Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Крыніцазнаўства_Матэрыялы да экзамена.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
272.38 Кб
Скачать

Летапісы хіv–XVIII ст.

Галоўнай крыніцай ведаў па гісторыі нашай Бацькаўшчыны да канца ХVI ст. з’яўляюцца летапісы.

Летапісанне Беларусі прайшло наступныя этапы развіцця: зараджэнне (ХІІ–ХІV ст.), росквіт (ХV–ХVІ ст.), заняпад (ХVІІ–ХVІІІ ст.).

У ХІV–ХV ст. стварэнне летапісаў на нашых землях інтэнсіўна працягвалася. Створана іх было ў гэты час шмат, нават і цяпер вядома за два дзесяткі. Гэта агульнадзяржаўныя летапісы, прысвечаныя гісторыі ўсяго Вялікага княства Літоўскага, і лакальны (мясцовыя), дзе апісваецца гісторыя пэўнай мясцовасці ці горада. Усе яны (акрамя самых позніх) напісаны на беларускай мове, а значная частка асветленых у іх падзей звязана з Беларуссю. Гісторыю свайго краю летапісцы, звычайна людзі добра адукаваныя, трактавалі у кантэксце еўрапейскай гісторыі. На гэтым этапе беларускае летапісанне вялося спачатку ў Смаленску, а потым перамясцілася ў Вільню.

За кожным з летапісаў замацавалася індывідуальная назва, дадзеная ад назвы горада ці установы, дзе ён адшуканы, або па прозвішчу асобы, якой належаў помнік у мінулым.

Буйнейшымі помнікамі беларускага (агульнадзяржаўнага) летапісання ХІVXVI ст. з’яўляюцца:

  • “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх (з’яўляецца часткай І беларускага зводу 1446 г.)” – напісаны ў Смаленску чалавекам, блізкім да Вітаўта, у канцы ХIV ст. і даведзены да 1446 г. Абгрунтоўвае збіральніцкую палітыку вялікіх князёў літоўскіх. [Летапісны звод – гісторыка-літаратурны твор, складзены на аснове папярэдніх запісаў].

  • “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” (з’яўляецца часткай ІІ беларускага (беларуска-літоўскага) зводу) – узнікла ў XVI ст. Утрымлівае легенду аб паходжанні літоўцаў ад рымлян. Гэта, відаць, быў адказ на распаўсюджаную ў Еўропе легенду аб паходжанні дынастыі вялікіх князёў літоўскіх ад конюха (якім нібыта быў Гедымін).

  • “Хроніка Быхаўца” з’яўляецца ІІІ беларускім зводам. Атрымала назву ад імя ўладальніка – памешчыка Быхаўца (уладальніка маёнтка Магілёўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні), у бібліятэцы якога ў 1820-х г. была знойдзена гэта хроніка. Створана ў XVI ст., хутчэй за ўсё, у Наваградку і ахоплівае гісторыю ВКЛ ад легендарных часоў да 1506 г. Гэта буйнейшы беларускі летапісны звод XVI ст. Каштоўнасць “Хронікі Быхаўца” ў тым, што яна ўтрымлівае такія звесткі аб нашай гісторыі, якіх няма ў іншых летапісах. Праўда, адначасова гэта парадзіла падазрэнні, ці не з’яўляецца “Хроніка” фальсіфікатам. Калі ў 1846 г. гісторык Тэадор Нарбут, ураджэнец маёнтка Шаўры (цяпер у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці) апублікаваў “Хроніку Быхаўца”, многія лічылі, што гэта ён сам яе і прыдумаў.

Большасць беларускіх летапісаў – ананімныя, яны не маюць звестак ні аб аўтарах, ні аб часе і месцы іх стварэння. Тым не менш, яны з'яўляюцца дакументамі сваёй эпохі, без якіх немагчыма ўявіць тагачасную рэчаіснасць, думкі і настроі людзей. Явы з'яўляюцца таксама помнікам старажытнай беларускай мовы і літаратуры, раскрываюць інтэлектуальны ўзровень тагачаснага грамадства. Беларускае летапісанне мае вялікія перавагі перад заходнееўрапейскімі хронікамі, якія вяліся на чужой і незразумелай народам лацінскай мове.

Для гісторыка кожнае слова летапісца – каштоўная крыніца. Беларускія летапісы змяшчаюць звесткі аб пачатковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага і яго князях, іх барацьбе за вялікакняжацкі пасад, аб узнікненні новых гарадоў, аб войнах з суседнімі дзяржавамі, аб народных рухах. У іх апісваюцца падзеі дыпламатычнага, культурнага, рэлігійнага характару. Ніводная больш-менш важная тагачасная падзея не праходзіла па-за ўвагай летапісца. Аднак разам з рэальнымі падзеямі летапісы змяшчаюць на сваіх старонках і нямала выдумак: легенд, паданняў, міфаў.

Трэба заўсёды мець на ўвазе і тое, што летапісцы адлюстроўвалі падзеі з пункту гледжання заказчыкаў і зацікаўленых чытачоў іх твораў. Гэта вельмі ідэалагізаваная і не заўсёды дакладная крыніца.

З аслабленнем ВКЛ, асабліва ў сярэдзіне ХVII ст., летапісанне губляе свой агульнадзяржаўны характар. Добра наладжаная работа вялікакняжацкай канцылярыі спрычынілася да таго, што летапісы становяцца другараднай крыніцай гістарычнай інфармацыі. Павялічваецца ўвага летапісцаў да мясцовых падзей, пераважна сучасных ім.

Помнікамі мясцовага беларускага летапісання з’яўляюцца:

  • Баркулабаўскі летапіс – ахоплівае падзеі другой паловы XVI – пачатку XVII ст., пераважна тыя, што адбыліся на Магілёўшчыне. Аўтарам лічыцца святар мястэчка Баркулабаў Фёдар Філіповіч. Найбольшую каштоўнасць у Баркулабаўскім летапісе ўяўляюць звесткі пра паўсядзённае жыццё простых людзей Беларусі.

  • “Магілёўская хроніка” Сурты і Трубніцкіх, напісана некалькімі пакаленнямі жыхароў Магілёва і ахоплівае перыяд з 1528 г. да пачатку ХІХ ст. Раскрывае багатую гісторыю горада Магілёва.

  • Другая вядомая магілёўская хроніка – “Запіскі ігумена Арэста” – ахоплівае падзеі больш чым за 500 гадоў (падзеі даведзены да 1847 г.). Ігумен Арэст лічыцца апошнім летапісцам Беларусі.

  • “Хроніка Віцебска”, або “Летапіс Панцырнага і Аверкі” – помнік беларускага летапісання XVII–XVIII ст., у якім падаюцца факты з гісторыі горада Віцебска.

Магілёўскія хронікі і Хроніка Віцебска напісаны на польскай мове, што адлюстроўвае далёка зайшоўшы працэс паланізацыі Беларусі.

Большая частка беларускіх летапісаў была надрукавана на працягу ХІХ–ХХ ст. і дзякуючы гэтаму стала даступнай шырокаму колу даследчыкаў. Найбольш грунтоўнай з'яўляецца іх публікацыя ў "Полном собрании русскшх летошсей" (т. 32 і 35, якія выйшлі ў Маскве ў 1975 і 1980 г.). Арыгіналы ж або спісы (больш-менш дакладныя копіі) беларускіх летапісаў захоўваюцца ў бібліятэках і архівах Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільнюса, Кіева, Львова, Варшавы, Познані і іншых гарадоў, куды яны былі вывезены ў розныя часы.

Беларускія летапісы і хронікі рана звярнулі на сябе ўвагу даследчыкаў. Прыярытэт іх навуковага вывучэння належыць беларускаму вучонаму, прафесару Ігнату Даніловічу. Значны ўклад у вывучэнне беларускіх летапісаў беларускія вучоныя Яўхім Карскі, Мікалай Улашчык, Вячаслаў Чамярыцкі, а таксама рускія, літоўскія і польскія вучоныя. Тым не менш, у летапісах застаецца яшчэ вельмі шмат загадкавых для гісторыкаў старонак. Вывучэнне гэтай цікавай і своеасаблівай крыніцы будзе працягвацца яшчэ не адным пакаленнем даследчыкаў.

Значны матэрыял па гісторыі Беларусі змяшчаецца і ў замежных хроніках ХVXVІ ст. Найбольш каштоўныя сярод іх работы польскіх аўтараў:

  • 12-томная “Гісторыя Польшчы” Яна Длугаша (XV ст.)

  • “Хроніка ўсяго свету” Марціна Бельскага (XVІ ст.)

  • “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага (XVІ ст.).

М.Стрыйкоўскі жыў некаторы час ў Беларусі і Літве. Ён працаваў над сваёй “Хронікай” 8 гадоў, выкарыстаў для яе напісання каля 15 беларускіх летапісаў, а таксама шматлікія замежныя крыніцы. Такім чынам, Стрыйкоўскі выступае не проста сярэднявечным храністам, які фіксаваў убачаныя падзеі, але даследчыкам.

У 60–80-я г. былі надрукаваны беларускія летапісныя помнікі (ПСРЛ, т. 32, 35).