
- •Крыніцазнаўства гісторыі беларусі раздзел 1: Тэарыка-мтадалагічныя праблемы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі
- •Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі беларусі
- •Навуковая крытыка крыніц (крыніцазнаўчы аналіз)
- •Знешняя крытыка крыніц
- •Унутраная крытыка крыніц
- •Раздзел 2: дАкументальныя і апавядальныя крыніцы заканадаўчыя дакументы
- •Зараджэнне і станаўленне заканадаўства
- •Заканадаўства вкл
- •Статыстыка як гістарычная крыніца
- •Летапісы хіі–хш ст.
- •Летапісы хіv–XVIII ст.
- •Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярныя крыніцы
- •Перыядычны друк
Зараджэнне і станаўленне заканадаўства
“Руская праўда” – першы з дайшоўшых да нас зборнікаў права ўсходнеславянскіх (“рускіх”) зямель Х-ХІІ ст.
“Руская праўда” – каштоўная крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі ўсходнеславянскіх зямель. Яна змяшчае звесткі якраз аб тых баках жыцця, якія недастаткова ці ўвогуле не асветленыя ў летапісах: пра катэгорыі феадальна залежных сялян, быт феадальнай вярхушкі, купецтва.
“Руская праўда” аказала ўплыў на мясцовае права Беларусі
Полацкае княства (ІХ-ХІІ ст.) мела сваё мясцовае звычаёвае права. Першыя запісы звычаёвага права Беларусі зроблены ў граматах і дагаворах Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай. Першы з іх – “Смаленская гандлёвая грамата” 1229 г.
Заканадаўства вкл
З утварэннем ВКЛ дзяржава фарміруе сваё заканадаўства.
Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар – вялікі князь літоўскі
З канца XV ст. князь выдаваў законы сумесна з Радай (савет пры князі)
У XVI ст. князь выдаваў законы са згоды сойма
З канца XVI ст. права выдання законаў належала толькі сойму
Формы заканадаўства ВКЛ:
Прывілеі
Судзебнік 1468 г.
Уставы
Статуты
Канстытуцыі
З XIV ст. у ВКЛ, Беларусі развіваецца заканадаўства ў форме прывілеяў
Прывілей – грамата, якая юрыдычна замацоўвала правы і льготы феадалаў, зямель, манастыроў, гарадоў
Разнавіднасці прывілеяў
Ільготныя
Даравальныя
Ахоўныя
Былі прывілеі
Земскія (агульнадзяржаўныя) – пашыраліся на ўсіх феадалаў
Прывілеі абласныя, валасныя, гарадам – толькі для пэўнай тэрыторыі
Прывілеі для асобных груп насельніцтва
Агульнадзяржаўныя (земскія) прывілеі ВКЛ:
1387 г.
1413 г.
1432 г.
1434 г
1447 г.
1492 г.
1563 г.
і інш.
У ХV-XVI ст. ствараецца адзінае для ўсёй дзяржавы заканадаўства. Гэты працэс пачаўся з Судзебніка Казіміра IV 1468 г. і завяршыўся Статутамі 1529 г., 1566 г., 1588 г.
Судзебніка Казіміра IV 1468 г. - першы агульнадзяржаўны кодэкс права ВКЛ
У ХV-XVI ст. шэраг заканадаўчых дакументаў называўся ўставамі.
Найбольш вядомая “Устава на валокі” – закон аб правядзенні ў ВКЛ аграрнай рэформы (“валочнай памеры”)
Найбольш буйныя зборы законаў у ВКЛ – Статуты
Статуты 1529, 1566, 1588 г. – важнейшыя заканадаўчыя помнікі ВКЛ
Фота: Статут ВКЛ 1588 г.
Статут ВКЛ 1588 г. складаўся з 14 раздзелаў і 488 артыкулаў.
Статут ВКЛ 1588 г. утрымліваў нормы права
Дзяржаўнага
Судовага
Шлюбна-сямейнага
Грамадзянскага
Крымінальнага
Прагрэсіўныя нормы Статута ВКЛ 1588 г.
Размежаванне трох галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і судовай
Захаванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ насуперак акту Люблінскай уніі 1569 г.
Абвяшчэнне ідэі верацярпімасці як асновы дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі
Крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека
Аднаасобная адказнасць за здзейсненае злачынства
Прынцып прэзумпцыі невінаватасці
Паважлівыя адносіны да жанчыны
І інш.
Статут ВКЛ 1588 г. быў адразу надрукаваны на сродкі канцлера ВКЛ Льва Сапегі ў віленскай друкарні братоў Мамонічаў
Статут ВКЛ 1588 г. аказаў вялікі ўплыў на працэс кадыфікацыі рускага права, падрыхтоўку Саборнага ўлажэння 1649 г.
Статут ВКЛ 1588 г. дзейнічаў да 1832 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях, да 1840 г. – у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях
Канстытуцыі – пастановы сойма Рэчы Паспалітай, якія мелі сілу закона
********
Канстытуцыя – асноўны закон СССР.
Асаблівасці заканадаўства навейшага часу:
Станаўленне міжнароднага права
Станаўленне савецкай прававой сістэмы
Асаблівасці савецкай прававой сістэмы
падпарадкаванне законаў актам норматворчасці правячай партыі і бюракратычнага дзяржаўнага апарата
інтэрпрэтацыя закона (у тым ліку асноўнага закона – канстытуцыі) як праграмы дзеянняў па рэалізацыі ідэалагічнай дактрыны
парушэнне норм заканадаўства ў 1930 – 1950-я гады
практыка сумесных пастаноў партыі і ўраду
Актавыя матэрыялы
Тэрмін “актавыя матэрыялы” ўжываецца ў шырокім і вузкім сэнсе слова.
У шырокім – гэта ўсе дакументы ўвогуле (найчасцей – у дачыненні да заканадаўчых дакументаў). Гэта разуменне тэрміна “акт” прымяняецца да таго перыяду, які яшчэ не ведаў размежавання заканадаўчай і выканаўчай улады
У вузкім значэнні ўсе гістарычныя акты – гэта дакументы, у якіх у форме пэўных юрыдычных нормаў зафіксаваны эканамічныя ці палітычныя здзелкі, дагаворы паміж прыватнымі асобамі, прыватнымі асобамі (юрыдычнымі ці фізічнымі) і дзяржавай.
Актавыя крыніцы характарызуюцца:
велізарнай колькасцю разнавіднасцяў – не менш як 150
шматбаковасцю кожнага акта – цесным перапляценнем у актах розных аспектаў эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай гісторыі
складанасцю іх класіфікацыі
Акты падзяляюцца на
публічнаправавыя (урадавага паходжання)
прыватнаправавыя (заключаны паміж прыватнымі асобамі)
Акты маюць характар
канстуітыўны, пасведчаны
характар паведамленняў
Акты канстуітыўнага характару змяшчаюць пэўныя прававыя нормы. Яны з’яўляюцца падставай для прызнання пэўных праваадносін здзейсненымі і не патрабуюць дадатковага пацвярджэння. Пасведчанымі з’яўляюцца ўсе публічнаправавыя акты
Тая частка актаў, што мае характар паведамлення, складаецца для паведамлення (“памяці”) аб здзейсненых праваадносінах (здзелцы). Гэты від актаў патрабуе ўказання часу, абставін заключанай здзелкі і прысутных пры гэтым сведак, якія пры неабходнасці могуць пацвердзіць рэальнасць таго, што адбылося.
Кожны акт складаецца з граматычна завершаных сказаў – формул, або клаўзул. Уся сукупнасць формаў акта называецца фармулярам.
Усе акты складаюцца з трох частак:
пачатковы пратакол: прысвячэнне Богу; указанне, ад каго зыходзіць акт; імёны ўдзельнікаў здзелкі; асобы якім адрасуецца дакумент; прывітанне
асноўная частка: прэамбула (аб’яўляецца мэта складання акта); вызначэнне сутнасці акта; забарона, пад пагрозай штрафа або божай кары, парушаць распараджэнне (пагадненне); пасведчанне аб замацаванні дакумента подпісам
канчатковы пратакол: формулы аб тым, кім і калі напісаны акт; пазначаны сведкі заключанай здзелкі; подпісы і пячаткі
Этапы развіцця актавых матэрыялаў
Актавыя матэрыялы Х-ХІІІ ст.
Са стварэннем дзяржавы ўзнікла неабходнасць фіксавання ў юрыдычнай форме эканамічных, сацыяльных, палітычных узаемаадносін.
Найстаражытнейшыя акты ўзнікалі пераважна ў сферы грамадска-палітычных і сацыяльна-палітычных адносін.
На раннім этапе развіцця феадалізму, пры панаванні звычаёвага права, патрэба ў пісьмовым акце была нязначнай. Захаванню дакументаў таго часу не спрыялі і самі ўмовы. Актаў да ХIV ст., што датычаць уласна Беларусі, амаль не захавалася.
Найбольш раннія “рускія” акты
Міжнародныя пагадненні: дагаворы Русі з Візантыяй 911, 944, 971 г.
Царкоўныя ўставы (вызначалі прававое становішча, структуру праваслаўнай царквы): устаўная грамата Смаленскай епархіі (ХІІ ст.)
Актавыя матэрыялы перыяду ВКЛ (XIV-XVIII ст.)
З XIV ст. актавы матэрыял становіцца масавым
Разнавіднасці актаў
Вялікакняжацкія даравальныя граматы (прывілеі) на зямельныя правы, вызваленне ад падаткаў, на заснаванне цэхавых арганізацый і г.д.
Граматы, якія замацоўвалі розныя прыватныя пагадненні (здзелкі) на нерухомую маёмасць: укладныя граматы (перадача вёсак, зямель царкве, манстыру); купчыя (прадажныя граматы) і інш.
Арэндныя кантракты
Знешнепалітычныя акты: міжнародныя дагаворы; уніі як формы міжнародных пагадненняў (уніі асабістыя, дзяржаўныя, царкоўныя)
Большасць актаў захавалася ў актавых кнігах гродскіх і земскіх судоў XIV-XVIII ст.
Методыка аналізу актавага матэрыялу
Этапы крыніцазнаўчага аналізу актаў
Аналіз знешніх прыкмет: матэрыял, філіграні, почырк, геаграфічная лакалізацыя акта
Аналіз фармуляра: устанаўленне зместу, характару здзелкі; вызначэнне відавых асаблівасцяў акта (публічны, прыватнаправавы)
Устанавіць сапраўднасць (аўтэнтычнасць) крыніцы
Устанавіць верагоднасць крыніцы – адпаведнасць паміж з’явай і яе апісаннем у крыніцы
Вызначыць эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя, абставіны ўзнікнення акта
Справаводчыя матэрыялы – такі від гістарычных крыніц, якія маюць за асноўную функцыю абслугоўванне кіруючых сістэм рознага ўзроўня (дзяржаўны, прадпрыемства, установа).
З таго часу, як чалавек вымушаны быў перадаваць інфармацыю, ён шукаў для гэтага розныя шляхі. Адзін са спосабаў перадачы інфармацыі – праз дакумент. Любая выканаўча-распарадчая дзейнасць ажыццяўляецца ў форме дакументаў і актаў. Дзяржаўныя ўстановы і асобы, надзеленыя дзяржаўнай уладай, зносяцца між сабой менавіта праз дакумент. Форма дакумента вызначаецца і рэгулюецца заканадаўствам.
Дакумент – матэрыяльны аб’ект з інфармацыяй, замацаванай пэўным спосабам для перадачы яе ў часе і прасторы
Афіцыйны дакумент – дакумент, створаны арганізацыяй, установай, службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку
Рух дакументаў ва ўстанове ці арганізацыі з моманту іх стварэння ці атрымання да завяршэння выканання ці адпраўкі называюць дакументазваротам
Для стварэння дакументаў і працы з імі ва ўстановах звычайна існуе спецыяльны аддзел – канцылярыя
Дзейнасць устаноў і асоб па стварэнні дакументаў называецца справаводствам
Справа (у сучасным значэнні) – гэта сукупнасць дакументаў па аднаму пытанню ці напрамку дзейнасці, змешчаных пад адной вокладкай
На працягу стагоддзяў узнікла мноства тыпаў і відаў дакументаў. Іх класіфікацыя праводзіцца паводле наступных крытэрыяў:
Па спосабу фіксацыі інфармацыі:
Пісьмовыя
Графічныя
Фонадакументы
Фотакінадакументы
Па змесце:
Арганізацыйна-распарадчыя
Фінансава-разліковыя
Забеспячэння і збыту
Па асабістаму складу
Па месцы складання:
Унутраныя
Знешнія
Па галоснасці
Сакрэтныя (канфідэнцыйныя)
Несакрэтныя
Для службовага карыстання
Па тэрмінах захавання:
Дакументы пастаяннага захоўвання
Доўгачасовага захоўвання (звыш 10 гадоў)
Часовага захавання (да 10 гадоў)
Дакументы для тэрміновай перадачы інфармацыі:
Службовыя пісьмы
Тэлеграмы
Тэлефанаграмы
(цяпер- і інтэрнэт)
Стадыі стварэння дакументаў справаводства
Чарнавік
Арыгінал (аўтэнтык)
Копія
Дублікат (асобы від копіі, які выдаецца ў выпадку страты арыгінала і мае такую ж юрыдычную сілу, што і арыгінал)
Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага
“Літоўская метрыка” (ЛМ) – рукапісныя кнігі вялікакняжацкай (агульнадзяржаўнай) канцылярыі ВКЛ XV-XVIII ст.
“Літоўская метрыка” – назва фонду № 389 Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў (Масква), які ўключае матэрыялы вялікакняжацкай канцылярыі
Склад кніг “Літоўскай метрыкі”:
заканадаўчыя акты
матэрыялы судовага справаводства
здзелкі
кнігі ўліку паступіўшых падаткаў
міжнародная дакументацыя
соймавыя пастановы – канстытуцыі
апісанне замкаў, старостваў
і інш.
Разнавіднасці матэрыялаў справаводства XVI-XVIII cт.
Соймавыя матэрыялы
Мытныя кнігі
Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі – самая вялікая па колькасці і разнастайная па відах гістарычная крыніца канца XVIII – пачатку ХХ ст.
Справаздачы губернатараў – важная крыніца па гісторыі Беларусі
Структура губернатарскай справаздачы:
Натуральныя і вытворчыя сілы губерні: характарыстыка мясцовасці, насельніцтва, дваранства, прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадаркі
Падаткі і павіннасці
Грамадскі дабрабыт: дарогі, масты, пошты, раскольнікі, беглыя, асобы пад наглядам паліцыі, ахова здароўя, народная асвета, мясцовая адміністрацыя і судавытворчасць
Характэрныя рысы дакументаў справаводства савецкага часу:
Павелічэнне колькасці дакументаў
Ўзрастанне іх ролі ў адлюстраванні розных аспектаў жыцця грамадства
З’яўленне новых відаў матэрыялаў
Разгляд дакументаў КПСС як асобнай групы крыніц
Класіфікацыя дакументаў справаводства савецкага часу
Арганізацыйная-распарадчая дакументацыя: статуты, правілы, нарматывы, рашэнні; рэзалюцыі, загады, інструкцыі, цыркуляры, распараджэнні, даручэнні, прадпісанні, наказы; афішы, аб’явы, плакаты, бюлетэні; бягучая перапіска; дыпламатычная перапіска; пратаколы і стэнаграмы
Матэрыялы планавання народнай гаспадаркі: планы
Улікова-кантрольная дакументацыя: журналы, кнігі ўліку, рэестры, кадастры, табелі, тарыфы, рахункі, балансы; матэрыялы рэвізій
Справаздачная дакументацыя
Справаводчая дакументацыя як гістарычная крыніца не вычэрпвае ўсёй разнастайнасці з’яў рэчаіснасці. Яна ўтрымлвае звесткі, прызначаныя не для даследчыцкіх мэт, а для распарадчай і выканаўчай дзейнасці. Таму інфармацыю дакументаў справаводства неабходна дапаўняць дадзенымі, запазычанымі з іншых відаў крыніц