Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Крыніцазнаўства_Матэрыялы да экзамена.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
272.38 Кб
Скачать

Эпісталярныя крыніцы

Эпісталярная спадчына (эпісталярый, эпісталяцыя) – важная група гісторыка-літаратурных крыніц.

Эпісталярная спадчына складаецца з

  • Пісьмы (лісты)

  • Запіскі

  • Пасланні

Класіфікацыя пісем

  • Пісьмы ў перыядычныя выданні

  • Пісьмы ва ўстановы (дзяржаўныя, грамадскія, прыватныя)

  • Пісьмы палітычным, грамадскім дзеячам, вучоным, прадстаўнікам мастацтва

  • Прыватная перапіска

Пісьмо здольнае, як ніякі іншы дакумент, спыніць імгненне, паказаць чалавека з усімі яго асабістымі клопатамі і грамадскімі сувязямі ў нейкі адметны момант жыцця

Прыватнае пісьмо – пісьмовы зварот аўтара да пэўнай асобы (ці некалькіх асоб)

У змесце прыватнага пісьма аўтар зусім свабодны – ён можа пісаць аб службовых, сямейных, асабістых справах. Прыватнае пісьмо звычайна пішацца не для друку і не для азнаямлення з ім трэціх асоб.

Этапы развіцця эпісталярнага жанру на Беларусі

У ВКЛ перапіска пашыраецца з ХVI ст.

Перапіска Льва Сапегі раскрывае яго як дзяржаўнага дзеяча, чалавека разважлівага, асцярожнага, патрыёта сваёй Айчыны

У XVIII – ХІХ cт. колькасць пісьмаў істотна павялічваецца. Вельмі цікавыя пісьмы майстроў мастацкага слова – літаратараў. Перапіска пісьменнікаў з сябрамі і сучаснікамі – надзвычай каштоўная частка іх рукапіснай спадчыны.

Прыватны характар пісьма не заўсёды захоўваў яго ад прачытання сучаснікамі. У Расійскай імперыі праводзілася перлюстрацыя пісьмаў. Яшчэ большы кантроль за перапіскай існаваў у Савецкім Саюзе. Мала хто мог спадзявацца на захаванне тайны перапіскі.

Пісьмы дрэнна захоўваюцца. І хоць па ХХ ст. існуе вялікая колькасць матэрыялаў эпісталярнага характару, але яны раскіданы па розных архівах, фондах, калекцыях.

У савецкі час атрымаў распаўсюджанне такі эпісталярны жанр, як пісьмы ў савецкія ўстановы і газеты. Газеты былі абавязаны рэагаваць на “сігналы”. Гэта часам садзейнічала паступоваму ператварэнню такіх пісьмаў у пэўны від даносаў.

На працягу ХХ ст. значэнне прыватнай перапіскі паступова змяншаецца. У параўнанні з ХІХ ст. пісьмы становяцца лаканічнымі, менш эмацыянальна насычанымі – войны і рэпрэсіі наклалі свой адбітак;сказалася тэлефанізацыя гарадоў і вёсак. З’яўленне ў 1980-х г. інтэрнэту і электроннай пошты відазмяніла характар і формы эпісталярнага жанру.

Перыядычны друк

Перыядычны друк – комплексная крыніца, якая аб’ядноўвае і традыцыйныя віды крыніц, і разнастайныя спецыфічныя жанры

У перыёдыцы друкуюць заканадаўчыя, справаводчыя, статыстычныя дакументы, мемуары, літаратурныя творы.

Віды перыядычнага друку

  • Газеты

  • Часопісы

Газета – пераважна штодзённае выданне вялікага фармату, асноўная функцыя якога – паведамленне звестак аб бягучых падзеях і друкаванне надзённых актуальных матэрыялаў

Часопіс – перыядычнае выданне, што друкуецца штомесячна (штоквартальна) у выглядзе кніг з разнастайным палітычным, навуковым, літаратурным матэрыялам

У перыёдыцы друкуюць матэрыялы

  • Інфармацыйныя

  • Аналітычныя

  • Мастацка-публіцыстычныя

Інфармацыйныя матэрыялы (жанры) перыёдыкі

  • Заметка

  • Справаздача

  • Рэпартаж

  • Інтэрв’ю

  • Аб’ява

Асноўная мэта інфармацыйных матэрыялаў – хутка і дакладна перадаць звесткі аб падзеі, факце

Суаднясіце

Інфармацыйныя матэрыялы (жанры) перыёдыкі

Аналітычныя матэрыялы (жанры) перыёдыкі

Мастацка-публіцыстычныя матэрыялы (жанры) перыёдыкі

Не столькі перадаюць інфармацыю, колькі аўтарскі роздум пра іх

спалучаюць грамадска-палітычнае і эмацыянальнае гучанне хутка і дакладна перадаць звесткі аб падзеі, факце

Сістэматызацыя перыядычных выданняў

Па перыядычнасці:

  • Штодзённыя (утрымліваюць, галоўным чынам, інфармацыйныя матэрыялы)

  • Штотыднёвыя (змяшчаюць пераважна аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя матэрыялы)

  • Штоквартальныя –––– // ––––

Па тэрытарыяльнай прыкмеце:

  • Друк сталічны

  • Гарадскія выданні

  • Рэгіянальная прэса

Па мове:

  • Рускамоўныя выданні

  • Беларускамоўныя выданні

  • І інш.

Даволі частка мова характарызуе пазіцыю выдання

Па выдаўцах:

  • Друк афіцыйна-урадавы

  • Прыватны

  • Грамадскіх арганізацый

Пазіцыя выданняў шмат у чым залежыць ад выдаўца. Пры вывучэнні матэрыялаў прэсы неабходна ўстанавіць, пазіцыю якіх сацыяльна-палітычных груп яна адлюстроўвае

Па адносінах да цэнзуры

  • Падцэнзурны друк

  • Легальны

  • Друк за мяжой

Пры вывучэнні матэрыялаў прэсы гісторык павінен уявіць сацыяльна-палітычныя і культурна-бытавыя ўмовы таго часу, калі вывучаемыя выданні выходзілі ў свет

Умовы існавання перыёдыкі вызначаліся

  • Заканадаўствам аб друку

  • Цэнзурнымі правіламі

  • Распараджэннямі аб друкарнях

  • Усёй сукупнасцю мерапрыемстваў урадавай палітыкі

Цэнзуру ў савецкі час ажыццяўлялі

  • Да 1923 г.: палітупраўленне Заходняга фронту, ЧК, Галоўпалітпрасвет

  • З 1923 г.: Галоўліт (Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і мастацтва)

Па змесце і гістарычна складзеных тыпах газеты і часопісы падзяляюцца на:

  • Літаратурна-грамадскія

  • Афіцыйна-ведамасныя

  • Навуковыя

  • Спецыяльныя

  • Галіновыя

  • Сатырычныя

  • Ілюстраваныя

Этапы развіцця перыядычнага друку на Беларусі

  1. Зараджэнне (другая палова ХVIII – пачатак ХІХ cт.)

  2. Станаўленне і ўмацаванне расійскага афіцыйнага друку на Беларусі (30 – 80-я г. ХІХ ст.)

  3. З’яўленне і распаўсюджванне неафіцыйнага друку (другая палова 1880-х – 1917 г.)

  4. Перыяд партыйнай манаполіі на друк

    • 1917 (1918) – першая палова 1950-х г.

    • Сярэдзіна 1950-х – сярэдзіна 1980-х г.

  5. Канец 1980-х – 1990-я г.

Першае перыядычнае выданне на тэрыторыі сучаснай Беларусі – “Gazeta Grodzienska” (Гродна, 1776–1780 г.)

1830-я г. – пачатак выдання “Губернских ведомостей” (газета пакінула яркі след у развіцці афіцыйнага друку)

Пасля задушэння паўстання 1863 г. пачынаецца выданне “Епархиальных ведомостей” (Полоцких, Могилевских, Минских, Гродненских) – рупар расійскай афіцыйнай палітыкі

1886 г. – пачатак выхаду першай прыватнай грамадска-палітычнай ліберальнай газеты “Минский листок”

Пачатак ХХ ст. – пачатак выхаду ў свет першых беларускамоўных выданняў

Першая – “Наша доля” (1906 г.)

Выданне “Нашай нівы” (1906 г.) – штодзённай беларускай газеты – склала цэлую эпоху ў развіцці беларускага нацыянальнага адраджэння. Гэту эпоху называюць “нашаніўскай” .