзебніку 1468 наогул – забараніў пераходы ад пана да пана. Канчатковае запрыгоньванне сялянства было зафіксавана ў Літоўскім Статуце 1588 г.
Да сярэдзіны ХУ ст. існаваўшая сістэма збору падаткаў пераставала за-давальняць феадалаў, бо адзінка падаткаабкладання – “дым” – дазваляла ся-лянам ухіляцца ад павіннасцей. У “дворышчах” збіраліся дарослыя дзеці, прымакі і інш.
Менавіта таму ў 1557 г. у часы кіравання Жыгімонта ІІ Аўгуста ўзнікла ідэя аграрнай рэформы. Была выдадзена “Устава на валокі” і адбылася “ва-лочная памера”, паводле якой адзінкай збору падаткаў рабілася “валока” – зя-мельны ўчастак плошчай каля 20 га. Зараз памер падаткаў кожнай сялянскай сям’і залежаў ад колькасць ворнай зямлі. Адпаведна ўзмацнілася эксплуатацыя сялянства. Узніклі новыя катэ-горыі залежнага сялянства – цяглыя (чыя павіннасць складалася ў асноўным з прыгону) і асадныя (хто плаціў у асноўным аброк і чынш). Акрамя таго ся-ляне выконвалі многія іншыя павіннасці – гвалты (згоны), талокі. У тых умо-вах сяляне не гублялі надзей ухіліцца ад павіннасцей: найперш, бралі не ва-локу, а палову, а патрэбную для гаспадаркі зямлю – шукалі далей ад панскіх вачэй.
Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтварэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.
Гарады ВКЛ імкліва раслі і развіваліся разам з развіццём рамёстваў і гандлю. Важнай прыкметай ХІУ-ХУ стагоддзяў зрабілася ўтварэнне мястэ-чак, жыхары якіх будавалі свой дабрабыт развіцці рамёстваў і на абслугоў-ванні купецкіх караванаў. Асноўнай адзінкай рамеснай вытворчасці з’яўля-лася майстэрня, якая належала гаспадару-майстру, які працаваў асабіста, меў у падпарадкаванні чалядніка (падмасцер’я) і некалькі вучняў. З цягам часу майстры адной прафесіі, аб’ядноўваліся ў цэхі з мэтай упарадкавання цэн, да-ходаў, барацьбы з канкурэнтамі (партачамі); набывалі памяшканне, герб, агульны скарб. У час вайны былі абавязаны бараніць пэўную частку гарад-ской сцяны.
У шэрагу месцаў багатыя купцы, рамеснікі, мяшчане здолелі аб’яднаць намаганні і дамагчыся ў прыватных уласнікаў або вялікага Князя права на самакіраванне, па ўзору заходнееўрапейскіх гарадоў, так званае магдэбург-скае права. Першым яго атрымалі жыхары Вільні (1387), затым Берасця (1390) і Гародні (1391), Менск (1499).
У шэрагу месцаў прыватным уласнікам удалося захаваць свае ўладанні ў частках горада, так званыя “юрыдыкі”.
Гарадское самакіраванне (магістрат) засядала ў Ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы. Магістрат складаўся з дзвюх частак – рады і лавы. Узначальваў яго войт, прызначаемы Вялікім князем; яму ў дапа-могу абіраліся 2 бурмістры. Выбарчыя правы мелі толькі хрысціяне, мужчы-ны, жанатыя і меўшыя маёмасць.
Гарады – цэнтры гандлю. Рынкі і кірмашы. Замежны гандаль з Поль-шчай, Масквой, крыжакамі.
Мяшчане, рамеснікі, купцы, шляхта, свабодныя сяляне.
Сацыяльная дыферэнцыяцыя гараджан: багатыя і гульцяі, людзі лёзныя.
Знешняя палітыка ВКЛ: барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. З моманту стварэння ВКЛ яго князям даводзiлася цесна кантактаваць з сусед-няй Польшчай, бо, як правіла таго патрабавала сумеснае імкненне абараніцца ад крыжацкай агрэсіі. Вядома, што актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Трайдзень, Вiцень, Гедзiмiн, Вiтаўт. Вядома такама i тое, што князi (Мiндоўг) або прэтэндэнты на вялiкакняскi трон (Скiргайла, Вiтаўт) у час мiжусобнай ба-рацьбы звярталiся за дапамогай да крыжакоў i карысталiся iх узброенай пад-трымкай. Але гэта было хутчэй выключэннем, чым правiлам, бо крыжакi Тэўтон-скага або Лiвонскага ордэнаў аказвалi гэтую дапамогу, iмкнучыся падарваць ма-гутнасць ВКЛ i скарыстаць любую магчымасць для свайго замацавання на сла-вянска-балцкiх землях. Дарэчы, балцкiя землi Балтыйскага ўзбярэжжа амаль поўнасцю сталі нямецкiмі: напрыклад, ад шматлiкiх плямёнаў прусаў i куршаў засталiся толькi геа-графiчныя назвы. Такая ж пагроза навiсла над аукштайтамi, жэмайтамi (жамойтамi) i славя-намi, у тым лiку над заходнiмi. Варта пры гэтым прыгадаць, што значным дыпла-матычным дасягненнем Вiтаўта з’явiлася арганiзацыя сумесных сiл супраць крыжакоў пад час “вялiкай вайны” 1409-1411. 15 лiпеня 1410 г. пад Грунвальдам у войска саюзнiкаў уваходзiлi беларускiя, лiтоўскiя, польскiя, украiнскiя, рускiя (смаленскiя) харугвы, польскiя, чэшскiя, нават татарскiя войскi. Разгром Тэўтон-скага ордэна абумовiў паступовы заняпад крыжакоў (Таруньскi мiр 1466 г) i iх дзяржаўных утварэнняў на Усходзе, у тым лiку Лiвонii.
Узаемаадносіны ВКЛ з Польшчай складваліся традыцыйна дружалюбна, па-саюзніцку. Таму спрыяла этнічная (славяне), геаграфічная, эканамічная бліз-касць, а таксама неабходнасць у сумеснай барацьбе з крыжакамі.
Іншая справа, што большую выгаду з такога дабрасуседства мелі палякі, да-кладней шляхта і каталіцкая царква, якія імкнуліся падпарадкаваць сабе багатыя землі княства.
Адносiны ВКЛ з мангола-татарамi таксама мелi свае асаблiвасцi. Па-першае, як адзначалася вышэй, названае княства не мела такiх разбурэнняў, як, да пры-кладу, шматлiкiя рускiя княствы. Можна дапусцiць, што яно нават узмацнiлася, паколькi некаторыя з iх (рускiх княстваў) дабрахвотна пераходзiлi ў яго склад каб пазбавiцца мангола-татарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават прыпынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1366 г. на Сiнiх Водах, калi Альгерд нагалаву разбiў iх. Менавіта дзейнасць Альгерда характарызуецца вы-разнай антытатарскай палітыкай.
У далейшым князi ВКЛ – Ягайла, Вiтаўт, Казiмiр i iнш. iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. Прыкла-дам таму – паводзiны Ягайлы пад час Кулiкоўскай бiтвы 1380 г., дазвол Вiтаўта на пасяленне ў ВКЛ татар у канцы ХIУ ст., з 1392 г.
Ёсць звесткi аб тым, што Вiтаўт iмкнуўся заручыцца падтрымкай i ў Залатой Ардзе, пасадзiўшы на тамтэйшы трон свайго стаўленiка. Умяшальніцтва Вітаўта ў справы Арды было настолькі моцным, што выклікала вострае незадавальненне тамтэйшай знаці, якая арганізавала супраць яго паход. У выніку ваеннае пара-жэнне ад мангола-татар каля р. Ворсклы 12 жнiўня 1399 г. прымусіла Вітаўта весці больш стрыманую палітыку. У далейшым яна прынесла плён, калі Вiтаўт ў час Грунвальдскай бiтвы выкарыстаў татар у якасці саюзнікаў. Такія ж саюз-ніцкія адносіны ВКЛ з татарамі падтрымліваліся і ў час узвышэння Масквы.
Пасля смерцi Вiтаўта яго саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык, праўда, аказаць Ардзе iстотную дапамогу ў яе барацьбе супраць мас-коўскага цара Iвана III ён не здолеў. Вядома, напрыклад, што мангола-татары, не дачакаўшыся гэтай дапамогi восенню 1480 г. на р. Угра, адступалi па тэрыторыi ВКЛ i ўсё знiшчалi на сваiм шляху.
Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – было часткай Залатой (Вялiкай) Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500-1569 (час княжання Аляксандра Казiмiравiча, яго малодшага брата Жыгi-монта I Старога, Жыгiмонта II Аўгуста) беларускiя землi падверглiся 45 татар-скiм паходам. У 1505 г. iм удалося абрабаваць Менск i Наваградак, захапiўшы ў палон каля 100 тыс жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi ў баi пад Клецкам разбiў заваёўнiкаў i вызвалiў палонных. Пасля гэтай бiтвы паходы татараў на Беларусь хоць i працягвалiся, але ўжо не мелi той разбуральнай сiлы. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы, а потым войска Рэчы Паспалiтай.
Узаемаадносiны памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавы на працягу ХIV-ХVI характарызавалiся cупернiцтвам за гегемонiю ва Усходней Еўропе ўзаемнай ва-рожасцю. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўля-лiся тэрыторыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу – Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Як вядома на першым этапе мангола-татарскай навалы ў ХIII-першай палове ХIV cтст. многiя рускiя землi дабрахвотна або без значнага ва-еннага супрацiўлення ўвайшлi ў склад ВКЛ, каб абаранiць сябе ад прыгнёту заваёўнiкаў.
З узвышэннем Масквы ўзмацнiлiся яе спробы сабраць вакол сябе рускiя зем-лi, у тым лiку тыя, што ўжо знаходзiлiся ў складзе ВКЛ. Натуральна, што ўсё гэ-та i iншае выклiкала шматлiкiя i працяглыя войны памiж абедзвюма дзяржавамi. Акрамя таго, варожасць cуседзяў выклiкала антымаскоўская палiтыка ВКЛ, якое падтрымлiвала саюзнiцкiя адносiны з мангола-татарамi i дапамагала iншым рус-кiм княствам (Ноўгарад, Цвер) захаваць сваю незалежнасць ад Масквы. Не спры-яла замiрэнню памiж дзяржавамi i тая акалiчнасць, што цэнтрам праваслаўя ва Усходняй Еўропе з’яўлялася Масква, якая iмкнулася абараняць iнтарэсы i права-слаўных вернiкаў ВКЛ. Ва ўмовах паступовага распаўсюджання каталiцызму некаторыя беларускiя i лiтоўскiя феадалы выказвалi iмкненне далучыцца да сваiх праваслаўных суседзяў, што пагражала цэласнасцi ВКЛ.
Пры Маскоўскiм цары Iване III (памёр у 1505 г.), якому ў 1480 г. нарэшце ўда-лося пазбавiць рускiя землi ад Вялiкай Арды, узмацнiлiся ваенныя сутыкненнi з ВКЛ. Пасля смерцi Казiмiра Ягелончыка новы князь - Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дастойнага ваеннага супрацiўлення Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваў-шых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла за-мацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iва-на III Аленай.
Але неўзабаве ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапын-на працягвалiся да 1537 года. За гэты час ВКЛ у абарончых мэтах заключыла са-юз з Вялiкай Ардой, Лiвонскiм Ордэнам i спрабавала аднавiць унiю (1501 г.) з Польшчай. У прыватнасцi, Аляксандр Казiмiравiч быў яе абраны каралём.
За час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыто-рый, у тым лiку населеных беларусамi.
Пасля смерцi Iвана III (1505) i Аляксандра (1506) новы цар Васiлiй III па-спрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць Маскве ўсю дзяржаву. Але няўдала, бо новым князем ВКЛ (а неўзабаве i каралём Поль-шчы) быў абраны брат Аляксандра – Жыгiмонт (Казiмiравiч) (1506-1544)
Новая вайна 1507-1508 хоць і скончылася на карысць Масквы, але не зада-волiла Васiлiя III, якi iмкнуўся да захопу буйнейшага фарпосту ВКЛ – Смален-скай крэпасцi. Яму спатрэбiлiся тры паходы (1512, 1513,1514 гг.), каб дамагчымя сваёй мэты.
Спроба маскоўскага войска замацаваць поспех заваёвамi новых тэрыторый ВКЛ была прыпынена 8 верасня 1514 г., калi пад Оршай гетман К. Астрожскi ўшчэнт разбiў значна большую за яго войска 80-тысячную раць. Але ў далей-шым беларуска-лiтоўскаму войску так i не ўдалося вярнуць заваяваных Масквой тэрыторый. Новая спроба здзейснiць гэта адразу пасля смерцi Васiлiя III (1533) скончылася адваяваннем Гомеля i некаторых валасцей на поўднi. Перамiр’е, заключанае ў 1537 г., працягвалася аж да новай, Лiвонскай вайны 1558-1583 г.
Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ выяўляла сябе ва ўмацаваннi ўсебако-вых сувязей з Польшчай, з Вялiкай Ардой. Узаемаадносiны з крыжакамi харак-тарызавалiся нестабiльнасцю, абумоўленай iх агрэсiўнымi намерамi. Вялiка-княская палiтыка ў адносiнах да Масквы ў цэлым вызначалася iмкненнем абара-нiць свае ўсходнiя тэрыторыi, на якiя яна прэтэндавала. У цэлым жа на пачатку ХVI стагоддзя мiжнароднае становiшча ВКЛ значна пагоршылася, што сведчыла аб сур’ёзных негатыўных з’явах унутры дзяржавы.
