Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.

Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.

27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.

Характарыстыка землеўладання ў Беларусі. Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла” прускі" варыянт развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Расіі. У Беларусі яго рысы былі яшчэ больш выразныя. Памешчыцкае землеўладанне на тэрыторыі Беларусі мела вьіразны латыфундыяльны характар. Такім чынам, на кожнага памешчыка ў сярэднім прыходзілася 1097 дзесяцін зямлі, альбо ў 75 разоў больш, чым на сялянскі двор. Пры тагачаснай культуры земляробства надзел да 15 дзесяцін не мог забяспечыць селяніну даход, дастатковы для ўтрымання сям'і, выплаты выкупных плацяжоў, дзяржаўных падаткаў і іншых збораў. Акрамя таго, памешчыкі захавалі за сабой так званыя сервітутныя землі (сенажаці, выганы, выпасы, вадаёмы, лясныя ўгоддзі), без якіх сялянская гаспадарка не магла абысціся. Гэта вымушала сялян арандаваць у іх зямлю, сервітутныя ўгоддзі, браць натуральныя і грашовыя крэдыты.

Малазямелле сялян узмацнялася цераспалосіцай. Яна затрымлівала ўвядзенне рацыянальнай сістэмы земляробства.

Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Пераход да капіталістычнага земляробства ў Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі, у якой ужываліся феадальныя і капіталістычныя формы гаспадарання. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрымлівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шы рока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых, якія апрацоўвалі зямлю інвентароМ памешчыка. Гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У выніку малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі ў Беларусі з'яўляліся памешчыкі. Шмат памешчыцкіх гаспадарак, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, перайшлі на капіталістычны шлях развіцця, у іх адкрываліся вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.

Уплыў сусветнага аграрнага крызісу на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі. А6 развіцці капіталізму ў сельскаіі гаспадарцы Беларусі ў другой палове XIX ст. сведчыць Паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы найважнейшай галіной земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак У выніку сусветнага аграрнага крызісу 1880-1890х гг. цэны на яго рэзка знізіліся. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць прадуктаў, што давалі большы прыбытак. У 1890я гг. галоўнай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. Многія памешчыкі адкрывалі ў сваіх маёнтках сыраварні і масларобчыя заводы.

Другім важным кірункам спецыялізацыі памешчыцкіх гаспадарак Беларусі было вінакурэнне, якое мела гандлёвы характар. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы.

3 сярэдзіны 1860х гг. у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля. V Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля.

Яшчэ адным кірункам спецыялізацыі памешчыцкай гаспадаркі з'яўлялася вытворчасць тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Значнае месца ў беларускіх губернях у канцы XIX ст. займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва. Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 1890х гг. па распаўсюджанасці розных сельскагаспадарчых прылад працы Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага рэгіёна.

Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. Яны плацілі дзяржаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі павіннасці.

3-за перавагі памешчыцкай зямельнай уласнасці ў Беларусі не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка.

Адпаведную фінансавую палітыку праводзіў і Сялянскі банк, які выдаваў сялянам доўгатэрміновыя крэдыты для куплі зямлі і садзейнічаў памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах. Пазыкі выдаваліся, як правіла, на 55,5 года пры ўмове штогадовага пагашэння іх у памеры 6,5 % даўгавой сумы. Аднак сялянам католікам забаранялася купляць больш як 60 дзесяцін на аднаго чалавека, памешчыкі каталіцкага веравызнання не мелі права набываць зямлю, акрамя як у спадчыну, а яўрэі наогул былі пазбаўлены права купляць зямлю паза межамі гарадоў і мястэчак. Такім чынам, феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання.