
- •Крыніцазнаўства гісторыі беларусі раздзел 1: Тэарыка-мтадалагічныя праблемы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі
- •Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі беларусі
- •Навуковая крытыка крыніц (крыніцазнаўчы аналіз)
- •Знешняя крытыка крыніц
- •Унутраная крытыка крыніц
- •Раздзел 2: дАкументальныя і апавядальныя крыніцы заканадаўчыя дакументы
- •Зараджэнне і станаўленне заканадаўства
- •Заканадаўства вкл
- •Статыстыка як гістарычная крыніца
- •Летапісы хіі–хш ст.
- •Летапісы хіv–XVIII ст.
- •Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярныя крыніцы
- •Перыядычны друк
Крыніцазнаўства гісторыі беларусі раздзел 1: Тэарыка-мтадалагічныя праблемы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі
ПАНЯЦЦЕ ГІСТАРЫЧНАЙ КРЫНІЦЫ
Гістарычнымі крыніцамі з'яўляюцца ўсе рэшткі мінулага жыцця грамадства. Гэта прадукты дзейнасці людзей у галіне эканомікі, палітыкі, права, культуры, навукі, ідэалогіі, рэлігіі і г.д. Гэта рукапісы і друкаваныя кнігі, прылады працы і прадметы быту, манеты, зброя, фальклор і старажытныя звычаі, помнікі дойлідства і творы мастацтва, элементы старадаўняй мовы і геаграфічныя назвы.
Гістарычная крыніца – гэта аб’ект, які ўтрымлівае інфармацыю пра мінулае жыццё людзей і ўключаны ў працэс навуковага вывучэння.
Гістарычная крыніца – гэта помнік мінулага, які адлюстроўвае развіццё чалавечага грамадства і служыць асновай для яго навуковага вывучэння.
Гістарычная крыніца – адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага
ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
Прадмет: развіццё асобных відаў пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі ад іх узнікнення да нашага часу
Мэта вывучэння дысцыпліны: азнаямленне і асэнсаванне дакументальнай спадчыны мінулага.
МЭТА ВЫВУЧЭННЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ – азнаямленне з асаблівасцямі, класіфікацый, этапамі развіцця розных відаў пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і з найбольш значнымі пісьмовымі помнікамі.
ЗАДАЧЫ ВЫВУЧЭННЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ:
Даць веды па дысцыпліне
Выхаванне павагі, але крытычных адносін да гістарычных крыніц
Фарміраванне умення працаваць з гістарычнай крыніцай
ВЕДЫ, ЯКІЯ ПАВІНЕН НАБЫЦЬ СТУДЭНТ:
Відавыя асаблівасці пісьмовых крыніц па айчыннай гісторыі
Класіфікацыя розных відаў пісьмовых крыніц
Этапы развіцця розных відаў пісьмовых крыніц
Буйнейшыя пісьмовыя помнікі як крыніцы па гісторыі Беларусі
УМЕННІ І НАВЫКІ, ЯКІЯ ПАВІНЕН НАБЫЦЬ СТУДЭНТ
Знешняя крытыка крыніц
Вылучэнне ў гістарычнай крыніцы аб'ектыўнай і суб'ектыўнай інфармацыі
Ацэнка рэпрэзентатыўнасці гістарычных крыніц
Праца з публікацыямі дакументаў
Прымяненне ведаў да напісання курсавых і дыпломных работ
КРЫНІЦАЗНАЎСТВА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў СІСТЭМЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ГІСТАРЫЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН.
Дапаможныя гістарычныя навукі
Эпіграфіка
Нумізматыка
Генеалогія
Геральдыка
Дыпламатыка
Палеаграфія
Метралогія
Храналогія
Гістарычная геаграфія
і інш.
Крыніцазнаўства вывучае ўсю сукупнасць гістарычных крыніц ва ўсёй паўнаце заключанай ў іх інфармацыі.
КЛАСІФІКАЦЫЯ КРЫНІЦ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ТЫПЫ І ВІДЫ КРЫНІЦ
Крыніцы, у залежнасці ад спосабу фіксавання (кадзіравання) і захоўвання імі інфармацыі, падзяляюцца 7 тыпаў:
Рэчавыя (археалагічныя): будынкі, прылады працы, зброя, посуд і інш., выяўленыя падчас археалагічных раскопак. Рэчавыя крыніцы даюць нам уяўленне аб жыцці і дзейнасці нашых далёкіх продкаў, галоўным чынам, у тыя часы, калі яшчэ не было пісьменнасці.
Этнаграфічныя крыніцы: адзенне, хатняя абстаноўка, народнае жыллё, абрады, святы і інш. Характарызуюць жыццё, быт, культуру беларускага народа.
Лінгвістычныя крыніцы: старажытныя словы і словазлучэнні ў нашай мове (Напрыклад, тапаніміка, якая з'яўляецца часткай навукі аб мове, расшыфроўвае сэнс і паходжанне геаграфічных назваў, абсалютная большасць якіх уваходзіць каранямі ў сівую даўніну. 3 часам гэтыя назвы трансфармаваліся, іх значэнне стала незразумелым, а часта і загадкавым. Даследуючы гэтыя назвы, тапаніміка рэканструюе часцінкі нашай гісторыі. Прыклад: Ваўкавыск).
Вусныя (фальклёрныя) крыніцы: песні, прымаўкі і прыказкі, паданні, легенды. Яны распавядаюць пра адносіны нашых продкаў да прыроды, паміж сабой, з суседзямі, аб барацьбе з чужаземнымі захопнікамі, аб пратэстах супраць прыгнятальнікаў.
Пісьмовыя крыніцы перадаюць інфармацыю аб мінулым з дапамогай графічных знакаў (рукапісы і друкаваныя кнігі).
У ХІХ–пачатку ХХ ст. узніклі яшчэ 2 тыпы гістарычных крыніц: фонадакументы і кінафотадакументы. Яны дапамагаюць у вывучэнні, галоўным чынам, апошняга стагоддзя гісторыі.
Асновай гістарычнай навукі з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы. Гісторыю апошняга тысячагоддзя, г.зн. з таго часу, калі з’явілася пісьменства, мы вывучаем, галоўным чынам, на пісьмовым крыніцам.
Пісьмовыя крыніцы падзяляюцца на наступныя 8 відаў:
дакументы заканадаўства (помнікі права)
актавыя крыніцы (дамоўнага характару)
матэрыялы справаводства
статыстычныя матэрыялы
летапісы і хронікі
мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы
літаратурныя і публіцыстычныя творы
перыядычны друк.
Гэтыя віды згрупаваны ў 2 групы:
1. Дакументальныя крыніцы
дакументы заканадаўства (помнікі права)
актавыя крыніцы (дамоўнага характару)
матэрыялы справаводства
статыстычныя матэрыялы
2. Апавядальныя крыніцы:
летапісы і хронікі
мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы
літаратурныя і публіцыстычныя творы
перыядычны друк.
Крыніцазнаўчая эўрыстыка (ад грэч. – адшукваю, адкрываю) выпрацоўвае метады выяўлення крыніц у архівах
Задачы эўрыстыкі – выявіць усе крыніцы па тэме гістарычнага даследавання
Крыніцазнаўчая эўрыстыка
Бібліяграфічная эўрыстыка
Архіўная эўрыстыка
АРХІВЫ – СХОВІШЧЫ ДАКУМЕНТАЛЬНАЙ ПАМЯЦІ ПА АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ. ВЫЯЎЛЕННЕ АРХІЎНЫХ КРЫНІЦ
Ha вечнае захоўванне нашу няпростую гісторыю, веды аб мінулым змясцілі архівы і кнігасховішчы Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы, з якімі Беларусь у мінулым звязвалі агульныя дзяржаўныя межы, а таксама іншых краін.
У Беларусі ёсць 2 архівы, у якіх захоўваюцца дакументы ранейшых стагоддзяў: НГАБ і НГАБ у Гродна.
Вялікая частка нашай дакументальнай спадчыны загінула ў час войнаў (асабліва велізарныя страты нанесла апошняя вайна) або ў розныя часы была вывезена за межы Беларусі, пры чым вывезена самавольна. Так нашы дакументальныя каштоўнасці апынуліся ў Польшчы, Расіі, Літве, Германіі, Швецыі, Англіі, ЗША, Ватыкане і інш. Архівы і бібліятэкі іншых краін цяпер не згаджаюцца з імі развітвацца. Найбольшая колькасць дакументаў па гісторыі Беларусі знаходзіцца ў Вільнюсе (ДГА Літвы, ДА Літвы), Санкт-Пецярбургу (РДГА), Маскве (РАСА, ДАРФ, РДВГА), Варшаве (ГАСА, ГАНА) .