- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
У 13 i пачатку 14 ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Да таго ж ХV стагоддзя яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. У вынiку дзяржаўнай унii з Польшчай 1385 г. сцвердзiўся прынцып выбарнасцi манарха.
На вялiкiм князi замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных урадаў (пасадаў) i органаў цэн-тральнага кiравання. Яшчэ пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi. У канцы ХV ст. былi ўтвораны ўрады (пасады) гетмана найвышэйшага, харужага, мечнiка, падстолiя [cтольнi-ка], скарбнага i iнш..
У землях-абласцях пасля лiквiдацыi ўдзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старасты. У iх кампетэн-цыi было вырашэнне судова-адмiнiстрацыйных i ваенных пытанняў, а таксама нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм жа падпарадкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акругаў – дзяржаў i паветаў. Першым прававым i рэальныя крокам па абмежаваннi ўлады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедзiмiн абмяркоўвалi важнейшыя пытаннi ў коле асоб вышэйшай арыстакратыi. Вiтаўт акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, процiпаставiўшы iх удзельным князямi.
Ужо акты Гарадзельскай унii далi ёй шырокiя палiтычныя правы i паставiлi вялiкага князя ў залежнасць ад паноў i баяраў.
У прывiлеi Казiмiра ад 1447 радзе было нададзена права выбiраць пасля яго смерцi новага манарха. Вядомы Судзебнiк 1468 ён уклаў “с князьмi i с паны-ра-дою нашою ВКЛ”. З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра ў Кракаў на каралеўскую службу рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.
Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога [1506-1548] ад 1506 г. Князi, паны i зямяне ўсiх зямель разам з гаспадарскаю ра-даю, абiраючы манархам Аляксандра, дамаглiся ад яго не толькi пацвярджэння сваiх ранейшых правоў i вольнасцяў, але i абмежавання вялiкакняскай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся надалей кiраваць дзяржавай не самастойна, а толькi супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нiчога ва ўнутраных спрвах, не раздаючы без яе ведама дзяржанняў, не размяркоўваючы дзяржаўных сродкаў i г. д.
Права асабiстых распараджэнняў (без рады) князя канчаткова пазбавiў толькi прывiлей 1506 г. Жыгiмонта Старога.
У актавых дакументах вышэйшы орган звычайна называўся “паны рада”, “панове рада обоего стану духовные i светскiе”, цi проста “паны”.
З канца ХV да сярэдзiны ХVI ст. канчаткова сцвердзiўся яго склад: 4 ката-лiцкiя бiскупы, ваяводы i старасты, валынскi маршалак, кашталяны [ад кожнага ваяводства], канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi.
З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая пярэдняя, або старшая рада – вузейшае кола, якое праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яго ўваходзiла 5 асоб, якiя сядзелi на першай лавi-цы: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскi, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.
Рэальна ў радзе пастаянна засядалi прадстаўнiкi найвышэйшай элiты – князi i паны, якiя звычайна займалi не адзiн, а некалькi пасад (урадаў). Нягледзячы на Гарадзельскi акт, веравызнанне мала ўплывала на паноў-рады. Аднак праваслаў-ныя духоўнага стану ў яе нiколi не дапускалiся.
На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпла-матычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а такса-ма займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэ-раг судовых функцый. Толькi з ведама паноў-радных займалiся дзяржаўныя пасады. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя, якi запрашаўся з дынастыi Ягайлавiчаў. Так былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1506), Жыгiмонт I Cтары (1506-1544) i яго сын Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).
Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдз ХVI ст., калi ўтва-рыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган – сойм.
Вальны сойм. Iнстытут сойму як саслоўнага прадстаўнiцтва быў тыповай з’я-вай дзяржаўнага жыцця тагачаснай Eўропы. У Англii з 1265 icнаваў парламент, у Iспанii з канца ХIII ст. - картэсы, у Францыi з 1302 г. - генеральныя штаты, у Швецыi з 1435 г. рыгстаг, у тым жа ХV ст. з’явiлiся райхстаг у Нямеччыне, снэм у Чэхii, сейм у Польшчы i iнш. Польскi прадстаўнiчы орган паўстаў на аснове шляхецкiх з’ездаў i сваiм прыкладам мог уплываць на фармiраванне адпаведна-га iнстытута ў ВКЛ, якi таксама ўтварыўся ў вынiку эвалюцыi тэрытарыяльных з’ездаў.
Свой мясцовы сход (соймік) iснаваў у кожнай зямлi княства. Удзел у iх спа-чатку бралi прадстаўнiкi самых розных сацыяльных груп - баяраў, шляхты i мя-шчан. У яго кампетэнцыi было вырашэнне ўсiх важных пытанняў земскага жыц-ця - ад выпрацоўкi лакальны прававых норм да пабудовы новых умацаванняў i вызначэння “помачы” вялiкаму князю. Аднак з органа шырокага прадстаўнiцтва ён паступова трансфармаваўся ў алiгархiчны iнстытут.
Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны сойм усiх зя-мель ВКЛ. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элi-ту - раду, але i прадстаўнiкоў баярства-шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi апрача гаспадарскай рады з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзя-ржавы. На вальным сойме прысутнiчалi не толькi паны, якiя займалi дзяржаўныя
пасады, але i неўрадавая шляхта зямель i паветаў – усе, хто валодаў зямлёй зям-лёю па рыцарскiм праве.
Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей.
Ужо Казiмiр Ягайлавiч меў за правiла склiкаць на з’езд апрача паноў-рады шырокае кола князёў i баярства з розных зямель сваёй дзяржавы.
Так зрабiлi паны-рада ў 1492, калi спатрэбiлася абраць новага манарха без уз-гаднення з Польшчай. Упершыню ў Вiльнi разам з радай новага гаспадара абi-ралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяржавы, незалежна ад веравызнан-ня. Вiленскi з’езд 1492 г. i можна лiчыць першым сапраўдным вальным соймам. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-44).
З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем аднаго манарха, але i ўдзелам прадстаўнiкоў розных тэры-тарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. Праўда, да поўнага вызначэння яго функцый i складу дайшло толькi ў другой палове ХVI ст. Напачатку кам-петэнцыi сойма былi абмежаваны праблемамi ўнутранага жыцця. У гады кня-жання Жыгiмонта Старога праблема арганiзацыi абароны стала асноўнай зада-чай соймаў.
З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi паавета. Князi, паны i ўраднiкi запрашалiся паiменна. Так, паўстаў новы, стала дзеючы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiс-тэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. Нагадаем, што гэта быў орган чыста шляхецкага прадстаўнiцтва.
Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай манархіі да саслоўна-прадстаўнічай.
Заканадаўчая дзейнасць i судовы лад. Пачынаючы з 2-й паловы ХV ст. пер-шараднае значэнне надавалася заканадаўчым актам – прывiлеям, Судзебнiку Ка-зiмiра 1468 i розным соймавым пастановам. Вышэйшай формай заканадаўства з’яўлялся Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 (Лiтоўскi статут).
Яны былi першымi ў Еўропе зводамi законаў, выдадзенымi на аснове мясцо-вага права.
Судовы лад ВКЛ уключаў 2 сiстэмы судоў – агульныя i саслоўныя. Агульныя суды (гаспадарскi або вялiкакняжацкi, i гродскi або замкавы), у якiх разглядалiся правы розных груп насельнiцтва, былi заснаваны на звычаёвым праве i на законе. Найбольш тыповымi саслоўнымi судамi былi:
галоўны суд або галоўны трыбунал (па найважнейшых справах)
земскi (суддзя, падсудак, пісар) i падкаморскi – для шляхты;
войтаўска-лаўнiцкi – для мяшчан;
копны – для сялян;
царкоўны – для духавенства
Самым высокiм органам для ўсяго насельнiцтва быў Гаспадарскi суд, якi cкладаўся з гасудара i паноў-рады. Пасля ўтварэння Галоўнага трыбунала коль-касць спраў, разглядаемых гаспадарскiм, значна скарацiлася.
Функцыi суддзяў выконвалi службовыя асобы, абраныя на соймах, “копныя мужы” i “копныя старцы”
