
- •Крыніцазнаўства гісторыі беларусі раздзел 1: Тэарыка-мтадалагічныя праблемы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі
- •Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі беларусі
- •Навуковая крытыка крыніц (крыніцазнаўчы аналіз)
- •Знешняя крытыка крыніц
- •Унутраная крытыка крыніц
- •Раздзел 2: дАкументальныя і апавядальныя крыніцы заканадаўчыя дакументы
- •Зараджэнне і станаўленне заканадаўства
- •Заканадаўства вкл
- •Статыстыка як гістарычная крыніца
- •Летапісы хіі–хш ст.
- •Летапісы хіv–XVIII ст.
- •Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярныя крыніцы
- •Перыядычны друк
Навуковая крытыка крыніц (крыніцазнаўчы аналіз)
Знешняя крытыка крыніц
Унутраная крытыка крыніц
ЗНЕШНЯЯ КРЫТЫКА КРЫНІЦ
Мэта – устанаўленне сапраўднасці гістарычнай крыніцы
Змест – вызначэнне месца, часу, аўтарства, умоў узнікнення гістарычнай крыніцы
Аналіз гістарычнай інфармацыі
Сінтэз гістарычнай інфармацыі
Этапы знешняй крытыкі крыніц
Вывучэнне тэксту: палеаграфічнае (веды па палеаграфіі) і граматычнае прачытанне – расшыфроўка, выяўленне памылак, страчаных лістоў, аднаўленне страчаных месцаў
Інтэрпрэтацыя (веды па герменеўтыцы – мастацтву і тэорыі вытлумачэння)
Вызначэнне часу стварэння крыніцы (даціроўка) – веды па храналогіі
Вызначэнне месца стварэння крыніцы – веды па гістарычнай геаграфіі
Вызначэнне аўтара крыніцы (атрыбуцыя)
Устанаўленне сапраўднасці крыніцы, выяўленне фальсіфікатаў
У правядзенні знешняй крытыкі даследчыку дапамагаюць палеаграфія, эпіграфіка, тэксталогія, сфрагістыка, дыпламатыка і інш. Д.Г.Д.
УНУТРАНАЯ КРЫТЫКА КРЫНІЦ
Этапы ўнутранай крытыкі крыніц
Вывучэнне верагоднасці (пэўнасці) гістарычнай крыніцы – ступень адпаведнасці яе зместу таму гістарычнаму факту, якія яна апісвае
Паўната – адлюстраванне ў крыніцы найбольш характэрных рысаў, уласцівасцяў, галоўных якасцяў пэўнага прадмета, з’явы
Даставернасць
Дакладнасць – ступень перадачы ў крыніцы асобных дэталяў апісанай падзеі + дробязі, з якіх складваецца ўяўленне даследчыка пра апісаную падзею
Дакладная крыніца не заўсёды найбольш поўная (захапленне дробязямі, дэталямі)
Матывы стварэння гістарычнай крыніцы
Устанаўленне крыніцы інфармацыі
Сінтэз гістарычнай інфармацыі
Раздзел 2: дАкументальныя і апавядальныя крыніцы заканадаўчыя дакументы
Заканадаўчыя крыніцы – нарматыўныя дакументы, якія санкцыянаваны вярхоўнай уладай і маюць вышэйшую юрыдычную сілу на пэўнай тэрыторыі
Заканадаўства складае аснову права дзяржавы
Права ўзнікае разам са з’яўленнем дзяржавы. Заканадаўства таму адносяць да тых відаў крыніц, якія, узнікшы, захоўваюцца да нашых дзён
Працэдура прыняцця заканадаўчых дакументаў складаецца з наступных стадый:
Заканадаўчая ініцыятыва
Абмеркаванне праекта
Прыняцце закона
Абнародаванне закона
Пры вывучэнні заканадаўства трэба ўлічваць, што законы, хоць і ўстанаўліваюць пэўныя нормы паводзін, але не выконваюцца ўсімі грамадзянамі дзяржавы. Даследчыку трэба ўлічваць рэальнае ўздзеянне прававых норм на жыццё грамадства
Аналіз заканадаўчых дакументаў прадугледжвае
высвятленне ўмоў, месца, часу і абставін прыняцця закона
улік, што ў перыяд дзеяння закона выкананне яго норм не стала агульным правілам
удакладніць механізмы, якія мела дзяржава для рэалізацыі законаў
спазненне законаў адносна прычын, што іх парадзілі
устанаўленне, якія палітычныя сілы выступалі за і якія супраць прыняцця дадзенага закона, і іх аргументы
веданне прававых традыцый краіны
веданне юрыдычнай тэрміналогіі
карыстацца найбольш надзейнымі выданнямі законаў
Этапы развіцця заканадаўства ў Беларусі
Зараджэнне і станаўленне (ад часу з’яўлення першых дзяржаў і першых помнікаў права – ІХ-ХІІІ ст.)
Заканадаўства Вялікага княства Літоўскага (ХIV-XVIII ст.)
Заканадаўства Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак ХХ ст.)
Заканадаўчыя дакументы навейшага часу