
- •Кіраваная самастойная работа
- •Гродна 2013 анатацыя
- •Тэматычны план
- •Абвяшчэнне незалежнасцi рэспублiкi беларусь. Палiтычныя працэсы ў сучаснай беларусi
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча
- •Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
- •Развіццё Адукацыі, навукі і Культуры Беларусі на сучасным этапе
- •Спiс крынiц
- •Гласарый
- •Трэнiнг
ПРЫВАТНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫI
«БIП – IНСТЫТУТ ПРАВАЗНАўСТВА»
Гродзенскі філіял
Кіраваная самастойная работа
Суверэнная Беларусь у канцы XX - пачатку XXI стст.
Інтэграваны модуль “Гісторыя” выкл. Дац.ФЕДАРАЎ
Гродна 2013 анатацыя
Модуль прысвечаны характарыстыцы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь пасля атрымання ёю дзяржаўнага суверэнітэту. У асобным раздзеле разглядаецца працэс абвяшчэння незалежнасці Беларусь. Трэба падкрэсліць, што для Беларусі апошняе дзесяцігоддзе адзначаецца надзвычай супярэчлівымі і неадназначнымі працэсамі ва ўсіх серах жыццядзейнасці. На жаль, нават на сённяшні дзень усеагульны крызіс, выкліканы распадам Савецкага Саюза, не пераадолены. Вывучэнне таго складанага шляху, якім ідзе сучасная Беларусь, дапаможа лепей пазнаць прычыны крызіснага стану і шляхі выхаду з яго.
Тэматычны план
Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Палітычныя працэсы ў сучаснай Беларусі.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.
Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.
Развіццё адукацыі, навукі і культуры Беларусі на сучасным этапе.
Абвяшчэнне незалежнасцi рэспублiкi беларусь. Палiтычныя працэсы ў сучаснай беларусi
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Дзяржаўны суверэнітэт сцвярджаўся ў імя вышэйшай мэты — свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР і яе міжнароднымі абавязацельствамі. Вярхоўны Савет абвясціў суверэнітэт як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі у межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі у знешніх адносінах.
Адпаведна Дэкларацыі Беларусь — суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу. Грамадзяне Беларусі ўсіх нацыянальнасцяў складаюць беларускі народ, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы.
Дэмакратызацыя грамадства выклікала да жыцця шмат палітычных арганізацый, партый, рухаў, саюзаў. У пачатку 90-х гг. на Беларусі было створана каля 60 грамадскіх аб'яднанняў рознага кірунку. Большасць з іх не мела трывалай сацыяльнай базы, не з'яўлялася стабільнымі фарміраваннямі са старанна распрацаванымі праграмамі. Амаль усе арганізацыі былі вельмі малалікаснымі. Але галоўнае заключаецца у тым, што стварэнне палітычных фарміраванняў на справе сцвярджала шлях грамадства да дэмакратыі, крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі.
Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязяў паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. У канцы 1990 і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве у палітыцы, эканоміцы, экалогіі, ахове здароўя, навуцы і тэхніцы, культуры і гандлі з РСФСР, дагаворы аб асновах адносін з Украінай і Казахстанам. У ходзе рэферэндума аб лесе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % насельніцтва.
Але надзея на прагрэс у гэтым напрамку была перакрэслена путчам у жніўні 1991 г. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) аб'явіў аб пераходзе у яго рукі ўсёй улады у СССР. Пасля правалу дзяржаўнага перавароту ДКНС 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону.
Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі пераўтвораны у рэспубліканскія ўстановы. У сувязі з фактычным роспускам КПСС дзейнасць КПБ на тэрыторыі Беларусі была прыпынена, памяшканні ЦК КПБ, абкамаў, райкамаў і іншых партыйньгх устаноў апячатаны. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Падставай для прыпынення дзейнасці і забароны КПБ стаў апублікаваны 21 жніўня 1991 г. Зварот ЦК Кампартыі Беларусі да камуністаў, усіх працоўньгх рэспублікі. У ім фактычна прызнаваўся ДКНС і яго дзеянні.
19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва — Рэспубліка Беларусь, герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь органы улады зыходзілі з традыцыі некалькіх стагоддзяў нацыянальнай сімволікі. Гэтыя герб і сцяг заставаліся дзяржаўнымі сімваламі Беларусі з 1991 да 1995 г., калі ў выніку рэферэндуму была ўведзена іншая дзяржаўная сімволіка — сцяг чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі і новы герб.
8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У іх заяве было адзначана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі у тупік, аб'ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. Недальнабачная палітыка цэнтра прывяла да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу, развалу вытворчасці, катастрафічнага зніжэння жыццёвага ўзроўню ўсіх слаёў грамадства. Рост сацыяльнай напружанасці у многіх рэгіёнах былога СССР прывёў да міжнацыянальных канфліктаў са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Усведамляючы адказнасць перад сваімі народамі і сусветным згуртаваннем у практычным ажыццяўленні палітычных і эканамічных рэформаў, кіраўнікі дзяржаў заявілі аб стварэнні СНД. Садружнасць з'яўляецца адчыненай для далучэння ўсіх дзяржаў, раздзяляючых мэты і прынцыпы пагаднення. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органау Садружнасці быў вызначаны Мінск.
10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні СНД і прыняў ра-шэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня у Алма-Аце незалежныя дзяржавы — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Украіна — падпісалі Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з'яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структурай. СССР спыніў свае існаванне.
Беларуская дзяржава ўступіла у новы этап свайго развіцця. 3 пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. у адпаведнасці с пастановай Вярхоўнага Савета "Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" пачало працу Міністэрства абароны рэспублікі. Усе часткі і падраздзяленні былой Беларускай ваеннай акругі за выключэннем стратэгічных сіл СНД перайшлі пад кантроль Рэспублікі Беларусь. Беларусь заявіла аб гатоўнасці кіравацца раней падпісанымі міжнароднымі пагадненнямі, ратыфікавала Дагавор СНУ-1, далучылася да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заключыла з Расіяй Дагавор аб статусе стратэгічных ядзерных сіл на яе тэрыторыі. Падпісаныя пагадненні прадугледжваюць вывад да канца 1997 г. на тэрыторыю Расіі стратэгічных ракет і ядзерных боегаловак. Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь прадугледжвае яе статус як без'ядзернай, нейтральнай дзяржавы, якая валодае толькі абарончымі ўзброенымі сіламі.
Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная і сацыяльна-прававая дзяржава. Найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы з'яўляецца чалавек, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады — народ.
Прыняцце Канстытуцыі было вельмі сур'ёзным крокам Беларусі на шляху да дэмакратычнага грамадства. Усе дэмакратыі з'яўляюцца сістэмамі, у якіх грамадзяне свабодна прымаюць палітычныя рашэнні ўладай болыпасці. Але ўлада большасці абавязкова павінна спалучацца з гарантыямі асабістых праў чалавека, якія у сваю чаргу служаць таму, каб абараняць правы меншасцяў. Найважнейшымі састаўляючымі дэмакратычнага грамадства з'яўляюцца суверэнітэт нацыі, кіраванне, заснаванае на згодзе з кіруемымі; улада большасці; правы меншасці; гарантыi асноўных правоў чалавека; свабодныя і справядлівыя выбары; роўнасць перад законам; адпаведны парадак судаводства; канстытуцыйныя абмежаванні ўрада; фамадскі, эканамічны і палітычны плюралізм; вартасці цярпімасці, прагматызму, супрацоўніцтва і кампрамісу.
Беларуская дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Размежаванне ўлад — адзін з важнейшых прынцыпаў існавання Рэспублікі Беларусь як прававой дзяржавы. Без гэтага немагчыма дзеянне такіх агульнапрызнаных прынцыпаў, як верхавенства закона ва ўсіх сферах грамадскага жыцця; узаемная адказнасць дзяржавы і асобы, іншых удзельнікаў праваадносін; прыярытэт правоў і свабод асобы, іх ахова і абарона з боку дзяржавы; наяўнасць эфектыўных формаў нагляду і кантролю за захаваннем правоў грамадзян.
Першыя выбары Прэзідэнта адбыліся ў чэрвені-ліпені 1994 г.Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, З. Пазняк, С. Шушкевіч.
Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча падтрымалі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі З. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку.
Было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.
У маі 1995 г. адбылiся парламенцкія выбары. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ, АДПБ, НДПБ і БСП.
Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай Прэзідэнта быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры больш чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэнне пераможца аказалася складанай справай.
На рэферэндум было вынесена 4 пытанні. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% прыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь – 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% грамадзян, прыняўшых удзел у галасаванні.
28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.
У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным i не маючым права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы Парламента папярэдняга склікання скончыліся з моманту абвяшчэння новых выбараў. На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 лістапада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных.
У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме наконт змен у Канстытуцыі – перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г.), свабоднага абароту зямлі, адмены смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, тэрміне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.
24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн. чалавек, якія мелі права ўдзельнічаць у рэферэндуме, галасавалі каля 6,2 млн. чалавек, ці 84,4%. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання. 88,18% (5,5 млн. чалавек) выказаліся за перанясенне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня. Грамадзяне Беларусі таксама выказаліся супраць свабоднага, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі (5,2 млн. чалавек, ці 82,88%) і адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь (каля 5 млн. чалавек, ці 80,44%).
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны Парламент – Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Канстытуцыйны суд адмяніў свае ранейшыя пастановы, прызнаў, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца Прэм’ер-міністр Урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў, зменены парадак прызначэння асоб на некаторыя дзяржаўныя пасады і вызваленне гэтых асоб ад пасад у адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам.
Наступны рэферэндум адбыўся 17 лiстапада 2004 г. i тычыўся змен у арт. 81. Па яго вынiках Прэзiдэнт атрымаў права займаць сваю пасаду неабмежаваную колькасць разоў.
Дзяржавы Заходняй Еўропы i ЗША не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага Нацыянальнага сходу. Доўгі час адзіным легальным прадстаўніцтвам Беларусі яны лічылі Вярхоўны Савет.
Новыя выбары Прэзідэнта адбыліся 9 верасня 2001 г. i 19 сакавiка 2006 г. Пасаду заняў А. Лукашэнка.