Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.

1. У XIX ст. узнік новы навуковы напрамак — беларуса знаўства. Значны уклад у яго развіццё ўнеслі браты Тышкевічы. Па іх ініцыятыве ў 1842 г. у Лагойску быў створаны першы ў Беларусі музей стара жытнасцей. Пазней, у 1855 г. быў адкрыты Віленскі музей старажытнасцей.

Адным з заснавальнікаў беларусазнаўства быў археолаг, этнограф, гісторык, літаратар Адам Кіркор. Калекцыю сваіх археалагічных знаходак ён перадаў Віленскаму музею старажытнасцей.

Згодна з тэорыяй «заходнерусізму» Міхаіла Каяловіча, беларусы разглядаліся як састаўная частка рускага этнасу.Каяловіч сцвярджаў, што галоўны напрамак развіцця беларускага краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя.

2. У галінеадукацыі пасля падаўлення польскага нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. быў закрыты ў 1832 г. Віленскі універсітэт. Кожны трэці яго студэнт прымаў удзел у паўстанні за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў універсітэта Тамаша Зана і Адама Міцкевіча было створаяатаварыапва філаматаў. Яно пачало займацца навуковым даследаваннем мовы, веры і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.

У 1836 г. выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў было пераведзена на рускую мову. Польская мова была выключана з вучэбных праграм.

Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццё ў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні земляробчага інстытутпа — першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю. У 1864 г. ён быў закрыты ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гг. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ў вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.

3. Сярод дасягненняў еўрапейскага ўзроўню ў тэхнічных навуках вызначаюцца працы прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі. Ён прапанаваў і абгрунтаваў выкарыстанне электраграфіі для дыягностыкі стану здароўя чалавека. Гэта вынаходства ляжыць сёння ў аснове электратэрапіі.

Сусветную вядомасць атрымаў удзельнік таварыства філаматаў ІгнатДамейка. Пасля паўстання 1830—1831 гг. ён выехаўу Чылі. За дасягненні ў вывучэнні геалогіі і мінералогіі на тэрыторыі гэтай дзяржавы стаў ганаровым грамадзянінам Чылі. Ён стварыў у Чылі этнаграфічны музей, увёў метрычную сістэму вымярэння, напісаў шэраг падручнікаў.

4. У галіне літаратуры плённа выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускі фальклор польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч. Вымушаны назаўсёды пакінуць сваю Бацькаўшчыну ў сувязі з асуджэннем па справе таварыства філаматаў, паэт выказаў тугу па Радзіме на старонках рамантычнай паэмы «Дзяды».

Ян Чачот, адбыўшы 10-гадовую ссылку за ўдзел у дзейнасці таварыства філаматаў, у 1837—1846 гг. выдаў у Вільні 6 зборнікаў «Сялянскіх песень». Ён адзначыў граматычныя асаблівасці беларускай мовы і вылучыў яе з іншых славянскіх моў, на-зваўшы крывіцкай.

Першым класікам новай беларускай літаратуры стаў Вгнцэнт Дунін-Марцінкевіч. У сваёй двухмоўнай драме «Сялянка» («Ідылія»), надрукаванай у Вільні ў 1846 г., ён увасобіў рэаліі тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны — па-польску.

Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, ураджэнец Беларусі, польскі кампазітар Станіслаў Манюшка. Яго музычная дзейнасць пачыналася ў Мінску.

Узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастичных апавяданнях», дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні.

Істотную ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы адыграў Францгшак Багушэвіч. Ён адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў адзначыў самастойнасць беларускай мовы і стаў своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. У канцы XIX ст. выйшлі з друку зборнікі яго вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі».

5. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Валенцій Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт А. Пушкіна і інш.

Таленавіты кампазітар і мастак Напалеон Орда пакінуў каля 200 акварэльных замалёвак помнікаў беларускага дойлідства.

Пачынальнікам жанру нацюрморта стаў ураджэнец Віцебшчыны Іван Хруцкі, які пакінуў таксама шэраг партрэтаў. Сярод іх — «Партрэт жонкі», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы».

Беларускі мастак Нікадзім Сілівановіч быў запрошаны ў Пецярбургдля афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора. Ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса, за што атрымаў званне акадэміка.