- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
Пасля смерцi Альгерда ў 1377 г. у дзяржаве iзноў пачалiся ўнутраныя разла-ды i мiжусобiцы. Вiленскi пасад атрымаў Ягайла (1377-92) – сын Альгерда ад яго другой жонкi цвярской княгiнi Ульяны. З гэтым не пагадзiлiся старэйшыя Аль-гердавы дзецi ад вiцебскай княжны Марыi.( і ў першую чаргу полацкі князь Андрэй).
У гэты ж час узмацнiлiся супярэчнасцi памiж Ягайлам i Кейстутам. Калi апо-шнi па-ранейшаму ўсе сiлы скiроўваў на барацьбу з нямецкiмi рыцарамi, то яго пляменнiк (Ягайла) пайшоў на зблiжэнне з iмi. Даведаўшыся пра гэта, Кейстут у 1381 г. заняў Вiльню, захапiў уладу, пакiнуў Ягайлу ўдзельнае княства ў Крэве.
Аднак неўзабаве, калi на Севершчыне ўзнiк мяцеж брата Ягайлы - Дзмiтрыя Карыбута i Кейстут рушыў туды, у чэрвенi 1382 у Вiльню з крыжакамi вярнуўся Ягайла i зноў захапiў уладу.
Кейстут ў яго сын Вiтаўт былi арыштаваны. Праз некаторы час пераведзенага ў Крэўскi замак Кейстута задушылi наймiты Ягайлы, а Вiтаўт уцёк у Прусiю да крыжакоў.
Ягайлу як вялiкага князя не прызнаваў нi А. Полацкi, нi Д. Бранскi, нi Вiтаўт.
Каб перадолець палiтычны крызiс, Ягайла шукаў апоры ў саюзе з суседнiмi дзяржавамi, найперш - з Масквой. Меркавалася, што ён возьме шлюб з дачкой маскоўскага князя Соф’яй, прыме праваслаўе i ахрысцiць сваiх суайчыннiкаў. Але мiжнароднае становiшча ВКЛ абумовiла iншы выбар. Была аддадзена пера-вага зблiжэнню з Польшчай. Лiтоўска-польскi саюз у той сiтуацыi больш адпавя-даў iнтарэсам Ягайлы i кракаўскага двара
Крэўская унiя. У 1385 г. пасля перамоў з Кракава прыехалi ўпаўнаважаныя пасля Польскай Кароны. 14 жнiўня у Крэўскiм замку памiж iмi, з аднаго боку, i Ягайлам ды яго братамi Скiргайлам, Крыбутам, Вiтаўтам i Лугвенам, з другога,
адбылося падпiсанне акта пра аб’яднанне дзяржаў. Ягайлу кракаўскiя паслы афi-цыйна запрашалi заняць польскi каралеўскi пасад i ажанiцца з 12-гадовай кара-леўнай Ядзвiгай. Ад яго ж патрабавалася... прыняць каталiцтва i перавесцi ў гэ-тую веру сваiх яшчэ не ахрышчаных братоў, сваякоў i суайчыннiкаў, вызвалiць палонных хрысцiян, галоўным чынам, палякаў, i нарэшце, што мела асаблiвае значэнне, “назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага”.
Падпiсаная ў Крэве унiя была канчаткова зацверджана ў лютым 1386 г. пасля хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i ўрачыстай каранацыi ў Кракаве. Ягайла пачаў афiцыйна тытулавацца “каралём Польшчы, вярхоўным князем лi-тоўскiм i дзедзiчам рускiм”.
З юрыдычнага боку Крэўскi акт фактычна азначаў iнкарпарацыю Лiтоўска-Рускай дзяржавы ў склад Польскай Кароны. Аднак на практыцы ажыццявiць прынятае рашэнне было немагчыма. Дзяржава Гедземiнавiчаў па-ранейшаму iснавала як асобны грамадска-палiтычны арганiзм.
Мала таго, пакуль Ягайла быў у Кракаве, на Беларусi супраць яго выступiў полацкi ўдзельны князь А. Полацкi. У саюзе са Святаславам Смаленскiм пры падтрымцы Iнфлянцкага магiстра, выступiў супраць Ягайлы, але ў 1387 г. быў разбiты Скiргайлам i тры гады прасядзеў у турме.
Прыехаўшы ў 1387 г. у Вiльню, Ягайла ажыццявiў абяцанае хрышчэнне Лiт-вы (толькi Аукштайцii, бо Жамойць знаходзiлася пад уладай Ордэна). Баяры, якiя прынялi каталiцтва (большасць простага люду яшчэ доўга заставалiся ў паган-стве), атрымалi ад Ягайлы прывiлей, што даваў поўнае права ўласнасцi на спад-чынныя землi, вызваляў ад усiх абавязкаў на карысць уладара, за выключэннем вайсковай службы i данiны і iнш. Аднак правы шляхты выглядалi cцiпла параўнальна з прывiлеямi, якiя атрымаў у Лiтве каталiцкi касцёл.
Сваiм намеснiкам у ВКЛ Ягайла пакiнуў троцкага князя Скiргайлу (да ката-лiцтва - Iван), узняўшы яго “вышэй за ўсiх братоў”.
Узiмку 1389/90 г. незадаволены становiшчам служылага князя Вiтаўт скары-стаў апазiцыйнасць баяраў Лiтвы i Русi i паўстаў супраць Ягайлы.
Пасля няўдалай спробы захапiць Вiльню ён мусiў уцякаць у Прусiю. Каб ат-рымаць ваенную дапамогу, Вiтаўт стаў васалам Ордэна i аддаў яму Жамойць. Чакалася падтрымка i ад маскоўскага князя Васiля I (1389-1425), за якога Вiтаўт аддаў сваю дачку Соф’ю. Ужо ў вераснi 1390 г. Вiтаўт прывёў крыжаносцаў на Вiльню, праз год захапiў Гародню, яшчэ праз год – Наваградак i зноў падыйшоў да сталiцы ВКЛ.
Вайна паказала, што без кампрамiсу Ягайла не ўтрымае ўлады ў Лiтве i на Русi. На Беларусi ды Украiне ён сутыкнуўся з адкрытай непрыхiльнасцю насель-нiцтва. Тады Ягайла правёў патаемныя перамовы з Вiтаўтам, у вынiку якiх увес-ну 1392 г. той зноў пакiнуў крыжаносцаў, папярэдне спалiўшы iх замкi пад Горадняй.
4 жнiўня ў Востраве, што на Гродзеншчыне (недалёка ад Лiды), было падпi-сана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вi-таўту (1392-1430).
Так пад вярхоўным суверэнiтэтам Ягайлы непасрэдным уладаром дзяржавы стаў Вiтаўт Кейстутавiч, які атрымаў тытулвялiкага князя літоўскага.
Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядзвiзе ён i знаходзiўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. у параўнаннi з Крэў-скiм актам давала дзяржаве пэўную самастойнасць. Яно стала першым юрыдыч-на-прававым крокам на шляху да аднаўлення дзяржаўнага суверэнiтэту ВКЛ.
Вiтаўту, як нiкому з iншых князёў, удалося надзвычай узмацнiць дзяржаву, якая па-сутнасцi працягнулася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Асаблiва паспя-ховай была ўсходняя палiтыка. Стварэннем асобнай праваслаўнай мiтраполii 1416 г. (мiт. Рыгор Цамблак) пазбаўляўся ўплыў на праваслаўных вернiкаў кня-ства з боку мiтраполii маскоўскай. Нарэшце пасля таго, як у 1425 г. памёр Васiль I Дзмiтрыевiч яго ўдава Соф’я Вiтаўтаўна стала рэгентшай пры малалетнiм сыне, а праз 2 гады яна ж прыняла пратэктарат бацькi i Маскоўскае Вялiкае княства ча-сова зрабiлася васальным у дачыненнi да ВКЛ.
Дасягнуўшы магутнасцi, Вiтаўт паспрабаваў вырашыць пытанне аб сваёй ге-гемонii ва Усходняй Еўропе. Для гэтага трэба было разарваць акты 1386 i 1413 г., якiя звязвалi ВКЛ з Польшчай, i стварыць самастойнае каралеўства з Лiтвы i Русi. Ён спадзяваўся на блаславенне Папы Рымскага на каралеўскi тытул. Дзень каранацыi некалькi разоў адкладвалi. 27 кастрычнiка 1430 г. Вiтаўт памёр у Тро-ках, так i не дачакаўшыся iмператарскiх паслоў, што везлi карону.
Грамадзянская вайна. Пасля смерцi Вiтаўта, насуперак дамоўленасцi аб пе-раходзе ўлады да Ягайлы, князi i баяры Лiтвы i Русi, з’ехаўшыся ў Вiльню, адзi-нагалосна абвясцiлi вялiкiм князем Свiдрыгайлу (Баляслава) Альгердавiча (1430-1432). Ягайла быў вымушаны пагадзiцца.
Князь Свiдрыгайла быў вядомы як шчыры супернiк Вiтаўта i працiўнiк зблi-жэння з Польшчай. Заняўшы трон, ён адразу ж парушыў 9-ты артыкул Гара-дзельскага прывiлея i пачаў раздаваць русiнам важныя дзяржаўныя пасады. Неў-забаве ў яго адбыўся ваенны канфлiкт з Ягайлам. У чэрвенi 1431 г. Свiдрыгайла быў вымушаны падпiсаць абаронча-наступальны саюз з Нямецкiм Ордэнам. Пер-спектыва поўнага разрыву з Польшчай выклiкала актыўнае супрацiўленне лiтоў-скага баярства, якое падтрымлiвала унiю. У вынiку здзейсненага замаху 1 верас-ня 1432 г. Свiдрыгайла ледзь уратаваўся i ўцёк у Полацк.
Новым князем ВКЛ лiтоўцы абвясцiлi брата памерлага Вiтаўта - князя Жыгi-монта Кейстутавiча (1432-39). Аднак Полацкая, Вiцебская i Смаленская землi, а таксама ўся Украiна не прызналi яго i па-ранейшаму лiчылi сваiм вялiкiм князем Свiдрыгайлу. Дзяржава часова падзялiлася на Лiтву i Русь.
6 мая 1434 у Троках Жыгiмонт выдаў прывiлей, у якiм абвяшчалася роўнапраўе русiнаў i лiтоўцаў у межах цэлай дзяржавы, так што правы, гарантаваныя каталiкам Гарадзельскiм прывiлеем, пашыралiся на ўсiх падданых, незалежна ад веравызнання. Цяпер i беларуска-украiнскае баярства атрымала гарантыi недаты-кальнасцi сваiх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, а таксама права на набыццё рыцарскiх гербаў ад лiтоўскiх родаў, пабратаных з польскай шляхтай. Такiм чынам, гэты прывiлей пазбаўляў Свiдрыгайлу магчымасцi палiтычных спекуляцый наконт уцiску ў правах праваслаўных баяраў. Трокскi прывiлей стаў першай пасля 1386 г. законнай асновай раўнапраўя праваслаўных i каталiкоў у ВКЛ. Ён спрыяў кансалiдацыi ўсяго баярства, аб’яднанню Лiтвы i Русi.
Губляючы прыхiльнiкаў, Cвiдрыгайла ў лiпенi 1435 г. сабраў усе сiлы, у тым лiку Нямецкi Ордэн для рашучай бiтвы пад Вiлькамiрам (Лiтва Завiлейская), але пацярпеў поўны разгром. “На 30 конях” уцёк у Полацк, а праз год-два ўсе вер-ныя яму землi (Вiцебск, Смаленск, Украiна) пакарылicя Жыгiмонту. Вядома так-сама, што Лiвонскi ордэн падпicаў мiр з Польшчай i ВКЛ. Але сам вялiкi князь не здолеў умацаваць сваёй улады. Наадварот, выклiкаў незадавальненне тых i другiх i неўзабаве ў вынiку змовы вышэйшай знацi ён быў забiты ў трокскiм замку.
Свае правы на трон выказалi: Свiдрыгайла, а таксама польскi кароль Уладзіслаў Ягай-лавiч, сын Жыгiмонта Мiхалюшка, але ўсё ж Рада вяльможаў абрала на яго (трон) 13 гадовага сына Ягайлы - Казiмiра [1440-1492].
З 1440 г. абедзве дзяржавы - Уладзіслава Ягайлавiча i Казiмiра Ягайлавiча iз-ноў юрыдычна нiчым не былi аб’яднаныя. Але калi першы ў 1444 загiнуў, палякi прапанавалi карону Казiмiру як яго маладзейшаму брату. Толькi ў 1447 ён прыняў гэтую прапанову. Але заключаная унiя мела персанальны характар: вялi-кi князь лiтоўскi адначасова з’яўляўся i каралём польскiм. Прапанова палякаў ад-навiць сiлу Крэўскага акта сустракала катэгарычную адмову з Вiльнi.
Стаўшы гаспадаром, Казiмiр Ягайлавiч з рэгентамi мусiлi нанова аб’ядноў-ваць дзяржаву, паколькi многiя землi адпалi ад ВКЛ..
Унутраная палiтыка Казiмiра Ягайлавiча была выразна скiраваная на кансалi-дацыю сацыяльных вярхоў усiх зямель i яе цэнтралiзацыю. Каб умацоўваць су-вязь з Вiльняй паўднёвых i ўсходнiх ускраiн ВКЛ, ён садзiў там намеснiкаў, а зноў далучаным землям даваў права на самакiраванне.
Такiм чынам, цэнтральная ўлада прыкметна ўмацавалася, а агульная сiтуа-цыя ў краiне стабiлiзавалася. Вельмi моцна паспрыяў таму прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г. Князi, паны i баяры ўсёй ВКЛ, Рускага i Жамойцкага, неза-лежна ад веравызнання атрымалi новыя правы i cвабоды: асабiстую недатыкаль-насць, скасаванне павiннасцей на карысць дзяржавы, дазвол судзiць сялян i iнш.
У 1468 г. князь выдаў Судзебнiк, у якiм былi змешчаны юрыдычныя нормы, у асноўным крымiнальныя. Так былi ўзмоцнены сацыяльныя i палiтычныя пазi-цыi баяр, адначасова былi пашыраны правы праваслаўнай царквы ў ВКЛ: у 1458 г. яна канчаткова вызвалiлася ад маскоўскай мiтраполii i падпарадкоўвалася кан-станцiнопальскаму партыярху.
Зрабiўшыся i польскiм каралём, Казiмiр Ягайлавiч жыў у Кракаве i займаўся пераважна польскiмi справамi. Таму стан кiравання дзяржавай пагоршыўся. Не-выпадкова, што ў яго прасiлi дазволу на абранне новага князя. Але ў 1478 на сой-ме ў Берасцi ён заявiў, што “пры сваiм жыццi нiкому не даручыць кiравання Лiт-вою”. Невыпадкова, што супраць яго адбылася змова ў 1481 з мэтай дзяржаўнага перавароту. Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю ў Вiльнi, а Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву да Iвана III. Там яны хацелi атрымаць дапамогу i абя-цалi за гэта далучыць да маскоўскiх уладанняў беларускiя землi аж да Бярэзiны.
Гэта быў апошнi манарх, пры якiм ВКЛ яшчэ захоўвала значную моц i iнiцы-ятыву ў знешняй палiтыцы з рускiмi княствамi. Пасля смерцi Казiмiра, у час кня-жання Аляксандра Казiмiравiча (1492-1506) пачынаецца серыя войн з Маскоў-скай дзяржавай, а разам з iмi i паступовае змяншэнне тэрыторыi княства. Але аб гэтым больш мэтазгодна весцi гаворку ў кантэксце знешняй палiтыкi ВКЛ. А зараз разгледзiм наступнае пытанне...
