Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыі па ГБ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.95 Mб
Скачать

ТЭМА 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ.

  1. Месца гісторыі сярод навук. Гістарычная перыядызацыя.

  2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

  3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.

  4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

Гiсторыя (у перакладзе з грэчаскага historia – гэта апавяданне аб мiнулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана). Заснавальнікам гісторыі лічыцца Герадот, аўтар “Грэка-персідскіх войнаў” (481-425 гг. да н.э.)

Натуральна, што ўсё, што існуе зараз, мае сваё мінулае. І нават тое, чаго або каго ўжо няма, таксама мае сваё мінулае, а, значыць, і гісторыю.

У спецыфiчным сэнсе гiстарычная навука вывучае канкрэтны ход i зака-намернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ект яе пазнання – ўся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гiсторыi людзей.

З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага i вызначэннi перспектыў далейшага развiцця. I цяпер галоўнай сацыяльнай функцыяй гiсторыi з’яўляецца навукова-пазна-вальная. Мяркуем таксама, што кожны ўсведамляе вялiкую выхаваўчую знач-насць гiсторыi. Невыпадкова яе адносяць да гуманітарных (humanum) навук, якія закліканы ўзвышаць чалавека.

Статус навукі гісторыя набыла ў XIX ст.

Асобай увагай да канкрэтных фактаў яна адрозніваецца ад прырода-знаўчых навук (фізікі, хіміі і інш.), якія вывучаюць законы прыроды. Факт займае ў гістарычнай навуцы асобае месца. У прыродазнаўчых навуках абагульненне здымае факт і ператвараецца ў пэўны закон.

У гісторыі факты ўяўляюць асобую каштоўнасць.

У прыродазнаўчых дысцыплінах вызначальную ролю адыгрываюць за-коны і заканамернасці, а ў гісторыі значную ролю могуць адыгрываць і выпадковасці.

У адрозненне ад навукоўцаў прыродазнаўчых навук гісторыкі па-збаўлены магчымасці непасрэдна назіраць факты ці ўзнаўляць іх у эксперы-менце. Яны могуць толькі рэканструяваць мінулае, і часта з дапамогай не заўсёды надзейных гістарычных крыніц. Даследаваць гісторыю намнога складаней, чым законы прыроды.

Гісторык павінен не толькі апісваць факты, але і тлумачыць іх. Без тлумачэнняў факты і даты выглядаюць як недаказаныя тэарэмы, незразу-мелыя формулы.

Існуюць шматлікія адгалінаванні гісторыі: сусветная гісторыя, гісторыя асобных кантынентаў і краін, гісторыя асобных перыядаў ці эпох (Адра-джэнне, Рэфармацыя і г.д.), гісторыя розных бакоў грамадскага жыцця (гіс-торыя сацыяльна-эканамічная, палітычная, ваенная, мастацтваў і інш.), гіс-торыя жыццядзейнасці выдатных асоб.

Гісторыя Беларусі як аб'ект вывучэння. Аб'ектам дадзенага курса з’яўляецца вывучэнне гісторыі Беларусі. Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі аб'ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны. Таму гісторыя як вялікі духоўны рэсурс аса-блівую актуальнасць мае для Рэспублікі Беларусь, якая не так даўно ўступіла на шлях будаўніцтва суверэннай і незалежнай дзяржавы.

Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага (перыядызацыю), якая падзяляцца на 1. Старажытнае грамадства (40 тыс да н. э. – V cт. н.э.)

Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: * каменны век (40- 3 тыс да н. э.), * бронзавы век (2-пачатак 1 тыс да н. э.); * жалезны век (пачатак 1 тыс да н. э – V cт. н. э.)

2. Сярэднявечча (канец V – ХV cтст).

Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: * пачатак пераходу да класавага гра-мадства i ўзнiкненне дзяржаўнасцi (VI - перш. пал. ХIII стст.)

* развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)

3. Новы час (ХVI-пачатак ХХ cтст.)

Гэты перыяд надзяляецца на 2 этапы: * афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI - канец ХVIII cт.)

* генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII - 1917)

4. Навейшы час (1918- да нашых дзён)

Першы перыяд гiсторыi чалавецтва – “Першабытнае грамадства” мае ўласную перыядызацыю, нават 2 – археалагiчную i гiстарычную. Так, паво-дле археалагiчнай перыядызацыi, жыццядзейнасць азначанага грамадства адбывалася ў каменным, бронзавым i жалезных вяках.

Каменным векам у гiсторыi чалавецтва прынята лiчыць час, калi першы-мi людзьмi ў якасцi асноўнага матэрыяла для вырабу прылад працы выкары-стоўваўся камень. Гэта найбольш працяглы перыяд, якi на Беларусi доўжыўся з моманту яе засялення 100-40 тыс. i да III-II тыс. да н. э. часу, калi мясцовыя жыхары не навучылiся апрацоўваць бронзу.

У сiлу многiх прычын вучоныя падзяляюць яго на 3 этапы:

*палеалiт (старажытны камень) 100-40 тыс па 10 тыс да н. э.

*мезалiт (сярэднi камень) 9 – 6 тысячагоддзе да н. э.

*неалiт (новы камень) 5 – 3 тысячагоддзе да н. э.

Як адзначалася вышэй, бронзавы век доўжыўся з 2 да пачатку 1 тыс да н. э.); а жалезны век з пачатку 1 тыс да н. э па V cт. н. э.). Пры гэтым, як i каменны век, вякi металаў маюць свае этапы, але мы завастраць на тым увагi не будзем. Куды больш важна, абапiраючыся на археалагiчную перыя-дыза-цыю, выкарыстоўваць перыядызацыю гiстарычную. Прынята лiчыць, што ў каменным веку iс-навала мацярынская, а ў век металаў - бацькоўская родавая абшчыны, адпаведна – матрыярхат i патрыярхат. Аб гэтым i iншым больш падрабязна мы пагаворым на семiнарскiх занятках.

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.

Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная навуковая метадалогія або сістэма метадаў яе вывучэння.

Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб’ектывісцкая і аб’ек-тыўна-ідэалістычная метадалогія. У першым выпадку гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў). У іншым выпадку рашаючая роля ў гістарычным працэсе ад-

водзілася не суб’ектыўным, а аб’ектыўным, але звышчалавечым сілам - Боскаму промыслу, Абсалютнай ідэі і інш. I толькі ў сярэдзіне XIX ст., як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.

Фармацыйны падыход К. Маркса (1818—1883). Вядомы нямецкі мы-сліцель і грамадскі дзеяч сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле яго тэорыі, прагрэс чалавецтва ажыццяўля-ецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканаміч-ных фармацый (першабытнаабшчыннай, рабаўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай, камуністычнай). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый.

Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія не-дахопы папярэдняй ідэалістычнай метадалогіі, але не стаў агульнапры-мальным.

Па-першае, К. Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гіс-тарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еў-рапейскіх краін.

Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе вытворчыя адносіны і класавую барацьбу як рухаючую сілу гісторыі.

Урэшце, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам. Капіталістычная фармацыя працягвае існаваць і развівацца ў той час, як сацыялістычная фармацыя (СССР) завяршылася крахам.

Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным пады-ходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ве-даў. Рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека якраз і служыць штур-шком для грамадскага прагрэсу.

У XX ст. і на сучасным этапе пры вывучэнні гісторыі пераважае кам-бінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889-1975). Сусветная гісторыя разгляда-ецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізава-ных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы.

Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным і ўсебаковым да яе пады-ходзе будзе азначаць вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці лю-дзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы; выпрацава-лі свае характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнік-нення, станаўлення, росквіту, надлому і пагібелі.

Новы цывілізацыйны падыход да вывучэння мінулага мае шэраг пераваг:

прыдатны да гісторыі кожнай краіны або групы краін; арыентуе на пазнан-не гісторыі як шматварыянтнага працэсу; у той жа час забяспечвае разу-менне цэласнасці і адзінства чалавечай гісторыі; нарэшце, надае важную ролю ў грамадскім развіцці чалавечаму фактару і тым сапраўды як бы “ачалавечвае” гісторыю.

Цывілізацыйны падыход да вывучэння беларускай гісторыі да-зволіць паказаць яе як неразрыўную частку адзінай сусветнай гісто-рыі ва ўзаемадзеянні і ўзаемасувязі з гісторыямі іншых народаў.