- •Крыніцазнаўства гісторыі беларусі раздзел 1: Тэарыка-мтадалагічныя праблемы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі
- •Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі беларусі
- •Навуковая крытыка крыніц (крыніцазнаўчы аналіз)
- •Знешняя крытыка крыніц
- •Унутраная крытыка крыніц
- •Раздзел 2: дАкументальныя і апавядальныя крыніцы заканадаўчыя дакументы
- •Зараджэнне і станаўленне заканадаўства
- •Заканадаўства вкл
- •Статыстыка як гістарычная крыніца
- •Летапісы хіі–хш ст.
- •Летапісы хіv–XVIII ст.
- •Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярныя крыніцы
- •Перыядычны друк
Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі беларусі
На працягу ХІХ–пачатку ХХІ ст. многія з выяўленых крыніц па гісторыі Беларусі былі апублікаваны ў зборніках дакументаў і матэрыялаў.
Першы зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі быў надрукаваны ў Маскве ў 1824 г, I.І.Грыгаровічам. Ён называўся "Белорусский архив древних грамот" і змяшчаў 57 дакументаў, якія асвятлялі асобныя бакі палітычнага жыцця, і, галоўным чынам, рэлігійныя адносіны ва Усходняй Беларусі ў ХVІ–ХVIII ст.
Справа выяўлення і выдання дакументаў па гісторыі Беларусі была наладжана ў дарэвалюцыйнай Расіі нядрэнна. У сярэдзіне XIX ст. у краіне было створана некалькі археаграфічных камісій – навуковых устаноў, якія займаліся зборам, апісаннем і выданнем дакументаў. За поўстагоддзя імі былі апублікаваны многія дзесяткі тамоў крыніц.
Пецярбургская археаграфічная камісія выдала "Акты, относящиеся к истории Западной России" (5 тамоў) – гэта 2 тысячы дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы за XIV–XVII ст., а таксама "Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России" (15 тамоў).
Кіеўская археаграфічная камісія надрукавала "Архив Южной и Западной России (8 тамоў).
Віленская археаграфічная камісія за 50 гадоў сваёй дзейнасці надрукавала 39 тамоў "Актов, издаваемых Виленской комиссией для разбора древннх актов" и 14 тамоў крыніц пад назвай "Археографическнй сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси". Віленская камісія была ўтворана, каб абгрунтаваць афіцыёзныя гістарыяграфічныя ўстаноўкі, паводле якіх Беларусь і Літва ўяўлялі сабой спрадвечную рускую вобласць, развіццё якой было дэфармавана з ростам польскага ўплыву.
Віцебскімі архіварыусамі і археографамі выдадзены "Историко-юридические материалы" у 32 выпусках. Тольки адзін сціплы віцебскі настаўнік-краязнаўца Аляксандр Сапуноў выдаў тры тамы "Витебской старины", якія і зараз з'яўляюцца свайго роду даведнікамі па гісторыі Паўночнай Беларусі.
Усе гэтыя публікацыі – каштоўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. У зборнікі ўключаны граматы вялікіх літоўскіх князёў, акты на продаж, абмен, заклад зямель, прывілеі на магдэбургскае права, міжнародныя дамовы, дакументы па гісторыі праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай цэркваў і інш. Арыгіналы гэтых дакументаў захоўваюцца ў архівах Гродна, Вільні, Мінска, Масквы, Пецярбурга. Некаторыя з іх ужо страчаны.
Дарэвалюцыйныя шматтомныя публікацыі дакументаў мелі шэраг недахопаў. Іх выданнем часта займаліся слаба падрыхтаваныя пісары, якія не заўсёды маглі разабрацца ў арыгіналах. Таму ў гэтых кнігах ёсць недакладнасці, фальшывыя дакументы, апячаткі. На гэтых публікацыях адбіліся пазіцыі членаў археаграфічных камісій, якія належалі да афіцыйнага клерыкальна-манархічнага кірунку ў гістарычнай навуцы. Падборка матэрыялаў, археаграфічная апрацоўка імі дакументаў (прадмовы, загалоўкі, заўвагі і нават паказальнікі) зроблены ў духу, адпавядаючым патрабаванням урада.
Пры ўсёй тэндэнцыйнасці публікатараў вынікам іх дзейнасці было выданне масы разнастайных крыніц; якія ўяўляюць вялікае культурнае багацце. Выдадзеныя дакументы жывуць самі па сабе, нярэдка сцвярджаючы зусім не тое, што хацелі даказаць складальнікі і рэдактары, рыхтуючы чарговы том да друку. Надрукаваная самым прымітыўным спосабам крыніца застаецца жыць, тады як невыдадзеныя рукапісы часта гінуць.
У савецкі час публікацыя крыніц па гісторыі Беларусі сканцэнтравалася ў Мінску і справай гэтай заняліся Інбелкульт, а пазней – Акадэмія навук БССР. Зборнікі камплектаваліся так, каб паказаць ход гістарычных падзей у Беларусі з марксісцка-ленінскіх пазіцый, у прыватнасці, шмат увагі ўдзялялася дакументам, што адлюстроўвалі класавую барацьбу ў горадзе і вёсцы ў розныя перыяды. Другая асаблівасць савецкіх публікацый – асноўная ўвага ўдзялялася выданню крыніц паслякастрычніцкага часу.
У 20–30-ыя гады выйшлі ў свет некалькі тамоў дакументаў. Першым такім выданнем быў "Беларускі архіў" (3 тамы. Мн,, 1927–1931). Ён уключаў дакументы па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі і Вялікага княства Літоўскага ХV–ХVIII cт. Быў надрукаваны зборнік "Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах" (Т. 1-2. Мн., 1936-1940).
У гада культу асобы работа па выданню крыніц была спынена і крыху адрадзілася толькі ў канцы 50-х гадоў. Буйнейшая з тагачасных публікацый – чатырохтомны зборнік дакументаў і матэрыялаў "Белоруссия в эпоху феодализма", шматтомнік “Белоруссия в эпоху капитализма”. У 60–80-я г. былі надрукаваны беларускія летапісныя помнікі (ПСРЛ, т. 32, 35). У розных зборніках і хрэстаматыях друкаваліся літаратуныя, публіцыстычныя, эпісталярныя творы, мемуары.
У канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. былі надрукаваны зборнік дакументаў і матэрыялаў "Францыск Скарына" (Мн., 1988), частка спадчыны першадрукара ("Творы" і "Біблія"), зборнік "Социально-политическая борьба шродных масс Белоруссш. Конец ХІV в. – 1648 г." (Мн., 1988), Статут Вялікага княства Літоўскага, асобныя кнігі Метрыкі ВКЛ.
Шмат крыніц выдадзенна па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ ст.
Константин Калиновский. Из рукописного и печатного наследия.
Наша ніва. 3 выпускі.
Знешняя палітыка БССР.
Подпольное и партизанское движение на территории Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. І інш.
Шмат крыніц па нашай гісторыі ў ХІХ – ХХ ст. было выдадзена ў Польшчы, Літве, Расіі (Статуты ВКЛ, Метрыка).
Дакументальныя публікацыі складаюць даволі абмежаваную частку вялікага корпуса крыніц па гісторыі Беларусі, але яны служаць пэўным узорам адбору найбольш каштоўных і важных матэрыялаў. Публікацыі дакументаў робяць праўдзівую гістарычную інфармацыю набыткам шырокіх колаў грамадскасці.
