
- •Крыніцазнаўства гісторыі беларусі раздзел 1: Тэарыка-мтадалагічныя праблемы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі
- •Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі беларусі
- •Навуковая крытыка крыніц (крыніцазнаўчы аналіз)
- •Знешняя крытыка крыніц
- •Унутраная крытыка крыніц
- •Раздзел 2: дАкументальныя і апавядальныя крыніцы заканадаўчыя дакументы
- •Зараджэнне і станаўленне заканадаўства
- •Заканадаўства вкл
- •Статыстыка як гістарычная крыніца
- •Летапісы хіі–хш ст.
- •Летапісы хіv–XVIII ст.
- •Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярныя крыніцы
- •Перыядычны друк
Статыстыка як гістарычная крыніца
Статыстыка – від практычнай дзейнасці па збору, апрацоўцы, аналізу, абагульненні і распаўсюджванні звестак аб з’явах і працэсах грамадскага жыцця
Статыстыка – колькаснае выяўленне пэўнай з’явы ці працэсу; гэта ўлік таго, што ёсць у наяўнасці
Статыстыка – галіна ведаў, адна з эканамічных навук
Статыстычныя крыніцы з’яўляюцца ў ВКЛ у канцы XV – пачатку XVI ст.
Статыстычныя крыніцы часоў ВКЛ
Попісы войска
Пісцовыя кнігі
Рэвізіі
Інвентары
Статыстычныя крыніцы часоў Расійскай імперыі
матэрыялы Генеральнага межавання
інвентары
рэвізіі – першая форма перапісу насельніцтва
адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік
Генеральнае межаванне – работы па здымцы, вымярэнні, картаграфаванні, апісанні тэрыторый, якія праводзіліся ў Расійскай імперыі з 1765 г. да сярэдзіны ХІХ ст.
У 1860-я гады:
узнікаюць статыстычныя ўстановы
адбываецца інтэнсіўнае развіццё статыстыкі, абумоўленае паскарэннем і ускладненнем працэсаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця
фарміруюцца асноўныя накірункі статыстыкі: дэмаграфічная (статыстыка насельніцтва), статыстыка сельскай гаспадаркі і прамысловасці
У 1897 г. з’яляецца такі від статыстыкі як перапісы насельніцтва
Статыстыка – масавая крыніца
Статыстычныя крыніцы навейшага часу
Бальшавікі надавалі вялікае значэнне статыстыцы.
1918 г. – створана ЦСУ РСФСР
1924 г. – створана ЦСУ БССР
З 1990 г. пры ўрадзе РБ дзейнічае Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізу
Разнавіднасці статыстыкі навейшага часу:
Дэмаграфічная статыстыка: перапісы насельніцтва (дазваляюць ахарактарызаваць насельніцтва па розных сацыяльна-вытворчых і дэмаграфічных прыкметах
Статыстыка сельскай гаспадаркі
Статыстыка прамысловасці
Летапісы хіі–хш ст.
Найбольш раннія пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі адносяцца да ХІІ ст. Першыя звесткі аб падзеях на нашай зямлі змешчаны ў старажытным летапісе "Аповесць мінулых гадоў", створаным у пачатку ХІІ ст. (1110–1113 г.) у Кіеве манахам Нестарам, а таксама ў яго больш позніх рэдакцыях: Лаўрэнц'еўскім, Іпац'еўскім, Радзівілаўскім, або Кенігсбергскім летапісах. "Аповесць мінулых гадоў" – гэта своеасаблівая універсальная энцыклапедыя дзяржаўнай і хрысціянскай гісторыі ўсіх усходніх славян. У ёй мы знойдзем звесткі аб рассяленні ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі, пра іх звычаі, норавы, заняткі, грамадскі лад. Тут утрымліваюцца першыя згадкі аб старажытных беларускіх гарадах; прыводзяцца звесткі аб палітычных падзеях і дзеячах IX–XII ст., аб стварэнні першых дзяржаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі і іх узаемаадносінах з Кіевам, аб міжусобнай барацьбе, аб культуры нашых продкаў. Менавіта ў "Аповесці мінулых гадоў" зафіксавана самая ранняя датаваная падзея ў гісторыі Беларусі.
3 ХІІ–ХІІІ ст. вядзе свой пачатак і ўласнае беларускае летапісанне, аднак рукапісы нашых ранніх летапісаў не зберагліся. Першым са складзеных на беларускіх землях быў Полацкі летапіс, вельмі загадкавы для сучасных даследчыкаў. У XVIII ст. яго вывучаў і выкарыстаў у сваёй "Гісторыі Расійскай" В.М.Тацішчаў. Пасля таго след летапісу знік.
У ХШ ст. летапісанне існавала таксама ў Турава-Пінскай зямлі. У сярэдзіне ХШ ст. цэнтрам летапісання стаў Наваградская зямля. Летапісная праца хутчэй за ўсё вялася манахамі заснаванага Войшалкам Лаўрышаўскага манастыра. Гэтыя помнікі таксама не захаваліся. Ёсць думка, што частка наваградскага летапісу ўвайшла ў склад Галіцка-Валынскага летапісу другой паловы ХШ ст. Створаны ў заходніх раёнах Украіны, Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае інфармацыю аб пачатковым этапе ўтварэння Вялікага княства Літоўскага і ролі ў гэтым працэсе Навагрудка, аб заснавальніках новай дзяржавы Міндоўгу і Войшалке, аб палітычнай гісторыі Гродзеншчыны ў ХШ ст.
Барацьба нашых продкаў супраць крыжакоў у ХШ–ХІV ст., на жаль, не знайшла адлюстравання ў айчынных крыніцах. Гэты прагал часткова кампенсуюць нямецкія хронікі – пісьмовыя помнікі сярэднявечнай Лівоніі і Прусіі. Створаныя ў ХШ–ХІV ст лівонскімі і тэўтонскімі (прускімі) храністамі, яны занадта тэндэнцыйныя, прасякнуты варожымі адносінамі да Беларусі і Літвы, але даюць даследчыкам звесткі высокай каштоўнасці
Найважнейшыя з іх: "Хроніка Лівоніі" Генрыха Латвійскага (ХІІІ ст.), які прымаў удзел у заваяванні Прыбалтыкі (утрымлівае інфармацыю пра Полацкую зямлю канца ХІІ–пачатку ХШ ст. і яе князёў), "Рыфмаваная хроніка" невядомага аўтара (ХШ ст.) (дае звесткі пра першых вялікіх літоўскіх князёў, пра бітвы з беларуска-літоўскім войскам), "Хроніка" Германа Вартберга, начальніка канцылярыі магістра Лівонскага ордэна (апавядае пра спусташальныя паходы лівонскіх крыжакоў у Полацкую зямлю ў ХIV ст.), ял для гісторыі Вялікага княства Літоўска-га даюць і храністы Тэўтонскага ордэна. Ордэнскі святар у 1326 г., магчыма, у Кенігсбергу склаў на лацінскай мове "Хроніка Прускай зямлі", напісаная святаром Тэўтонскага ордэна Пятром Дусбургам (Дусбургскім) у 1326 г. (асноўная крыніца па гісторыі войн тэўтонскі рыцараў з Полацкім княствам і Вялікім княствам Літоўскім, пра набегі крьжакоў на землі Гродзеншчыны і іх абаронцу Давыда Гарадзеньскага).