 
        
        - •Крыніцазнаўства гісторыі беларусі раздзел 1: Тэарыка-мтадалагічныя праблемы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі
- •Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі беларусі
- •Навуковая крытыка крыніц (крыніцазнаўчы аналіз)
- •Знешняя крытыка крыніц
- •Унутраная крытыка крыніц
- •Раздзел 2: дАкументальныя і апавядальныя крыніцы заканадаўчыя дакументы
- •Зараджэнне і станаўленне заканадаўства
- •Заканадаўства вкл
- •Статыстыка як гістарычная крыніца
- •Летапісы хіі–хш ст.
- •Летапісы хіv–XVIII ст.
- •Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярныя крыніцы
- •Перыядычны друк
Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
Літаратурныя і публіцыстычныя творы займаюць асаблівае месца сярод гістарычных крыніц
У творах літаратуры мастацкая форма не менш істотная, чым сам змест.
Для помнікаў публіцыстыкі характэрна перавага палемічных функцый.
Літаратурныя і публіцыстычныя творы не столькі дакументальна фіксуюць падзеі, колькі адлюстроўваюць эмоцыі, адчуванні, , роздум аўтараў аб пэўных падзеях і з’явах.
Літаратурныя і публіцыстычныя творы маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гісторыі культуры, грамадска-палітычнай думкі, ідэалогіі. Яны служаць цікавай для гістарычнай навукі крыніцай узнаўлення сацыяльна-палітычнай карціны эпохі, да якой яны адносяцца.
У развіцці беларускай літаратуры выдзяляюцца перыяды:
- ХІ-ХІІІ ст. 
- ХІV-XVIII ст. 
- ХІХ – пачатак ХХ ст. 
- Савецкі час 
Першы перыяд: ХІ-ХІІІ ст.
Характэрныя рысы
- Імкненне аўтараў да дакументальнасці, дакладнасці ў перадачы звестак 
- Росквіт агіяграфічнай літаратуры 
Творы эпохі
- Жыцці святых (Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага) ХІІ-ХІІІ ст. 
- Слова аб паходзе Ігара (1185-1187 г.) 
Другі перыяд: ХІV-XVIII ст.
Мастацкія творы (паэмы) пачатку ХVI ст.
- Ян Вісліцкі “Пруская вайна” (1516 г) 
- Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра” (1520 г.) 
Публіцыстычныя творы ХVI ст.
- Міхалон Літвін “Трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян” 
- Філон Кміта-Чарнабыльскі “Отпісы” 
- Пётр Скарга “Аб адзінстве царквы божай” 
- Іпацій Пацей “Унія грэкаў з касцёлам рымскім” 
Палемічныя творы ХVIІ ст.
- Мялецій Сматрыцкі “Фрынас” (1610 г.) 
- Афанасій Філіповіч “Дыярыуш” 
Публіцыстычныя творы ХІХ – пачатку ХХ ст.
- “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага 
- Публіцыстыка беларускіх народнікаў (часопіс “Гоман”, 1884 г.) 
Публіцыстыка падзяляецца на
- Афіцыйную праўрадавую 
- Апазіцыйную 
У ХІХ ст. вызначаюцца напрамкі ў публіцыстыцы
- Кансерватыўны 
- Ліберальны 
- Дэмакратычны 
- Рэвалюцыйна-радыкальны 
- Публіцыстыка царквы 
Публіцыстыка ХХ ст.
- З пачатку ХХ ст. становіцца адной з форм партыйнай прапаганды 
- Публіцыстычную накіраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый 
- Атрымліваюць шырокае развіццё такія формы публіцыстычнай літаратуры, як пракламацыі, лістоўкі 
Мемуарная літаратура
Тэрмін “мемуары” (франц. memories, лац. memoriale) ужываецца ў
- шырокім сэнсе – цэлая група крыніц, заснаваная на памяці 
- вузкім сэнсе – іх асобны від – успаміны 
Пад мемуарнай літаратурай разумеюць творы, у цэнтры якіх знаходзіцца асоба аўтара. Грамадскія падзеі ў ёй паказаны не ўвогуле, а ў сувязі з гэтай асобай, праз яе суб’ектыўнае ўспрыманне.
Класіфікацыя мемуараў
Мемуары дзеляцца на 2 віды
- успаміны (да іх прымыкаюць аўтабіяграфіі, жыццеапісанні) 
- дзённікі 
Мемуары – расказ аўтара пра былыя падзеі або пра сваё мінулае жыццё
Мемуары могуць стварацца:
- самім мемуарыстам (найбольш распаўсюджаны від) 
- літаратарам (літаратурны запіс успамінаў) 
- стэнаграфічны (пратакольны) запіс успамінаў 
Літаратурны запіс успамінаў: мемуарыст звяртаецца да літаратара і той надае ўспамінам літаратурную форму, нічога не скажаючы і не “ўпрыгожваючы” ў тэксце. Тым не менш літаратар усё ж пакідае сваё “я” ў мемуарах. Пры вывучэнні літаратурных запісаў успамінаў, неабходна ўдакладняць ступень яго ўмяшання.
Стэнаграфічны (пратакольны) запіс успамінаў: апавяданне мемуарыста аб мінулым стэнаграфуецца (пратакаліруецца). Яны звычайна ствараюцца па ініцыятыве архіваў, музеяў, інстытутаў і камісій, якія зацікаўлены ў зборы і захаванні мемуарных крыніц.
Пры вывучэнні гэтага віду мемуарнай літаратуры (стэнаграм, пратаколаў) трэба мець на ўвазе наступнае:
- пры стэнаграфаванні ўспамінаў на мемуарыста пэўным чынам уплывае асоба, якая вядзе гаворку 
- успаміны прымаюць форму мемуараў толькі пасля расшыфроўкі, выпраўлення і падпісання іх аўтарам 
- стэнаграмы захоўваюць стыль размоўнай мовы (шурпатасці мовы, непаслядоўнасць выкладання і г.д.) 
Дзённікі: апавяданне сучасніка, дзень за днём – на працягу ўсяго свайго жыцця або нейкага яго перыяду, аб падзеях, людзях, пачуццях. Звычайна дзённікі пішуцца па асабістай ініцыятыве аўтара. Аўтар дзённіка апавядае аб перажытым з пазіцыі таго ж часу.
Такім чынам, усе мемуары з’яўляюцца запіскамі сучаснікаў аб мінулым, але кожны від па-свойму даносіць гэта мінулае да ведама наступных пакаленняў.
Адрозненне дзённікаў ад мемуараў
- Дзённікі пішуцца пад пэўным эмацыянальным уздзеяннем ад падзеі, іх аўтар яшчэ не можа ўзняцца да асэнсавання яе ў цэлым, адлюстроўвае толькі асобныя бакі рэчаіснасці 
- Успамінам уласцівы рэтраспектыўны погляд на падзеі, што дае падставу для іх глыбейшага асэнсавання. Апавяданне ачышчаецца ад усяго дробязнага, неістотнага. Але адначасова губляюцца дэталі, знікаюць нюансы. 
Ідэальнымі ў мемуарнай літаратуры з’яўляюцца творы, у якіх дзённікавая дакладнасць спалучаецца з сінтэтычнасцю ўспамінаў (калі аўтар успамінаў карыстаўся сваімі ранейшымі дзённікавымі запісамі).
Запіскі падарожнікаў – гэта
1) асобы жанр гісторыка-літаратурнага апавядання
2) від мемуарнай літаратуры
Назіранні падарожнікаў – форма знаёмства аднаго народа з другім. Гэта, як правіла, свежы погляд прадстаўніка іншай культуры, іншых традыцый і каштоўнасцяў.
Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- Другая палова XVI–XVII ст. 
- XVIIІ ст. 
- ХІХ – пачатак ХХ ст. 
- 1920-я – сярэдзіна 1980-х г. 
- з канца 1980-х г. 
Першы этап: другая палова XVI–XVII ст.
Асаблівасці мемуарыстыкі гэтага часу
- З’яўляюцца творы, якія знаходзяцца на мяжы паміж летапісам і мемуарамі (Баркулабаўскі летапіс) 
- Бесстрастная фіксацыя падзей: аўтар застаецца нібы староннім назіральнікам падзеі, апавядае аб сабе ў трэцяй асобе або зусім не акрэслівае сваё існаванне (“Дзённік паходаў Стэфана Баторыя на Расію”) 
- Пільная ўвага да грамадскіх падзей у краіне 
- Асноўныя стваральнікі мемуараў – прадстаўнікі шляхецкага саслоўя 
Важнейшыя помнікі мемуарыстыкі другой паловы XVI–XVII ст.
- Баркулабаўскі летапіс 
- Дзённік Люблінскага сойма 
- Дзённік паходаў Стэфана Баторыя на Расію 
- “Гістарычныя запіскі” Фёдара Еўлашоўскага (1603–1604 г.) 
- “Дыярыуш” Самуіла Маскевіча 
- “Дыярыуш” Багуслава Маскевіча 
- “Дыярыуш” Адама Каменскага-Длужыка 
- “Хроніка” Яна Цадроўскага 
Запіскі замежных падарожнікаў і дыпламатаў аб Беларусі XVI ст.
- Рэйнгольд Гейдэнштэйн “Запіскі пра Маскоўскую вайну” 
- Сігізмунд Герберштэйн “Запіскі аб маскавіцкіх справах” 
- Антоній Пасевіна “Запіскі аб Масковіі” 
Замежныя дыпламаты і падарожнікі, праязджаючы праз Беларусь, звярталі ўвагу на наступнае
- Геаграфічныя ўмовы 
- Межы Беларусі 
- Назва “Белая Русь” 
- Прырода 
- Шляхі зносін 
- Знешні выгляд гарадоў 
Другі этап: XVIIІ ст.
Асаблівасці мемуарыстыкі
- У творах з’яўляецца суб’ектыўнае “я” аўтара, адлюстроўваюцца яго думкі і пачуцці 
- Жанравае ўзбагачэнне, набліжэнне да мастацкай прозы – прыгодніцкага рамана (І.Турчыноўскі, С.Пільштынава), сентыментальнай аповесці-споведзі (Ф.Карпінскі) 
- Шмат прагалаў – слаба паказана жыццё вёскі, амаль адсутнічае горад 
Трэці этап: ХІХ – пачатак ХХ ст.
Асаблівасці мемуарыстыкі
- Павелічэнне колькасці твораў 
- Пашырэнне кола аўтараў 
- Значная колькасць разначынцаў сярод аўтараў: чыноўнікаў, служачых, інтэлігентаў, студэнтаў, пазней – купецтва, сялян і рабочых 
- Асоба аўтара ўсведамляецца не сама па сабе, а ва ўзаемасувязі з рознымі грамадскімі групамі 
- Канец ХVIII – першая палова ХІХ ст. – своеасаблівая мода на мемуарную літаратуру 
- З’яўленне вялікай колькасці запісак рускіх падарожнікаў, афіцэраў, літаратараў, мастакоў (у сувязі з уключэннем Беларусі ў склад Расійскай імперыі) 
- Паварот да народнага, сялянскага жыцця 
- У творах шырока адлюстроўваецца дзейнасць цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, прадстаўнікоў народнай адукацыі, духавенства, жыццё сялянства і розных слаёў гарадскога насельніцтва 
- Узрастае палітызаванасць, інфармацыйная насычанасць крыніц, аўтары якіх былі ў цэнтры найбольш значных падзей свайго часу 
- Больш дакладна вызначаюцца грамадска-палітычныя погляды аўтараў 
- На змену апалітычнасці і абыякавасці да лёсу Айчыны прыходзіць патрыятызм, імкненне вызначыць сваё месца ў агульным працэсе нацыянальнага вызвалення 
- Узмацняецца публіцыстычная накіраванасць 
- Мемуарныя творы набываюць грамадскае гучанне 
- Павялічваецца ўвага аўтараў да мастацкіх вартасцяў мемуараў 
- Для мемуарыстыкі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. характэрна дакладнае вызначэнне аўтарамі сваёй сацыяльнай ці нацыянальнай прыналежнасці, грамадска-палітычных і ідэйных пазіцый 
- Пулікацыя значнай колькасці мемуараў 
Важнейшыя помнікі мемуарыстыкі XIХ – пачатку XХ ст.
- Павел Шпілеўскі “Падарожжа па Палессі і беларускім краі” (1853–1855 г.) 
- Мемуары ўдзельнікаў тайных таварыстваў 
- Мемуары, прысвечаныя скасаванню царкоўнай уніі (Івана жыркевіча) 
- Мемуары ўдзельнікаў паўстання 1863 г. (Якава Гейштара, Васілія Ратча) 
- Мемуары прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі (Міхаіла Мураўёва) 
- Мемуары ўдзельнікаў антыўрадавага, нацыянальна-вызваленчага руху пачатку ХХ ст. (“Дзённік” Антона Луцкевіча) 
Чацвёрты этап: 1920-я – сярэдзіна 1980-х г.
Асаблівасці мемуарыстыкі
- Узрастанне колькасці мемуараў 
- Мемуары усё больш становяцца зброяй ідэалагічнай і палітычнай барацьбы 
- Скарачэнне колькасці дзённікаў (ва ўмовах рэпрэсій іх стала небяспечна пісаць) 
- Актыўнае збіранне і публікацыя ўспамінаў удзельнікаў рэвалюцыйных падзей другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст., Кастрычніцкага перавароту, грамадзянскай вайны 
- Мемуарысты прыходзяць да разумення сваёй тыповасці (“я – як і ўсе”), дэманструюць непарыўнасць свайго лёсу з лёсам краіны, народа 
- Барацьба з фашызмам у 1941–1945 г. стала новым штуршком развіцця мемуарнай літаратуры. 
- У мемуарах 1950 – 1970-х г. пераважае ваенная тэматыка. Хваля выданняў партызанскай літаратуры ў 1970-я – пачатак 1980-х г. (выдадзена да 300 кніг) 
- З’яўленне новых разнавіднасцяў мемуараў: успаміны-анкета, стэнаграфічныя і літаратурныя запісы ўспамінаў, аўтабіяграфіі 
- Мемуары часам набываюць навуковую вартасць не толькі як крыніца, але і даследаванне (успаміны кіраўнікоў партызанскага руху П.Панамарэнкі, П.Калініна і інш.) 
- З пачатку 1960-х г. з’яўляюцца ўспаміны дзеячаў культуры (З.Азгура, П.Мядзёлкі, А.Карпюка і інш.), савецкіх і партыйных кіраўнікоў (К.Кавалёва) 
- Сярэдзіна 1950-х – сярэдзіна 1980-х г. – пашыранае выданне мемуараў дзеячаў беларускай эміграцыі 
Важнейшыя помнікі мемуарыстыкі савецкага часу
- Ф.Аляхновіч “У кіпцюрах ГПУ” (1937 г.) – першыя мемуары аб сталінскіх рэпрэсіях на Беларусі 
- П.З.Калінін 
- Заір Азгур “То, что помнится…” 
Пяты этап: з канца 1980-х г. да нашага часу
Характэрныя рысы
- Меншая, у адрозненне ад папярэдняга этапу, ступень заідэалагізаванасці твораў 
- Публікацыя тых мемуараў, што раней не маглі ўбачыць свет (успаміны рэпрэсіраваных, дзеячаў беларускай эміграцыі: Ларыса Геніюш “Споведзь”) 
- Імкненне выказаць тое, што не змаглі раней (асабліва паказальныя – успаміны А.Карпюка “Развітанне з ілюзіямі”) 
