- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
- •3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
- •4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
- •1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
- •2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.
- •3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)
- •4.Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
- •5. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выдатныя дзеячы беларускага Адраджэння.
- •Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •6. Беларускі нацыянальны рух і узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы хiх – пач. Хх ст.
- •7. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
- •Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
- •1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.
- •2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
- •12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
- •13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права
- •4. Палітычнае і сацаяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалитай.
- •29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •1. Па пытанні аб вайне і міры:
- •2. Пытанне аб зямлі:
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •Захоп Аўстрыі
- •Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •Сацыяльная палiтыка
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
неарускі (псеўдарускі) стыль. Ініцыятарам яго быў Віленскі генерал-губерна-тар Мураўёў. Цэрквы, пабудаваныя ў гэтым стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найболын значнымі пабудовамі гэтага напрамку з'яўляюцца: мемарыяльны храм у вёсцы Лясная (1908—1912 гг.), створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войскаў над шведамі і капліца князёў Паскевічаў у Гомелі (1870-1889 гт.), архіерэйскі дом у Мінску і інш.
Склаўся і неараманскі стыль. Найболып вядомым помнікам, які спалу-чае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску (1910 г.)- Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма ве-жамі: дзвюма меншымі і адной высокай. Касцёл пабудаваны з чырвонай дробнаабпаленай цэглы. У яго дэкаратыўным афармленні выкарыстаны эле-менты неаготыкі (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы і інш.).
У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі з'яўляюцца новыя тыпы бу-дынкаў — заводы, фабрыкі, гасцініцы, шматкватэрныя дамы. У будаўніцтве выкарыстоўваецца тэхнічны прагрэс — ужыванне бетону, жалеза, пракату, чыгуну, а таксама шматпрапётных канструкцый.
У канцы XIX ст. у архітэктуру пранікае яшчэ адзін мастацкі стыль — мадэрн. Для яго характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў — чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні. Прыкладам архітэктуры мадэрна з'яўляецца сялянскі банк у Віцебску, храм у Міры, даходны дом на вуліцы Кірава ў Мінску, будынкі на вуліцы Ленінскай у Магілёве, Студэнцкай — у Гродне, Білецкага — у Гомелі і іншыя. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны.
ТЭМА3. Дзяржаўнасць на беларускіх землях
1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
Усучаснайснай гістарыяграфіі паняццем "Кіеўская Русь" абазначаюць раннефеадальную дзяржаву ўсходніх славян IX — XII стст. Яна склалася на тэрыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху "з вараг у грэкі" – ад Балтыйскага мора да Чорнага. Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб'яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў "Куявы" (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і "Славіі” (чудзь, славе-не, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе),
Важнай крыніцай, якая апавядае аб рассяленні ўсходніх славян і ўтварэнні старажытнаславянскай дзяржавы, з'яўляецца летапісны звод "Аповесць мінулых гадоў". Летапіс складзены манахам Нестарам у пачатку XII ст., які на падставе вядомых яму гістарычных звестак і паданняў расказвае аб існаванні ва ўсходніх славян шэрагу самастойных племянных княжанняў яшчэ да ўтварэння старажытнаславянскай дзяржавы. Паляне мелі сваё княжанне на чале з Кіем, "а в древлях (у драўлян) свое, в дреговичи свое, а словене свое в Новгороде, а другое на Полоте иже полочане". Племянныя княжанні былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачат-ковую форму дзяржаўнасці на яе тэрыторыі. Некаторыя з племянных кня-жанняў захаваліся і ў час існавання гэтай дзяржавы. Напрыклад, мясцовыя княжацкія дынастыі захаваліся ў драўлян да сярэдзіны X ст., у вяцічаў і радзімічаў — да пачатку XI ст. Захоўвала сваю самабытнасць і незалеж-насць Полацкая зямля.
У “Аповесці мінулых гадоў” утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, акія ў ІХ-XI стст. ажыц-цяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі вараж-скага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? — 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак вялікакняжацкай дынастыі Рурыкавічаў.
Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX — XI стст. назва "Русь" ахоплівае амаль усю ўеходнеславянекую тэрыторыю. Аднак гэта назва не была этнонімам усіх усходніх славян. Этнічна гэта слова спачатку азначала толькі варагаў.
Летапісец сведчыў: "И от тех варяг прозвася Руская земля". Першапачат- кова паняцце "русь" азначала толькі дружыну князя, яго "рыцарства" і адміністрацыю, а "Руская зямля", "Русь" – падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з X ст, так называліся землі Сярэдняга Падняпроўя з га-радамі Кіевам, Чарнігавам і ІІераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэ-часкія аўтары ў дачыненні да ўсіх усходне-славянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншых славян. Акрамя таго, увесь усходнеславянскі свет яны атаясамлялі з самым моцным княствам — Кіеўскім, якое называлася "Руссю". Полацк, Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічы-ліся "Руссю" ў летапісах XII ст. Напрыклад, "Аповесць мінулых гадоў" на-ват проціпастаўляе "Рускай зямлі" ІІолацкую і Смаленскую. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі да сярэдзіны- другой паловы XII ст. мае племянныя назвы: найменне "дрыгавічы" ў летапісах вы-карыстоўвалася да 1149 г., крывічы — да 1162 г., радзімічы — да 1169 г.
На доўгі час ў гістарыяграфіі замацавалася тэорыя старажытнарускай народнасці. Згодна з ёй, у Кіеўскай Русі сфарміраваўся адзіны ўсходнесла-вянскі этнас, які быў раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і велікарусаў.
Існуе думка, што адзінай этнакультуры на Русі ў XI — XII стст. не бы-ло. У этнічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неаднародная. Яе насялялі акрамя ўсходніх славян балты, угра-фіны і народы цюркскага пахо-джання. Простая мова жыхароў розных гарадоў адрознівалася. Напрыклад, мова жыхароў Ноўгарада, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст. істот-на адрознівалася ад мовы кіяўлян. У культурным сэнсе Кіеўская Русь уключала ў сябе вялікі комплекс лакальных культур.
У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноў-гарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб'яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеў-скай). Пасля таго Алег заняў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на некаторы час трапіў і Полацк. Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трыма-лася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да дру-гога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Так, пасля смерці Алега драў-ляне паўсталі супраць Кіева, і Ігару спатрэбілася зноў пакарыць іх і аб-класці данінай.
Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацавадь сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X стагоддзе.
Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і насадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. ІІры Ула-зіміру было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю ады-гралі практычныя меркаванні князя.
Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, па-колькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкава-насць уладзе.
