
- •Кіраваная самастойная работа
- •Гродна 2013 анатацыя
- •Тэматычны план
- •Абвяшчэнне незалежнасцi рэспублiкi беларусь. Палiтычныя працэсы ў сучаснай беларусi
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча
- •Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
- •Развіццё Адукацыі, навукі і Культуры Беларусі на сучасным этапе
- •Спiс крынiц
- •Гласарый
- •Трэнiнг
Спiс крынiц
Конституция (Основной Закон) Белорусской Советской Социалистической Республики 1978 г. - Мн, 1982.
Закон Белорусской Советской Социалистической Республики о языках в Белорусской ССР. - Мн, 1990.
Декларация Верховного Совета Белорусской Советской Социалистической Республики о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики. - Мн, 1990.
Конституция Республики Беларусь 1994 г. - Мн., 1994.
Конституция Республики Беларусь 1994 г. (с изм. и доп. 1996, 2004 гг.). - Мн., 2004.
Буслейко Т.Н. О международно-правовых аспектах создания Союзного государства // Веснiк БДУ. 2003. № 1.
Васiлевiч Р. Канстытуцыйнае развiццё Беларусі ў XX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. № 1.
Гiсторыя Беларусi у 2-х ч. Ч. 2 XIX – XX стагоддзi. - Мн., 2002.
Гісторыя беларускага мастацтва. У 6-цi т. Т. 6. - Мн., 1994.
Государственная политика Республики Беларусь в 1993 году: основные параметры. – Мн., 1994.
Каралёнак Л. Беларусь i Велiкабрытанiя: палiтычныя адносiны ў 1991-2003 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 5.
Ковкель И., Ярмусик Э. История Беларуси: С древнейших времен до наших дней. - Мн., 2000.
Коршук В. К., Платонов Р. П., Романовский И. Ф. Государственность Беларуси: проблемы формирования в программах политических партий. - Мн., 1999.
Круталевич В. А. На путях национального самоопределения (БНР — БССР - РБ). - Мн, 1995.
Курцевич Е. Н. Внешнеполитические приоритеты Республики Беларусь на современном этапе. – Мн., 2004.
Масловская Т.С. Глава государства – гарант Конституции // Весцi НАН Беларусi. Серыя гуманiт. навук. 2003. № 2.
Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. - Беласток, 2000.
Снапкоўскi У. Пяцьдзесят гадоў удзелу Беларусi ў працы ЮНЕСКА // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 5.
Снопковский В.Е. Белорусская ССР в ООН. - Мн., 1985.
Стадуб I. Сучасная прававая дзяржава: тэорыя, практыка, праблемы i перспектывы развiцця // Беларускі гістарычны часопіс. 2002. № 2.
Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі: 1795-2002. – Мн., 2003.
Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6-т. Т. 1-6. - Мн., 1993–2001.
Гласарый
№ п/п |
Тэрмiн (паняцце) |
Азначэнне |
|
1.
|
Выканаўчы орган улады
|
Орган кiравання, які павінен праводзіць у жыццё, выконваць законы. Звычайна такім органам улады з'яўляецца Кабінет (Савет) Міністраў. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Савет Міністраў (урад) |
|
2.
|
Грамадзянская супольнасць
|
Тып узаемаадносін паміж дзяржавай і грамадствам, пры якім правы грамадзян абаронены законам і ўлада перадае частку сваіх функцый мясцовым органам самакіравання |
|
3.
|
Дзяржава
|
Асноўная форма палітычнай сістэмы грамадства, якая арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзейнасць і адносіны людзей, грамадскіх груп, класаў. Тэры-гарыяльны, суверэнны саюз (аб'яднанне, супольнасць) грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Найболыш істотная прыкмета дзяржавы - наяўнасць публічнай улады, якая пашыраецца на ўсё грамадства і абапіраецца на сродкі і меры прымусу (армія, паліцыя, турма і інш.). Важным сродкам ажыццяўлення дзяржаўнай улады з'яўляецца права |
|
4. |
Дзяржаўны бюджэт |
Расклад грашовых даходаў і расходаў дзяржавы |
|
5.
|
Дэкларацыя |
Дзяржаўны і палітычны (канстытуцыйны) акт. Напрыклад, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г. |
|
6.
|
Дэмакратызацыя
|
Распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прыэнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян |
|
7.
|
Заканадаўчы орган улады
|
Орган улады, які распрацоўвае і прымае законы. Такім органам звычайна з'яўляецца парламент. Згодна новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., прадстаўнічы і заканадаўчы орган у нашай рэспубліцы — Нацыянальны сход (парламент) |
|
8.
|
Ідэалогія
|
Ссістэмы прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць асобе ці групе людзей або палітычнай партыі |
|
9.
|
Інтэграцыя
|
Працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб'яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г. д. Аб працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі сведчаць утварэнне іх Саюза 2 красавіка 1997 г., падпісанне ў снежні 1999 г. Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы |
|
10.
|
Інфляцыя
|
Абясцэненне грошай у выніку выпуску іх у зварот без забеспячэння неабходнай колькасцю тавараў. Падзенне пакупной здольнасці грошай |
|
11.
|
Канстытуцыя
|
Асноўны Закон дзяржавы. У Рэчы Паспалітай была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791 г., якая абвясціла яе суверэнітэт як унітарнай дзяржавы, ліквідаваўшы падзел на Каралеўства Польскае і ВКЛ. У час існавання БССР былі прыняты Канстытуцыі 1919, 1927, 1937, 1978 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15 сакавіка 1994 г. На ўсенародным рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. у яе унесены змяненні і дапаўненні (новая рэдакцыя Канстытуцыі). Некаторыя гісторыкі адносяць да Канстытуцыі Статуты ВКЛ — зборнік законаў эпохі сярэднявечча, для якой яшчэ не характэрна фарміраванне канстытуцыйнага права |
|
12.
|
Нацыя
|
Сацыяльна-эканамічная і духоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт і тэрыторыю ста-лага пражывання |
|
13.
|
Нейтральная дзяржава
|
Дзяржава, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ваенных саюзах. Пасля атрымання Рэспублікай Беларусь суверэнітэту (незалежнасці) было абвешчана яе імкненне быць нейтральнай дзяржава |
|
14.
|
Пагоня
|
Ваенная павіннасць у Вялікім княстве Літоўскім. Герб — выява конніка з занесеным над галавой мячом. Існуе некалькі версій паходжання герба. Фарміраванне герба адбывалася на працягу XIII—XVI стст. Статут ВКЛ 1566 г. юрыдычна замацаваў выкарыстанне герба «Пагоня» за беларускімі землямі. Выява вершніка з мячом у руцэ стала гербам шэрага гарадоў Беларусі, якія атрымалі Магдэбургскае права. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі «Пагоня» стала гербам Віленскай і Віцебскай губерняў. Ён прысутнічаў таксама у Вялікім дзяржаўным гербе Расійскай імперыі. Герб «Пагоня» выкарыстоўвалі ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гг. Статус дзяржаўнага быў нададзены гербу пасля абвяшчэння ў 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён таксама стаў дзяржаўным гербам Літоўскай рэспублікі, каб падкрэсліць гістарычную пераемнасць з ВКЛ. Пасля прыпынення існавання СССР Літва аднавіла герб «Пагоня» як дзяржаўны. У 1991—1995 г. «Пагоня» была абвешчана дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У выніку рэферэндуму у 1995 г. прынята новая дзяржаўная сімволіка |
|
15.
|
Плюралізм
|
Прызнанне множнасці поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства |
|
16.
|
Прававая дзяржава
|
Дзяржава, у якой упада падзяляецца на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую, якая падпарадкоўваецца толькі закону. Прадугледжваецца строгае выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі законаў, роўнасць усіх людзей перад законам |
|
17.
|
Прыватызацыя
|
Раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або калектыўную |
|
18.
|
Путч
|
Дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай трупы загаворшчыкаў, тайная змова перавароту. Прыкладам можа служыць жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве, калі ў краіне было ўведзена надзвычайнае становішча |
|
19.
|
Ратыфікацыя
|
Зацвярджэнне органамі вярхоўнай дзяржаўнай улады міжнароднага дагавора альбо пагаднення, пасля чаго тэты дакумент набывае юрыдычную (прававую) сілу. Напрыклад, парламентамі Расійскай Федэрацыі (Дзяржаў-най думай) і Рэспублікі Беларусь (Нацыянальным сходам) у 2000 г. ратыфікаваны падпісаны ў 1999 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы |
|
20.
|
Рэферэндум
|
Усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. У Савецкім Саюзе ў 1991 г. быў праведзены рэферэндум па праблемах захавання СССР. У Рэспубліцы Беларусь у 1995 і 1996 гг. адбыліся рэферэндумы па пытаннях дзяржаўнага статусу беларускай і рускай мовы, дзяржаўнай сімволікі, інтэграцыі з Расіяй, прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі |
|
21.
|
Рэформа
|
Ператварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага ладу |
|
22.
|
Самафінансаванне
|
Метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы самастойна, за кошт сваей вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў |
|
23.
|
Суверэнітэт
|
Палітычная незалежнасць і самастойнасць дзяржаўнай улады ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г. Згодна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь — суверэнная дзяржава |
|
24.
|
Талерантнасць
|
Рэлігійная верацярпімасць, паважлівыя адносіны да вернікаў розных канфесій (кірункаў і плыняў) |
|
25.
|
Унітарная дзяржава
|
Форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой на вышэйшым узроўні існуе моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная знешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва. Рэспубліка Беларусь згодна Канстытуцыі — унітарная дзяржава |
ТЭСТ
1. Палітыка перабудовы – гэта:
А) 1982-1991 гг.
Б) 1984-1991 гг
В) 1983-1991 гг
Г) 1985-1991 гг.
2. Як называлася радыкальная праграма пераходу да рыначных рэформ эканамістаў С. Шаталіна і Р. Яўлінскага?
А) "365 дзён" В) "500 дзён"
Б) “Шокавая тэрапiя” Г) “Пяцiгодка”
3. Працэс перадачы дзяржаўнай маёмасці, сродкаў вытворчасці ў прыватную ўласнасць, што адбываўся на
працягу 1990-х гг, называўся:
А) прыватызацыя
Б) лібералізацыя
В) ратыфікацыя
Г) стагнацыя
4. У жніўні 1991 г. ў г. Маскве Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу, створаны кансерватыўна
настроенымі партыйнымі дзеячамі, спрабаваў арганізаваць:
А) забастоўку рабочых
Б) путч
В) масавыя гулянні
Г) вулічныя дэманстрацыі
5. Калi была прынята "Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР"?
А) 3 лiпеня 1990 г. В) 3 лiпеня 1991 г.
Б) 27 ліпеня 1990 г. Г) 27 ліпеня 1991 г.
6. Назавiце дату прыняцця Канстытуцыi Рэспублікi Беларусь:
А) 3 лiпеня 1994 г. В) 15 сакавiка 1994 г.
Б) 10 лiстапада 1996 г. Г) 27 ліпеня 1991 г.
7. Колькi прайшло рэспублiканскiх рэферэндумаў па ўнясенню змен i дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікi
Беларусь?
А) 1 В) 3
Б) 2 Г) 4
8. Якая характарыстыка дзяржавы акрэслена ў арт. 1. Канстытуцыi Рэспублікi Беларусь?
А) Дэмакратычная сацыяльная дзяржава
Б) Унітарная прававая дзяржава
В) Сацыяльная прававая дзяржава
Г) Унітарная дэмакратычная і сацыяльна дзяржава
Д) Унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава
9. Вылучце вышэйшы заканадаўчы i вышэйшы выканаўчы органы Рэспублікi Беларусь:
А) Нацыянальны сход, Кабiнет Мiнiстраў
Б) Савет Мiнiстраў, Савет Рэспублiкi
В) Савет Рэспублiкi, Савет Мiнiстраў
Г) Нацыянальны сход, Савет Мiнiстраў
Д) Парламент, Урад
10. Руская мова па выніках рэспубліканскага рэферэндуму стала дзяржаўнай ў:
А) 1991 г.
Б) 1995 г.
В) 1998 г.
Г) 2001 г
11. Па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 г. Большасцю галасоў Дзень незалежнасці Беларусі быў
перанесены з 27 ліпеня на:
А) 8 сакавіка
Б) 7 лістапада
В) 3 ліпеня
Г) 25 жніўня
12. Як можна акрэслiць эканамiчны курс Рэспублікi Беларусь?
А) Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка
Б) Рыначная эканоміка
В) Камандна-адмiнiстрацыйная эканоміка
Г) Лiберальная эканомiка
Д) Экстэнсiўная
13. Калi быў падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй?
А) 1 красавіка 1991 г. В) 2 красавіка 1997 г.
Б) 30 сакавіка 1994 г. Г) 22 жнiўня 1999 г.
14. Беларускі народ даў дазвол А.Р. Лукашэнка балатавацца на пасадуПрэзідэнта у трэці раз на рэспубліканскім
рэферэндуме, што прайшоў:
А) у сакавіку 1991 г.
Б) у кастрычніку 2004 г.
В) у маі 1995 г
Г) у лістападзе 1996 г.
15. Зацвярджэнне органамі вярхоўнай дзяржаўнай ўлады міжнароднага дагавора альбо пагаднення,
пасля чаго гэты дакумент набывае юрыдычную сілу:
А) дэнансацыя
Б) ратыфікацыя
В) лібералізацыя
Г) дэмакратызацыя